Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Дзеля ўсяго гэтага, — упэўніўся пан Вашамірскі, — трэба, каб выяўнікі мастацтва вялі «строгае і чыстае жыццё».

Пан Вашамірскі строга загадаў:

— Каб хлопцы з дзяўчатамі шашняў не вялі! Каб не псавалі майго эстэтычнага пачуцця! Каб не апаганілі святога мастацтва!..

Пан наглядаў за французскімі педагогамі і яшчэ больш за езуітам-драматургам.

У тых былі свае ўласныя погляды на мастацтва і на яго выяўнікоў…

Адукацыя Сымона пакуль што была лёгкая. У вялікія акторы ён тым часам не назначаўся. Пакуль

што яго роля выяўлялася ў тым, каб на панскіх балях спяваць салаўём.

Гэты арыгінальны нумар пану вельмі спадабаўся. Пан на яго пакладаў вялікія надзеі. А пасля Каляд за адукацыю Сымона прыйдзецца прыняцца больш рупна.

Каб выхаванне ішло паспешна і правільна, панскі бізун ляскаў па спінах актораў у час рэпетыцый па некалькі разоў на дзень.

Пан пераменчыва лічыў вышэй за іншыя формы мастацтва то музыку, то драму, а то балет, і ў сувязі з гэтым той частцы яго студыі ад яго больш за іншых пападалася бізуноў.

Галоўным чынам студыйцы цярпелі за кепскую вымову польскіх слоў; тут ужо сам ксёндз Марцэвіч — драматург — падбухторваў пана.

— Гэта быдла зусім не роджана да таго, каб нашу прыгожую, далікатную мову са сцэны ілюстраваць.

Яго светла-шэрыя вочы кідалі маланкі «справядлівага гневу». Ён хітра паглядаў у твар пана Вашамірскага: якое гэта на яго зробіць уражанне.

— Ці ж хамула, чорная косць, можа быць здольным перадаваць музыку нашай мовы? Ганьба, яснавяльможны пане, ганьба! Каб такі эстэт, як пан Вашамірскі, праз пальцы на гэта глядзеў!

Пан Вашамірскі ўсміхнуўся.

— Мова нялёгка ім даецца. Я разумею іх, хамулаў. Сам дзед мой, святой памяці, хоць і быў панам, аднак гаварыў толькі па-беларусінску.

— Чаму?! — здзівіўся ксёндз.

— Па-польску не ведаў.

— Як гэта не ведаў?! — спалохаўся ксёндз.

— Ясна, як неба. Даўней усе тутэйшыя паны гаварылі па-беларусінскаму, бо беларусіны мы, а не палякі. Мы беларусіны польскай культуры. Вазьміце «Літоўскі статут», ён жа напісаны па-беларусінскаму. А склалі яго нашыя дзяржаўнікі — ксяндзы і магнаты.

— Як сабе хочаце, яснавяльможны пане, але ж вы за польшчызну! яна ўжо ў вашай крыві.

— Згодзен, ойча, згодзен, — засмяяўся пан Вашамірскі. — Сам ненавіджу хамскую, беларусінскую мову. Я за тое, каб добра вывучыць актораў па-польску!

Пры гэтым пан Вашамірскі аж стукнуў кулаком аб стол.

Пачыналася катаванне за кепскую вымову польскіх слоў.

Гэта рабілася па ўказанню езуіта, які ўзяўся адукоўваць студыйцаў у музычным вымаўленні польскіх слоў.

Пападалася больш за іншых самым прыгожым дзяўчатам.

Экзекуцыя над імі адбывалася ў спецыяльным пакоі ў яго, ксяндза, прысутнасці. Паводле яго рэцэпта катавалі іх бярозавымі дубцамі па голаму целу.

Спачатку катавання ксёндз рабіў набожныя вочы, гаварыў цэлыя казанні аб пакутах пана Езуса і наогул аб пакутах цела, якія даюць асалоду душы. Чытаў урыўкі з Евангелля.

З

кожным стогнам ахвяры, з кожным крыкам роспачы, з кожным уздрыгам голага жаночага цела пад свістам бярозавага дубца светла-шэрыя вочы ксяндза наліваліся ўсё болей дзікім бляскам. Твар яго бляднеў, салавелі вочы, пачынаў хрыпла і хутка сапці. На губах выступала пена…

Білі ахвяру да тых пор, пакуль ксёндз не даходзіў да поўнага «боскага экстазу», пакуль не гаварыў хрыплым голасам: «годзе».

Як звар'яцелыя хадзілі студыйцы з кута ў кут па пакоі ў спецыяльным памяшканні студыі і шапталі польскія словы:

— Нех бендзе, нех бендзе, нех бендзе, нех бендзе.

— Я естэм, я естэм, я естэм, я естэм.

— Пан Буг, Пан Буг, Пан Буг, Пан Буг.

— Круль, круль, круль, круль.

— Ржэч посполіта, Ржэч посполіта, Ржэч посполіта.

Так, нібы ў доме вар'ятаў, чуваць былі шэпты і мармытанні.

З пакоя аркестру раздаваліся свае гукі: адрывістыя, працяглыя. Рэжысёр меў шмат клапоту пры апрацоўцы тэхнікі ігры. Ад біцця за кепскую міміку твары ў актораў былі набухлыя, як порхаўкі.

— Да пастаноўкі сыдзе, — тлумачыў рэжысёр. — Пакуль што вучыцца трэба, а без біцця якое можа быць навучанне?

Не менш было і балерынам.

Адзін Сымон хадзіў па пакоях ды толькі пасвістваў салаўём на ўсе лады. Ім усе былі задаволены.

Да пастаноўкі рыхтаваліся тры нумары:

1. «Прыход волхваў у святую пячэру» — містэрыя.

2. «Камедыя», у якой галоўнымі героямі: селянін, жыд, чорт, тры браты, пакутнік і іншыя.

3. «Усход сонца» — балет.

Ксёндз Марцэвіч вельмі старанна глядзеў за падрыхтоўкай містэрыі.

Младзенца Езуса іграў трохгадовы хлопчык, сын аканома.

Мужыцкаму сыну такой «святой» ролі іграць не далі.

Рознымі цацкамі і цукеркамі ўдалося прывучыць дзіцё паляжаць голым у бутафорскіх лясах, якія стаялі ў спецыяльным пакоі. Матку Боску іграла самая прыгожая дзяўчына. Волхвы кожны раз прычэплівалі белыя бароды і былі гэтым вельмі здаволены, хоць лупцоўкі мелі часта за малейшую неакуратнасць. Ролі вывучылі на памяць.

Але спакайней за ўсіх сябе адчуваў ослік, які абавязкова прысутнічаў на кожнай рэпетыцыі. З ім рэжысёр меў мала клопату. Яго ніхто не біў, не лаяў за кепскую вымову польскай мовы.

Праўда, ксёндз Марцэвіч у сваёй інсцэнізацыі гэтага эпізоду «святога тастамента» надаў і святому боскаму осліку дар слова, улажыўшы ў яго вусны хвалу «сыну божаму» ў лацінскім вершы. Але пан Вашамірскі пры разглядзе гэтай містэрыі высмеяў аўтара за такую ненатуральнасць.

— Чаму ненатуральнасць? — пакрыўдзіўся езуіт, — а ў Валаама асёл гаварыў? Пэўна, і ў Пана Езуса гаварыў! — кончыў ён з набожным агнём у вачах.

— Аб тым, што асёл Валаама гаварыў, у Бібліі напісана, — казаў на гэта пан Вашамірскі, — а аб Хрыстусовым асле ў Евангеллі нічога не напісана.

Поделиться:
Популярные книги

Роза ветров

Кас Маркус
6. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Роза ветров

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Хозяин Теней 5

Петров Максим Николаевич
5. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 5

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Древесный маг Орловского княжества 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 4

Кодекс Императора II

Сапфир Олег
2. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора II

Тонкий расчет

Шелдон Сидни
Детективы:
триллеры
8.86
рейтинг книги
Тонкий расчет

Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Хренов Алексей
2. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото или нежная попа комсомолки. Часть Вторая

Наследие Маозари 7

Панежин Евгений
7. Наследие Маозари
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 7

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация