Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

І Алена раптам зразумела, што гэта была не проста прыгожая музыка, гэта была сігналізацыя. І зараз мусіць з’явіцца гаспадар.

Ён ужо стаяў там, у дзвярах, у канцы залы, але ў паўзмроку ёй не разгледзець, не пазнаць яго. Скураны плашч, чорны капюшон. Няўжо зноў Уладзя? Але ж яны развіталіся ў Празе. Хоць нехта ж мусіў сачыць за ёю, сачыць за тым, як яна выконвае заданне.

Дык забіла ці не забіла яна гарадскога Галаву?

Прыціскаючы да грудзей вялізны мяккі і на дзіва лёгкі пакет, яна асцярожна, каб не паслізнуцца, пайшла насустарч. Але чалавек

у капелюшы ўсё аддаляўся і аддаляўся. Яна ўжо бегла, бегла з усяе сілы, слізгалася, падала. І зноў бегла, а ён, нічога не кажучы, усё аддаляўся і аддаляўся.

Пакуль не апынуліся яны ўдвух у нейкай адмысловай шкляной аранжэрэі.

Гэта былі сапраўдныя джунглі. І было так парна. Душна, што нават Уладзік зняў свой капялюш і расшпіліўся. А яна, Алена, увогуле засталася ў адным купальніку. Цяпер яны нікуды не спяшаліся, можна было сесці пад пальмаю і пагаварыць.

— Усё, што ў пакеце, тваё, Алена, ты зарабіла... — выціраючы насоўкаю пот з ілба, задумліва сказаў уладзік.

— Значыць, я яго ўсё ж забіла, я атруціла яго? — сама не ведаючы радавацца ёй ці не, паўшэптам спыталася Алена.

— Хто ведае. Хто ведае, — паціснуў плячыма Уладзік, — цяпер гэта ўжо не мае значэння. Цяпер ні для кога гэта не мае значэння. Проста мяне паслалі, каб сказаць табе, што ты мжаш цяпер нічога не баяцца, што ты можаш жыць, дзе захочаш, нават тут, у мяне можаш жыць...

— З табою? — алена адхіснулася.

— Ды не, у мяне. Я заўтра адлятаю, і сам не ведаю, калі вярнуся.

— Не-не, я пайду да дзяцей. Я не бачыла іх цэлую вечнасць. Фаўна выпусцілі з турмы.

— Гэта быў не Фаўн, той, што сядзеў у кажуху за сталом у тваёй хаце, гэта быў не Фаўн. Гэта быў я...

— А Фаўн, дзе цяпер Фаўн?

— Хіба табе гэта сапраўды цікава? Ты ж не любіш, і ніколі не любіла яго. Я ведаю, што ты кахала, з самага шостага класа, скрозь усё жыццё ты кахала аднаго мяне. І каб я мог, каб я ўмеў кахаць так, як ты, каб я ўвогуле ўмеў кахаць... Я б забраў цябе з сабою. А так, я толькі магу прапанаваць табе свой дом, свой катэдж, дзе нават сігналізацыя гучыць. Як твой любімы Моцарт.

— Не, я пайду да ддзяцей.

— Вось так, у купальніку, па снезе?! Ну-ну, паспрабуй...

Алена адчула, што ёй зусім не хапае паветра, яна задыхаецца, і выскачыла, прыціскаючы да грудзей калядны пакет, выскачыла з аранжэрэі.

Ужо віднела, і па ўсім падобна, бралася на адлігу...

9. Воўчае мяса

У пакеце былі паветраныя шарыкі і стужкі, шаўковыя стужкі ўсіх колераў вясёлкі. І Алена штодня ўплятала сваім дачушкам у косы, завязвала новыя банты. А хлопцы самі сабе надзімалі, адзін за адным надзімалі ўсё новыя і новыя шарыкі і гулялі імі замест мячоў. Шарыкі час ад часу натыкаліся на ўбітыя ў сцены цвікі, ці гарачую распаленую печ або грубку і лопаліся. А Вінцэсь з Казікам дастаюць з пакета і надзімаюць усё новыя і новыя... А Хрысцінка з Камілаю падаставалі ўсе стужкі і кружацца, кружацца з імі па хаце...

Тады алена садзіцца за белы раяль... І адкуль

у гэтай паточанай шашалем старой хаце з’явіўся белы раяль?.. Але яна садзіцца за белы раяль і іграе дзецям мазуркі. І разнакаляровыя стужкі хвалямі расплываюцца па пакоі, і шарыкі ўзлятаюць да самае столі.

А раяль, яна толькі зараз гэта заўважыла, раяль пачала тачыць моль. І клавішы былі ўжо босыя, і па малаточках распаўзаліся белыя чарвякі.

Вясёлыя мазуркі хоць на час адганялі лютаўскую грыпозную млявасць, бяссілле, што звычайна апаноўвае перад вясною. Але яны не маглі, не мелі сілы адагнаць голад...

Вінаграднікі з агэтую зіму павымярзалі. А апроч вінаграду ніхто нічога ўжо даўно не садзіў і не гадаваў.

Дзеці, стомленыя, зняможаныя, падалі на падлогу, а яна ўсё іграла і іграла. І шарыкі падскоквалі і лопаліся ў паветры.

— Я хачу мяса...

— Мама, дай мен хлебца...

— Хоць корачку...

— Хоць вінагардзінку...

Мазркі не заглушалі, яны былі бяссільныя заглушыць дзіцячыя слёзы.

І тады Алена рашылася. Аднойчы, позна ўвечары, калі дзеці, папіўшы голага вару, у які яна ўкінула жменьку сухога вінаграду, нарэшце заснулі, яна накінула на плечы руды кажух і пайшла.

Ля десу, на хутары, казалі, жыў чалавек, гаспадар, які, адзіны, не стаў вырошчваць вінаград. Ён, як і раней, сеяў жыта, садзіў бульбу і буракі, гадаваў свіней, трымаў і карову... І цяпер, зусім нядаўна, гэта перадавалі з вуснаў у вусны, як легенду, нядаўна ён закалоў кабанчыка і падсвінка. Нехта нават. Здаецца, хадзіў да яго, спрабаваў купіць хлеба ці мяса. Але ён толькі жорстка пасмяяўся з пакупніка.

— Самім трэба было гадаваць, п’яніцы! — крыкнуў хутаранін на развітанне і болей ужо нікому не расчыняў вароты.

Усчалася завея, Алена спяшалася, бо баялася, можа збіцца з дарогі... Калісьці ейны прадзед казаў: “Не руш чудога, і не бойся нікога!” І вучыў: “Ідзеш праз чужы двор, чужая саломінка прычэпіцца, здымі і выкінь...” яго ў гарадку дасюль памятаюць, сапраўдны гаспадар быў і ваду загаворваў, травамі лячыў. Пражыў ледзь не да ста гадоў. Алена змагалася з завеяй і думала... Хоць сёння ёй няма чаго было думаць. Яна ішла не прасіць, яна ішла красці тое мяса. Ведала, што гэта грэх, што Бог жорстка разлічыцца за яго з ёю... І маліла пра адно: толькі б з ёю. Ёю адною, а не з дзецьмі ён разлічыўся. Дзеці без гэтага мяса могуць памерці з голаду. Дзеці могуць памерці...

А так яна ўхопіць, столькі, колькі зможа данесці. Частку пасоліць. А частку... Зварыць булён, суп. Потым насмажыць, натушыць...

У снежным непраглядным колкім змроку яна чула. Яна наяве чула пах, водар смажанага мяса. І ішла, як сабака ішла на гэты пах, пакуль не ўпёрлася ў высокі штыкетнік. Пералезці праз яго было цяжка. Немагчыма. Наверсе — калючы дрот. Хіба што выламаць дошку. І яна, разрываючы ў кроў пальцы, нейкім цудам адарвала, адсунула адну дошку, і пралезла на двор. Сабакі забрахалі і сціхлі. Святла ў хаце ўжо не было. Толькі водар, пах смажанага мяса, пах свежыын, шкварак усё яшчэ блытаўся з завеяй.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Барон

Первухин Андрей Евгеньевич
5. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Барон

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899

Артефактор. Шаг в неизвестность

Седых Александр Иванович
1. Артефактор
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.12
рейтинг книги
Артефактор. Шаг в неизвестность

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Я уже граф. Книга VII

Дрейк Сириус
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII