Сакрамэнта
Шрифт:
— У той вечар на стол рымскаму мператару Калігулу паставілі цэлы збан чырвонага віна і засмажанае парася... Але ён не пачынаў сваёй трапезы, пакуль не прывялі прыгавораных да смерці... Іх каралі на ягоных вачах, а ён піў чырвонае віно, яны енчылі, сціналіся ў агоніі, а ён піў чырвонае віно і заядаў яго парасяцінай. Усім, хто сядзеў з ім побач, здавалася, што ён п’е не віно, а чалавечую кроў і заядае яе чалавечым мясам. Смажаным чалавечым мясам...
— Няхай заўтра нам на вячэру заспажаць двух парасят, з грэчкаю і хрэнам... Калісьці, адзін раз усяго, але я гэта добра памятаю, мая жонка такое рабіла на Новы год. Я тады загадваў свінафермаю і час ад часу мог сабе дазволіць... А да
Ён захроп, брыдка, з прысвістам. Але алена баялася варухнуцца. Ёй здавалася, што зараз расчыняцца дзверы і прывядуць закаванага ў кайданы Фаўна, прывядуць ейных дзяцей... На трапезу ўсемагутнаму Галаве...
Але яна пераадолела страх, яна нячутна выслізнула са спальні і пабегла, паляцела ўніз, да свайго белага “Мерседэса”. Сёння можна, сёння яна мае поўнае права хоць у акенца паглядзець, як спяць ейныя дзеці, а, можа. нават нейкім цудам здолее трапіць у турму, да Фаўна.
У іхняй хаце яшчэ гарэла святло. Яна, босая, у адной начной сарочцы, па снезе, падбегла да заснежанага вакна. Дзеці сапраўды ўжо спалі, як і пы ёй, на састаўленых адно да аднаго ложках. А за сталом, тварам да вакна, сядзеў... Фаўн у накінутым на голае цела ружым кажуху. Ён схінаўся над аркушам паперы, ён маляваў. Першае, што адчула алена... Не. Гэта была не радасць, а балючы, нясцерпна балючы сорам... І страх.
Яна не ведала, яна не памятала, ці забіла, як ёй загадалі. Ці атруціла яна гарадскога Галаву. Але цяпер яна мусіла ўцякаць. Калі Галава заўтра не ўстане, яе зловяць і пакараюць ягоныя служкі. Калі ж ён застанецца жывы — чакай бяды ад таго ў скуранцы і чорным капелюшы. Ён таксама не даруе ёй таго, што яна не выканала ягоны загад. Ёсць яшчэ час і можна было б хоць на хвіліну зайсці да дзяцей да Фаўна... Але ж яны ведаюць, яны не могуць не ведаць, хто яна цяпер, што яна жыла з Галавою ў іхнім замку. Яны, ні дзеці, ні Фаўн ніколі не даруюць ёй гэтага, ніколі...
І алена пабегла, босая, у адной начной сарочцы, пабегла, куды вочы глядзяць...
Вочы глядзелі на Прагу, на Варшаву, у крайнім выпадку, на Мінск. З якога, яна гэта добра памятала. Выехала сёння зранку. Але да Мінску алена не дайшла. Яна не мела сілы болей ісці. Снег быў не халодным — гарачым. І Алене ўвесь час здавалася, што яна ідзе па разагрэтай патэльні. Заставалася ўпасці і чакаць. Пакуль цябе засмажаць. Але там, за дрэвамі, раптам мільгануў агеньчык, адзін, другі... У недабудаваных катэджах, без вокнаў, без дзвярэй. Нехта паліў свечкі, ці, можа. нават вогнішча? І Алена пайшла да тых катэджаў. І зайшла ў той, што быў падобны на замак.
Хто калі паспеў даць ёй гэтую шэрую вязаную шапачку, швэдар, гэтыя галіфэ і гумовікі... У такі мароз гумовікі горш, чым босай... У пустым катэджы сапраўды было раскладзена вогнішча, проста на падлозе, ля каміну. І ля яго на дзіўным, падобным на трон крэсле сядзеў чалавек да пачварнасці падобны на гарадскога Галаву, таго самага, якога яна мусіла, але ж, пэўна, так і не змагла забіць... Адно што, гэты чалавек быў зусім лысы і бяззубы. Пэўна, гэта ён аддаў сваю адзежу, бо сядзеў на троне ў майцы і падраным спартыўным трыко. Над вогнішчам на дзіўнай жалезнай канструкцыі быў замацаваны кацялок. З якога густа падымалася пара... Чалавек зачэрпнуў і працягнуў ёй поўную кружку. Алена падумала — чаю, гарбаты, але гэта быў сапраўды корсткі, горкі чыфір.
— Тут болей нічога няма, — падахвочваючы яе бяззуба ўсміхнуўся брыдкі двайнік Галавы, — толькі пацукі. Але ж вы,
Я глытала гарачы чыір, а ён усё гаварыў і гаварыў...
— Я буду зваць вас мая каралева. А вы. Вы можаце зваць мяне Жорык, ці Жоржык, так больш па-французску.
І тут стала адбывацца нешта дзіўнае. Вакол вогнішча з’явілася яшчэ некалькі падобных на Жоржыкаў крэсел-тронаў і на іх, на іх цэлая калонія Жоржыкаў, Калянаў, Сашкаў, Арцікаў, цэлая калонія лысых, вусатых, бяззубых мужчын у майках і падраных трыко, мужчын з сабачымі імёнамі. Яны множыліся з хуткасцю бурых водарасцяў. Яны ўсе хацелі глынуць. А кружка была ўсяго адна, у яе, у Алены была адзіная іхняя задымленая бляшаная кружка. І ўсе яны, дзесятак, сотня, а можа ўжо і тысяча гэтых жоржыкаў, усе яны цягнуліся да гэтае кружкі з гарачым горкім напоем. І Алена з вялікім намаганнем, але ўсё ж расшчапіла прыклееныя да кружкі пальцы. Яна кінула гэтую бляшаную кружку, як кідаюць костку здзічэлым сабакам ці, можа, ваўкам, а сама пабегла, хутчэй, хутчэй, ад іхніх бяззубых усмешак, бясколерных вачэй, успацелых зморшчаных лысін, ад іхніх крыкаў і мацюкоў.
— Куды ж ты, мая, каралева?! — гэта было апошняе, што яна пачула, але не азірнулася, выскачыла ў ноч, на мароз і кінулася да суседняга, не такога з выгляду вычурнага, але ўжо зашклёнага катэджа.
І як толькі адчыніла адмыслова аздобленыя разнымі кветкамі дубовыя дзверы, адразу пачула дзіўную светлую, свежую веснавую мелодыю. Гэта быў Моцарт, і ён гучаў, гаварыў з ёю, Аленаю, увесь астатні час, пакуль яна блукала па пустым маўклівым доме. Дом быў абжыты. І Алена злавіла сябе на тым. што, каб сама яна жыла тут, мела такі катэдж, абжыла б яго гэтаксама, як ягоны гаспадар.
Святло падала аднекуль са столі і было роўным і мяккім. І па шырокай, засланай бежавым дываном мармуровай лесвіцы можна падняца наверх.
Першы пакой быў веснавым. Уся падлога, дакладней, дыван былі засыпаныя вішнёвымі пялёсткамі, шпалеры нагадвалі квітнеючы сад, і нават блакітная, нябесная столь была дзе-нідзе ўквечана яблыневымі і вішнёвымі галінкамі. І люстэрка, і кніжныя паліцы, і ложкі, і бра над імі, усё нагадвала веснавыя, квітнеючыя дрэвы. І здавалася вос-вось пачуеш іх тонкі, мяккі, салодкі водар.
У другім пакоі дыван быў стракатым квітнеючым лугам, фіранкі — лясным птушыным раем, шпалеры... іх нельга было разгледзець з-за клетак з птушкамі, якія, варта было Алене пераступіць парог, заспявалі кожаня сваю непаўторную мелодыю. У нейкі момант яны нават заглушылі Моцарта, які ўсё іграў на сваім старым клавесіне...
Трэці пакой, як вы ўжо здагадаліся, і як чакала Алена, нагадваў стары восеньскі парк. І жоўтае, барвовае, аранжавае лісце на дыване шуршэла, як сапраўднае. А на шторах гэтае лісце ападала, так-так, яно рухалася. Яно ападала... Тут было шмат кніг, пісьмовы стол, мяккае крэсла... Алена нават хацела сесці і пачытаць. Але ж... Але ж была недзе яшчэ зіма...
Гэта была шыкоўная люстраная. Шклянаязала. І белыя свечы гарэлі на сценах, і люстры пазвоньвалі ільдзінкамі крышталю. Уся мэбля, і фіранкі. І нават камін, здавалася, былі сатканыя са снежных карункаў. А пасярод залы стаяла і свяціла рознакаляровымі агеньчыкамі вялізная жывая елка. І Алена толькі зараз успомніла, што сёння, сёння Каляды, і гэта першыя Каляды, якія яна сустракае не дома, не ў сваім родным гарадку. Яна нахінулася, каб лепш разгледзець Дзеда Мароза са Снягуркай. Бо яны, як ёй зусім правільна падалося, былі такімі самымі, як у іх... І заўважыла вялізны пакет, ан якім выразна было напісана: “Для Алены”. Але разгарнуць яго яна не паспела... моцарт сціх і пагасла святло...
Ваше Сиятельство 6
6. Ваше Сиятельство
Фантастика:
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Наследник
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги