Сакрамэнта
Шрифт:
Алена першаю заўважыла на бутэльцы віна знаёмую, іх з Фаўнам вежу, але нічога не сказала...
Уладзік разліў віно, і прапанаваў выпіць за сустрэчу. Яна толькі прыгубіла, смак узгадаванага ёю вінаграда яна б пазнала з тысячы. А Ўладзік доўга смакаваў, цешыўся прыемным бурштынавым колерам, думаў пра нешта сваё. Потым узяў бутэльку, прачытаў і вельмі здзівіўся.
— У нас у гарадку робяць віно? Вінаграднае віно?
Алена моўчкі кіўнула.
— Гэта вежа нашага былога дома, нашае з Фаўнам сядзібы, - дадала яна і ўздыхнула, — Цяпер Фаўн у турме, а ў нашым доме жыве Галва.
— Якраз пра гэта я хацеў з табою
— І Фаўн...
— Так. І Фаўн у турме. Таму ты павінна нам дапамагчы. Нам і сабе самой. З нас ніхто не можа туды трапіць. Галава не дапусціць, каб хто-небудзь старонні наблізіўся да яго. А ты, ты паедзеш туды разам з іншымі мадэлькамі і павязеш новую калекцыю суперсучасных мадэляў. Самыя эфектныя, самыя прыгожыя, самыя сэксапільныя будуць твае. Галава не можа не заўважыць цябе, ён мусіць паласці на цябе вока. Тое, што ты жонка Фаўна, і былая гаспадыня сённяшняй ягоанй сядзібы, ягонага замка, надасць вашай інтрызе вастрыні, асаблівай пікантнасці.
— Даруй, я пакуль што не разумею, дзеля чаго гэта ўсё трэба рабіць...
— Пакуль што я не скажу табе. Ты зможаш убачыць сваіх дзяцей, а можа, калі асабліва дагодзіш Галаве, ён дазволіць табе наведаць Фаўна. Зрэшты, ён нават можа выпусціць яго...
— Я не разумею.
— Тут жыве былая каханка Галавы. Яна падзеліцца з табою сваімі таямніцамі.
— Але... Навошта вам гэта, навошта вам, каб я служыла Галаве?
Чалавек у чорным капелюшы стаў зусім суровым і нават, здаецца, перастаў быць падобным на Ўладзіка. Так-так, перад Аленай сядзеў нейкі зусім іншы, чужы чалавек. Але для самой сябе незаўважна яна заключыла з ім нейкую здзелку.
— Ні я, ніхто іншы з нашых людзей не скажа вам болей за тое, што вам можна ведаць.
І ён, гэты чалавек у капелюшы ўсё ж зацягнуў Алену ў той пад’езд пад рыцарскаю пальчаткай. І зноў была бясконцая лесвіца, і нейкі чырвоны пакой, у якім стаяў шырокі рассцелены ложак. І жанчына ў чорных ажурных панчохах, падпільваючы пазногці, расказала ёй пра Галаву. Пра тое, што ён любіць, каб яго перад тым... білі плёткай. Чалавек у чорным капелюшы, не, гэта ўжо быў не Ўладзік, прынёс ёй гэтую плётку, замахнуўся, але не, не сцёбнуў.
Яны зноў падымаліся наверх, туды, дзе ў адным з пакояў віселі новыя мадэді, і яна, ужо распранутая, ніяк ен магла выбраць сабе тую, у якой паедзе дамоў. Урэшце рэшт, чалавек у капелюшы прынёс ёй шэрае мутонавае футра, і так і павёў яе ўніз у чорных панчохаха і мутонавым футры.
Ужо ў машыне алена раптам скаланулася: “А дзеці?! Як дзеці ўспрымуць тое, што яна мадэлька і будзе прыслужваць Галаве?!”
Халоднае лязо ўжо было прыстаўлена да ейнага горла...
Усё было, як у далёкім, ніколі ўжо недасяжным яе маленстве. Снег падаў і галіны дрэваў на вачах ператвараліся ў палачкі ад марожанага. Дзіўны карункавы ранішні сон... Яна ў мяккім шэрым футры едзе скрозь снег на сваім белым “Мэрсэдэсе”, а вакол сады. Хаты, платы — усё, ус1 з марожанага. І дзеці стаяць і ліжуць усё, што трапляе на вочы — дрэвы, веснічкі, свае рукавічкі і адарвацца не могуць ад гэтага незвычайнага ласунку. Выбліснула сонца і толькі тут алена заўважыла,
Пасля паказу мадэляў, і гэтай, самай апошняй, аксамітнай вішнёвай сукенкі, якая лёгка, адным дотыкам рукі ператваралася ў міні, Галава, праз сваіх людзей, вядома. Запрасіў яе ў свой, іх з Фаўнам замак. І яна паспела, надзела свае любімыя залатыя карункавыя завушніцы і пярсцёнак з рубінамі — апошняе, што ў яе засталося ад Фаўна. Пад святлом камні рабаліся жывымі, рухомымі і нагадвалі ёй вішнёвае жэле, якое па нядзельным дням гатавала яна сваім дзецям і Фаўну.
Спачатку яны сядзелі ў вялікім пакоі, ля каміну... Галава, усё яшчэ ў касцюме і пры гальштуку, піў каньяк, яна — французскае шампанскае...
Цяпер яна ўжо сама сабе не належала і не магла, не мела права адмаўляцца ні ад чога, што прапануе ёй Фаўн. Але ж, чаму б не завязаць з ім гаворку?
— А чаму вы не прапануеце мне мясцовае вінаграднае віно? Мяне частавалі ім нават у Празе...
— О... Гэтае віно — уцеха для плебееў. А мы з табою, мы з табою можам дазволіць сабе піць найлепшыя ў свеце каньякі і віны...
І тут алена зразумела, што Галава ўжо даўно ўсё пра яе ведае і цяпер з асабліваю насалодаю цешыцца, што не Фаўн, а ён, Галава, сядзіць з ёю ля каміна... Колькі часу прайшло з таго першага вечара? Яна быццам застыла, быццам ператварылася ў бяздушную гумовую ляльку, якую, сколькі не прыціскай, колькі не цалуй, не прымусіш выдыхнуць жывое слова...
Цяпер алена ўжо ведала, нехта неяк перадаў ёй, што яна, і толькі яна мусіць забіць тырана. У яе руках лёс Фаўна, лёс уласных дзяцей, лёс усяго ейнага роднага гарадка, заснежанага марожаным гарадка... Дзіўна, яна не баялася быць пакаранаю за замах на жыццё Уладара, яна нічога ўжо не баялася... Але...
Справа ў тым, што зблізку гарадскі Галава, у меру вусаты, у меру лысаваты, у меру з жывоцікам, непераадольна нагадваў алене яе старэйшага брата. Калі ён выпіваў і, настаўляючы свае светлыя. Бясколерныя вочы, моршчыў успацелы лоб і пачынаў нешта даказваць... У такія хвіліны для алены забіць яго было тое ж, што забіць свайго брата, самую сябе забіць... Бязглузды, можа. нават пачварны, але ж свой, пазнавальны, да абрыдласці пазнавальны... А што, калі і дзеці. Яе дзеці таксама будуць на яго падобныя... На каго? На яе брата ці на гарадскога Галаву, партрэты якога носяць прышпіленымі ля сэрца ўсе школьнікі?..
Галава ятрыўся. А яна змаўкала на паўслове, пераставала гаварыць пры тых, хто ў турме, пра тых, хто галадае і памірае ад холаду ў нятопленых дамах і кватэрах, пра тых, хто співаецца і спойвае іншых... Яна, гумовая лялька, ішла ў спальню, сцёбала яго шаўковаю плёткай і цярпела, цярпела ягоныя няўмелыя, прэсныя ласкі. Часам ёй здавалася, што і ў ложку ён не здымае свайго шэрага касцюму і чорнага гальштука... Ён не любіў, калі з ім гаварылі пра жыццё ягоных сучаснікаў. І Алена расказвала яму на сон тое. Што ведала, ці сама дадумвала ў старажытнарымскую гісторыю...