Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Ларык спаў. А яна мусіла слухаць п’яную лаянку і сабачы брэх знізу, потым пачыналі падаць паліцы ці тумбачкі зверху, і дзіця надрыўна крычала: “Ма-маа!”, а п’яны мужчына патрабаваў:”Но-ож! Прынясі, дзетачка, нож!” Назаўтра ўночы пэўна ж той самы мужчына дрыляваў сцяну і вешаў паліцы на месца. А ўдзень усё глушыў суперметалік. Потым хтосьці купіў дрэваапрацоўчы станок і ўжо, здавалася, нават сцены пачалі курчыцца ў сутаргах...

Але Алена ўжо н езважала на ўсё гэта, бо яе Ларыка, хоць ён яшчэ і хадзіў у дзіцячы садок, прынялі ў музычную школу. І дзедава скрыпачка ўсё ж паўстала з труны,

са свайго высцеленага аксамітам ложка. І пад імклівымі Ларыкавымі пальчыкамі мелодыі, адна прыгажэй за другую, быццам самі зляталі са смычка на струны, са струнаў на смычок... І зноў скрыпачка не магла ніяк нацешыцца, наталіцца жаданым рэхам... “У вас незвычайна адораны хлопчык...” — сказаў Алене сівы, задумлівы скрыпач і параіў паступаць у музычны ліцэй.

І вось аднойчы, калі Ларык са сваёй, з дзедавай скрыпачкай вітаў сонца, што выплывала з-за лесу, самай светлай і чыстай мелодыяй, і Алена пазнал аяе, гэтую мелодыю, пазнала тую сваю, самую жаданую сцяжынку ў рай, у дзверы пазванілі.

Гэта быў сусед зверху. Яшчэ даволі малады, але ўжо нейкі азазлы, зарослы шчаціннем, з вачыма, у якіх люстравалася пустэча. Яна пазнала ў ім майстра, які некалькі разоў набіваўся да яе зрабіць нішу пад халадзільнік. Ці гэта ёй толькі падалося? Прынамсі, ён быў у такім самым зялёным спартыўным касцюме з пунсовымі лампасамі. Патыхаючы перагарам, сусед захрыпеў:

— Эта ваш клоп усё врэмя скрыпіт? Еслі не перастанет, рукі паадбіваю! Все саседзі жалуюцца! Я вас прадупраджаю!

Яна зніякавела. Яна не ведала, што казаць. Хоць магла ж нагадаць яму і пра начныя сваркі, і пра дзіцячы крык, і пра тое, штолітаральна ўчора ён ці ягоная жонка ледзь іх не залалі. Цякло нават з выключальнікаў. І кнігі яшчэ зараз сушацца на батарэях. Але яна маўчала. І больш за ўсё на свеце баялася, каб Ларык, які стаяў за яе спіною са скрыпачкай, і ўсё чуў, не расхацеў займацца музыкай. Яна проста зачыніла дзверы і, пракаўтнуўшы крыўду і боль, паклала пад язык валідол. А потым папрасіла Ларыка сыграць ёй яшчэ раз...

Ларык здаў экзамен, і адзін з выкладчыкаў запэўніў яе, што яго абавязкова прымуць у ліцэй. Яны зайшлі ў магазін купіць торт, але была чарга, а Ларык захацеў, даруйце за падрабязнасці, у прыбіральню. І яна, першы раз у жыцці, дала яму ключ і адправіла яго дадому аднаго. Ларык мог бы дабегчы да іхняга чацвёртага паверха і пешкі, але ён пэўна ўжо ледзь цярпеў, і выклікаў ліфт, у які следам за ім заскочыў (гэта ж трэба гэтае ракавое супадзенне!) іхні, той самы, азазлы сусед зверху ў зялёным спартыўным касцюме з пунсовымі лампасамі... І настаўляючы свае мутныя, чырвоныя вочы, атыхаючы прагарам, загырчэў:

— Я жа прадупраждал тваю мамашу. Я жа вас прадупраждал, што еслі будзеш яшчо скрыпець...

Калі яна, вясёлая, з торцікам, падышла да сваіх дзвярэй, Ларык бледны, з заплюшчанымі вачыма, сядзеў, падцягнуўшы свае худзенькія, вострыя каленькі, на бетоннай падлозе. Ягоныя рукі, ягоныя пальчыкі. Усе ў крыві, бездапаможна звісалі долу. Белая сарочка, камізэлька, шорцікі і нават аксамітны “матылёк” — усё было запырскана крывёю. Побач пры дзвярах ляжаў расчынены футарал са скрыпачкай... Таксама ліпкі ад крыві...

Пакуль прыехала “хуткая”, выклікаць якую Алена бегала ў тэлефон-аўтамат, Ларык

спачатку сам, потым з ейнаю дапамогай памыўся і пераапрануўся. Бедны, ён так і не паспеў у прыбіральню...

Ларык дрыжэў, трымцеў і маўчаў... Ні слова не казаў пра тое, хто яго так. І толькі доктару, строгаму, іранічнаму барадачу, ужо ў бальніцы. Прызнаўся, што дзядзя-сусед заціснуў яму пальчыкі ў футарал і стукнуў па ім нечым важкім. Алена, пачуўшы, страціла прытомнасць...

— Чаму ж ты не крычаў?! Чаму не крычаў?! — пустым, нікому цяпер непатрэбным рэхам па пустой цёмнай кватэры гуляла, білася аб голыя сцены, аб голую падлогу, аб столь з лямпачкамі без абажураў, камяком перасядала ў горле ейная роспач...

І тады яна ўстала, і не чакаючы, пакуль выплыве месяц, вобмацкам адшукала, уставіла патрэбную касету, уключыла магнітафон. І на ўсю кватэру, на ўвесь дом, на ўвесь свет загучала тая самая мелодыя, якую яна чула ад дзеда, і якою Ларык вітаў узыход сонца... Яна паспела, запісала яе цішком на магнітафон. Ларык іграў дзедаву мелодыю...

І дах паплыў. І яна зноў апынулася ў сваім уласным доме. У сваім уласным палацы... І зоркі засвяцілі ёй проста ў вочы. І сярод іх была адна-адзіная, та самая, з якой пачыналася ейная сцяжынка ў арй...

Нехта званіў у дзверы, нехта біў па батарэі, а яна не чула. Яна бегла па сваёй, толькі ёй вядомай сцяжынцы. Яна бегла да свайго дзеда Ларывона, яна бегла да свайго Ларыка. І ніхто ніколі не супыніць яе на гэтым шляху...

“ТАРМАЗНУТАЯ”

Анатомія аднаго рэферэндуму

Беларуская мова ў перапоўненым тралейбусе. Які толькі што лдзь сашчапіў за алеснай спіною дзверы, гучала, як нейкі ірэальны, нябесны ўздых Дзевы Марыі.

— Вы на наступным прыпынку сыходзіце?

Дзяўчына пыталася не ў яе, у жанчыны ў жоўтым пухавіку, што стаяла на прыступку вышэй, і тая ажно перасмыкнулася:

— Ты что, не можешь по-человеческі спросіть?! Я по-белорусскі не понімаю!

—Неміга. Следуюўая остановка...

— Я на сваёй зямлі. І гавару так, як мусяць тут гаварыць усе, і ы таксама, — звонка сцебанула дзяўчына і праціснулася, выскачыла з тралейбуса.

Алеся не паспела яе разгледзець. Толькі праляцеў, мякка сплыў ліловы плашч... І салодкі, язмінавы водар парфумы...

— Грубіянка! Хамка! Вы только посмотріте, какая хамка!

Жанчына ў пухавіу, — плямамі, плямамі, налівалася чрванню. Яна пасунулася, даючы Алесі месца і чакаючы яе падтрымкі. Алеся, не падымаючы вачэй, праціснулася, праслізнула да вакна, да кампосцера, прабіла талон, зачапілася за поручань... У сярэдзіне ў яе ўсё зайшлося. Душу сцебанулі плёткай. Балела, пякло нясцерпна. Ды не толькі ад кінутых услед незнаёай дзяўчыне ў ліловым плашчы абразлівых слоў. Ад сваёй уласнай нематы. Ізноў яна, як і ў школьныя гады, не можа рашыцца загаварыць з незнаёмым чалавекам па-беларуску. Ізноў гэтая брыдкая. Слзкая дваістасць. І ў тралейбусе, і ў краме, і ў паліклініцы. Не, яна не такая. як гэтая раз’ятраная ўчырванелая кабета ў пухавіку. Але і не такая. Як дзяўчына ў ліловым плашчы. Яна шэрая нямая нікчэмнасць...

Поделиться:
Популярные книги

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Лондон

Резерфорд Эдвард
The Big Book
Проза:
историческая проза
6.67
рейтинг книги
Лондон

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Отход

Видум Инди
4. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отход

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

На границе империй. Том 10. Часть 8

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 8

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Приказано выжить!

Малыгин Владимир
1. Другая Русь
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.09
рейтинг книги
Приказано выжить!

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни