Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

А холад, як і голад, накатваецца раптоўна, паралізуе ўсе пачуцці і думкі. З восені не падумаў — узімку няма чаго шукаць выйсця. І не шукалі. Цярпелі.

Горад з першымі прыцемкамі рабіўся глухім і невідушчым. Уся электрычнасць ішла на тое, каб хоць крыху абагрэць, ды не, не кватэру, пакой, дзе, прыціснуўшыся адзін да аднаго, спалі ўпокат. Не да магнітафона, не да тэлевізара. Зрэшты. Тэлебачанне, як і гарачую ваду, уключалі два-тры разы на тыдзень. Перадавалі апошнія навіны, якія звычайна канчаліся просьбаю пацярпець, і новыя цэны, што раслі з той самай хуткасцю, як падала тэмпература ў кватэрах. Спачатку куры, мяса, каўбаса падоўгу ляжалі н апрылаўках, потым іх увогуле перасталі

завозіць. Тыя, хто меў грошы, усё роўна куплялі толькі замежныя тавары. Па вечарах горад нагадваў цяжкахворага, які ўжо стаміўся, зняверыўся ў магчымасці дачакацца хоць якіх лекаў. І тольк іў закупленым нейкаю багатаю сумеснай фірмай кінатэатры “Кастрычнік” усю ноч гарэла святло і іграла музыка. Так, у горадзе былі людзі, якія маглі дазволіць сабе хоць дзень, хоць ноч правесці ў цёплай утульнай кавярні ці відэазале, маглі выпіць віскі, з’есці апельсін ці гронку вінагарду. Жылі яны ўсе ў асноўным за горадам у ацепленых катэджах, загадзя назапасіўшы колькі трэба дроў і брыкету, таму мала цікавіліся тэмператураю на вуліцы і ў гарадскіх кватэрах. Паколькі ніводзін рэстаран не працаваў, збіраліся тут, у кінатэатры “Кастрычнік”.

Ад жабрака ці люмпена няма чаго чакаць шчодрасці. Шчодрым можа быць (альбо не быць — усё залежыць ад узроўню ультуры). Толькі той, каму ёсць чым падзяліцца, апроч ланцугоў. І ў кінатэатры “Кастрычнік” былі дні, калі ён гасцінна расчыняў дзверы перад інвалідамі, пенсіянерамі, жабракамі. Іх шчодра кармілі, а потым паказвалі стужкі мінулых гадоў. У асноўным пра рэвалюцыю і вайну. І расчуленыя пажылыя людзі ўспаміналі, што раз ці два за жыццё ўжо перажывалі і голад, і холад, намазвалі н ахлеб вось гэты падобны н агуталін нямецкі маргарын, сядзелі ў хатах у паліто і валёнках. І цяпер, дасць Бог, неяк перажывуць.

Але ў хуткім часе на гэтыя дабрачыныя вечарыны і ранішнікі ў кінатэатр “Кастрычнік” пачалі прыходзіць і маладыя. Пераважна настаўнікі, урачы, навукоўцы, акцёры, літаратары... Яны прыходзіл ісем’ямі. Спачатку вельмі інтэлігентна елі бутэрброды з ікрой, балыком, вінаград, апельсіны. Пілі — “Ну бакал шампанскага, ці вось, калі можна, лепш шкляначку соку...” Але, зразумеўшы, што тут колькі не кш, колькі ні пі, прынясуць яшчэ, спяшаліся зараз пакаштаваць усяго. І віскі, і джыну, і шчэ вунь таго рубінавага французскага віна. Яны пілі, хмялелі і быццам размарожваліся, рабіліся, як раней, вясёлымі і гаманкімі. Складалі ў пакеты недаедзены вінаград і апельсіны. Цукеркі запіхвалі ў кішэні. Сабе і дзецям. А дзеці вырываліся, беглі ў прыбіральню. Там у кране заўжды была гарачая вада. І можна было гадзінамі стаяць і грэць анямелыя ад холаду рукі.

А сп’янелым бацькам тым часам проста тут, за столікамі паказвалі фільмы. І яны, хто з бакалам шампанскага, хто з бутэрбродам, прагна ўглядаліся у залюстроўе экрана, дзе цёплы ветрык расхінаў блакітныя фіранкі і меладычна пазвоньвала крыштальная люстра... Элегантная маладая настаўніца мякка ступала па пухнатым дыване і брал аз паліцы томік Пушкіна. Сп’янелыя бацькі доўга спрачаліся, хто такі Пушкін, і папракалі адно аднаго, як можна было забыцца, што на вокны трэба вешаць фіранкі, на падлогу — класці дыван, а лямпачку Ільіча варта закрыць ну калі не люстраю, дык хаця б плафонам, а не старою газетай. Хоць усё роўна. Колькі ні працуй, грошай ледзь хапае на ежу.

У далёкім кутку спінаю да экрана адна за столікам сядзела немаладая ўжо. Падобна, цяжарная жанчына. І безнадзейна, горка глядзела на шклянку вішнёвага соку і недаедзены бутэрброд, густа намазаны маслам і чорнаю ікрою. Хоць было горача. І многія сядзелі нават у тэнісках і саарфаніках, яне н ездымала, а толькі расшпіліла сваё заношанае, аздобенае зрудзелым

пясцом паліто. Ніхто не звяртаў увагі, а яна пачула. Убачыла. Толькі што за стойкай бармэна ўключыўся. Запрацаваў тэлевізар, і размаляваная лялька зачытала новую пастанову, якая да асобага распараджэння забараняла гараджанкам нараджаць дзяцей. Ці тое з-за недаядання, ц ітое з-за стрэсу ў арганізме жанчын адбыліся нейкія непапраўныя змены, і за некалькі апошніх тыдняў не нарадзілася ніводнага нармальнага дзіцяці.

Жанчына, як ні старалася, не стрымала слёз. Не паспела. Значыць, не паспела.

Колькі гадоў яна, пераадольваючы вечную нястачу, збірала, пераводзіла ў валюту грошы — каб было за што купіць ложачак, калясачку, пялюшкі... Колькі абразлівых слоў і паглядаў сцярпела, калі стала відаць, што адна, бязмужняя, выношвае дзіцёнка. Ад каханага ж, каханага чалавека дзіцёнка. Але хто ўжо у іх горадзе памятаў, што такое каханне? Ад холаду і голаду нават самыя вытанчаныя натуры звярэюць. Што ўжо казаць пра простых смяротных. Яна закрыла вочы рукамі і заплакала наўзрыд. Але і цяпер ніхто не звярнуў на яе ўвагі. Бармэн выставіў новы паднос з віскі і шампанскім.

Можна было б, вядома, не паслухацца, не ісці, як было загадана ў пастанове, ні на які спарон. Можна было рызыкнуць. Паехаць за мяжу, у рэшце рэшт. Але яна з самага маленства, заўжды выконвала ўсе загады і пастановы.

СОЛА ДЛЯ ПУСТЫХ БУТЭЛЕК

Амаль што казка канца мінулага тысячагоддзя

За расстаўленыя на траўцы столікі. Пад святочныя парасонікі садзіліся новыя людзі, — хто з кока-колаю, хто з півам, а хто да таго ж яшчэ і з лешчыкам ці з воблаю. І, вядома ж, не звярталі яны ўвагі на дзве пустыя пляшкі з-пад піва, што нудзіліся ля сметніцы.

— Ох-хо-хо, — уздыхала празрыстая, — і чаму нас не занеслі назад, на прылавак? Стаялі б сабе ў скрыні, разам з усімі, у цянёчку, і, галоўнае, дакладна ведалі б свой лёс. Завязуць на завод, памыюць, нальюць у цябе свежае піва, закаркуюць як след і зноў — у магазін, ці вось на такое свята, да людзей. А то стой тут, бойся, каб не пабілі...

— А ўсё таму, што мы з табою неэканомным людзям трапілі, — падтаквала ёй Зялёненькая; — аддалі б яны нас, дык хоць колькі б тысяч атрымалі назад. Тысяча да тысячы, глядзіш, і яшчэ на бутэлечку піва выйшла б...

— Ой, ну ты скажаш, на бутэлечку... Ды мой, той, што сёння мяне цалаваў, ён жа...—Празрыстая задумліва сціхла і вымавіла з таемным прыдыханнем: — Ён жа... Ведаеш, які круты... ён жа, я сама чула, хваліўся свайму шафёру, ці, можа, целаахоўніку, што жонку сваю ў шампанскім купае... У яго ў катэджы — і аранжарэя, і тэрарыум са змеямі, і джакузі з шампанскім...

— І што, змеі таксама ў шампанскім плаваюць?

— Ды не змеі, а жонка ягоная, другая ці трэцяя, я не зразумела, ну, адным словам, жонка яго маладая ў шампанскім купаецца...

— А змеі, ты ж казала, акварыум са змеямі...

— Не акварыум, а тэрарыум! Цёмная ты і ёсць цёмная...

— Я не цёмная, — не здавалася Зялёненькая. — я смарагдавая, па-руску, “изумрудная”. І піва, калі ў мяне наліваюць, яно таксама робіцца смарагдавым... І ўвогуле, нават модніцы цяпер любяць бутэлечны колер, не празрысты, а зялёненькі...

— Выхваляешся, як усё адно ты долар, а не бутэлька... Ух, я сёння долараў бачыла... Пацалаваў мяне, значыць, гэты мой “круты”, бізнесмен, і дастае з кішэні пачак, не, нават два пачкі “зялёненькіх” ігэтаму свайму шафёру ці целаахоўніку аддае. “На, бяры, пакуль я добры!” а той руку працягвае, а рука дрыжыць, і зачырванеўся ажно ад хвалявання... Казёл...

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

На цепи

Уваров
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На цепи

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Протокол "Наследник"

Лисина Александра
1. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Протокол Наследник

Неучтенный элемент. Том 5

NikL
5. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 5

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Слово мастера

Лисина Александра
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Слово мастера

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль