Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Месяц яшчэ не выплыў і ў цемры жылі толькі гукі... Хрумкае, точыць хату шашаль. Цікаюць за сцяною ля печы ходзікі. А яна ляжыць у ложку пры вакне і слухае. Вось рыпнулі палавіцы, шафа. Гэта дзед. Зараз над фіранкамі трывожным пытальнікам завісне месяц і ён зайграе...

Скрыпка імкліва ўздыхнула і аддалася... І смычок вывеў з ейных прагных, нацятых у чаканні жаданага дотыку струнаў адну-адзіную, самую высокую ноту... І гэтая нота стала сцяжынкаю ў рай, у мелодыю, поўную чакання, тугі, невыказнае пяшчоты і ласкі...

І столь растаал. І яна ўбачыла неба, затканае безліччу зорак, якія падміргвалі, гаманілі, клікалі, узносілі яе да нябёсаў... У той глыбіні, у той вышыні не было

болю, тугі, роспачы. Там панавала месячная, сонечная светласць...

— Інтэлігентнага чалавека заўжды выдаюць рукі, — па сваёй настаўніцкай звычцы не раз, і не два, шмат разоў паўтараў ёй дзед, ейны адзіны, любы дзед Ларывон, — Рукі... Рухомыя, імклівыя, лёгкія... Яны — знак вечнае, несыходнае прагі пазнання, вечна епрагі дасканаласці. Кім бы ні быў чалавек, дзе б ні жыў, дзе б ні працаваў, колькі б яму ні было гадоў, ніхто ніколі не зможа спыніць яго на гэтым шляху...

У дзеда Ларывона былі шурпатыя, змазоленыя, але сапраўды вельмі лёгкія, інтэлігентныя рукі... Як хацелася б зараз прыпасці да іх, пацалаваць, вярнуць тую музыку...

Дзед Ларывон настаўнічаў яшчэ да вайны. Вёў літаратуру і спевы, а потым усіх, хто хацеў, вучыў іграць на скрыпачцы. А яшчэ ён марыў. Марыў пра той час, калі ягоную скрыпачку і ягоны смычок возьме ў рукі сын, Сымонка, якому ў 41-ым якраз ішоў пяты гадок. Гэтая ягоная мара, гэтая ягоная светлая мроя трымал аяго, ратавала і калі ў першыя ж дні трапіў у акружэнне, а потым у нямецкі палон, ратавала і ў нямецкім, і ў савецкім лагеры... Ратавала ў гнойную, смярдзючую спёку, і ў слотнае восеньскае разводдзе, і ў скрушны, пякучы мароз... Ён марыў пра тое, як будзе вучыць Сымонку іграць нават тады, калі зразумеў, што адмарозіў сабе пальцы... “Тое, што я ўжо не сыграю, сыграе мой сын... Мой Сымонка... Як яны там з Маняй? Гаруюць...”, — думаў ён і зноў марыў...

Маня не прадала, схавала ад немцаў, зберагла ягоную скрыпку ў высланым пунсовым аксамітам футарале... А Сымонку... Сымонкавы пальчыкі не зберагла... У яе быў урок... Апошні ўрок апошняй чвэрці першай мірнай вясны. І ўсміхаліся, увабраныя шчодраю квеценню сады... Яна адпусціла Сымонку, і ён збег з суседскімі хлапчукамі да рэчкі. Там у сваёй, толькі ім вядомай хованцы яны раскруцілі знойдзеную недзе ў полі, пакінутую, падораную ім вайною страшную, д’ябальскую цацку...

Бабахнула так, што не пачулі нават як яны крычалі. Суседскіх хлапчукоў — насмерць. А ў Сымонкі не стала пальчыкаў. Трох на левай і аднаго на правай руцэ. Ён так і не навучыўся прыгожа пісаць.

Маня не перажыла. Дачакалася свайго Ларывона і згасла. А Сымон, хоць і выўчыўся на электрыка, і жаніўся, і дачка ў яго нарадзілася, яна, Алена нарадзілася, так і не змог знайсці сабе месца... Усё некуды рваўся, ляцеў. Ці то прыгнятала яго віна перад суседкаю: яе ж сыночкі загінулі, а ён вось жывы... Ці то перад бацькам, які пісаў яму: “Прыеду, навучу іграць на скрыпачцы”... А можа гэта была ўсё тая ж невыказная прага пазнання, прага дасканаласці? Завербаваўся, з’ехаў разам з жонкаю на Сахалін. А малую Аленку кінулі з дзедам.

Алена памятала іх вельмі цьмяна. І маму, і бацьку. І фотакарткі засталіся такія ж пажоўклыя, цьмяныя, з абадранымі (ці гэта мышы іх абгрызлі?) краямі. Вось бацька, у пінжаку і чобатах, сядзіць ля плота, схрысціўшы на грудзях рукі, так, што пальцаў зусім не відаць. А побач мама, яшчэ з касою, у стракатай квяцістай сукенцы і чорненькіх туфліках на абцасах. У яе рукі вольныя, прыгожыя... Яны прыязджалі з Сахаліна. Прывезлі цэлы слоік чырвонай ікры і кляшню краба...

А потым у Аленкі застаўся толькі дзед Ларывон і ягоная музыка. Ён перажываў, пакутаваў з-за таго, што не можа іграць так, як

іграў да вайны. Адмарожаныя пальцы не слухаліся, ледзь даганялі мелодыю. І ён браў скрыпку толькі па начах, калі, як яму здавалася, ніхто яго не чуе. І хоць Аленка яго прасіла, так і не навучыў яе іграць...

Калі дзед памёр, яна, ужо студэнтка філфака, хацела пакласці скрыпку разам з ім у магілу, але нешта яе тады стрымала, а можа, проста рабіць гэта на людзях пасаромелася. І карычневы футарал, высланы пунсовым аксамітам, здавалася, назаўжды стаў для дзедавай скрыпкі труною. Памёр гаспадар і памерла ягоная музыка. Тая самая, з якой пачыналася ейнае, такое жаданае, мройнае бяссонне... Яна везла гэтую маленькую карычневую труну ў Мінск, у інтэрнат, дзе яны жылі з мужам, і плакала ад уласнага бяссілля, ад бяссілля ажывіць дзедаву музыку...

У Аленінага мужа, хоць ён вучыўся на фізіка, таксама былі вельмі лёгкія, музычныя пальцы. І не мог жа ён з такімі пальцамі жыць з ёю ў інтэрнаце... І яна ўспрыняла як наканаванае тое, што аднойчы ён перайшоў жыць да сваёй зусім юнай яшчэ лабаранткі, якая ў свой час скончыла музычную школу і па вечарах іграла яму Шапэна. У яе, Алены, застаўся сын, у гонар дзеда названы Ларыкам, і маленькая, высланая пунсовым аксамітам труна з дзедавай скрыпачкай, з дзедавай музыкай.

Яны з Ларыкам дачакаліся і атрымалі нарэшце сваю ўласную, цэлыя два пакоі, кватэру. Нак самай ускраіне горада. З відам на аутаныя параю трубы і голае поле, але ж сваю, уласную... Алена надта не перажывала ад таго, што ў іх з Ларыкам была ўсяго адна канапа, раскладушка ды стол з зэдлікамі. Кнігі яна расставіла ў радок уздоўж сцен. Для посуду прынесла некалькі каробак з-пад бананаў. Адзежа змясцілася ў шафах, якія былі ў калідоры. Што ж паробіш, калі за тыя грошы, якія бацькі калісьці, прыехаўшы з Сахаліна, паклалі ёй на кніжку, цяпер можна было купіць хіба што “Снікерс”. Яна любіла сваю работу, любіла студэнтаў, якім натхнёна расказвала пра Максіма Гарэцкага і Алеся Гаруна, па творчасці якога і абараніла кандыдацкую дысертацыю. Яна, вядома, пакутавала ад таго, што не можа як след усталяваць свой побыт, купіць сабе і Ларыку патрэбныя кнігі. Але з ёю жыло, яе жывіла тое даўняе мройнае бяссонне. І яна чамусьці верыла, што яно калі-небудзь можа паўтарыцца, што скрыпка, а з ёю і музыка, паўстануць з труны...

Яна верыла ў гэта, хоць у новым доме панавалі зусім іншыя гукі. Спачатку суседзі зверху, усе, паверх за паверхам, клалі паркет, свідравалі сцены, шклілі балконы, потым пачалі выбіваць на кухні дзіркі-нішы пад халадзільнікі... І манатоннае пастукванне ды дрынканне змянілася гучнымі аўтаматнымі чэргамі, ад якіх дрыжэлі сцены і вокны, і ў вентыляцыйны люк ляцелі цэмент і нават бетон... аднойчы яна ледзь паспела адцягнуць, захінуць Ларыка — вялізны кавалак выпаў разам з вырванаю жыўцом сеткаю вентыляцыі і бумкнуў проста ў рукамыйнік... Было ўражанне, што жывеш на нейкай вечнай будоўлі, і людзі ні ўночы, ні ўдзень не прагнуць цішыні, не прагнуць музыкі, а гэтым дрынчаннем і грукатам, як алкаголем ці грубым рокам прагнуць заглушыць свае душы.

Да яе таксама заходзілі майстры, але яна на іхнія прапановы толькі паціскла плячыма. На кухні ж, калі суседзі сваімі халадзільнікамі перакрыі вентыляцыю, стала не прадыхнуць. Калі нехта смажыў рыбу, ці пёк бліны, увесь дым расцякаўся па іхняй кватэры, вокны пацелі, і нават шпалеры адставалі ад сцен. А ў нішах на халадзільнікі ўжо паставілі відэамагнітафоны, якія зранку да позняй ночы паказвалі адны і тыя ж фільмы. Шпіён прыходзіў да прастытуткі. І яна гнюсавым голасам перакладчыка разоў пяць паўтарала: “Не-ет. Я туда не пойду-у...”

Поделиться:
Популярные книги

Слово мастера

Лисина Александра
11. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Слово мастера

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Валькирия

Семёнова Мария Васильевна
Фантастика:
фэнтези
9.49
рейтинг книги
Валькирия

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Черный Маг Императора 17

Герда Александр
17. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 17

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Паразиты

дю Морье Дафна
Проза:
современная проза
6.20
рейтинг книги
Паразиты

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Справочник логопеда

Коллектив авторов
Научно-образовательная:
медицина
6.25
рейтинг книги
Справочник логопеда

Оружейникъ

Кулаков Алексей Иванович
2. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Оружейникъ