Сакрамэнта
Шрифт:
Ад напоеў у мужчын муціўся розум, слабелі рукі і зусім пераставала балець душа (нехта сцвярджаў, што ў іншых землях гэтыя напоі даюць толькі свінням, каб лепш гадаваліся і не пра што не думалі, калі свінні пра што-небудзь калі-небудзь і думалі, ды хіба ж разбярэш, што там напісана на іхніх каляровых этыкетках!). Ад таблетак жанчынам рабілася мутарна, іх раздражнялі не толькі ўласныя мужы, але і дзеці, ды што там — нават колер шпалераў і фіранак ва ўласнай хаце.
А элегантныя высакалобыя замежныя гандляры, Моцныя духам, багатыя на грошы, гаспадарамі хадзілі па іхнімі дзядамі так і не скоранай зямлі. Яны ахвотна куплялі карціны, каб аздобіць свае добраўпарадкаваныя дамкі на радзіме, яны запрашалі, везлі з сабою зусім збяднелых мясцовых
Вось у гэты, спрыяльны для моцных Духам час, жадаючы крыху падзарабіць, а болей усё ж дзеля цікавасці, дзеля спазнання неспазнанага (у Моцных Духам боль жыцця ніколі не глушыў цікавасці да жыцця) адзін з Моцных Духам, малады шчэ, назавем яго пан Н., адчыніў краму (чытай, душалоўку) у далёкай палесскай вёсцы. Чаму менавіта там? .. Гэта было і засталося ягонай таямніцай. Казалі, быццам бы ягоны дзед калісьці добра-такі тут патаптаўся, і нават ці не загінуў. Але може гэта ўсё былі фантазіі тутэйшых людзей. Ад акропленае моцным напоем Вялікае Душы ого як працуе фантазія...
На полі, з вакна крамы было відаць, абсыпаўся немаведама дзеля чаго пасеяны авёс, а людзі стаялі ў чарзе, за немалыя грошы куплялі ў пана Н. Прывезеныя з ягонай далёкай краіны аўсянку, гарох. Муку, мясныя кансервы, маргарын і раз ці два на месяц ( каму ўжо зусім не маглося, то й часцей) моцны, зафарбаваны нечым да прыкрасці салодкім напой у зялёных бутэльках. Яны навучыліся, ці проста ўспомнілі, як звяртацца і дзякаваць гаспадару на мове моцных Духам, хоць ён даўно засвоіў і разумеў тутэйшую гаворку.
Пажыўшы сярод тых, у каго ледзь не штовечар шчымела, балела Душа, Чалавек Моцны Духам нічога не мог з сабою зрабіць, пачаў нудзіцца, сумаваць па сваёй сям’і, па жонцы і двух малых шчэ зусім сынах... Асабліва нясцерпнымі ставаліся вечары і раніцы. Па вечарах, калі зачыняў ён краму, даводзілася вяртацца да гаспадыні, пажылой адзінокай кабеты, якая. Узяўшы чарку, сядала вышываць навалачкі і да паўночы ледзь чутна спявала балесным, тоненькім галаском. А зраніцы, калі прачынаўся і бачыў абадраны ці пагрызены мышамі шматок шпалераў, рабілася нясцерпна ад усведамлення, што ён не дома. Ні разумныя кнігі. Ні шторанішняя гімнастыка ды халоднае абліванне не дапамагалі... А тут яшчэ хлапчук — бялявы, засыпаны рабаціннем кірпаносы падлетак, што гадзінамі стаяў пры дзвярах ягонае крамы, зачаравана разглядаючы рэчы, выстаўленыя на продаж. Ён так прагна ўслухоўваўся ва ўсе ягоныя словы, імгненна лавіў, схопліваў кожны ягоны пагляд, усмешку, знак... Пан Н. Частаваў хлапчука жуйкамі ці шакаладам і той са словамі ўдзячнасці пакідаў гэткі па-сабачы верны задумлівы пагляд чысцюткіх сваіх вачэй, што не было моцы ўстояць, хацелася прыгарнуць, пачасаць у таго за вухам, павесці за сабою... Праз колькі часу пан Н. ужо ведаў, што маці хлапчука памерла пры родах, бабка з дзедам, якія гадавалі яго, зусім старыя і нямогля, а бацька п’е не прасыхае, і вырашыў узнагародзіць малога за вернасць і адданасць. Ён узяў яго з сабою дамоў, у Краіну Моцных Духам. Пакуль што толькі ў госці.
З Краіны Моцных Духам хлапчук вярнуўся ў яркай майцы з Мікі Маўсам і стракатых шортах з пальмамі. Цяпер ён так хутка і спрытна гаварыў на мове Моцных Духам, што мала хто з вяскоўцаў разумеў, пра што гэта яны з панам Н. Перамаўляюцца, з чаго ці з каго смяюцца...
Ізноў папаўзлі чуткі, што, маўляў, пан Н. Хоча ўсынавіць хлопца, і што ўжо і ягоная жонка дала згоду, ды што там, ужо й новы дом купілі дзел ятаго, каб у гэтага іхняга беспрытульнага падшыванца быў свой уласны пакой... Заставалася дробязь, ды не, зусім жа н едробязь — заставалася ўзяць распіску. Згоду ў роднаг абацькі хлапца, што той не супраць, каб хлопца звезлі н ачужыну.
А сын, адораны, ахмелены кароткаю ды пэўна ж надта плённаю для Людзей Моцных Духам вандроўкаю, —
Ад хвалявання ( такія госці да яго, ды яшчэ з нейкаю Просьбаю!) ён ледзь не папярхнуўся, і пот густа высыпаў на ягонай ледзь прыкрытай засаленымі валасамі лысіне. У рэшце рэшт, пракаўтнуўшы, уцяміўшы, у чым справа, ён адразу расчуліўся, падсунуў госцю муную шклянку і пакет з купленымі па дарозе ў вясковай краме салёнымі гуркамі (што-нішто і мы робім і прадаем!), а сам, напусціўшы на твар сур’ёз, узяўся шукаць па кішэнях ручку, якой там, вядома ж, ніколі не ляжала. Пан Н.. які не выносіў гарэлачнага перагару, а ім, здавалася, патыхалі нават шпалеры, раз-пораз далікатна прыкладаў да носу надушаную хусцінку. А гатовы згарэць з сораму хлапчук нервова хадзіў па хаце і баяўся аднаго, каб бацька не перадумаў, ці яшчэ лепш не бразнуўся вось тут, вось зараз на падлогу ды не заснуў.
Але не. Распісаўся. Залачоным пяром пана Н.
Хлопец кінуўся да свайго, цяпер ужо законнага апекуна на шыю. А няшчасны ягоны бацька, малады ж шчэ зусім чалавек, расчулена і нават ці не з замілаваннем паглядаючы на важнага госця, адчуваючы, што ніколі ў яго не будзе ні такіх разумных вачэй, ні такіх залачоных акуляраў, ні вось гэткае грэблівае ўсмешкі, і насовачкі надушанае, якую той усё трымае ля носа, таксама ніколі не будзе, раптам загаварыў, таропка, нават похапкам, спяшаючы давесці тое, што ўжо ніколі нікому не давядзе:
— Хай едзе... Аблюбуваў ты майго хлапца, дык хай едзе... Горай н ебудзе. Унё, мой бацька, ягоны дзед значыць... расказуваў, што ў вас там чысто... парадак... Яго малога з маткаю, сілаю, мо й твой дзед, з сабакамі да вас загналі... А во мо што пажыў там у вас, памучыўся, дык чалавекам стаў... Хоць і хварэў, а жыццё, як песню, пражыў. А я што... Гнюсь, а не чалавек. Здрабнела мая душа, ссохлася... Хай едзе. Мо, як дзед, чалавекам стане...
А сын са сваім новым апекуном былі ўжо на двары, і пан Н. грэбліва адклаў ад носа, схаваў у кішэню надушаную хусцінку.
Над сцішанаю вёскай весела паміргвалі буйныя жнівеньскія зоркі.
Назаўтра ўвечары, пакінуўшы мясцовым гандлярам сваю краму на колах, яны ад’язджалі. І ў расчыненае вакно машыны ляцелі наўздагон з тольк іадбудаванага Дома культуры хораша з’яднаныя ў хор моцныя жаночыя галасы:
Дробна-драбніца, Дробна-драбніца, Дробны дождж ідзе. Сабралася бедна галота Мёд, гарэлку п’е. П’ем мы гарэлку, П’ем мы вішнёўку, Будзем піць віно...Пан Н. непатрэбную яму цяпер тутэйшую гаворку, тутэйшыя песні зусім не ўспрымаў, думаў пра сваё. Хлопчык у майцы з Мікі Маўсам скурчыўся н азаднім сядзенні і задрамаў. Ён шчасліва ўсміхаўся, ён мроіў сваім новым жыццём, якому зайздросцілі ўсе вясковыя хлопцы...
Містыка сцюдзёных дзевяностых
Зіма была ранняй і да безвыходнасці лютай. Маглі б, вядома, пра гэта здагадацца, падумаць загадзя: рабінаю ж ад канца лета зырчэлі ўсе лясы і нават паркі. Але дзе ўжо памятаць пра народныя прыкметы, калі і на мову забыліся.