Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

— Вось гэта праўда, у казлоў ты сёння за сталом была, у сапраўдных казлоў... Змеі ў акварыуме, жонска ў шампанскім, тэлефон з антэнай. А мяне, мяне сёння цалаваў Паэт. Пацалуе і маўчыць. І нешта такое думае. Вочы ў яго блакітныя, вусікі ледзь прабіваюцца, і нешта такое ён думае. Спачатку чамусьці збялеў, губу закусіў, а потым неяк адразу... паяснеў ягоны твар, нават як бы ўсмешка з’явілася... Нешта шаптаць пачаў. Аловак паламаны з кішэні дастаў, блакноцік і піша, піша нешта, шэпча і піша. Думала, што ён на мяне зусім забыўся. Але не, пашаптаў, запісаў, што яму трэба. Можа радок, можа верш, а можа, і паэму цэлую. І дапіў мяне. Адразу, да донца. Толькі што

вось здаваць не панёс, кінуў тут, ля сметніцы.

— Значыць, таксама багаты, як і мой бізнесмен, — задумліва вымавіла Празрыстая.

— Ды што ты! Джынсы падраныя, нават латак няма, і швэдар заношаны. Такая спёка, а ён у швэдары. Але ж паэты, яны з Богам гавораць, іх, нават калі яны бедныя, шанаваць, любіць трэба... Іх крыўдзіць — сябе зневажаць. Твой бізнесмен, колькі ні плаціць за тое, каб яго ахоўвалі ды ў машыне вазілі, а памрэ — і ніхто пра яго не ўспомніць. Змеі распаўзуцца. А жонка з іншым такім самым, як ён, плаваць у шампанскім будзе. А мой Паэт... Можа ён, пацалаваўшы мяне, верш напіша такі, што і праз гады, і рпаз стагоддзі паўтараць яго будуць!

— Ха! Ха-ха! А не дасць мой бізнесмен твайму Паэту зялёненькіх, і ніколі той верш не надрукуюць. Не будзе ў тваго Паэта грошай кніжку сваю выдаць. А мой бзнесмен не дасць, ён такі. Ён лепш сабе яшчэ адну джакузі з шампанскім купіць, чым кніжку нейкага невядомага Паэта выдасць. Ох-хо... Ды што мы спрачаемся? Зараз прыйдзе бомж, які забярэ нас, абліжа, у брудны, смярдзючы свой мех запхне, да такіх жа як мы, беспрытульных гаротніц. І зноў — трасіся ў аўтобусе, стой у чарзе, здавайся. А грошы, грошы тыя, якія за нас той бомж атрымае, хоць бы на што людскае былі патрачаны. А то ж — здасць мех бутэлек, пляшку гарэлкі купіць і — уся ягоная радасць. Несправядліва гэта ўсё-ткі, цэлы мех піўных бутэлек дзеля адной адзінай пляшкі гарэлкі.

— Ды не, - задумліва запярэчыла Зялёненькая. — За мех, пэўна, можна дзве,а то і тры пляшкі гарэлкі купіць...

— Ну, гэта гледзячы які мех...

— Ужо лепш бы не бомж-п’яніца, а бабулька якая падабрала, нават нас абедзвюх ёй бы н ахлеб хапіла. Мяне аднойчы падабрала адна такая... Ля царквы, казала, міласціну просіць. А сама. Сама. Не паверыш, настаўніцаю працавала, у вайну, у эвакуацыі дзяцей вучыла. Потым тут, у горадзе. Гісторыю выкладала. Праўда, замуж не выйшла, дзяцей у яе не было. Ну, але ж за жыццё на ашчаднай кніжцы яна некалькі тысяч сабрала. А грошы абясцэніліся, цяпер хіба толькі на буханку хлеба хап...

Зялёненькая сціхла на паўслове.

— Глядзі, глядзі, — нахілілася яна да Празрыстай, — У аткія рукі мы яшчэ з табой не траплялі... Таксама ж з выгляду настаўніца, але маладзейшая і акуратненькая, у беленькіх шкарпэтках, туфлях-лодачках. І не мяшок у яе ў руках, а сумка гаспадарчая, таксама акуратненькая, у клетачку. І бутэлькі... глядзі, глядзі. Як асцярожна яна нас збірае... Рукі ў яе далікатныя. І вочы разумныя. Як бы гэта трапіць ёй на вочы...

— Гэта ты пра каго? Пра тую, сівенькую, у плашчыку? Ну, гэтая не падобна, каб на хлеб збірала...

— Цяпер усё можа быць... Вунь, сама ж расказвала, бугай здаровы на тваіх вачах пачак долараў за нішто атрымаў, а жанчына, можа ўсё жыццё ў школе адпрацавала, можа, яна таго бугая чытаць вучыла, і бізнесмена твайго, і Паэта, а ёй цяпер, даруй, на старасці дулю пад нос...

А жанчына, тая жанчына заўважыла іх, і празрыстую, і Зялёненькую, падняла, акуратненька паставіла ў сумку і рассмяялася... Яна хадзіла між святочнымі столікамі і смяялася, як вар’ятка, не, не зусім як вар’ятка, яна смяялася па-дзявочы, звонка, але...

наўзрыд. Гэта магло давесці да ліхаманкі. І аднаго, у малінавым пінжаку, здаецца, сапраўды пачала біць трасца, бо ён ссунуў локцем. Скінуў са стала тры поўныя пляшкі піва і яны... яны разбіліся аб асфальт.

— Ой, ну што ж вы так... — уздыхнула жанчына з сумкай. — А я думала, дачакаюся, пакуль вы дап’яце, і якраз бы — сумка поўная. — Яна зноў нервова засмяялася — я ж, малады чалавек... Я на энцыклапедыю збіраю. Універсальную, беларускую. Чыцвёрты том купіла, а на пяты ніяк не збяру. А там... Пра мужа майго артыкул. Ён у мяне гісторыкам быў, археолагам. Доктар навук. Хоць вы, пэўна, яго н еведаеце. Ён яшчэ ў вайну, бедны, нагараваўся. Малы быў зусім, а яго ў Германію пагналі. І я ў эвакуацыі галадала, і вярнуліся — таксама голад. Траву елі. А цяпер во на старасці ізноў — ні капеечкі за душою. Я ж сумленна, з кожнае зарплаты адкладвала на ашчадную кніжку, думала, хоць на пенсіі ні ў чым адмаўляць сабе не буду... Працаваць бы пайшла... Але ж муж памёр, а дачка мая... замуж не пайшла, а дачушку таксама нарадзіла. Унучачку... Хай бы ёй на памяць энцыклапедыя, дзе пра дзеда напісана, была... У Эстоніі, я чытала, там, калі выходзіла іх энцыклапедыя, то кожная сям’я на яе падпісвалася... А ў нас, во, нават я, настаўніца, былая, але ўсё ж настаўніца, не магу купіць. Бутэлькі збіраю. Нават у племені тумбу-юмбу той, хто вучыць, лечыць і песні складае — самыя шаноўныя людзі. А ў нас, я чула па радыё, міліцэйская фуражка каштуе столькі ж, колькі настаўнік за месяц атрымлівае. А можа, калі б больш плацілі настаўнікам, далі б магчымасць ім кніжкі купляць, дзяцей як след вучыць і выхоўваць, глядзіш. І міліцэйскіх фуражак столькі не трэба б было...

Той, у чырвоным пінжаку, як бы працверазеў, ды не, ён зірнуў на яе зусім цвяроза і вымавіў неяк глуха, сам сабе не верачы:

— Гэта Вы, Марыя Пятроўна? Гэта Вы?

Бутэлькі ў сумцы ціха дзынкнулі. Празрыстая і Зялёненькая, як самыя цікаўныя, сцішылі дыханне. А яна, яна яго ці пазнае?

ВІРУС АЗВЯРЫНУС

Містычны эцюд

Падобны выпадак, як паведамлялася ў тэленавінах, сапраўды меў месца зімою 1992 года ў адным з гарадоў СНД. На Беларусі тады хадзілі грошы з вавёркамі, зайцамі, рысямі, ваўкамі, мядзведзямі...

Усю дарогу да суда Марына Макаранка, цяпер карэспандэнт камерцыйнай газеты “Пра ўсё”, не магла пазбыцца дзіўнага адчування: час спыніўся і ніколі, ніколі ўжо не рушыць наперад. А тут яшчэ пара такая... Куды б ні йшоў, і выходзіш, і вяртаешся пад месячным святлом. Сонца быццам і не паказваецца. Адна суцэльная ноч. Мароз ломіць, страляе ў дрэвах. А снегу ўсё няма й няма. І цені ломяцца на гурбах леташняга лісця. Амаль як ва ўчааршнім фільме. Канец мінулага стагоддзя. Ваўкалакі. Звер з чалавечымі вачыма. Чалавек з налітымі крывёю вачыма звера.

Учора на паўторнай судова-псіхіятрычнай экспертызе яна ўспрыняла словы доктара Сянькоўскага як зусім недарэчны жарт. Нават на дыктафон не стала запісваць. А сёння словы гэтыя, быццам падсвечаныя неонам, набылі не тое што рэальны, а нейкі містычны сэнс...

— Ну, калі вам так хочацца выдаць яго за хворага, напішыце, што ў яго вірусная нфекцыя, новы паслячарнобыльскі вірус. Вірус азвярынус. У Закаўказзі — панэпідэмія, пандэмія. У нас — першы выпадак. Чалавек з душою, з вачыма здзічэлага сабакі...

Поделиться:
Популярные книги

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Двойник короля 12

Скабер Артемий
12. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 12

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Кодекс Охотника. Книга XXXII

Винокуров Юрий
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Лекарь Империи 8

Лиманский Александр
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 8

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота