Сакрамэнта
Шрифт:
Не, Радэн больш ніколі не любіў, не кахаў мяне так, як тады, калі ляпіў сваю, нашу Вакханку. Але ад усіх саіх жанчын, ён абавязкова вяртаўся да мяне, бо ўва мне пульсавала душа, і рэхам, у жэстах, рухаха, паглядзе гучаў голас Вакханкі.
Я цяпер думаю, што Каміле Кладэль, якая звар’яцела ад кахання да Радэна, дастаткова было пабіць усе свае выявы, усе тыя “Пацалункі”, у якія Радэн пераўтварыў яе цела. Але. Ан жаль, мармур б’ецца не так лёгка, як гліна... І да таго ж, амбітная Каміла ніколі б не магла ўявіць сваё цела простай пасудзінай, хай сабе звышдасканалай, жывой, але толькі пасудзінай для Радэнавых пачуццяў, думак, ідэй. Нават, калі ён забраў голас у яе цела, яна пакінула з асабой права мець свае думкі, пачуцці. Свой лёс. Яна
Як добра, што ад той Вакханкі застаўся ўсяго гэты аскепак, востры, акрываўлены, але бяздушны, безгалосы. Нямы...
Лепш аглухнуць ад цішыні, чым ад адчаю. Дзе там той прыемны мужчынскі голас з арэхавым “r” ? Я пайду на яго, на гэты голас. Босая, па брукаванцы. А раптам гэта Радэн?
Дзень у прасторы генія
Навязлівая ідэя — гэта міраж. Міраж у пустыні будзённасці.
Маім міражом, маёю навязліваю ідэяй быў барселонскі дом без кутоў іспнскага дойліда-летуценніка Антоніа Гаўдзі. Неўтаймўнага фантазёра, шукальніка шчасця, генія ці вар’ята Гаўдзі.
І вось нарэшце, зусім нядаўна, у адным з альбомаў я натрапіла на фотаздымак, які ўжо і не верыла, што калі-небудзь убачу. На ім быў адзняты пакой у тым самым дзіўным бяскутнім доме. Фотаздымак не вельмі выразны, чорна-белы, крыху як бы размыты. Я не стоьлкі бачыла, колькі адчувала. Як у імклівай. Чарадзейнай плыні не то вада, не то паветра—хвалямі, хвалямі набягае, накочваецца і ўтварае жывую, пульсуючую, здаецца, нават на дотык рэальную, падобную да лёгкага вэлюму, тканку. І фіранкі, там, на вокнах, бязважкія, празрыстыя фіранкі раставалі ў гэтым няўлоўным эфіры.
Я доўга ўглядалася ўжаданы, светлы міраж. Углядалася, пакуль сама не растала ў ім. І тады там. За рамкаю фотаздымка, ля акна, я раптам ясна, зусім дакладна разгледзела выпісаную святлом далікатную, стромкую жаночую постаць... і я... злілася з ёю. І адчула лёгкі, мяккі водар парфумы, з ледзі улоўным салодкім бэзавым прысмакам. Пачула нязвыклы. Мерны шум за вокнамі. Гэтая выпісаная святлом жаночая постаць, гэты сілуэт, гэты лёгкі цень быў мне якраз па памеры. І хоць цяпер пад даўгою, даўняга крою зеленаватаюсукенкай таліюі грудзі мне сціскаў гарсэт, я адчула... Упершыню за ўсё жыццё я адчула сябе абсалютна вольнаю. Мая душа дыхала на поўныя грудзі. Яна сціналася ў прадчуванні нечага незвычайнага, незямнога і гатовая была прыняць у сябе, удыхнуць самыя розныя дзівосы і цуды.
Я стаяла ля акна. А ён ( з таго боку фотаздымка, пакуль не зайшла сюды, я яго не магла ўгледзець, заўважыць, а цяпер ясна бачыла) — ён сядзеў, адвярнуўшыся ад акна, ён сядзеў насупраць мяне, у фатэлі, падцягнуты, усхваляваны, з шыкоўнаю капною цёмных валасоў, у строгім касцюме, белай сарочцы, з аксамітным матылёчкам-гальштукам.
— Дык Вы прыйдзеце? — яшчэ н есловамі, рэхам, як бы ў працяг перарванай гаворкі спытаўся ён і, баючыся, імкліва апярэджваючы маё “не”, прыўзняўся, зазірнуў у самыя вочы. І ўсё паплыло. Я растала.Як калісьці даўно-даўно ( у юнацтве ў мяне было ўжо такое, але не з ім). І вось цяпер я растала ў ягоным паглядзе. Ён хваляваўся:
—Я Вас прашу, я Вас вельмі прашу прыйсці на абарону майго дыплома. Там будзе шмат з таго, пра што я Вам расказваў.
— Гаўдзі, — сказала я не сваім, незнаёмым, яшчэ не абжытым мною, але прыемным, мяккім, меладычным голасам. — Але ж Вы ўжо, здаецца, даўно абаранілі свой дыплом. Я памятаю, Вы паказалі незвычайны, фантастычны праект абсталявання універсітэцкай актавай залы. І я была, я ж была тады на вашай абароне.
Гаўдзі адкінуў валасы з ілба і ўжо без усмешкі, у дзіўным светлым задуменні сказаў:
— Даруйце, але я і сам не ведаў, што варт абудзе нам пераступіць парог гэтага пакоя, тут, у гэтым дзіўным
Але ж Вы і памысліць сабе не маглі, што я пасля той сваёй абароны, пасля абароны майго дыпломнага праекта сам сабе прысягну збудаваць дзеля Вас вось гэты незвычайны дом, дзе прастора перацякае ў час, а час набывае свой уласны цень, вагу, колер, водар, можа, нават голас і смак, і самае галоўнае, ён, час, робіцца адчувальным на дотык. Я паважаў Вас, шанаваў. Вельмі шанаваў, любіў, як выкладчыцу, як чалавека, як жанчыну. Вы разумелі, ці, прынамсі, спрабавалі зразумець мяне. А Вы...
— Я Вас пакахала... Тады, з першага Вашага позірку, з першай Вашай усмешкі я закахалася ў Вас...
— Вы сталі першай, хто так адчайна, безаглядна паверыў мне і ў гонар гэтага... Ды не, проста так, прост аза тое, што вы ёсць на свеце, я вырашыў падарыць Вам гэты пакой, кватэру ў гэтым маім не зусім звычайным доме, гэтым чарўным доме без кутоў. Тут Вы назаўжды застаняцеся такою, як былі, калі я ўпершыню Вас убачыў: назаўжды застаняцеся маладою....А я...я пасталею і вярнуся да Вас. І ўсё ў нас пачнецца спачатку. І будзе мець працяг...
— Ах, Гаўдзі, Гаўдзі... Нават падарункі ў Вас не такія, як ва ўсіх. Спачатку — гэтая парфума з бэзавы прысмакам, ад водару якой мроіцца Бог ведае што. Цяпер вось дом, гэтая кватэра, пакой без кутоў. Дзе час растае, як снег. А прастора на вачах пераўтвараецца ў жывое, пульсуючае святло...
— Не... Святло — гэта Вы. Гэта Ваш жывы цень. Ёсць людзі, іх няшмат, але яны ёсць, у іх ценем стаецца не паўзмрок, а святло. І Вы, і я. Мы з Вамі, пэўна ж, з такіх вось, не зусім звычайных людзей. Мы не жывем, а быццам плывем па жыцці ўхвалях. Акіяне святла нашых фантазій і сноў. І чым больш мы фантазіруем, марым, тым далей разліваецца вакол нас нашае святло...
— Акіян... Гэта ўжо небяспечна і ... нават страшна... Я ніколі не была на акіяне, але мора, мора заўжды вабіла мяне сваёй неўтаймоўнасцю. Я люблю яго да самазабыцця. Калі я была яшчэ дзяўчынкай, мы з сябрамі аднойч ыналадзілі на моры свята Нептуна. І мяне абралі за галоўную Русалку, намалявалі на нагах зялёнаю фарбай лускавінкі, як у рыбы, аздобілі водарасцямі. Разам з Нептунам мы мусілі выплысці да тых, хто сабраўся на беразе. Проста з мора. На лодцы. Сонца прыпякала ўсё мацней. І я ў сваім купальным касцюме не тое што загарэла — згарэла... Потым фарба змылася, а луска, лускавінкі там. Дзе была форба, так і засталіся. Потым так і хадзіла, у лускавінках. Мы плылі тады, а сонца, гэта я добра памятаю, яно было ў самым зеніце і зазірала ў самую глыбіню. У марское бяздонне. І яно, гэтае сняе бяздонне, як шкло, праглядалася наскрозь. І ў гэтай сапфіравай, з зеленаватаю павалокай сапфіравай сінечы лянотна варушыліся зманліва-празрыстыя. Слізкія, мяккія, пластычныя, гнуткія, як хвалі, мядузы...