Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  А ці даўно ў вас татары з'явіліся? — пацікавіўся-дапытаў Ігнатоўскі.

–  Ага… Татары аселі каля Слуцку тады, як і па ўсёй Літве-Беларусі. Слуцкія паўсталі з татараў-паланёнцаў. Дзеці іхнія вернымі новай Бацькаўшчыне сталі. З іх, татараў, і першыя палкі ўланаў збіралі. Слова ўлан — ад татарскага паходзіць… ох'лам, што значыць малагодак… І былі яны адважнымі, як выпадала, то й супраць аднаверцаў татараў біліся.

За вернасць і мужнасць князі нашы іх шляхецтвам адорвалі. У часіны ж мірныя яны займаліся земляробствам, коней, авечак разводзілі, скуры выраблялі.

–  А цыганы ці былі на Случчыне? — зноў Ігнатоўскі абазваўся.

–  Былі-былі… Толькі я йшчэ пра уланаў даскажу… У нас колісь цэлая ўланская дывізія стаяла. З чатырох палкоў складалася: польскага — мелі ягоныя ўланы гранатавыя мундзіры з малінавымі адваротамі, коні гнядыя былі, татарскага — адвароты ўжо белыя ды коні сівыя, літоўскага — аранжавыя

адвароты, а коні — каштанавыя… І валынскі полк — рабыя адвароты й вараныя коні. Я так добра ведаю, бо і мой бацька ў палку літоўскім служыў. А ўзначальваў той полк палкоўнік Чачэнскі. У Слуцку жыў… Малым паняволілі яго на Каўказе, а празвалі так, бо й запраўды чачэнцам быў. Як падрос, паступіў на службу, храбра з французамі біўся… І йшчэ, помню, у палку ягоным дзяўчына афіцэрам служыла. А дысцыпліна строгая была. А коні! Як віхор, як агонь гізавалі!

На Шырокай, дзе начальнікі палкавыя жылі, і наша сям'я месцілася. Праўда, пасля Касцюшкавага паўстання павысылалі шмат добрых уланаў. Пакаралі і майго бацьку…

У 1825 року Аляксандр І праз Слуцак праязджаў. Месяц да сустрэчы той горад рыхтаваўся, усе дамы выбелілі… У ліпні было гэта. Дык начаваў, знаць, цар у доме начальніка палку ўланскага. Раніцай на літургіі ў Трайчанах быў. За ім — маршалак Непакойчыцкі з двума сынамі стаяў… З ягоным большым я ў гімназіі праз некалькі гадоў вучыцца пачаў… - Старац памаўчаў, а затым, як прачнуўшыся, зніякавела сам спытаў: - Дык пра каго вы пыталіся?

–  Пра цыганоў. Ці былі яны ў Слуцку?

–  Былі, сынку. Нат да места прыпісанымі. Мелі яны і караля свайго, які каля мястэчка Семежава жыў. Падчас пабору ў войска ён у Слуцак прыязджаў. У чырвоны контуш убраны, з пасам шырокім… Каўпак высокі з чырвоным верхам. Булаву ў руках насіў… Але не надта спяшалі цыганы ў рэкруты. У 1827 року бурмістра Слуцкага Плішку, пасланага цыганскі пабор праводзіць, з праламанаю галавою знайшлі…

Што йшчэ помню? За расійскім часам кіраваць Слуцкам прысланы быў першы гараднічы капітан Тычына… У 1827-м упяршынь у Слуцкіх школах увялі мову расійскую і ў ніжэйшых клясах… (Старац зрабіў пярэрву, адпачыў — і зноў абудзіўся). То я ж вам не дарасказваў пра Слуцак колішні! Пра новае мейсца забыў! Яно паўз левы бераг Случы ляжала. Да Новамейсцавай брамы ісці трэба было паўз млыны па мосце: вуліца тая прамой, як страла, была. Драўляны той мост і назву вуліцы даў — Мастовая. Абапал яе — шынкі й дамкі габрэйскія… Вуліца часта калёсьмі з'ядалася, і каляіны пяском наноў засыпаць даводзілася. Камянёў жа ў ваколіцах нашых не было, то вазілі іх здалёк. Таму і брукаванак у Слуцку толькі дзве зрабілі напачатку — Віленскую і Капыльскую вуліцы, а яшчэ і рынак уклалі… Ад Мастовай жа разліваліся Сенатарская ці Шырокая — на ёй гімназія стаіць, Юр'еўская — на ёй царква Святога Юрыя — ды Іванаўская. Юр'еўская вуліца йшла раўналегла Шырокай. На ёй і была знакамітая Пярсярня. Так звалі ў горадзе — я пэўна ўжо казаў вам пра гэта — вядомую па ўсім былым княстве і за ягонымі межамі фабрыку слуцкіх паясоў. Ткаліся яны з дарагога ядвабу, срэбра й золата… А далей, ажно да цытадэлі, што закрывала горад з усходу, шапацеў сад Радзівілаў… (Старац заціх, на вочы яго слязіна ўсплыла. Затрымцелі вусны — і раптам верш прагаварылі, - з Міцкевічаўскага «Пана Тадэвуша»…)

... пояс зняу з яго шырокі, літы Работы слуцкай - кручаны і віты, Золататканы з кутасамі шляк багаты, А сподам чорна-серабрысты шоук у краты. (Пераклад з польскай Пятра Бітэля)

(Старац агледзеў слухачоў і заспяшаўся дарасказваць). Пазней ангельска-французскія фракі нашы шляхецкія строі выціснулі, і Пярсярня спусцела. Хоць яшчэ за маёй памяццю па горадзе некалькі старых у пасах тых хадзілі… Сярод іх — і пан Барсук, адзін з уласнікаў Пярсярні слуцкай.

Запытаўся тады і Алесь у старца, і пытанне ягонае крыху нечаканым падалося:

–  А што з мінулага вам найбольш у памяць запала?

–  Ды ўсё патроху…. (Вярхоўскі ўсміхнуўся — і ўраз пасур'ёзнеў). Найбольш, пэўна, людзі… І пан Шаміса — сярод іх. Ён выкупіў у кляштара за казармамі й астрогам невялікі надзел. Казалі, што Шаміса з Францыі прыехаў… Нямецкі ўніверсытэт скончыў… Моў шмат якіх ведаў. Былі ў яго вялікая бібліятэка ды збор медалёў розных. Кляштару мусіў плаціць штогод па 10 рублёў. Месца ж тое раней пустым і балацяным было, дык Шаміса агарод рассадзіў, аранжарэю вялікую. Кветак розных незлічона расло ў яго ледзь не круглы год. Паўднёву частку надзела дрэвамі абсадзіў. Для асушэння зямлі сваёй сажалку выкапаў, а з пяску вынятага так званую Слімакову гару ўссыпаў. А які краявід на Трайчаны з той гары адкрываўся! Думалі, што багацце несканчонае ў Шамісы, а як памёр — выявілася, што ўсе грошы

свае ён на кветкі і звёў… Шчаслівы чалавек! Ну а глыбей за ўсё ў памяці няшчасці засядаюць… Малым зусім быў, а, здараецца, ажывае ў памяці: ноччу раптам званы паўсюль загаласілі! Павыбягалі ўсе мае на вуліцу, а неўздалёк зараніца скрозь цемрыву прарываецца… Погалас мільгнуў: гарыць езуіцкі касцёл і суседні квартал! Толькі пазней даведаліся, што кальвіны, якім перадалі будынак езуіцкай бібліятэкі, даручылі сваім вучням кнігі езуіцкія й старыя школьныя сшыткі паліць. Ну, а шкаляры дзеля забавы, падпаліўшы — ноччу агністымі птушкамі з ветрам у акно й пускалі іх… Адна кніга на дах касцёльны і ўпала. Пажар увомірг усчаўся — страшэнны! А прыгожым вельмі ж касцёл той быў, з пяццю купаламі… На папялішчы ягоным пазней тры дамы ўзвялі, у якіх гімназічныя настаўнікі жылі… А яшчэ мы да цытадэлі на ўскраек горада бегаць любілі. Яна Слуцак з поўначы колісь мацавала. Чатыры бакшты, ірвы з вадою… Паміж рэчкай і цытадэляй ішла дарога, Уцечкай празваная. Цытадэлю, калі яна фартэцыяй Рэчы Паспалітай была, за кошт Радзівілаў пушкамі ўзброілі. Вялікі пограб парахавы з каменю выклалі. А пасля паўстання 1831-га паліцыя загадала пушкі тыя ў Случы затапіць… Баяліся, знаць… Лепшыя ж, некалькі й бронзавых, у Бабруйск у цвержу-замак даставілі, а таксама і ўглыб Расіі пазавозілі…

А якія людзі з краёў нашых павыходзілі! Па напісанаму ў Слуцку падручніку рыторыкі Ламаносаў вучыўся! Ян Каменскі цаніў высока педагогаў слуцкіх, запазычыў у іх шмат чаго… А Адам Плуг! А Сыракомля! А Хадакоўскі! А Янушкевіч Адольф, у Сыбір выгнаны й у «Дзядах» Міцкевічаўскіх увекавечаны! У Слуцкай духоўнай семінарыі вучыўся Павел Шпілеўскі — як на другім курсе быў, даслаў ён у Расійскую акадэмію складзены слоўнік беларускай мовы. Даследаванні затым па нашай народнай творчасці пісаў, і апавяданні таксама… А граф Бандынэлі, ён жа пісьменнік наш Альгерд Абуховіч! Які чалавек быў! Золата ў ягонай далоні мутнела! І дзесяткі іншых!..

«Зноў і зноў вяртаючыся ў тую восень 1920 года, і задумваюся, і адказу шукаю: чаму менавіта Случчына распаліла найбольшы вагонь барадзьбы за сваю волю? Так, яшчэ ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя Слуцак заставаўся адным з асяродкаў беларускага нацыянальнага жыцьця. Да 1840 года ў ім знаходзілася кіраўніцтва беларускай праваслаўнай царквы, галоўная духоўная сэмінарыя, цар-звон. Ажно да самага падпарадкаваньня Маскве Случчына адстойвала сваю самастойнасьць ад расейскай імперыі. Барадзьбу супраць апалячваньня яшчэ з XVII стагодзьдзя вяла слуцкая княгіня Соф'я Алелькаўна. Ажно з 1617 года ў Слуцку працавала гімназія — старэйшая на Беларусі. Альгерд Абуховіч вучыўся ў ёй, а затым адукоўваўся ў Жэневе, Парыжы — і ў 1863 годзе стаў паўстанцам. Паўстанцкія атрады дзейнічалі на поўначы Случчыны — менш забалочанай, лясной… Абуховіч, зьезьдзіўшы ўсю Эўропу, зразумеў, што на свёй зямлі — найлепей, — толькі вольнай зямлі. І ваяваць за яе волю прыехаў. І ў «Ваўкалаку» сваім напісаў: «Хоць галодзен — я свабодзен… На свабодзе прападу, А ў няволю — не пайду!» Дзед жа ягоны, Юзаф, шамбелян-камэргер польскага двара, быў жаўнерам пад Касьцюшкам…

А да ўсяго — легендамі перадаваліся, ад дзядоў да ўнукаў расповеды пра самастойнае Слуцкае княства..

А пры бальшавіках пачала зьнішчацца нават памяць пра ўсё гэта. Разабралі Трайчанскі манастыр — цэнтр праваслаўя на Беларусі. Старадаўнія — дарагія і рэдкія — кніжкі з манастырскай бібліятэкі пакідалі ў дамавіны, вынесьлі на бераг Случы й спалілі… Зьнішчалі й прыватныя архівы. Бібліятэка і рукапісы Абуховіча захоўваліся ў Слуцку ў доме Хведаровічаў. Дом купілі пазьней Барташэвічы. Хтось скляпаў данос, што ў Барташэвічаў ёсьць золата. Зрабілі вобыск, знайшлі шмат каштоўных карцін. Абуховічавы аркушы, сьпісаныя беларускай лацінкай, бальшавікі палічылі польскімі — падагналі балагольскую падводу й разам з бібліятэкай вывезьлі — і да сёньня невядома куды. Мо на той жа бераг Случы…

(З запісаў Алеся Ваяра).

З прачыненых дзвярэй слуцкага Палаца культуры вухнула музыка. Напалохала, стужку ўспамінную абарвала. Як колісь хлапчуком, яму няўсцерп захацелася збегчы ўніз — ад фарнага месца, дзе знаходзіўся зараз, — старым бернардынскім садам — да рэчкі. Але ў лагчыне заместа рэчкі застываў цяпер брудны раўчук, там, дзе бэры-бернардынкі раслі, - хмыз узяўся… Ды і сілы ў яго самога былі не колішнія!

Устаў цяжка, нават іскры чагось у вачах забліскаталі. Горача зрабілася, млосна. Калі паволі вярнуўся да аўтобуса, штось ногі цяжкімі сталі, і пад сэрцам як варам апякала, зноў нездаровілася сэрцу ягонаму… Убачыў, як у Вайніловічаў дом людзі ўваходзілі…

Поделиться:
Популярные книги

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Некромант на страже человечества. Том 5

Клеванский Никита
5. Некромант на страже человечества
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Некромант на страже человечества. Том 5

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.00
рейтинг книги
Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Гримуар темного лорда III

Грехов Тимофей
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2