Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

«Вот табе й на! — кальнула тады Алеся. — Вось і ўсплыў Аляксюк! Ды яшчэ й кім! І яму давяраць Случчыну? Пасля таго, што адбылося ў Вайсковай Камісіі?..»

Алесь хацеў папрасіць слова, але на сцэну ўзышоў Жаўрыд. Счакаў, пакуль усталявалася цішыня, і пачаў гаварыць спакойным, мядзяным голасам:

–  Урадам БНР, Найвышэйшай Радай, я прызначаны камісарам на ўсю Случчыну. І ўся ўлада належыць тут толькі ўраду БНР. І ўзброеныя сілы, якія сфармуюцца на тэрыторыі нашага павета, падпарадкоўвацца будуць толькі Беларускай Народнай Рэспубліцы. — Жаўрыд агледзеў залу: слухаюць уважліва, зацікаўлена. — І нам не патрэбна дапамога ні Балаховіча, ні Савінкава, ні Алексюка, жуліка, які проста спекулюе беларускім пытаннем!

Як ні

дзіўна, сход ізноў выбухнуў гучнымі авацыямі.

«Вось табе і «няграматны» Жаўрыд, які й па-беларуску з цяжкасцю гаварыў!.. Як урэзаў! Ну малайчына…», — Алесь, узбуджаны, пляскаў ажно да болю ў далонях.

Разгарэліся спрэчкі: усё ж прызнаць Случчыну часткай БНР ці абвясціць яе незалежнай рэспублікай (за апошняе выказваліся нават палякі, якія хацелі мець перад Расіяй нават два «буферы» — БНР (ці БССР) і «Слуцкую рэспубліку»).

Склалі два тэксты рэзалюцыяў сходу — Жаўрыда і Паўлюкевіча. Ніводная большасці галасоў не атрымала, сабраўшы амаль па палове прыхільнікаў. Тады вырашылі проста рэзалюцыі тыя злучыць.

Зачытаў канчатковы тэкст Васіль Русак:

«Першы Беларускі Зьезд Случчыны, скліканы ў ліку 107 асобаў, вітае Раду Беларускае Народнае Рэспублікі і заяўляе, што ўсе свае сілы аддасьць на адбудову Бацькаўшчыны… Зьезд катэгарычна пратэстуе супраць заняцьця нашае Бацькаўшчыны чужацкімі і самазванчымі савецкімі ўладамі.

Хай жыве Вольная, Незалежная Беларуская Народная Рэспубліка ў яе этнаграфічных межах!»

З'езд абраў Раду Случчыны, якой даверыў усю ўладу, а таксама права фармавання войска. У Раду ўвайшло 17 асобаў: Жаўрыд, Паўлюкевіч, Мацэля, Дубіна, Русак, Раковіч, Радзюк, Сасноўскі, Біруковіч, Лістапад, Анцыповіч, Пракулевіч, Рабы, Кабычкін, Калпак, Мяшочак і Неронскі. Кандыдатамі сталі Бусел і Урбановіч.

Выказаліся і за неадкладную падрыхтоўку збройнага змагання. Вечарам некалькі дэлегатаў раз'ехаліся па вёсках у Грозаўскую, Грэскую, Нараўскую, Раманаўскую, Чапліцкую, Быстрыцкую, Старобінскую, Вызнянскую, Капыльскую, Цімкавіцкую і іншыя воласці — агучваць мабілізацыю.

Назаўтра Рада абрала прэзідыум. У яго ўвайшлі Паўлюкевіч, Жаўрыд, Мацэля, Русак, Біруковіч, Сасноўскі і Пракулевіч. Апошні стаў старшынём Рады. А яшчэ праз два дні Рада выдала дэкларацыю (складалі ўсе разам, запісваў начыста Русак):

«У мамэнт самавызначэньня ўсіх народаў і змаганьня іх за сваю самастойнасьць і свабоду, Беларуская Рада Случчыны, выконваючы волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасьці нашай Бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму сьвету аб асноўных дамаганьнях беларускага сялянства:

1. Беларусь павінна быць вольнай, незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах.

2. Абвяшчаючы аб гэтым і зьяўляючыся выразіцелькай волі народу, Слуцкая Рада дэкляруе цьвёрда стаяць за незалежнасьць роднае Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту з боку чужаземных захопнікаў.

3. У выпадку патрэбы, Слуцкая Рада будзе бараніцца нават сілаю аружжа, нягледзячы на лічбавую перавагу ворага.

Мы верым, што наша справа ёсьць справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе!»

У павеце ўжо не верылі ў магчымасць аднаўлення польскай улады. Страшнай падавалася случакам і ўлада савецкая… З усходу не толькі горкі дым бежанцы й дызерціры, што йшлі праз вёскі й мястэчкі, даносілі… Злосны восеньскі вецер і жар вялікага полымя нёс цераз прыціхлыя палеткі й лясы — і цень бяды ад попелу ягонага… Сялянства душылася ў харчразвёрстках, скрушныя звесткі даходзілі аб пагалоўнай мабілізацыі й расстрэлах

«отказннков». І случакі пачыналі бараніцца стыхійна. А тут яшчэ Мацэля, начальнік народнай міліцыі, праінфармаваў Нацыянальны камітэт аб шматлікіх паўстаннях на Меншчыне супраць Саветаў — пад Барысавам, Лагойскам, Плешчаніцамі [11] .

11

 28 кастрычніка 1920 года на стол старшыні рэўкома ССРБ Чарвякова паклалі зводку Барысаўскага павятовага камісарыята:

«...настроение крестьян враждебно к советской власти... случались столкновения с крестьянами. Были случаи ареста целых деревень...»

Пра тое ж казаў і даклад у Ваенрэўком ССРБ і ад камісарыята Менскага павета (яго «падбальшавіцкай» часткі):

«...Население некоторых волостей, узнав о самоопределении Беларуси, не хочет признавать никакой власти, кроме несуществующего правительства «Незалежнай Беларусі», и относятся очень враждебно к организуемым волостным ревкомам, заявляя, что власть нужно выбирать, а не назначать из Москвы».

І мора народнага гневу разлілося нарэшце па ўсім краі — захлынула і вёскі, і горад…

* * *

Сустрэліся яны ў Беларускім доме. Ядвігін Ш. зайшоў напачатку ў рэдакцыю «Беларусі» — да Лёсіка, свайго зяця. Там жа і дачку за карэктураю заспеў. Ад нечаканасці Ванда пусціла слязу, а затым пачала дакараць бацьку:

–  Як жа так? На месяцы знік… Ні слыху, ні дыху! Усяго перадумалі. Час жа які! Схуднеў вунь, барада адна…

–  Ну-ну… Нічога. Не цяжэй, чымся вам тут… А ты што гэта, зяцю любы, дзеўкі маёй не шкадуеш? Вечар амаль, а на працы сядзіцё…

–  То ж вас чакалі! Нібыта й адчувалі… Ды й з газэтаю, па-праўдзе, дастаецца… Але з такое нагоды — канец і рабоце. Хадземце на пачостку!

А ў калідоры з Купалам сустрэліся і на вячэру да сябе павялі. Вячэра ж да ночы зацягнулася: было пра што пагаварыць даўнім знаёмцам-сябрам. Больш Ядвігін Ш. расказваў. Не знік на месяцы ён, а, як і ўсе, «Беларуссю займаўся». Пра Балаховіча доўга гаварыў.

–  На сёння я — сябра Беларускага Палітычнага Камітэта, якому Балаховіч перадаў уладу на вызваленых тэрыторыях… — Гэта, бадай, найбольш з усяго сказанага ім уразіла і здзівіла.

І тады Купала спытаў:

–  Ты, братка, адтуль бліжэй быў… Што там у Слуцку робіцца?

–  У Слуцку цяпер Беларусь адраджаецца! — і Ядвігін Ш. адклаў відэлец, так і не паеўшы за размовамі як след. — З'езд правялі. Пра далучэнне Случчыны да БНР абвясцілі. Войска сваё цяпер збіраюць. Во як! — Прыхінуўся бліжэй да стала і мовіў ужо цішэй: — Больш таго скажу вам… Даручана мне самому ў Слуцак наведацца. Думаецца, супраціў беларускі аб'ядноўваць трэба.

–  А ці ўдасца гэта? — Лёсік, бачна было, не падкупіўся на цесцяву апантанасць. — Ластоўскага з Балаховічам аніякая сіла й супраціў не звяжуць. Хоць урад першага яшчэ 27 кастрычніка звярнуўся да краінаў Балтыі з ідэяй Чарнаморска-Балтыйскага саюза і падкрэсліў пэўна, што не спыніць барацьбы за незалежнасць. А гэта ж, па-сутнасці, фактычна аб'яўленне вайны і Польшчы, і Савецкай Расіі!

–  Хто яго ведае… Але ж і паасобку дабра ня будзе, — Ядвігін Ш. прызадумаўся, відно, не чуў яшчэ пра ход Ластоўскага.

–  А калі ты ў Слуцак збіраешся? — Купала штось надумаў: выдавалі вочы.

–  Заўтра.

–  Мяне з сабою возьмеш? — і падміргнуў Ядвігіну Ш., праз невялікую пярэрву, ловячы неўразуменне гаспадароў, дадаў: — Сяброў наведаць хочацца. Ды і ліст яны даслалі нядаўна ўзрушлівы…

А потым прыбег Янка Кастравіцкі, Каганцоў сын. Заходзіў да Купалы (Луцэвічы апекавалі хлопца, часта да сябе запрашалі), пачакаў з паўгадзіны, а тады Купаліха занепакоілася: дзе ж гэта поначы яе Янка знік? І тады Янка малодшы і напрасіўся Купалу пашукаць. Паўгорада аббегаў — і вось знайшоў такі.

Поделиться:
Популярные книги

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Русские дети (сборник)

Фрай Макс
Проза:
современная проза
5.60
рейтинг книги
Русские дети (сборник)

Боярышня Дуняша 2

Меллер Юлия Викторовна
2. Боярышня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Боярышня Дуняша 2

Страж Кодекса

Романов Илья Николаевич
1. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса

Глэрд IX: Легионы во Тьме

Владимиров Денис
9. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Глэрд IX: Легионы во Тьме

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Украсть у президента

Гриньков Владимир Васильевич
Детективы:
триллеры
5.00
рейтинг книги
Украсть у президента

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода