Пляц Волі
Шрифт:
Доўгі час, пакуль не ўсчалася вайна, Вярхоўскі і жыў у Слуцку ў доме Вайніловіча. Туды аднаго разу і завіталі да старца Ігнатоўскі з Алесем. Сівы, як лунь, але йшчэ ўвішны, Вярхоўскі ўзрадаваўся, што некаму ў такі час цікава пра мінулае пачуць. Калі расказваў, бараду ўсёчасна тузаў, а задумваўся, прыпамінаючы што-кольвек — на высокім ілбе, над пераноссем, уверх глыбокая маршчына-баразёнка ўздымалася…
– У гімназію я паступіў у 1836 року. Вакацыі ўсе разам з таварышам гімназічным Корсакам Эдмундам праводзіў у Міцэвічах, неўздалёк ад Старобіна слуцкага. Бабця Эдмунда там жыла — Ева Манюшка з Вайніловічаў. Там, у Міцэвічах, я йшчэ са Станіславам Манюшкам пазнаўся, слынным маэстрам. На той час ён яшчэ проста Стасем
– А гімназія, у якой вы вучыліся, — ці не сённяшняя слуцкая гімназія? — загарэўся Алесь.
– Яна самая. Як цікавішся, раскажу. На колішняй Сенатарскай быў раней калегіюм езуітаў, а з 1630 року — кальвінская школа. Шэсць клясаў мела. У апошняй, апроч звычайных прадметаў, статыстыку выкладалі, эканомію палітычную і цывільнае права. Перада мною школу тую ў гімназію ператварылі. Малым быў, а добра помню закладзіны новага гімназічнага падмурку — тога, у якім сёння і ты вось рэпу навукі грызеш… (Алесь хацеў тады дасказаць, што закончыў ён ужо гімназію, ды перапыняць старца не асмеліўся.) Люду шмат з'ехалася. І маршалак Адам Непакойчыцкі быў… У горад кальвіны на сінод з'ехаліся. Набажэнства ў касцёле бернардынцаў было, а ўадначас і ў старым зборы — для кальвінаў. Пасля ж, перад закладам першага каменя, прамовы рабілі ксёндз Леапольд Ваноўскі і маршалак Непакойчыцкі. А пан Абалевіч, настаўнік, харошы верш, што сам склаў, прадэклямаваў… А настаўнікі добрыя ў гімназіі былі. Абалевіч літаратуры вучыў, Сеўрук матэматыцы. Браты Ваноўскія таксама выкладалі. Ксёндз Леапольд, старэйшы з іх, прэфэктам гімназіі быў, ксёндз Канстантый лаціне вучыў, малодшы, ксёндз Фэліцыян, мове грэцкай. Жылі яны ўсе разам на калегіяльным дзядзінцы… — Вярхоўскі пракульгаў да акна і ўжо адтуль працягваў: — Было, сінод кальвінскі з падтрымкі Радзівілаў не скупіўся дзеля выхаванцаў сваіх. Па сканчэнні гімназічных навук раней іх у замежныя універсытэты накіроўвалі. Кожнаму па сто дукатаў выдавалі на так званую перагрынацыю — каб курсы і казанні знакамітых вучоных слухаць маглі па ўсім свеце. Па звароце студэнты тыя, калі хацелі, ардынаваліся на пастыраў альбо свецкімі настаўнікамі станавіліся…
Першым настаўнікам быў многім слуцакам і сам старац Вярхоўскі, зіхоткі аклад якога на абразе ў Чырвоным касцёле і запаліў у Алесю Хведаравічу гэтыя згадкі. Падобным старцам пачуваўся ў сваіх гадах сам ён зараз — чалавекам з іншага, далёкага і чужога веку. Яму, як і старцу-іканапісцу калісь, як па пісанаму — і даты, і прозвішчы з імёнамі самохаць прыходзілі. А сам толькі дзівіцца не пераставаў: раней жа нават тое, што ўчора рабіў, забываў…
Старац Вярхоўскі працаваў у стьлі яшчэ добрага і прызабытага ХІХ стагоддзя — «на оптыку малёванэ» (Алесю Хведаравічу ўзгадаўся напачатку польскі тэрмін), стыл прасторавага, ілюзіяністычнага роспісу. Ягоныя аклады абразоў і фрэскі, здавалася, прыручалі прастору, злучалі рэальнае з люзорным, — спынялі час. І Алесь Хведаравіч зараз пачаў адчуваць гэта на сабе, бо ледзь не фізічна бачыў, як час спыніўся ў ім і на ім — нібы ў той фрэсцы Вярхоўскага..
Неўздалёк ад касцёла заўважыў газэтны кіёск. Патупаў да яго, агледзеў стосы перыёдыкі.
– Скажыце, — ціха мовіў, - а беларускія ёсць у вас?
– А у нас почти все белорусские… — голас з акенца.
– Не… Калі ласка беларускамоўныя.
– А-а! Вот, «ЛіМ»
– Добра раскупляюць?
– Нет, мало поступает.
На ранейшае месца не пайшоў, падаўся ўглыб скверыку, у зацішак (пачаў налятаць халодны вецер). Лаўку адшукаў каля фантана з грацыёзнай скульптурай дзяўчыны, якая ўскладвала на ваду сплецены венчык. Прынамсі, так уявілася, бо фантан не дзейнічаў ужо, і вады ніякай не было…
Пачытаў газэту — і нечакана адчуў, што слабее… Падняўся праз сілу, а зямля пад ім паплыла (здалося нават, што скульптурная дзяўчына да яго нахілілася). І раптам — ажно вочы апякло! — неонавы надпіс-назва блізкай рэстарацыі: «Папараць-Кветка»…
Трэба паклапаціцца пра начоўку, і ён зноў вышкрабся — як у паўсне — на праспект Скарыны.
Аднапакаёвы нумар у гасцініцы «Мінск» (балазе, побач аказалася) адразу ж узяў. Вячэру ў пакой прынесці папрасіў — і ў ложак лёг, праз сілу распрануўся нават. І пашкадаваў: а што, калі заўтра сілаў уздзябурыць адзенне не хопіць? Што ж тады? Ногі як здранцвелі, сэрца, як голуб паштарскі ў клетцы, мітусілася-тахкацела Перад адплюшчанымі вачыма чырвона-жоўтыя кругі паплылі… І зашчымела, напялася штось у грудзях (пашкадаваў моцна, што нітрагліцэрын з кішэні пінжака не дастаў адразу — паспрабуй цяпер дацягніся).
Як з болю ў сон праваліўся, не памятаў. Глядзеў неўразумела на Чырвоны касцёл… Ноч, а вакол хоць іголкі збірай. І неба над ім белае, малочнае нават. Вежа касцёльная нашмат большай стала Зверху выгляд… так-так! Купалаву хату над Свіслаччу нагадвала! Вокны толькі чамусь без фіранак… і сцены (праз шкло відно) хтось белым афарбаваў. Дзверы самі адчыніліся — а ветру ні каліва..
– Заходзь. Ці дарогу забыў? — гэта яго, дзядзькі Янкі, голас.
Хата без мэблі, толькі стул, на якім Купала сядзеў.
Павіталіся, і Купала зноў спытаў:
– Ну, як там за гэтымі сценамі, раскажы.
І тады Алесь (зноў дваццацігадовым) у акно з хаты зазірнуў: а там як снегам усё накрыта, бела, аж вачам балюча.
– Прыехаў, вось…
– Ды я і сам бачу… Няскладна ўсё ж атрымалася… — Купала таксама да акна падышоў. — Не дабраўся тады я да вас, не дабраўся… А як добра было б! Га?! Як лёс, разам прыехалі б вось… Як не — памянуў бы ў сваёй пушчы… — памаўчаў, уздыхнуў болесна: — Колькі ж і кветак, і папаратнікаў звялося… Што маўчыш, Алесю?
Думаў, што гэта да яго, Алеся, а тут другі да шчымлівасці знаёмы голас адказваць пачаў:
– Калі зацвісці паспелі — то ўжо не дарэмна. А без цвету — і такіх жа многа было і ёсць — кветкай не станеш…
І як ён гэта не заўважыў: у пакоі, акром іх, быў Гарун!
– Дзядзька Алесь!.. Вы… Як грудзі вашы?
Усміхнуўся Гарун, галавой — сівой чамусь — пахітаў:
– Эх, голубе-голубе…
– А што стаімо? Сядайце. Ногі ж не казённыя, — Купала на ложак рукой паказаў (і яго не было ж напачатку) — рыхтык як некалі ў Балаховіча Алесь бачыў, - і ў Алеся раптам ногі так замлелі, так сесці захацелася: шчэ хвіля — і вобзем бразнецца. Крануўся да ложка, а падлога з-пад ног паехала, стомна гойднуўся, як паплыў куды, і толькі галасы — тыя ж — над сабой пачуў:
– Хай пастаіць, малады ж…
– Насядзіцца йшчэ, і праўда..
Бастард Императора. Том 13
13. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Глава рода
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
рейтинг книги
Лекарь Империи
1. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Пламенев. Книга 3-7
Пламенев
Фантастика:
аниме
уся
фэнтези
сянься
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Наследник
1. Рюрикова кровь
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги