Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Што яшчэ пра яго сказаць? Якія штрыхі дадаць да яго партрэта? Напрыклад, якая была ў яго палітычная арыентацыя? Ды ніякай. «Вы мяне ў гэта не ўблытвайце!» — вось і ўвесь сказ, ці тычылася гэта незапланаванай выпіўкі, ці сямейных разборак, ці праблем на працы, ці палітычных размоў любога ўхілу. І за такую цвёрдасць, яснасць пазіцыі заслужыў ён людскую павагу, справядліва заняў сваё месца пад сонцам, і называлася яно — «сапраўдны мужык». Сябры вымаўлялі гэта з павагай, а жонкі сяброў — з некаторай зайздрасцю.

— Ку-дай-це-лісу!!! Ку-дай-це-лісу!!! — ужо праз слёзы надрывалася дзяўчына.

А каб на цябе, ды з тваёй лісой разам!

Трэба

было заварочвацца і йсці. Аднак жа не адпускала нешта. Іван Аляксеевіч яшчэ і яшчэ раз крадком агінаў паляну, так і гэтак з розных месц разглядваў, дзівіўся на псіхованага чалавека… Ды якая псіхованая?! — ну нармальная ж абсалютна з выгляду! Мяняючы чарговы раз месца назірання, не пасцярогся, галінка трэснула пад нагою… Дзяўчына, мабыць, пачула, бо хутка павярнулася і, здалося, не некуды ў лес, а яму, Івану Аляксеевічу, крыкнула:

— Ку-дай-це-лісу!!! — зусім адчайна, як чалавек, якога рэжуць, які крычыць «каравул, ратуйце!»

У Івана Аляксеевіча мурашкі прабеглі па спіне. Ён застыў спалохана… Але не ад таго, што яго нібыта заўважылі, — бачыць яго яна не магла, — проста толькі цяпер ён змог разабраць яе словы, пачуў выразна:

— Куда идти в лесу?!! — вось што яна крычала.

Іван Аляксеевіч выцер з ілба кроплі імжы разам з потам. Цьфу! Прыдумаць жа такое… Аж злосць на сябе ўзяла, што стаў такі нервовы, і на яе, гэтую дурніцу, што на роўным месцы ўмудрылася напалохаць сталага, сур’ёзнага чалавека.

— Куда идти в лесу?!!

Чортава дурніца! Ды ў якім ты «лесу»?! Дзе ты яго бачыш? Не стой пнём, а прасунься ў любы бок на дваццаць крокаў — і выйдзеш са свайго лесу!.. Вар’ятка, несумненна. А такая яшчэ маладая, прыгожая… Нібыта не п’яная… Наркаманка? Іх разбярэш… Карацей, так. Бяры ты, Іван Аляксеевіч, ногі ў рукі і давай адсюль, к чортавай матары…

Ён рашуча павярнуўся, зрабіў крок… І зноў яго скаланула ад немага:

— Куда идти в лесу?!! — і далей ужо без перапынку, не змаўкаючы, бы спружыну накруцілі ў ёй: — Куда-идти-в-лесу, куда-идти-в-лесу, куда-идти-в-лесу?!! — усё з тым жа безнадзейным адчаем, мальбою, вусцішнасцю…

Іван Аляксеевіч ішоў хутка, не азіраючыся, амаль бег па сцежцы, ужо далекавата быў ад паляны — а голас усё даганяў і біў па вушах і па мазгах, як малаток у суседзяў за сцяною, калі табе, адурэламу, нічога не застаецца, як чакаць і механічна лічыць: раз… два… сем… семнаццаць… Ужо станцыя відаць была ўперадзе, лес застаўся ззаду, платы прыстанцыйных хат пайшлі і скончыліся, а ўсё яшчэ чуваць было:

— У-а-і-у-у!.. — нібы гэта не ён уцякаў, аддаляўся ад яе, а яна ад яго — мо і сапраўды пайшла ў лес, далей, глыбей. З такой галавой заблудзішся… Блудзішся… Блуд…

Нечаканая падобнасць такіх, здавалася б, розных слоў азадачыла, і зацікавіла Івана Аляксеевіча, і нават на міг прымусіла забыць на лясную няшчасніцу. Заблудзіцца — і блуд… Мала знаёмы з тонкасцямі філалогіі, хіба што на ўзроўні ненарматыўнай «вадзіцельскай» лексікі, ён (як, зрэшты, і мы ўсе) пад словам «блуд» звычайна разумеў адно: оргіі, распусту, амаральнасць поўную… А мо гэта ўсяго толькі ад нявіннага заблудны — заблукалы? Разгублены ў незнаёмым месцы, у чужым горадзе, у лесе… У жыцці… Збіўся з тропу — вось і блудзіць, кідаецца з боку ў бок… І трэба ўсяго толькі падказаць яму дарогу… Во хітра!

Заняты гэтай новай, такой, аказваецца, цікавай штукай Іван Аляксеевіч дайшоў да станцыі, купіў білет і неяк не паспеў заўважыць, якія змены адбыліся вакол. А між тым пацямнела добра, напаўзла хмара,

аблажыла неба. Зноў пайшоў дожджык. Іван Аляксеевіч нават пад навес станцыі не стаў хавацца, наадварот, яшчэ і галаву падняў, падстаўляючы твар рэдкім пакуль кроплям. Душна яму было. Ажно пад пахамі ўзмакрэў… І неспакойна неяк.

Сапраўдны дождж лінуў, калі пад’ехала электрычка, і людзі — а многа іх было, поўны перон — рынуліся, палезлі, караскаючыся па крутых сходах-прыступках, у вагоны, тады ён і хлынуў, як неба парвала — такі ўмазаў!

Івана Аляксеевіча ўнеслі ў тамбур, затым у вагон. Электрычка кранулася. Заціснуты, перакручаны, мокры ад поту, ён глядзеў у вакно і нічога не бачыў там, адно суцэльную залеву. Чыйсьці локаць балюча ўпіраўся ў левую грудзіну. Які рэзкі перапад атмасфернага ціску!.. І чаму так ціснуць з усіх бакоў людзі!.. І як цёмна, нічога не відаць, толькі густыя цяжкія кроплі стукаюць ў шыбіны… А ёй як там, на палянцы?.. Ці здагадалася хоць пад дрэва стаць? Ён жа нічым не рызыкаваў… Не рэзалі ж яе, не тапілася яна, не было нікога побач… Пытала ж усяго толькі, куды ісці… Ну што, зямля правалілася б пад нагамі, калі б падыйшоў, паказаў, вывеў… Мала ці што… Мала што! Як жа цесна, душна, кепска, і сэрца баліць!..

На чарговым прыпынку людзей яшчэ дабавілася, ніхто не выходзіў, толькі залазілі, шумныя, мокрыя, са сваімі сумкамі, вёдрамі, парасонамі, вудкамі, кошыкамі, каляскамі, чорт ведае з чым, і ўсё гэта такое агрэсіўнае, калючае, штурхаецца, чапляецца, б’ецца, драпаецца і цісне, цісне адусюль…

Ад духаты ўсё мацней балела сэрца. Пот… Млявасць нядобрая, ліпкая, брыдкая… Іван Аляксеевіч ледзь трымаўся на нагах. Каб у тамбур выпаўзці, дык і туды не праб’ешся… Хоць проста тут на падлогу сядай. Адчуваючы, што вось-вось грымнуцца можа, баючыся гэтага новага, страшнага, чаго раней ніколі з ім не было, ён, усур’ёз задыхаючыся, папрасіў у хлопца, над якім стаяў:

— Можна, я сяду? — і сам не пазнаў свайго спалоханага, жаласлівага голасу. — Мне кепска…

Хлопец адагнуў навушнік — давялося паўтарыць, адказаў коратка:

— Мне — таксама, — і заплюшчыў вочы.

І тут Іван Аляксеевіч успомніў. Ды так жыва, востра, што ўспамін гэты нават перабіў млоснасць і боль у сэрцы. Прыгадалася яму, як гадоў дваццаць назад, у тралейбусе, гэтак сама папрасіла ў яго, тады яшчэ не Аляксеевіча, а проста Івана, саступіць ёй месца не старая яшчэ жанчына. Ён неахвотна ўстаў, яна не села, а, гледзячы перад сабой поўнымі ад слёз вачыма, нібыта ў пустату, а на самой справе да яго, добрай душы чалавека, звяртаючыся, сказала: «Даеду да Апанскага і скінуся з моста. На рэйкі. Даеду — і ўніз галавой». Хутчэй з агідаю, чым са шкадаваннем, абы адчапілася ад яго і ні ў што не ўблытвала, ён выціснуў з сябе: «Нашто ж адразу на рэйкі? Трэба жыць». Але жанчыне хапіла і гэтага, яна ажыла, і пахарашэла, і пасвятлела, і заплакала — ужо ад радасці: «А і праўда! Які ж вы добры! І праўда — трэба жыць! Паміруся з зяцем, мо і сама вінавата, не так усё кепска, жывуць людзі горш…», — і ўсё дзякавала яму, ледзь рукі не цалавала, ад чаго нават ён, ужо тады абсалютны, кончаны эгаіст, уразіўся: гэта ж трэба! Да чаго давясці сябе, каб нават такія, на адчэп кінутыя словы, халодныя, сухія, абыякавыя, пошлыя як не ведаю што — «трэба жыць» — успрыняліся ледзь не голасам Божым! Да чаго трэба дажыцца, каб у аграмадным горадзе, сярод мільёнаў сабе падобных — ці галавой на рэйкі, ці на калені пасярод люднай вуліцы — і завыць, як таму ваўку ў цёмным дрымучым лесе!

Поделиться:
Популярные книги

Моров. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Моров
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 1 и Том 2

Товарищ "Чума" 9

lanpirot
9. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 9

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Граф Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
10. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф Книга третья

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Родословная. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 4

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Лекарь Империи 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 5

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

Некромант

Щепетнов Евгений Владимирович
4. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
6.20
рейтинг книги
Некромант

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство