Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Накрэмзаў, перачытаў. Але нататнік ёй падаваць не спяшаўся. Хіба так, у зашмальцаваным блакноціку заявы пішуцца? Хто такую разглядаць будзе, хто ўсур’ёз прыме? Хто паверыць? Зрэшты, знойдзецца нармальная папера… І тады раптам возьмуць… ды і павераць. І ўсе твае, Берасевіч, клопаты звядуцца да адбой-пад’ёму, да таго, плюхнуць у алюміневую міску большую порцыю баланды ці меншую…

І ён зноў адчуў, як падымаецца ў ім, накрывае яго з галавой знаёмая, яшчэ большая хваля страху, бяссілля і злобы, і няма ад яе ратунку, не памагае ні гарэлка, ні гэтае дзяўчо, якую ён таксама пачынае ненавідзець, і не паможа міліцыя — хіба што сатана на тым свеце! Ён ляпнуў аб падлогу блакнот, рынуўся да яе — хруснуў пад ботам аловак, падмяў пад сябе і з яшчэ большым

азвярэннем, з юрам адурэлага самца зрабіў тое ў другі раз, і ў трэці. І толькі тады пустата, млосць, знямога, як у наркамана пасля ўколу ці ў п’яніцы пасля пахмельнай шклянкі, ахапілі яго, закружылі, і ён заснуў хутка і мёртва — так, што нават не чуў, як яна выграбалася з-пад яго бязвольнага, друзлага цела.

VIII

Раніцай Лёня, пазяхаючы, матляючы галавою, распраўляючы зацеклыя косці, — спаў ён адзеты, дзе й сядзеў, на табурэтцы, галавою на стале, — убачыў Берасевіча, які ўвайшоў у кухню… І не пазнаў яго.

За ноч Берасевіч ператварыўся ў іншага чалавека. З вачэй сышла трывога, на твары гуляла ўсмешка абсалютна здаровага, дужага, упэўненага ў сабе мужчыны. Шчаціна на шчоках не старыла, а наадварот, свяжыла яго. На такіх звычайна прыемна глядзець, і хочацца парадавацца чужой радасці, сказаць добрае слова ці хоць бы ўсміхнуцца ў адказ на ўсмешку.

Аднак нічога гэтага Лёня не зрабіў.

— Ну што, вып’ем за тых, хто камандаваў ротамі? — адводзячы вочы, вяла прапанаваў ён.

— Не, дзякую! За руль жа мне.

— А, тады не праблема…

У вёску Лёня ісці адмовіўся. «Галава трашчыць… Самі дойдзеце. За семафорам — гравійная дарога, гэта ж не ўночы, днём — не праблема…»

Берасевічу і не трэба былі праважатыя. Сапраўды, цяпер ён дойдзе, куды трэба. Да таго ж ён разумеў, што Лёня не столькі хоча застацца, колькі не хоча больш бачыць Берасевіча, не хоча ісці з ім побач, і што цяпер, пасля гэтай ночы, яго гняце роля зводніка… Прыгнечаным, непахмеленым і няшчасным ён выглядаў.

Берасевіч нават адчуў некаторую віну перад ім. Але нічога не зробіш. Не ім такое жыццё прыдумана.

Калі расплачваўся, Берасевіч першы раз у жыцці саступіў свайму заўсёднаму правілу: даваць роўна палову ад абяцанага. Разлічыўся з усімі напоўніцу, нікога не пакрыўдзіў, кожнаму, як і абяцаў, па пятнаццаць даляраў. Лёню, такім чынам, дасталося ажно трыццаць.

— За гасціннасць!

Дзядзька Іван, разгублены ад шчасця (яму здавалася, што даў ён мала, а атрымаў многа), то пазіраў на тры зеленкаватыя пяцёркі ў сваёй руцэ, то пераводзіў вочы на такія ж самыя, што трымала дачка. Ён не разумеў, за што ёй заплацілі, чым яна заслужыла? Ён забыў ужо, як лаяў ўчора «амерыканскія грошы», і ўсё паўтараў-перапытваў:

— Вось выдумалі — ёй даваць… Нашто яны ёй?

Потым дайшло да яго, а раптам гэта аванс.

— Можа, яшчэ чаго? Вы хоць не пакрыўдзіліся? Ці ўсё добра? Самагонкі з сабой вазьміце!

— Нічога не трэба.

— Тады яшчэ наведайце калі!.. Прыязджайце!..

— Прыедзе, не праблема, — сказаў Лёня.

Берасевіч не сказаў нічога. Думкамі ён быў ужо далёка. Трэба было яшчэ заехаць па дарозе да цесця ў дом састарэлых (не, не любіў гэтай назвы Берасевіч — лепш — у «хоспіс»), купіць дачцэ смартфон — зімой яшчэ абяцаў, ды і жонка даўно нікуды не выбіралася, варта заказаць пуцёўку, у сэнсе дзве: жонцы і дачцэ — у той жа Егіпет ці ў Турцыю, а мо раскашэліцца і на Італію… Цяпер ён усё можа. Яго цягнула на добрыя справы. Хутчэй бы да машыны, такой мілай, камфортнай, любімай больш за… Дома найперш вымыцца, пагаліцца, пазногці апратаць, адзецца ў чыстае, гальштук…

Берасевіч дайшоў да семафора, убачыў свой учарашні сярод шчэбеня акурак. Перад тым, як спусціцца з чыгуначнага палатна на гравійку, азірнуўся. Дзядзькі Івана ўжо не было, пайшоў у хатку. Лёня курыў, адвярнуўшыся. Лора стаяла ля ганка. На рух Берасевіча яна ўзрадавалася, заўсміхалася, пацалавала кулачок з заціснутымі ў ім грашыма і памахала яму — так дзякавала і развітвалася.

І Берасевіч таксама памахаў ёй у адказ:

— Да

пабачэння!

Адступала ноч, пачыналася раніца, не сціхаў салаўіны пошчак, ад зямлі ішлі цёплыя хвалі, пахла чаромхай, росным гравіем, і неба на ўсходзе з фіялетавага ператваралася ў радасна-ружовае.

1993, 2009 гг.

МЫЛА

Той верасень быў надта халодны, дажджлівы і… хацеў напісаць «нудны», але на няпраўдзе спынілася рука.

Які нудны, калі табе дваццаць адзін год, ты паступіў у вышэйшую навучальную ўстанову любімага горада-героя Мінска, і вось цябе паслалі «на бульбу», разам з незнаёмымі пакуль хлопцамі і семнаццацігадовымі дзяўчаткамі…

Якая нуда, калі вакол такая прыгажосць — азёрная Віцебшчына, са сваімі вёскамі, дзе хаты не адгароджваюцца ад вуліцы платамі, са сваёй асаблівай гаворкай — гэтымі «мальцамі» замест «хлопцаў» ды «прыехаўшы» замест «прыехаў», са сваімі выспачкамі барвова-жоўтых пяшчотных бяроз і асін проста пасярод бульбяных палеткаў, са сваім дрымучым яловым лесам, у якім, аднак, пад цёмнымі шатамі растуць белыя грыбы, са сваім дымком ад вогнішча, дзе ў прысаку пячэцца самы смачны ў свеце ласунак — бульба, са сваім (а цяпер на месяц і нашым) трактарыстам Фрэдзькам, мясцовым мудрацом, які ведаў толк у народных прыкметах і часта, пазіраючы ў неба, упэўнена заяўляў:

— А не, сёння дажджу ня будзіць! — і заўсёды амаль разам з гэтымі словамі пачынаў накропваць дождж, які затым паступова пераходзіў ў аблажны, на суткі-двое.

Не — нудным назваць той верасень ніяк нельга. Але тое, што быў ён дажджлівы і халодны — факт.

Вячэралі і снедалі мы «самапасам» — што Бог пашле ці што гаспадары, у якіх мы кватаравалі, адшкадуюць. Абедалі на калгасным мехдвары, пад навесам, за доўгім, знарок для нас збітым з новенькіх дошак сталом.

У будынку майстэрняў, або ў «ангары», як звалі яго механізатары, там, дзе ў бетоннай падлозе спецыяльная яма для рамонту тэхнікі, паўз сцяну было восем умывальнікаў, з халоднай, канечне, вадою. Можна ўявіць, якімі мы вярталіся з поля: адубелыя, злыя, мокрыя, а галоўнае — брудныя. Закарэлыя ад ліпкай, як гліна, зямлі рукі з чорнымі «манікюрамі» пазногцяў ажно свярбелі, такія паспрабуй адмый, каб можна было ўзяцца пасля за лыжку, за хлеб. А тут на ўсіх, чалавек трыццаць, не лічачы механізатараў, адзін разлезлы абмылачак, які, калі і дачакаешся яго, не столькі знішчае гразь, колькі, здаецца, яшчэ больш уцірае яе ў скуру. Непрыемна! Я падумаў, што вось мне харошы шанс вылучыцца сярод сваіх (абавязкова ж заўтра нехта спытае: чыіх рук работа? — а хтосьці абавязкова адкажа), а заадно прысароміць мясцовых, паказаць ім, што хоць бы дзеля нас, гасцей, маглі б парупіцца аб такой неабходнай рэчы гігіены.

Увечары я купіў у мясцовай краме восем кавалкаў мыла, самага таннага, «Туалетнага», па чатырнаццаць капеек за штуку, паразгортваў і паклаў каля кожнага ўмывальніка, і падалося, што змрочны «ангар» нібыта крышку пасвятлеў, неяк больш утульна, па-чалавечы там стала.

У абед наступнага дня ніводнага кавалка на месцы не аказалася. Гм…

Ёсць у мяне адна ці то добрая, ці то дрэнная рыса — упартасць. Вечарам, да немалога здзіўлення прадаўшчыцы, я набыў чарговыя восем кавалкаў. І на наступную раніцу, перад тым, як ісці на поле, забег у майстэрні і зноў параскладаў іх акуратна…

І зноў у абед не было ніводнага кавалка.

Гэта ўжо насцярожыла. Хто з механізатараў настолькі бедны? Ці гэта — свядомая акцыя? Але — навошта? Каб не лез са сваім статутам у чужы «ангар»? Хай так і застаецца адзін на ўсіх абмылак? Мы ж не мыемся — мы табе памыемся?..

Не! У людзей, у кожнага, ёсць элементраны сорам, і ён павінен абудзіцца рана ці позна.

Я пачаў купляць мыла рэгулярна, гэтак жа рэгулярна яно пачало знікаць. Быў момант, калі ў мяне на поўным сур’ёзе ўзнікла дурная думка — прыносіць яго, гэтае мыла, толькі ў абед, а на ноч забіраць. Вось даставіў бы ім (чамусьці ўяўлялася, што «іх» многа) радасці!

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Полет аистов

Гранже Жан-Кристоф
Детективы:
триллеры
8.88
рейтинг книги
Полет аистов

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII