Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Які просты рэцэпт. Супакойся, не варушыся — выжывеш сам і ашчаслівіш сяброў, жонку, сына… Маўчы — і не будзе выцэджвацца з твайго цела ў буталь апошняя, магчыма, кроў… Які злавесны, і разам з тым паэтычны сімвал! Як шматкроць падымае ён цану літаральна кожнага слова, нават неабавязковага, уводнага, выпадковага! Я калі-небудзь шкадую, што не пісьменнік. Вось так, мне здаецца, і павінны пісаць: кожнае слова — порцыя крыві… Я, каб меў талент, апісаў бы найперш вочы хірурга — апошняе, што бачыў перад тым, як заснуць на аперацыйным стале. У іх было развітанне са мною… Але нават не столькі вочы — самым

жахлівым было адчуваць, што можаш памерці, а не сказаў нейкага вельмі важнага слова — родным, блізкім, увогуле людзям, і дзікі, нечалавечы кашмар ад таго, што не можаш гэтае слова ўспомніць, а калі і ўспомніш, дык ужо не будзе як сказаць… Бр-р! Як жа мы павінны проста крыкам крычаць ад страху і болю, калі лёс разлучае нас з блізкімі людзьмі хоць на дзесяць хвілін! Хоць на дзесяць секунд! У любы момант яны могуць стаць апошнімі — так у Буніна…

— Ды якога Буніна — Дуніна! — сярдзіта папраўляе, як яму здаецца, памылку дзед.

— Не зразумеў…

— Дунін такі быў! Каторы восі з воза пакраў, ды міліцыя шукала… Жыў далей туды трохі, трэцяя хата за хутарам…

Малады задумваецца. Падымае руку разам з трубкаю кропельніцы і пацірае лоб.

— Што ж, слушная заўвага. Усё правільна, мудры мой дзядуля. Дакуль мы будзем цытаваць чужых Буніных, забываючы на сваіх Дуніных-Марцінкевічаў? І гэта, сапраўды, вельмі важна, і над гэтым яшчэ трэба ўсур’ёз падумаць…

Чарговае кварцаванне. Сястра — не тая, што рабіла ўколы, але такая ж сярдзітая, унесла сінюю лямпу, уключыла і, засланіўшы вочы далоняй, хутчэй выскачыла з палаты.

— Самі дык не любяць, чэрці, — бурчыць дзед і нацягвае прасціну, хаваецца ледзь не з галавою. Акрамя ўколаў, ён увогуле баіцца, не разумее і не любіць нічога бальнічнага, нават бяскрыўднага танометра і «грушы» для вымярэння ціску. — Раней ніхто не ведаў ні рэнтгенаў, ні кварцаў, ні ўколаў, а жылі не горш за нас, і не хварэлі…

— А мне падабаецца святло кварца, — з добрай усмешкай кажа малады (наркотык усё яшчэ дзейнічае!). — Калі паветра робіцца сіняе, мяккае, нават злёгку ў тумане. Як летне-ранішняя смуга над поплавам, а ты ідзеш з вудамі на рэчку… Дзеля гэтага варта перанесці любыя аперацыі! Якая насалода — ведаць, што ўсё страшнае, брыдкае, балючае — ззаду, а наперадзе цэлае жыццё! Цэлае лета! Узяць на ўсе тры месяцы адпачынак, паехаць у вёску; ні пра што не думаць, сесці на беразе, вудку закінуць…

Згадка пра вёску завяла і дзеда. Ён высоўвае галаву з-пад прасціны і таксама вырашае паразважаць больш шырока, відаць, з мэтаю павучыць неразумных цяперашніх маладых.

— Нашто мне вудкі? Мы жылі во там во, дзе хутар колісь быў, тры копанкі, увечары слоік з-пад малака пакладзеш у ваду, такое малако тлустае было, каб адмакаў, дык раніцай абавязкова карась у слоіку…

— А вясна! — не слухае малады. — Калі сок з бяроз капае. Легчы пад бярозу на прагрэтую зямлю, заплюшчыць вочы, раскрыць рот, і хай капае…

— Капае, — гучыць рэха чалавека-лемура.

Дзед дагаворвае сваё адначасова з маладым:

— … Хоць адзін карась ды ўлезе…

— А восенню! Лісты каляныя пад нагамі… Грыбы — Божа мой! А пахі прэлай лістоты, а агароды восеньскія, і гэтая ўтома на ўсім… Няўжо ўсё будзе?!

— …Дык папрэбуй выцягні яго, таго карася… Яго цягнеш за хвост,

а ён растапырыцца, слоік жа не будзеш біць…

— А зіма! Стаяць і дыхаць, нічога больш… нічога… Носам удыхаць, ротам выдыхаць…

— …Калоціш, трусіш той слоік, пакуль карась не ўпадзе пад ногі…

Бывае, людзі гавораць на розных мовах, пра зусім розныя рэчы, а выдатна разумеюць адзін аднога. Так цяпер і ў старога з маладым. Малады нават у тым, што чуе, знаходзіць нейкую дарэчнасць і логіку, адшуквае нейкі асаблівы падтэкст.

— І вашая, дзядуля, гісторыя — цуд. Ва ўсім народным — мудрасць, назіральнасць, чароўнасць, прыгажосць… А ў цэлым — Бог! Шукаем яго, забываючы, што ён паўсюль, на ўсім…

— … А ніякага Бога не бачыў за восемсят два гады… Няма!

— … Заўсёды вакол нас… — да маладога даходзяць апошнія дзедавы словы. — Як… няма?!

— Так. Яшчэ даўно, маладзейшы за цябе быў, думаю — пайду на могілкі, праверу, ёсць Бог ці няма…

— Уночы хадзілі?

— Дурны я ўночы — удзень! Прыйшоў на могілкі, кажу: «Бог, калі ты ёсць, стань перада мною». Бог не стаў, я памачыўся на нечы на крыж і з таго часу не веру ў Бога.

Паўза.

— Дык няма? — упалым голасам, увесь абвялы нейкі, перапытвае малады.

— Няма. А святы Мікола ёсць! Гэта як калі рэзалі мяне, я паглядзеў на каляндар, акурат на Міколу зімовага аперацыя, тады прашу: «Святы Мікола-заступнік, зрабі, каб не памерці пад нажом!» Святы Мікола-заступнік зрабіў, у яго і веру. А Бога няма ніякага!

Бліжэй да паўночы маладому робіцца горш. Ён яшчэ спрабуе гаварыць, але словы даюцца яму ўсё цяжэй, паўзы паміж імі ўсё большаюць, ён усё мацней і часцей хекае, кашляе, задыхаецца. Твар яго ўвесь у кропельках поту і сіні, як гэтае кварцаванае паветра. Прыбягае сястра, за ёю доктар, робяць маладому адзін укол, другі, але ўжо і наркотыкі не памагаюць.

Пачынаецца ў палаце бесталковая, як заўсёды ў такіх выпадках, мітусня, дзверы то расчыняюцца, то ляпаюць, зачыняючыся. З грукатам прыкацілі рэнтген-апарат, пакруціліся ля яго і патарабанілі назад, так і не выкарыстаўшы. Крыкнуў нехта: «Каталку хутчэй!» — «Асцярожней… кропельніцы…» — «Ды ён сіні вунь ужо!» — «Аперацыйная занятая…» Перавалілі з ложка на каталку, павезлі ледзь не бягом, разам з кропельніцамі і крывавым бутлем.

Толькі тады сціхла нарэшце, хоць вочы прыплюснуць можна.

Раніца ў палаце вызначаецца прыходам санітаркі. Звычайна яна ледзь не нагою адчыняе дзверы, плюхае анучаю ў вядры, грукае швабраю… Сёння ўшмыгнула ціхенька, нязвыкла-заміраная, без вядра і без швабры, з пакункам бялізны пад пахаю. Стараючыся не шумець, узялася перасцілаць пасцель каля вакна.

— Нянечка! — чалавек-лемур прачнуўся. — Паглядзіце, там вады не засталося ў яго ў тумбачцы?

Дзед таксама ўжо не спіць, больш таго — нават падымаецца і сядае, маленькі, сухенькі, беленькі і страшны, як вязень канцлагера.

— Во, і сядзець ужо можаце, — ухвальна кажа санітарка. Яна сцягвае, камечыць і кідае на падлогу прасціну, накоўдранік, выварочвае падушку з навалачкі. — Хутка паправіцеся. Выпішуць вас. Дамоў паедзеце. Дома добра, цёпла. Сям’я, дзеці, унукі, праўнукі… Цяпер старыя доўга жывуць, а маладыя мала. Прыдзі на могілкі, дык на партрэтах скрозь адны маладыя.

Поделиться:
Популярные книги

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Адепт

Листратов Валерий
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Адепт

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Мамлеева Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Бандит

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Бандит

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5