Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Трэба ўсяго толькі адшукаць ілжывыя, умоўныя сувязі і разарваць іх.

Самому Зошчанку гэта ўдалося. Лепшая частка яго жыцця (да 30 гадоў) была атручана цяжкай немаччу — у яго «было нядобра з нервамі», а адсюль — нядобра і з усім астатнім. Аб’ездзіўшы лепшыя савецкія курорты, абхадзіўшы ўсіх славутых дактароў, пераспрабаваўшы ўсё, што можна — ад гіпнозу да, як ён піша, «тон парашкоў і пілюляў», упарты пісьменнік расчараваўся ў медыцыне, узяўся за лячэнне сам… І здзейсніў цуд! — цалкам вылечыўся. Яму ўдалося зазірнуць у найпатаемныя куточкі ўласнай псіхікі, святлом розуму выхапіць

іх і ўбачыць, што тое, што атручвала яму жыццё — усяго толькі дзіцячыя, смешныя, несур’ёзныя сімвалы. І яны зніклі, як знікаюць прывіды ў пакоі, калі ўключыць святло.

Бяда Зошчанкі ў агульнай бядзе многіх філосафаў, вучоных, псіхолагаў і г.д.; менавіта — тое, што памагло ім, яны пачынаюць пераносіць на ўсіх агулам. Заганарыўшыся сваім адкрыццём, пісьменнік вырашыў даказаць, што яго індывідуальны выпадак — гэта агульнае, універсальнае правіла, што яго вучэнне, яго тэорыя — гэта частка цэлай праграмы па духоўным аздараўленні кожнага, што яна можа ашчаслівіць усіх без выключэння — у першую чаргу савецкага чалавека, а затым і кожнага чалавека на Зямлі. Адзін з варыянтаў назвы яго кнігі на гэтую тэму — ні многа ні мала «Ключы шчасця». (Хто толькі не вынаходзіў гэты перпетум-мобіле ашчасліўлення чалавецтва!)

«Законы ўмоўных сувязяў адносяцца да ўсіх людзей. Не ў аднолькавай меры, але ў той ці іншай ступені яны небяспечныя нават і тым людзям, якія не маюць вострай псіхікі».

Калі ж справа пачала даходзіць да практыкі — нам застаецца толькі развесці рукамі.

Яго ключы адкрывалі замкі такога «шчасця», пры якім жыццё свядома зводзілася да адных ўмоўных рэфлексаў, да голай фізіялогіі, без веры ў Бога, без жаданняў, спадзяванняў, кахання і цуда, — словам, да існавання сабакі Паўлава. Нам для нашага ж шчасця прапаноўвалася ператварыцца ў аднаго з тых бадзёрых савецкіх дэбілаў, якіх сам Зошчанка, жартуючы, знішчаў дзвюма пстрычкамі-радкамі любога з сваіх геніяльных апавяданняў.

Вось два класічныя прыклады «лячэння» па Зошчанку. Да яго прыходзіць малады чалавек і, страшэнна саромеючыся, скардзіцца, што ў яго праблемы са страўнікам. Ваніты, млоснасць, спазмы кішэчніка… Малады чалавек у адчаі. Пазбягае людзей. Страціў усе радасці жыцця. «Вашыя прыпадкі ўзмацняюцца калі? — не так пытае ў яго, колькі канстатуе Зошчанка. — Калі вы чакаеце жанчыну?» Малады чалавек моўчкі ківае галавой. І, чырванеючы, расказвае гісторыю (занадта знаёмую нам гісторыю!), як некалі маці заснула, калі ён смактаў яе цыцку. Яна ачомалася ад дрымоты, калі ён быў амаль сіні.

«Адказ арганізма відавочны, — заключае Зошчанка. — Страх і жаданне пазбегнуць гібелі ляжалі ў гэтым». (Страх падаваў сігнал: жанчына — небяспека.)

Другая гісторыя. Маладая жанчына цяжарная трэці раз, і ўсё не можа нарадзіць. І зноў дактары настойваюць на аборце. Зошчанка пытае ў жанчыны, ці была звязана яе першая цяжарнасць з чымсьці непрыемным. «Не, — адказвае жанчына спакойна. А затым, збянтэжыўшыся, перапытвае: — Ах, першая? Самая першая?» (Якія мапасанаўскія інтанацыі! Памятаеце апавяданне «Шафа»?) Аказваецца, першы раз яна была цяжарная ў 17 гадоў, вучаніцай, хавала гэта ад бацькоў, ад школы, потым паехала да сяброўкі за горад і нарадзіла там мёртвае дзіця.

«Цяжарнасць

і гора звязаліся ў адно, — робіць выснову Зошчанка. — Умоўны рэфлекс застаўся. Сувязі не былі разарваныя нават тады, калі змяніліся абставіны. Мозг не адзначыў перамены…»

І гэтак далей, і таму падобнае. Усе гэтыя гісторыі пакідаюць непрыемны асадак чагосьці несур’ёзнага, наіўнага і таксама, як і фрэйдызм, патыхаюць шарлатанствам. Я думаю, было б і лепш, і разумней, каб Зошчанка параіў маладому чалавеку звярнуцца да спецыяліста па страўніку, а жанчыне — да талковага гінеколага.

Савецкая цэнзура расправілася з бедным аўтарам-вынаходнікам імгненна. Яму прыпісалі два грахі: 1) — у грамадстве сацыяльнай роўнасці не можа быць ніякіх выключных прафесій, і псіхіка пастуха, генсека і пісьменніка аднолькавая; 2) — у савецкіх людзей увогуле не можа існаваць ніякіх псіханеўратычных праблем, любыя размовы на гэты конт — ерась, іншадумства, дысідэнцтва.

Праца Зошчанкі была аб’яўлена шкоднай «галиматьей, нужной лишь врагам нашей Родины», сам ён — «падонкам у літаратуры», яго выкінулі з Саюза пісьменнікаў (а гэта значыла немагчымасць друкавацца і пазбаўленне прадуктовых картак), адпаведна, і з жыцця. Старасць яго і смерць — асобная гісторыя…

Мы ж падзякуем гэтаму мудраму і мужнаму пісьменніку і чалавеку хоць бы за сам метад, які ён на сабе выпрабаваў і з намі падзяліўся.

27. Фантазіі на тэму

Давайце ўявім, што я са сваімі праблемамі прыйшоў у кабінет да, скажам, зошчанкаўца.

— Вось, так і так… Да 40, 42 гадоў пісаў, і атрымоўваў задавальненне, і бачыў ва ўсім сэнс, і быў адносна шчаслівы… Потым гэта перастала памагаць. Чаму?

— Прасцей простага, — прагучаў бы адказ. — Тваё пісанне было ўцёкамі ад «хворых» прадметаў. Яны цябе палохалі. І ты ў літаратуры хацеў наблізіцца да іх, разгледзець, абмацаць і абясшкодзіць. Пра рукі пісаў?

О-о! Яшчэ як пісаў! Рука… Адрывае ад цыцкі, карае — і плескачом па задніцы, і папругай, і аплявухай… Жабрак з працягнутай рукою — каго ў дзяцінстве не палохалі: «прыдуць старцы і забяруць»?..

Рука настаўніцкая можа вывесці ў школьным журнале «двойку», пасля якой столькі непрыемнасцяў… Рука доктара абмацвае цябе… Рука дзяўчыны піша пісьмо, ад зместу якога залежыць, служыць табе і радавацца ці застрэліцца або дэзерціраваць… Рука разбівае, трушчыць сківіцы… Рука падпісвае чарговае размеркаванне, якое вызначае твой лёс… Рука ваенкома, якая адным указальным пальцам можа паслаць у Афганістан… Рука адбівае на ваганетцы засаўку, ад якой можа знесці галаву…

Дзявочая рука вылузваецца з тваёй далоні («Рэктар», І частка).

Рука са скальпелем крамсае тваё голае цела. Рука са шпрыцам — можа або даць выратавальны наркотык, а можа пакінуць пакутліва здыхаць.

Начальніцкая рука, якая грукае кулаком па стале, якая можа падпісаць ці не падпісаць кантракт, у апошнім выпадку пазбавіўшы цябе ежы…

І шмат, шмат яшчэ ў якіх іпастасях выступае і якія сімвалы набывае гэтая ўсемагутная рука, ад якой ніколі не ведаеш, чаго чакаць: ці ласкі, ці пакарання! Нездарма ж пры вітанні, знаёмстве першым чынам працягваюць руку.

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X

Последний Паладин. Том 9

Саваровский Роман
9. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 9

Личный аптекарь императора. Том 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 3

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Путь к бессмертию 2

Покинтелица Евгений
2. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 2

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Встреча

Видум Инди
7. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Встреча

Мастер решений

Земляной Андрей Борисович
3. Специалист по выживанию
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.20
рейтинг книги
Мастер решений

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI