Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Зайшлі ў нейкую смярдзючую пяльменную. «А что ты делаешь в Москве?» Лянота была хлусіць, нешта выдумляць, і я адказаў: «Ды вось, прыязджаў у вашу Акадэмію навук атрымліваць прэмію за лепшае апавяданне сярод маладых пісьменнікаў Савецкага Саюза». Заняты адкаркоўваннем пляшкі, бомжык не тое што не здзівіўся, а нават вачэй не падняў. «Так? А я таксама ў СП, у камісіі па міжнародных сувязях аціраюся… Хочаш, арганізую табе паездку ў Італію?»

Я падзівіўся — у нас у Беларусі такіх бамжоў не бывае, выпіў з гэтым смешным абяцальшчыкам, даў на развітанне пяцёрку, пакінуў адрас і паехаў у Мінск. Праз тыдзень прыходзіць

перавод на 25 рублёў, з прыпіскай з другога боку: «Андрюша, извини, что не повезло с Италией!», а яшчэ праз тыдзень тэлеграма: «Главному редактору ПОЛЫМЯ просьба направить творческую командировку Монголию расходы счет комиссии международным связям…»

15. СП

Усё гэта, канечне, добра, але ўсё гэта не тое.

Нельга пісаць і мець у планах — вось напішу і за гэта ўступлю ў СП, потым у метро буду натыкацца на дабрадзеяў-фантастаў, а на вакзалах — на ўсемагутных бомжыкаў.

Хай іншыя паспрабуюць. Гэта не заканамернасць. Гэта латэрэя. Гэта зусім не гарантыя, не аксіёма, не жалезнае правіла, якое пры кожным павароце лёсу можа быць успомнена і прыцягнута на дапамогу, якое, як лінейку (Ян Скрыган казаў — «прымернік»), можна прыкладваць-прымерваць да любога выпадку.

І СП, і Гігевіч, і бомж (ні імя, ні прозвішча якога і цяпер не ведаю), і Расійская Акадэмія навук, і Парыж, і бальніца — усё гэта выпадковасці, з серыі «пашэнціла — не пашэнціла».

Сёння ты ў Парыжы, а заўтра ў Богам забытай мінскай бальнічцы, трымаешся на адных наркотыках і няма каму з-пад цябе нават вынесці; сёння ты ў Саюзе пісьменнікаў, а заўтра і Саюз невядома дзе і чый…

Да таго ж такі стымул, як уступленне ў СП — дужа недаўгавечны; ён, калі і існаваў, мог быць дзейсным толькі на пэўны, кароткі перыяд. Ну, уступіў, а далей? Хіба мала ў нас творцаў, якія, дабіўшыся членства ў СП, адразу ж пераставалі пісаць? Значыць, толькі такая — часовая, максімальна-мінімальная задача стаяла, і калі яна была дасягнута, патрэба тварыць знікала.

Шчыра кажу — не. Не Саюз пісьменнікаў. Не ўступіў бы ў яго — спрацаваў бы варыянт Гігевіча, ці нейкі любы іншы варыянт.

16. Дзённікі

Госпадзі! Мне ўжо самому цікава, для чаго ж тады, якой трасцы я так люта, так утрапёна пісаў?

Якога ражна ўвогуле піша пісьменнік, якому не патрэбны ні чытачы, ні грошы, ні слава, ні практычныя, прыземленыя выгоды: якісь СП, якія-небудзь лакальныя прэміі і вынікаючыя з іх прывілеі?!

Я вырашыў звярнуцца да дзённікаў. Харошая рэч. Я даволі рэгулярна вяду іх з 1986 года. Можа, там, у тым жа славутым раёне 23–25 гадоў адшукаюцца чыстыя дэбютныя мары?.. Паўгалодны, малады, амбіцыёзны, самалюбівы… Піша начамі, рыхтуецца да прэмій у Расійскай або сваёй Акадэміі навук, да будучага Парыжа, ставіць перад сабой высокія мэты…

Жудасць навалілася на мяне, як толькі вочы пачалі выхопліваць словы і радкі пад датамі 87, 88, 89.

Мне проста стала кепска. Гэта быў кашмар. Гэта былі штохвілінныя фіксацыі стану, такое самакалупанне, такое страхоцце, такія замарочкі, такая гадасная дрэнь, якой маглі б пазайздросціць нашы прафесійныя «чарнушнікі». Каб не знаёмы почырк (ён у мяне не мяняўся ад школы да цяпер), я б не паверыў, што гэта маё.

З 88 па 89 большая частка выдрана, спалена, знішчана — як чорная метка, як нядобрая, начараваная,

намоўленая рэч; ужо тады адчуваў, што нельга такое трымаць у кватэры. Па той жа прычыне, відаць, і не карыстаўся тымі дзённікамі, баяўся перачытваць нават тое, што засталося…

Нічога я з іх не ўзяў і цяпер. Аднак сёе-тое ўспомніў.

17. Душ

У інтэрнаце блочная сістэма: на два пакоі — прыбіральня і душ. Душ з двух аддзяленняў, кожнае метр квадратны. Душна, затое «ўласны кабінет». Тут я даволі някепска атабарыўся: скрынка замест століка, на якой пішучая машынка, стос кніг замест крэсла.

Ноч. Пішу ў пакойчыку душа.

Свой свет. Ілюзія адасобленасці, адзіноты. Пад машынку падкладваю кавалак тоўстага паралону. Усё адно ляпае, здаецца, на ўвесь квартал. Ажно звон у вушах. Калі спыняюся пісаць, з пакоя чуецца енк, крык, стогн… Сусед прывёў на ноч дзяўчыну.

Каб не слухаць, яшчэ мацней луплю па клавішах. Што пішацца — не ўяўляю (хаця што там уяўляць?)…

Стук у дзверы, ад якога падскокваю.

— Письменник! — радасна-знясілены дзявочы голас. — Подмыцца пусти!

18. Смірнова

Зіма. Ноч. Пішу. Перыядычна выходжу на калідор перакурыць. Скразнякі — а тут цёплая батарэя ў кутку калідора. Да яе можна прытуліцца спінай. Прыкладна ў гадзіну ночы чутно, як ляпаюць унізе ўваходныя дзверы. Крокі па лесвіцы. І вось ідзе, рослая такая кабыла з крутым, круглым задам.

Больш не дам нікому веры, Лепш пачну усё па-нову, І патрачу шмат паперы На цудоўную Смірнову!

Во-во. Менавіта гэтае, выпадкова выскачанае акравершнае слова. Лепш бы што іншае на яе патраціў.

Падыходзіць, прысаджваецца на кукішкі. Калені разведзеныя. Сінякі пад вачыма. Прыкурвае, пальцы трымцяць.

І ў канцы доўгага, вузкага, шэрага, з абшарпаным лінолеумам калідора цьмяная лямпачка выхоплівала малюнак: пачынаючы пісьменнік і блудніца, «странно сошедшиеся за…» (прыплялося з іншага Міхайлавіча).

— Што, Смірнова? Цяжка?

— Вазьмі ты мяне замуж… Гэта ж няма ўжо ні сіл, ні душы!..

19. Ліліт

Вясна. Май. Глыбокая ноч. Я адзін. Пакой на другім паверсе. Калі выйсці на балкон, побач цвіце груша. Хрушчы шапочуць у лісці. Груша старая, тоўстая, крывая. Можна працягнуць руку і гладзіць лісце і кранаць квецець…

Стук у дзверы — начны, гучны, чужы! Аж дыханне перахопівае ад злосці і нерваў. На парозе — Кернажыцкая. Ліля Кернажыцкая, беленькая шляхцяначка, цнота хадзячая.

(«И вот в том самом черном фраке, в котором был вчера убит, с улыбкой томною гуляки я подошел к моей Лилит»…)

Абдымае мяне і горача шэпча:

— Як добра, што ты яшчэ не спіш. Усё пішаш? Я жадаю табе… не, я проста ўпэўнена, што ты станеш… незвычайным пісьменнікам! Ты такі… такі…

Потым цалуе мяне.

— Можна, хлопцы залезуць па грушы на твой балкон?

Можна. Адчыняю балкон. Трое. Праходзячы праз пакой, адзін азіраецца і аглядвае мой ложак.

— А дзе баба? Слухай, першы раз бачу, каб хлопец адзін спаў, без бабы…

Поделиться:
Популярные книги

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Володин Григорий Григорьевич
34. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Черный Маг Императора 12

Герда Александр
12. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 12

Травник

Назимов Константин Геннадьевич
1. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Травник

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Бастард Бога (Дилогия)

Матвеев Владимир
Фантастика:
альтернативная история
5.11
рейтинг книги
Бастард Бога (Дилогия)

Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Гаусс Максим
3. Второй шанс
Фантастика:
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Мл. сержант. Назад в СССР. Книга 3

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Валериев Игорь
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Лабиринт Сумерек

Клименко Анна Борисовна
2. Квадрат мироздания
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Лабиринт Сумерек