Чтение онлайн

на главную

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

У адрозненне ад Фрэйда, які здаровых спрабуе пераканаць, што яны хворыя, Паўлаў зрабіў крок наперад (лепш сказаць, «назад», у падсвядомасць) — ён даказаў, што чалавек і сімвалы прадметаў у ім фармуюцца задоўга да ўзнікнення лібіда.

Усе комплексы дзіця набывае яшчэ ў той страшэнна цёмны, дасюль не вывучаны (і які, хутчэй за ўсё, ніколі не будзе вывучаны) перыяд, калі яно практычна бясполае.

Усё пабудавана на рэфлексах. Рэфлексы закладваюцца, а потым робяцца ўмоўнымі, з вельмі абмежаванай колькасці прадметаў. Што можа бачыць, чуць, успрымаць немаўля? Белую столь. Які-небудзь узор на шпалерах. Матчыну цыцку, руку.

Чуць крокі, галасы, шум вады… Вось, бадай, і ўсё. Вось тыя няхітрыя рэчы, якія фармуюць нашую будучую дарослую псіхіку.

Гэтыя рэчы могуць быць здаровымі — калі дзіця радавалася вадзе, крокам, матчыным грудзям — ежы, а могуць быць «хворымі», калі гэта суправаджалася якімі-небудзь адхіленнямі, анамаліямі.

Калі ж у дзіцяці да ўсяго вострая, тонкая, асаблівая псіхіка, «не такая, як ва ўсіх», калі яно, дапусцім, цягнулася да цыцкі, а яе яму не давалі, адштурхоўвалі, у яго можа стварыцца ўмоўны рэфлекс, узнікнуць ілжывая сувязь, што «цыцка — ежа», «маці — жанчына» (пазней гэта, канечне, трансфармуецца яшчэ і ў секс) — забарона, сорам, і ў жанчыне і ў ежы ён будзе бачыць адначасова і неабходнасць, і небяспеку.

25. Тэорыя Зошчанкі

Токар-фрэзероўшчык можа паехаць у адпачынак на курорт, у вёску, на рыбалку, на паляванне, у грыбы — і не думаць пра станкі, і хоць часова разгрузіцца.

Творчы чалавек, у прыватнасці, пісьменнік, не адпачывае ніколі і нідзе — ні ў адпачынку, ні на прыродзе, ні ў час выпіўкі, ні нават у сне. Гэта асаблівасць псіхікі.

Выдатны пісьменнік-псіхолаг Міхаіл Зошчанка ўслед за Лабразо і пры дапамозе метада Паўлава паспрабаваў зірнуць на феномен творчасці не з лірычна-рамантычна-туманных вышынь, а з пункту погляду медыцыны.

Тое, што называецца ўзвышаным і прыгожым словам — «натхненне», Зошчанка пачаў разглядаць як усяго толькі фізічны, фізіялагічны працэс, стан крайняга ўзбуджэння нервовай сістэмы, калі мозг працуе на мяжы магчымага і за кошт іншых органаў.

«Натхненне… гэта асаблівая, але не зусім правільная праца ўсяго арганізма. Лепш сказаць, зусім няправільная. Гэта т. зв. сублімацыя».

«Узнёслую скруху, пашанотную хандру, прывабны смутак, чароўную маркоту, ганарлівую пагарду да людзей, высакароднае самагубства і раннюю паэтычную смерць навука, на жаль, раглядвае крыху іначай, чым літаратура».

«І ведаць усё гэта пісьменніку проста неабходна, як неабходна мастаку ведаць анатомію. Канечне, мастак можа маляваць і без ведання анатоміі. Можна маляваць, як пячорныя жыхары — профіль з двума вачыма. Што, дарэчы, нярэдка назіраецца і ў літаратуры».

І так, творчасць, «натхненне» — усяго толькі разнавіднасць неўрозу. Гучыць не зусім прыгожа, але калі прыцісне, яшчэ не тое прыдумаеш.

Разумеючы, наколькі гэты творчы неўроз небяспечны, наколькі хісткае балансаванне на мяжы паміж рэальнасцю і вар’яцтвам, Зошчанка прыдумаў сістэму кантролю пісьменніка над сабой, над сваім мозгам і сваімі пачуццямі. Калі ўжо гэты неўроз нельга вылечыць, дык як мінімум трэба яго не запускаць, бо наступствы могуць быць вельмі і вельмі сумнымі (гл. пачатак рамана). Яшчэ лепш — паспрабаваць паставіць яго на службу сабе («любімаму»); з паршывай авечкі хоць поўсці касмыль.

Мэта простая: як бы найдаўжэй пражыць фізічна, каб пры тым пісаць выдатныя рэчы і адначасова не звар’яцець ад перагрузкі? «Я не ацэньваю чалавека па даўжыні яго жыцця, —

разам з тым вельмі слушна заўважае пісьменнік. — Іншае кароткае жыццё больш каштоўнае, чым стагоддзе. Але лічу, што калі падоўжыць цудоўнае кароткае жыццё, дык якасць яго не пагоршыцца».

* * *

…Тут і далей, паўторымся, маюцца на ўвазе творчыя людзі — пісьменнікі, для якіх не існуе ні дня ні ночы, ні выхадных ні прахадных, якія, як праклятыя, носяць паўсюль сябе саміх, якім аднолькава, што ў Дзвінску, што ў Мінску, што на французскім востраве Іф (Іў), што ў беларускім мястэчку Іўі, якія не маюць забыцця ні ў ложку з каханай жанчынай, ні на сяброўскіх пагулянках, ні на самотнай прыродзе, ні каля вакна раддома, з якога паказваюць несімпатычны камячок з зморшчана-спечанай мордачкай — іх першынца, ні каля труны бацькі ці маці перад пахнучай сырой зямлёю магілай…

Нідзе і ніколі.

Пісьменнікі, для якіх літаратура — хобі, якія пачынаюць «тварыць» пасля выхаду на пенсію, якія ўмеюць пісаць у працоўны час у працоўных кабінетах, якія атрымліваюць задавальненне ад самога працэсу пісання і «балдзеюць» ад уласных тэкстаў, якія хоць раз у жыцці ўжылі словы: «Я б напісаў, ды цяпер няма часу», — такія могуць адпачываць; іх я адпускаю. Гэтае эсэ не пра іх і не для іх.

26. «Хворыя прадметы»

Вандруючы ў памяці ад сёння да пачатку, усё далей і глыбей, Зошчанка дагробся да наступнага выпадку ў сваёй біяграфіі.

Аднойчы маці карміла яго, зусім маленькага, цыцкай. У гэты момант бліснула маланка, улупіла ў двор дачы. Забіла карову. Загарэўся хлеў. Жахлівы гром супаў з працэсам кармлення. На хвіліну маці страціла прытомнасць і выпусціла немаўля з рук. Яно ўпала на край ложка, скацілася ў балею з вадою, пашкодзіла руку…

Маленькі мозг няправільна злучыў гэтыя факты, паблытаў прычыны з вынікамі. Такія страшныя катаклізмы, — зафіксавалася ў маленькім мозгу, — маглі адбыцца ад таго, што вусны дакрануліся да цыцкі. І вось пакаранне: за ежу, за цыцку, за жанчыну — пякельны ўдар грому, падзенне, вада, зламаная рука, нерухомае цела маці!..

Удар, грукат, цыцка-ежа, вада, рука сталі першымі раздражняльнікамі, якія па ходу жыцця ўсё ўскладняліся, атрымоўвалі ўсё новыя пацвярджэнні сваёй небяспекі (нпр., у час вайны Міхась лёг у ложак з жанчынаю, побач разарваўся снарад — і дзіцячыя жахі ажылі, і яму стала блага, і нават забалела тая самая рука: зноў жанчына, цыцкі, гром, небяспека… І з таго часу калі ён толькі бачыў жынчыну, быў з ёю побач, а снарад не рваўся, яму ўжо рабілася не па сабе — па прынцыпе ілжывай сувязі, умоўнага рэфлексу — як выдзяленне сліны пры выглядзе або паху ежы).

Пазычыўшы ў швейцарскага неўрапатолага Дзюбуа тэрмін, Зошчанка вылучыў ужо згаданыя «хворыя прадметы». Гэта:

— рука,

— вада,

— крык, выбух, стрэл, стук,

— ежа (па эвалюцыйным ланцужку: цыцка — жанчына — секс).

Вось 4 асноўныя рэчы, якія з’яўляюцца ў тых ці іншых варыянтах для кожнага (па перакананні Зошчанкі) небяспечнымі. Паміж імі існуюць сувязі. З дзяцінства гэтыя сувязі маглі няправільна зафіксавацца ў псіхіцы, а потым, у далейшым жыцці, умацавацца грунтоўна. І менавіта яны, «хворыя прадметы», могуць выклікаць самыя сур’ёзныя хваробы — ад душэўных да фізіялагічных: страўніка, сэрца, лёгкіх, нырак, артрытаў і інш, і інш.

Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Черный Маг Императора 4

Герда Александр
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Славка с улицы Герцена

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детская проза
детские приключения
7.00
рейтинг книги
Славка с улицы Герцена

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Инженер Петра Великого

Гросов Виктор
1. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого