Мяжа
Шрифт:
Размахваючы гэтым магічным, усемагутным дакументам (які для блатной інстытуцкай кодлы быў «фількінай граматай»), я — малады, ранні, перспектыўны, удачлівы і шчаслівы — залятаю ў кабінет да дэканшы.
— Вы хочаце вольны дыплом? — будзённа спытала Р.А. — А дзе вы будзеце жыць і працаваць? Трэба хоць маленькая, ілюзорная гарантыя…
— Вось! Не маленькая і не ілюзорная. Ліст з самога Саюза пісьменнікаў.
— А! Тады — усё. Няма праблем. Жалезна. Я падрыхтую рэктара, усіх, усіх… Вы толькі прыдзеце на папярэдняе размеркаванне і распішацеся. І ўсё ў вас будзе цудоўна,
13. Папярэдняе размеркаванне
Перад размеркаваннем дэканша, заходзячы са стосам папак у актавую залу, кінула на хаду: «Андрей, свободный диплом не получится, мы просто распределим вас в Минск. В те библиотеки, которые будут».
Нейкі адзін працэнт дыскамфорту ўзнік.
На крэслах, у чаканні сваёй чаргі. Размова з выкладчыкамі. «А вы куды, Андрэй?» — «Як Астап Бэндэр — вольная прафесія. Мінск, папера з СП». — «Вось малайчына. Пашэнціла!»
Мая чарга. Заходжу. Вельмі многа людзей.
Дэканша. Андрей Федаренко, холост, из Мозыря.
Рэктар. Вы где прописаны?
Я. Часова ў Мінску, а так у Мазыры.
Рэктар. Есть Мозырь?
Голас. Есть!
Я (думкі ўжо ясныя). Я хацеў бы застацца ў Мінску ці ўзяць вольны дыплом. У паперы, якую я падаваў, напісана, што хутка я ўступлю ў СП, а ён запяспечыць мяне жыллём.
Галасы (злева). СП! СП — Союз писателей.
Дэканша (спахопліваецца). Ах, да, вот он приносил…
Рэктар (чытае праз тры словы). Здесь напечатано плохо… Прозаик… Секция… Ну и что? Без прописки в Минск направить мы вас не можем.
Галасы (справа). Мележ в Хойниках жил… Гомель есть! Это ж, наоборот, нужно в деревне прожить — напишешь больше. Как это его родина и он не хочет туда ехать?
Рэктар. Не тяните время. Есть Гомель и Мозырь. Ваша бумага не имеет юридического обоснования.
Я. Калі яна пісалася, яна і не прэтэндавала на юрыдычны дакумент, а была як асабістая просьба.
Голас. Никто тебе квартиру не даст, никакой СП! Он не распределяет квартиры! (Вось і памыляліся.)
Галасы. Если ты вступишь в СП, тебя СП вытащит в Минск в любое время! Ты получишь в провинции жильё, все удобства!
Я ўстаю, падыходжу:
— Дайце паперу.
Забіраю і іду да дзвярэй.
Галасы. Стойте! Стойте! Андрей, вернитесь!
Вяртаюся.
Галасы. Всё равно нужно подписать, даже когда и не едешь.
Парторг. А вы да чэрвеня зможаце дастаць прапіску?
Я. Змагу.
Галасы. Где он сможет? Да что вы говорите вообще?! (На парторга.) Сыс и Глобус в деревнях живут! Да что он написал? Коллективное письмо в Союз писателей подать, чтобы не принимали за такое поведение!
Голас. Вот что, чтобы не тянуть время, пишем — Гомель, а ты напротив своей фамилии пиши — нет.
Я (дэканшы). Чаму мне гэтага не сказалі, калі я да вас заходзіў?
Дэканша. Я сказала, что доложу комиссии.
Я. Доложили?
(Маўчанне.)
Рэктар. Мы не видим причин давать вам свободный диплом. Он даётся или… или у кого родители инвалиды. Ни под одну категорию вы не подходите.
14. Булгакаўшчына
(Васілю
Здорава. Пяць гадоў вучыцца. Прывыкнуць да Мінска, палюбіць яго. Дабіцца сяго-таго ў літаратуры (выйшла першая кніжка на той час). Паверыць у свой лёс, у сваю зорку. І раптам — крах, поўны, вяртанне ў вёску, да «чарнільца», ці ў якісь раённы цэнтр, адарванасць ад літаратурнага асяродку… Ды не ў тым справа! Я не баяўся Калымы, не тое, што вёскі, — проста было абсалютнае адчуванне несправядлівасці, няшчырасці, нейкай кепскай, бесталковай гульні, ад якой ніхто не атрымоўваў карысці.
Цяпер смешна ўспамінаць, але тады злосці і адчаю майму не было межаў.
Хто з-за мяне захоча ў СП падстаўляцца? Ды і што ён, саюз, можа зрабіць пры ўсім жаданні? У сітуацыі, калі сама абрэвіятура — СП — бяссільная, а значыла яна ў тыя часы не менш, чым ЦК ці КДБ.
У пераходзе метро сутыкаюся з пісьменнікам-фантастам (!) Васілём Гігевічам. Расказваю вяла.
— Ты зарэгістраваў тую паперу ў прыёмнай? — энергічна бярэцца за справу Васіль Сымонавіч.
— Не.
— Малайчына. У сэнсе, дурань. Калі папера рэгіструецца, яны вымушаны даць пісьмовы адказ. А што яны напішуць? Што нам СП не ўказ? Хто ім тады ўказ? І што — яны ўсіх па прапісцы накіроўваюць? Нехта ж застаецца ў Мінску і без прапіскі.
— Ды яны проста выганяць без выдачы дыплома.
— Зараз! Пяць гадоў вучылі. Тым больш не сёння-заўтра прэзідыум, уступіш у СП і пашлеш іх разам з іхнімі дыпломамі і размеркаваннямі.
— А калі не ўступлю?
— Ну й чорт з ім. Прапішу цябе ў сябе. Жэнішся на мінчанцы, у мяне сваячка ёсць, харошая дзеўка, замуж хоча, будзеш жыць і пісаць спакойна без усялякіх дыпломаў і СП. Дарэчы, наконт працы. У «Полымі» вызвалілася месца загадчыка аддзела культуры і гісторыі. Хочаш загадчыкам аддзела?
— Вы жартуеце… Хто мяне возьме, які загадчык — без прапіскі, без дыплома, без вышэйшай адукацыі, без жылля, без членства ў СП, беспартыйны?!
— Я перагавару з хлопцамі, праз пару дзён табе пазвоняць у інтэрнат і прымуць у «Полымя».
— Васіль… навошта я вам, чужы чалавек?!
— А ты адзін з нямногіх, хто будзе пісаць. Не важна, добра ці кепска, проста фізічна будзеш пісаць.
— Дык што, гэта галоўнае? Літаратура важней за ўсё? Проста пішы — а астатняе прыкладзецца?
— Абсалютна правільна.
Хвіліну назад я адчуваў сябе няшчасным жабраком, а цяпер на мяне раптоўна звалілася багацце…
Наўзабаве ўсё ў адзін дзень і адбылося. Да абеду напісаў заяву ў «Полымя» (пішу, а ззаду Янка Брыль стаіць, дыхае ў патыліцу), пасля абеду — прынялі ў СП, а ўвечары тэрмінова выклікалі да рэктара.
— Дык табе трэба вольны дыплом? Калі ласка! А хочаш — любую, на выбар, бібліятэку ў Мінску? Ва Урадавую — хочаш?
А мне ўжо не і трэба нічога, дарагая лыжка ў абед.
Недзе праз паўгода пасля апісаных падзей, у Маскве на вакзале падыходзіць бомжык, тыпічны, няголены. «Слушай, парень — слухай, хлопец, я загуляў… І грошай няма, і выпіць няма з кім. Пазыч пяцёрку. Я вышлю».
Отмороженный
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Практик
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
рейтинг книги
Эмиссар
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Славка с улицы Герцена
Детские:
детская проза
детские приключения
рейтинг книги