Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Загнаў… Каня не загоніш праз кіламетр. — Ён падышоў да маўклівага і чорнага (конь ляжаў) і, намацаўшы аброць, ірвануў на сябе: — Но!

Конь тузануўся наперад, але не зрабіў нават намагання падняцца. Матрос шморгнуў яшчэ і здагадаўся, што тут нешта не тое. Чыркнуў запалкаю, закрываючы яе далонню, схіліўся бліжэй, сунуў другую руку каню пад жывот і ўсё зразумеў: пярэдняя нага ў каня моцна сядзела паміж тоўстымі каранямі магутнай балотнай вольхі. Карані адыходзілі ад ствала ва ўсе бакі і, як адросткі спрута, здавалася, прыпадымалі алешыну над зямлёю. Падышоў Алег і таксама нагнуўся, каб глянуць, але запалка патухла.

Матрос падзьмухаў на пальцы.

— Што? — прашаптаў Алег.

— Нагу ў карані ўпёр… Сам не вылезе. А пакінем — здохне на… Тады ўжо іменна — чысты крадзеж! Я ж табе крычаў «управа».

— Здохне? I… што? — Алег нават забыўся на боль у плячы. «Турма? Ці калонія?» — халадзеючы, падумаў ён.

— Штраф! — Матрос плюнуў.— Упякуць рублёў па дзвесце. Ён жывы рубля не варты, а здохлага ацэняць як залатога. Выламай галузіну і аперажы добра! — распарадзіўся ён. — Ці бізун там недзе пад лазою…

Алег вобмацкам, хапаючыся, выламаў маладую алешыну і, пакуль церабіў, ліхаманкава перабіраў у думках: «Штаны — сто дваццаць рублёў, куртка — сто, красоўкі, туфлі, магнітафон чатырыста рублёў…» За тыя рэчы, якія ён насіў на сабе і якімі была завалена кватэра, яго пакой, бацькі, калі верыць Матросу, што за каня запатрабуюць чатырыста рублёў, заплацілі як за табун коней. Алегу стала лягчэй — ён не сумняваўся, што, як прыпячэ, яны заплоцяць не толькі чатырыста, але й яшчэ шмат-шмат грошай… Толькі няўжо прыпячэ, няўжо такое будзе?

Алег нерашуча падступіўся да каня. Матрос узяў за аброць.

— Бі!

Алег заплюшчыў вочы і ўдарыў па чорнай спіне. Ён ледзь паспеў адскочыць, бо конь з нечаканаю прыткасцю падкінуў зад, адначасна брыкнуўшы паветра. Вызваліцца яму не ўдалося.

— Бі тоўстым канцом! — шморгаючы за аброць, закрычаў Матрос.

Але конь стаяў цяпер з паднятым задам, брыкаўся і пагрозліва пырхаў.

— Ідзі па бізун! Бегаеш з гэтай палкай, як…

— Віця, кідай яго! — узмаліўся раптам Алег. — Ну, заўтра скажам, дзе гэты конь, пісьмо напішам і прышлем!

Моўчкі Матрос выпусціў павады і пабег да лазіны, намацаў у мокрай траве бізун і, вярнуўшыся, схапіў Алега загрудкі.

— Пайшоў… адсюль, — прашыпеў ён, — пакуль я добры. Бягом! — ён адштурхнуў Алега, размахнуўся і са свістам секануў каня па галаве.

Конь, як пасля ўспамінаў Алег, падскочыў на паўметра ўгору — Алегу здалося, што, перабіраючы ў паветры капытамі, конь ляціць проста на яго. Алег упаў на спіну ў твань, закрыўшы твар рукамі, але ўжо ў наступную хвіліну перакуліўся на карачкі і што было сілы кінуўся ў лес.

Напалоханы сам, Матрос стаяў у лазовым кусце і глядзеў, што робіцца з канём. Пасля ўдару той, мабыць, вырваў з пасткі нагу, але з зямлі не падымаўся. Матрос паслухаў трохі, як конь цяжка соп, ці то ён так стагнаў, паслухаў і ўжо смялей вылез з куста. Калі адвязваў свайго каня, той хрыпеў і не даваўся ў рукі.

А Алег тым часам, залезшы ў нейкі ажыннік, увесь абдзёрты, мокры, як мыш, выбраўся на шашу.

Ішоў не шашою, а паўз саменькі лес, спыняўся, прыслухоўваўся і быў гатовы кожную хвіліну кінуцца ў гэты мокры страшны лес. Было ціха. Калі з высокага месца замільгалі агні горада, ён аж трошкі ўсхліпнуў. «Я тут блукаю, мокры, галодны, а Алачка… Ты недзе спіш пад цёплай пушыстаю коўдраю — самая лепшая, самая прыгожая мая дзяўчынка! Спі сабе, — гаварыў ён, выціраючы слёзы замілавання, —

спі, не чакай мяне, не думай пра мяне! Я чалавек кончаны!»

Ён шаптаў і добра ведаў, што ніякі ён не кончаны, і ніхто, акрамя бацькоў, яго не чакае. Але думаць так было прыемна — тым больш прыемна, што ўсё скончылася. «А магло ж і не скончыцца… Ой-ой! Маглі б забраць у міліцыю, мог бы скалечыць конь, я мог бы павыбіваць сабе вочы… Мяне маглі, урэшце, судзіць! Судзіць! У дзесятым класе, выдатніка!.. I нічога гэтага не здарылася, можна жыць як і жыў».

«Шчасце… я шчаслівы! — шаптаў ён, але думаў, што цяпер ён будзе ведаць тое, чаго не ведае Алачка, і калі ёй аб гэтым расказаць, дык ён у яе вачах… Алег палохаўся, быццам нехта мог пачытаць гэтыя думкі і зрабіць не так, і шаптаў: — Добра, што ўсё абышлося! Больш мне нічога не трэба — толькі быць другі раз разумнейшым…»

Рана, не было яшчэ і пяці, Алена прачнулася і ўспомніла, што па каня трэба ісці на стайню, што трэба ўжо ўставаць. Трэба было яшчэ выграбці з печы попел. Яна паднялася, накінула на плечы хустку і пайшла на двор, па вядро з венікам. На вуліцы заіржаў конь. Алена адчыніла весніцы.

Труцень стаяў з паднятай пярэдняй нагой, якая ад капыта да самага калена была тоўстая, як калода. Дрыготкімі рукамі Алена стала здымаць аброць і раптам войкнула і адхіснулася. З чорнай дзіркі пад рассечаным брывом, адтуль, дзе раней было вока, звісала доўгая крывяністая плеўка.

Жанчына заплакала, абдымаючы каня за шыю. Яна не ведала, нашто такое зрабілі з канём. Ён быў для яе як родны чалавек.

7. «Хорошэ»

Гэта цяпер пісьменніку рай: пішы што хочаш, пра што хочаш. А тады яшчэ па інерцыі чыталі, даволі многа і адносна сістэмна, прычым менавіта беларускіх, беларускамоўных пісьменнікаў.

Прасачылася ў маю вёску, і ў вакольныя, апавяданне «Труцень».

— А, гэта той пісьменнік, што коні краў!

Маці пасля інсульту загаворвалася, фрагменты жыцця блыталіся ў яе няшчасным розуме (то ёй здавалася, што я малы, то што яна маладая).

— Усё ночанькі не спала, як тыя коні кралі…

Я нічога не разумеў, прымаючы гэта за звычайнае трызненне. Пра што яна, аб чым? У нас на 20 кіламетраў па акружнасці не было ніякіх стайняў-канюшняў. Да таго часу я забыў свае раннія апавяданні намёртва. Прапускалася міма вушэй, і толькі калі маці не стала, памяць пачала вяртаць сёе-тое, і да мяне дайшло, што яна так і памерла, упэўненая, што ўсё, што мной напісана — мною здзейснена.

Пра аповесць «Гісторыя хваробы» сябры — старэйшыя хлопцы — казалі:

— Ты вар’ят — пісаць пра сваю судзьбу?! Каму трэба твая судзьба?! З цябе ж смяюцца ўсе! І ў Мінску будуць смяяцца! А нам шкода цябе! Ты пра лес напішы, пра рэчку, пра перадавіка праізвоЙства, пра вайну…

Мая ўпартасць, што я не надта слухаю мудрых парад і раблю па-свойму — нешта не тое, як у іншых беларускіх пісьменнікаў, маіх аднавяскоўцаў-чытачоў проста заганяла ў тупік. Бянтэжыла.

— Колькі табе плОцяць? Дзе твая машына з шОферам? Дзе значок дэпутацкі? Дзе чэрава, як у Чыгрынава, на якое можна было б той значок пачапіць? Пісьменніка павінны вазіць па фермах, па палях. Потым банкет, дзе п’юць і адзін аднаго хваляць. Потым ён пра ўсё гэта расказвае на тэлевізіі, па радыё. Але ж ты заікаешся! Што ж тады рабіць з табою?!

Поделиться:
Популярные книги

Перешагнуть пропасть

Муравьёв Константин Николаевич
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
8.38
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть

Княжья Русь

Мазин Александр Владимирович
6. Варяг
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Княжья Русь

Бандит

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Бандит

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Ромов Дмитрий
3. Второгодка
Фантастика:
городское фэнтези
сказочная фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 3. Ученье свет

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Второй кощей

Билик Дмитрий Александрович
8. Бедовый
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Второй кощей

Цикл "Отмороженный". Компиляция. Книги 1-14

Гарцевич Евгений Александрович
Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Цикл Отмороженный. Компиляция. Книги 1-14

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Абсурдистан

Штейнгарт Гари
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Абсурдистан