Мяжа
Шрифт:
24. «Трыолет»
Складальнік буклета меў рацыю «з высокай духоўнасцю і няспынным пошукам ісціны». Канечне, цяпер такія людзі — атавізмы, выкапні, і мне самому ўжо слаба верыцца, што яны некалі — не так даўно! — існавалі.
Фіналам да «Гарадскога сшытка».
Дзяўчына, якую ўсе звалі «пана», альбо «паненка» (можа, і прататып Лены), узяла ў мяне магнітафон і не аддае каторы дзень. І дзверы не адчыняе. Бяру блакноцік, аловак, каб пакінуць запіску, стукаю — звыклае маўчанне. І тады замест запіскі складваецца наступнае:
Вельмішаноўная паненка! ЯкАлесь Бяляцкі доўга рагатаў: «Прыдумаць жа такое!» Асабліва яго смяшыла рыфма: паненка — Федарэнка.
25. Адступленне
У 1988 годзе нарэшце я напісаў першую сваю людскую рэч, аповесць «Гісторыя хваробы» (любімае слова ў дачыненні да мяне некаторых творчых братоў).
Але і яна, тая аповесць, як пачыналася! «Газеты пісалі пра… ялцінскіх прастытутак, што ў дваццаць гадоў маглі лёгка набыць машыну апошняй мадэлі, нідзе не працуючы»…
Нічога сабе «нідзе не працуючы»! — наадварот, яшчэ як працуючы. А па-другое, бедныя ялцінскія прастытуткі. Вось спісак самых багатых людзей свету. Многа такіх, каму ўсяго крыху за 40. Мільярдэры. Мультымільярдэры. Беразоўскі і Гусінскі («два весёлых гуся»). Абрамовіч, Дзерыпаска — у апошнім ёсць штосьці ад «драць паскі» — лазу на лапці, і кароў «пасвіць»…
Грузінскі мільярдэр Бадры Патрыкацішвілі ўзяў ды і памёр у 53 гады ў Лондане. Ну што, сынку, пытаў у Андрэя Тарас Бульба, памаглі табе твае ляхі? Памаглі мільярды? Не злараднічаю — шкадую і спачуваю. Багатыя жывуць добра, але нядоўга? Справа не ў даўжыні жыцця. Парадокс, але жыццё іх прама прапарцыянальнае матэрыяльнаму накапленню: чым больш грошай, тым бядней, больш убогім яно робіцца незалежна ад іх. Нават у знешніх формах, калі глянуць збоку, нешта несур’ёзнае; ну што такое, на самой справе, што за палёт фантазіі: дзіця захацела цацку — яму купляюць які-небудзь цацачны караблік, багатыр-мільярдэр — набывае ўжо вялікую, «дарослую» яхту, дзіця гуляе «ў футбол» пластмасавымі ці алавянымі футбалісцікамі, алігарх — забаўляецца сапраўднымі жывымі дзецюкамі ў форме якога-небудзь «Арсенала»…
І шкода іх усіх, і смешна.
26. Эпілог ІІ часткі
Палкоўнікі, як правіла, лепшыя ваякі за генералаў, а генералы — за маршалаў.
«Адзін далёкі родзіч прыехаў на кватэру з бутэлкай і, як яна была выпіта, папрасіў пазычыць адзін мільён рублёў. Быў дужа здзіўлены, калі я сказаў, што такіх грошай у вочы не бачыў. „Які ж ты тады пісьменнік?“ — папракнуў ён. Сапраўды, жахлівая рэч — страта невядомасці, як пісаў разумны амерыканец Джон Стэйнбек» (В. Быкаў).
У «сярэдняга» пісьменніка заўсёды ёсць фора перад «славутым». Многае яшчэ наперадзе — і сам не ведаеш, і іншыя не ведаюць, чаго ад цябе чакаць, — у адрозненне ад пісьменніка «славутага», які сваю вышыню ўзяў, у якога ўжо ўсё адбылося і застаецца толькі або спачываць на лаўрах, або спускацца ўніз: паўтарацца, выпісвацца, гнаць вал, без надзеі кагосьці чымсьці здзівіць…
ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
1. Пашэнціла
2000 год. Францыя, Парыж. Гатэль «Алезі» (Манпарнас).
Ззаду — Партугалія, Іспанія, наперадзе — Бельгія, Германія,
Я ў літаратурнай, азнаямляльнай вандроўцы. Ад мяне нічога не патрабуецца — глядзі на чужыя краіны, на іншае жыццё, еж, пі, адпачывай, гуляй, пашырай кругагляд, набірайся новых уражанняў.
Гэта вельмі здорава нехта прыдумаў (ды немцы і прыдумалі — вечныя немцы!) — даць шанс пісьменнікам паездзіць па ўсёй Еўропе. Бясплатна. Наадварот, яшчэ табе плацяць.
Пяці-, шасцізоркавыя гатэлі, розныя музеі, помнікі архітэктуры, банкеты, знаёмствы з мясцовымі літаратарамі, прыёмы ў мэрыях, у міністэрствах, у некаторых краінах — на ўзроўні прэзідэнтаў. Выступленні-прадстаўленні, на якіх чуецца і маё прозвішча, ды яшчэ ў якой інтэрпрэтацыі! — «белорашэ Мопассан энд Тшэхофф»…
У Парыжы мы тыдзень. Сёння развітальная п’янка ў нейкім кабарэ.
Але я зачыніўся ў сваім пакоі і нікуды не хачу. Мне стукаюць у дзверы — я не адгукаюся. Звоніць тэлефон — не бяру трубку. Нават піць не п’ю, хаця тут, у нумары, цэлы бар: віскі, ром, каньяк, чырвоныя і белыя віны, гарэлка… Не параўнаць з маім вясковым магАзінам. На століку тоўсты глянцавы каталог з фотаздымкамі голых парыжскіх баб і нумарамі тэлефонаў. Можна схадзіць у «Мулен-Руж» — блізка, і грошай хапае. Не хапае настрою. Ахвоты няма ні да чога. Я ўжо ўдосталь наглядзеўся на «ажурную вежу», два дні аддаў Луўру, пабадзяўся па Шан-Зэлізе, падрапаў манетай тынк Трыумфальнай аркі, злазіў на аглядальную пляцоўку Нотр-Дама, знайшоў у недалёкім ад гатэля скверыку бюст паэту-земляку Апалінэру, у Булонскім лесе ўспомніў Якуба Коласа, з’ездзіў — два прыпынкі метро — на Манпарнаскія могілкі і пастаяў каля магілы Мапасана… Лепш бы я гэтага не рабіў. Якое гнятлівае ўражанне! Якая маленькая, нібы дзіцячая магілка, дзірваном парослая, запушчаная, недагледжаная, з кусцікам чэзлых ружаў… Які ўбоганькі помнічак, як ён губляецца сярод розных радавых склепаў і шыкоўных магіл больш знатных парыжан! Вось ён, твой кумір. Што толку, што ён валодаў сотнямі жанчын, мільённымі багаццямі, меў непаўторны талент і вычварных памераў славу?.. І якое кашчунства, нібы нейкая зларадная пасмяротная помста яму — сотні яго кніг па-ранейшаму актыўна прадаюцца ў шапіках уздоўж набярэжнай Сены, — ды яму ўжо што да гэтага?
…Выходжу з цыгарэткаю на балкон. Вечар. У галаве круціцца то «летний воздух неподвижен, ходим, ходим, по Парижу, по Парижу», то вадзім-спрынчанаўскае:
Любіш ямб, паважаеш харэй І кахаеш Аліну, Дык чаго ж ты сумуеш, Андрэй, Шчэ жыцця не пражыў й палавіну?Я не проста сумую, я адчуваю, што гэта — мяжа.
Узята ўсё, што можна. Вось ён, ганарар і аванс адначасова. Будзе што лепшае, большае? А трэба ўжо яно? Вось дай мне дзве з паловай Нобелеўскія прэміі, прызнач самым галоўным літаратурным камандзірам усяе планеты Зямля — я буду такім самым, як і цяпер, на парыжскім балконе.
Дык што, сапраўды, справа ў тым, каб дагрэбціся да ўсяго гэтага фізічна? Той няхітры закон, адкрыты мною ў раёне 23–25 гадоў, пакуль спрацоўваў адносна мяне. Проста пражыві — і ўсё будзе. Цярпенне і час.
Але якраз-такі дзейнасць гэтага закона не надта радуе. Дужа вялікае месца адводзіцца выпадковасці, ды гэта і не закон нават, а так, штосьці аморфна-пасіўнае: жыві, як жывецца, а там як Бог дасць.
Ну і хай! Чаму мяне гэта павінна бянтэжыць? Пераможцаў не судзяць. Пашэнціла — скарыстайся. Вунь шведка настойліва раіць перабірацца на Захад — «у нас пісьменнік такога ўзроўню ў грашах купаўся б. Вучы мову!» (Усё жыццё толькі і чуем: вучы мову ды вучы мову.)
Отмороженный
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Практик
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
рейтинг книги
Эмиссар
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
рейтинг книги
Черный Маг Императора 4
4. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Славка с улицы Герцена
Детские:
детская проза
детские приключения
рейтинг книги