Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Я люблю яго. Мы сябры. З ім лёгка, цікава і пляваць на тое, што ён двоечнік. Затое ён ўмее, як бядулеў Салавей, размаўляць рознымі галасамі, мужчынскімі і жаночымі. Да ўсяго ж у нас з ім аднолькавае адчуванне жыцця. Нам мала яго, гэтага, калі шчыра, даволі такі нудненькага рэальнага вясковага жыцьця, мала простага сузірання гэтых хат, людзей, настаўнікаў, школы; нам хочацца самім тварыць яго, хай сабе толькі ў марах, затое па-свойму.

Фантазіі ў нас бываюць смешныя, дасціпныя, бываюць банальныя і, вядома ж, далёка не заўсёды бяскрыўдныя Мы выдумляем-фантазіруем, перабіваючы адзін аднаго, устаўляючы розныя падрабязнасці, на тэму Сержыкавага суседа дзядзькі

Міколы Піцерскага. Напрыклад, як ён мог служыць у войску? Прымітыўны, непісьменны, акрамя таго дылда пад два метры ростам — усю форму, ад ботаў да пілоткі, яму шылі па спецзаказе, мы самі бачылі дакуманты, калі неяк залезлі да яго ў пограб і знайшлі кіпу пажоўклых лісткоў з выцвілымі, пад капірку напісанымі параметрамі. Чаму так не пабеларуску Піцерскі? — неяк з жонкаю паехалі яны ў горад Ленінград (гэта не прыдумкі, а праўда), пачалі спускацца ў метро. Жонцы, вясковай цёмнай бабе, якая дасюль не была нават у райцэнтры, зрабілася блага — яшчэ б, нейкі страшны чорт жывую апускае ў апраметную! Нема яна загаласіла і, задзіраючы ногі, пачала пералазіць на суседні эскалатар, які падымаўся ўверх, які мог уратаваць яе, вынесці з гэтага пекла… Мікола хапаў за спадніцу, сцягваў назад… Дарэчы, хутка пасля паездкі яна памерла, цалкам магчыма, што і ад стрэсу, а Мікола стаў Піцерскім. Дзякуючы Сержыку і папулярнаму тады «джэнцельменскаму» фільму.

А то мы ўкладваем майго класнага кіраўніка Кацмана, ціхмянага сарамлівага яўрэйчыка, які чамусьці баіцца жанчын, у адзін ложак з Кацяй, маладой і «ранняй» настаўніцай нямецкай мовы; цымус яшчэ і ў тым, што ў нашай інтэрпрэтацыі яны нават ў ложку размаўляюць на «вы».

Я: «Повернитесь, пожайлюйста, на бочёк, дорогая Катюшенька… Так мне будет удобнее…» Сержык (Каціным голасам): «Я вам чьто, гимнастка? Может, ещё мостик прикажете сделать?!» У мяне аж дрыжыкі бягуць па спіне, бо не толькі голас, і твар у яго робіцца падобным на Кацін, і міжволі мільгане думка: ды адкуль гэта ў цябе, двоечніка, невука, які ніводнай кніжкі ў жыцці не прачытаў?! Ды ці не прыдурваешся ты, пад прасцячка ламаючыся?! Каб рабіць усё, што хочаш?!

Мы з Сержыкам залезлі ў лазовы куст, што расце проста з лёду, адразу за варотамі хакейнай пляцоўкі. Куст вялізны, памяшчаецца ў ім чалавек дваццаць і можна сядзець на галінах, як на лаўках. Іншым часам тут наша раздзявальня. Цяпер мы пакурваем тут, ганяем «цыганачку»… Ах, тая першая ранішняя зацяжка! Той шум у вушах, салодкі транс, раптоўнае абвастрэнне зроку, слыху, нюху!.. Гэта пазней, пазней забухаюць кашлем лёгкія, пазней прыдзе расплата — задышкаю, арытміяй… А пакуль што смялей! — давай, зацягвайся, каўтай дым, здароўя ж не мерана, скура гладзенькая, зубкі белыя, пальцы нікацінам не смярдзяць…

Сержык робіць доўгія зацяжкі і, выпускаючы дым, заплюшчваецца. Я падганяю: ды расказвай хутчэй! Пакуль я ўчора урокі рабіў, ён не спаў у шапку. Госці пачалі з’язджацца яшчэ з вечара. Да Гермачыхі-штунды прыехаў сын, імяніннік Мікола, таксама штунда (так у нас завуць баптыстаў), не адзін, а з дзеўкаю, нават з дзвюма дзеўкамі! Абедзьве гарадскія, бялявенькія, абедзьве, калі Сержыка паслухаць, у Бога веруюць. Мікола Гермачышын іх у малітоўным доме недзе і знайшоў.

Сержык расказвае ў ролях, разыгрывае цэлы спектакль. Гэта трэба чуць і бачыць. Канечне, ён яшчэ ўчора ўсё падгледзеў, усё выведаў.

— …Коля на гітары іграе, дзеўкі параздзяваліся і таньчаць голыя, а Гермачыха на поліку сядзіць, у ладкі пляскае… Фу-у-у! — шумна выдыхае ён дым з рота.

Трэба ж! Такі абыякавы голас, такая нявіннасць у сумленных вачах! Нават і ведаючы яго, як аблупленага, міжволі

засумняваешся — а мо праўда?

— Дык а што ён ім іграў?

І на гэта ў Сержыка ёсць адказ. Словы, і нават мелодыю ўдалося яму запомніць. Ён перабірае, як па струнах, пальцамі па крысе новенькага свайго пальта і спявае рыхтык голасам Кабзона, на матыў колішніх «бамаўскіх» шлягераў:

Верце у Бога Ісуса Хрыста, І спамінайце Ліхіе дзела!

— Ды не брашы ты!

— Бля буду, — клянецца Сержык. — Яны ведаеш як усе ў Бога вераць? Ты што!

Я ўздыхаю.

— Вось каб паглядзець…

На дзевак голых? Шчасце такое!

Сержык сплёўвае. Канечне! Тры сястры дома, на вачах, хочаш не хочаш усяго нагледзішся…

Аднак хутка першы рэйс аўтобуса. Варушыцца трэба. А то засядзеліся тут, закурыліся так і галоўнае, чаго добрага, прапусціш.

Хуценька ідзем да клуба. Мароз, сонца, ружовы снег, які скрып-скрып пад чаравікамі. Здорава! Проста нейкая дурная радасць у душы. А на прыпынку ўжо людзі. І два Міколы-імяніннікі сярод іх. Адзін — Піцерскі, двухметровая тычка, у новым кажусе, у хромавых ботах, якія блішчаць на сонцы халявамі; другі — гадоў пад шэсцьдзесят інвалід па мянушцы Пісталет. Абодва чакаюць гасцей. Піцерскі — свата, якога завуць Сідар (нам напярод, ад аднаго гэтага імені ўжо радасна), Пісталет сына з горада Варапаева.

— Здароў, дзяды! З празьнічком!

Сержык сама ветлівасць. Нават галаву пачціва схіліў, нават да шапкі дакрануўся. Але добра нас усе ведаюць тут. Мікола Піцерскі адварочваецца, не жадаючы не тое што гаварыць, а і пазіраць на нас.

— Сына з Варапаева жджэце? — мядовым голасам пытае Сержык у другога Міколы.

— Якое тваё сабачае дзела, — адказвае Пісталет, — каго я жду?

Значыць, у настроі, раз так кажа. Звычайна замахваецца каменькаю і крычыць на ўсю вуліцу: «Пайшоў на …, паскуства-гадасць!» Апошнія — самыя любімыя яго словы.

Скача Пісталецік з каменькаю, прытупвае, узяў ужо, канечне, пару «сотак» на грудзі. Паддзёўка на ім, афіцэрскім рамянём падперазаная. На адной назе валёнак у галёшы, на другой чаравік, падобны на артапедычны. Калі цёзку Піцерскага выгнала ў вышыню, дык гэтага ў шырыню — квадратная такая на неаднолькавых ножках трансфарматарная будка, з якой расце галава, што таксама здаецца квадратнай, бо на ёй салдацкая шапка з апушчанымі вушамі.

Такога кадра яшчэ пашукаць. У дзядзькі Міколы Піцерскага, акрамя службы ў войску і паездкі ў Ленінград, нічога больш за душою і няма; пра гэтага ж можна расказваць па гісторыі на кожную літару алфавіта.

а) — стральба кабана. Справа ў тым, што наш Мікола баіцца, калі свіней рэжуць ці колюць (дарма што хлусіць, што ваяваў, нават з пісталета страляў — адсюль мянушка), і заве на такія выпадкі лесніка са стрэльбаю, таксама, дарэчы, Міколу. Пісталетава хата роўненька праз вуліцу насупраць крамы. Аднойчы Мікола-ляснік прамазаў. Куля прабіла кабану лыч і ўляпілася ў магазінскія дзверы. Спрацавала сігналізацыя. Выхадны дзень, раніца, магазіншчыца ў нас з горада, а як у той горад паведаміць? Як туды дазваніцца, калі адзіны тэлефон стаіць у гэтай самай краме? Словам, сірэна выла больш за суткі, пакуль не прыехала ў панядзелак і не спыніла гэты кашмар прадаўшчыца… А заманліва, праўда, гэтую лінію развіць? Як з таго часу сігналізацыя пашкодзілася і пачала спрацоўваць самавольна, і да яе так прывыклі, што калі аднойчы ўночы да крамы ціха падруліла аўто з фургонам…

Поделиться:
Популярные книги

Уникум

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Уникум
Фантастика:
альтернативная история
4.60
рейтинг книги
Уникум

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Убивая маску

Метельский Николай Александрович
13. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
5.75
рейтинг книги
Убивая маску

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Родословная. Том 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 5

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Наномашины, звереныш! Том 5

Новиков Николай Васильевич
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Последний Паладин. Том 11

Саваровский Роман
11. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 11

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Наследник для дона мафии

Тоцка Тала
2. Наследники мафии
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наследник для дона мафии

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4