Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Дрыгва

Колас Якуб

Шрифт:

— Няма цяпер праўды нідзе, — сурова адказвае маладзіца.

— Сякая-такая ды ёсць. Вось можаш жа сказаць ты мне праўду: ёсць тут палякі ці не?

— А дзе іх няма цяпер? — у голасе маладзіцы чуваць абурэнне. — Усюды панаганяла іх, каб ім дыхавіцу нагнала.

— А многа іх тут у вас?

— У кожнай хаце па два, па тры стаяць. А я дык ужо і хаты свае не маю. Пазабіралі ўсё. Худобу з хлява павыводзілі…

Разгаварылася маладзіца. Прызналася, што хадзіла да павятовага "камісаржа", як ёй раілі людзі, шукаць праўды. I шмат чаго даведаўся дзед Талаш з гутаркі з маладзіцаю.

Даведаўся ён, што ў мястэчку, дзе меў рэзідэнцыю павятовы "камісарж", палякаў яшчэ болей, як тут, што ў іх там і машыны розныя стаяць, а гэтыя машыны ездзяць і страляюць.

Нельга сказаць, каб гэтыя весці парадавалі дзеда Талаша. Ён ведаў, што справа з вызваленнем Панаса патрабуе шмат затраты часу, што гэта справа не такая лёгкая і простая, асабліва пасля апошніх падзей — раззбраенне канвоя, захват палякаў у Віркуцці, але паведамленне маладзіцы аб машынах, што ездзяць і страляюць, занепакоіла дзеда. I ўсё ж дзед Талаш не паў духам. Па-першае, трэба праверыць словы маладзіцы і па-сапраўднаму разведаць, якое становішча ў мястэчку, і, па-другое, трэба параіцца з Букрэем. Была яшчэ надзея і на Мартына Рыля і на яго людзей, якіх ён абяцаў мабілізаваць. Словам, памеркаваўшы ды падумаўшы, можна да чаго-небудзь і дадумацца.

Ён развітаўся з маладзіцаю. На развітанне сказаў ёй:

— Пабачыш свайго Марку, дык скажы яму, няхай не туляецца адзін, а ідзе да нас, ды людзей з сабою няхай кліча.

Дзед Талаш назваў Мартына Рыля, які пад камандаю Маркі браў удзел у раззбраенні польскага канвоя і адабраў ад капрала карабін. Сказаў, дзе і як знайсці Мартына. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук.

Дзед Талаш і Нупрэй зрабілі невялікую нараду. Нупрэй трымаўся таго ж погляду. Верыць можна толькі тады, калі на рэчы зірнеш сваімі вачыма. I яны зноў павярнулі ў лес і асцярожна пасоўваюцца ў бок мястэчка. Мястэчка гэта цяпер мела нейкую ўладу над дзедам Талашом, цягнула яго да сябе і ў той жа час і палохала.

Адна дробная з першага погляду рэч запыніла на сабе іх увагу. Яны ўбачылі ў лесе сляды чалавечых ног. Адлегласць між слядамі гаварыла за тое, што чалавек, пакінуўшы гэтыя сляды на снезе, бег шпаркім бегам. А што асабліва кідалася ў вочы і прымушала звярнуць на сляды ўвагу, дык гэта тое, што там-сям на слядах выступалі чырвоныя плямы, крыху рассмактаныя вільготным снегам. Не было сумнення ў тым, што гэта кроў. Дзед Талаш і яго спадарожнік дужа зацікавіліся гэтаю акалічнасцю, а дзеда Талаша яна моцна ўразіла. Каб заспакоіць дзеда, Нупрэй выказаў дагадку, што гэта, напэўна, паляўнічы гнаўся за падстрэленаю дзіччу.

— А дзе ж, голубе, след гэтай дзічы? — запытаў дзед Талаш. Нупрэева дагадка адпадала. — Не, хлопча, справа тут горай: гэта кроў таго, хто пакінуў тут свае сляды. Давай пойдзем па слядах.

Хоць, ідучы па слядах, яны і аддаляліся ад мястэчка, але праява гэта іх моцна ўсхвалявала. Дзед Талаш адчуваў нейкую няясную трывогу ў сваізд сэрцы.

Ішлі яны так з паўгадзіны. Сляды паказвалі, што чалавек мяняў тэмп свайго руху: раўнамернасць іх парушалася. Відаць, чалавек выбіваўся з сіл, запыняў бег, ішоў прыцішанаю хадою, каб адпачыць

і перадыхнуць. Нарэшце сляды збочылі пад тоўстую густую елку, дзе амаль што небыло снегу.

Дзед Талаш і Нупрэй сталі аглядаць месца, дзе адпачываў чалавек. Паталочышча паказвала, што чалавек адграбаў снег, каб прылегчы на болей цёплым месцы. Каля выступаўшага яловага кораня была ямінка — чалавек, лежачы, апіраўся на локаць. У тым жа месцы, дзе былі яго ногі, таксама засталася крывавая пляма. З гэтага дзед Талаш і Нупрэй вывелі заключэнне, што кроў у чалавека ішла з нагі. Прычым сляды былі зусім свежыя.

Агледзеўшы месца, зноў пайшлі па слядах. Правая нага чалавека ступала цвёрда, след жа левай нагі быў няпоўны — чалавек моцна кульгаў. Відаць, чалавеку было трудна ісці, і сляды зараз жа збочылі зноў у бок густога маладога ельніку. Туды, прадзіраючыся скрозь засохлую знізу навісь яловых лапак, пайшлі дзед Талаш і Нупрэй.

— Стой! Хтось ляжыць! — ціха і ўстрывожана сказаў дзед Талаш і спыніўся.

Нерухлівая постаць ляжаўшага чалавека навяла на іх страх. Чалавек ляжаў скурчыўшыся, утуліўшы галаву з глыбока насунутаю шапкаю ў старэнькі кажушок. Твару яго не было відаць.

I раптам затросся дзед Талаш. Вочы яго шырока раскрыліся, на твары адбіўся жах. Ён рэзка падаўся наперад.

— Панас! — вырваўся немы крык з грудзей старога, і ён кінуўся да нерухлівай постаці свайго сына. Панас не паварушыўся.

— Сынок, сынок мой! — ламаў рукі дзед Талаш, прыкленчыўшы перад сынам. — Не дачакаўся, сынку, ты свайго часу, — жаласліва гаварыў дзед Талаш, зусім страціўшы сваю старую галаву.

Нупрэй памацаў рукою Панаса.

— Ён жывы яшчэ. Ён толькі абамлеў.

Нупрэй захадзіўся, кінуўся раскладаць агонь, а дзед, здаецца, нічога не чуў і не цяміў. Ён толькі катурхаў сына, будзіў, зваў яго, але Панас не паказваў ніякіх адзнак жыцця. Заламаў дзед на галаве рукі і з бязмерным горам пазіраў на Панаса. Нупрэй жыва наклаў агню, наламаў бярэма яловых лапак, налажыў іх каля агню, заслаў воўчаю скураю.

— Перанясем яго сюды.

— Ратуй, ратуй яго, Нупрэй!

Панаса палажылі на воўчую скуру. Нупрэй скінуў свій кажух, накрыў Панаса і борздзенька кінуўся разуваць яго акрываўленую нагу. Левая нага збоку, вышэй калена, была прастрэлена, але косць, як відаць, была цэлая. Ён змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху. Нупрэй расшпіліў яму каўнер, расціраў яго цела рукамі, адаграваў яго. Панас чуць-чуць паварушыўся і слаба застагнаў.

— Жыць будзе! — весела азваўся Нупрэй.

Радасць ахапіла дзеда Талаша.

— А штоб жа ты сказіўся! — радасна адгукнуўся дзед Талаш, громка прачысціў свой нос і выцер вочы.

XVII

Сагрэўся Панас каля агню на воўчай скуры пад Нупрэевым кажухом і прыйшоў да памяці. Першае, што адбілася на яго твары, былі ртрах і здзіўленне. Але пачуцці гэтыя змяніліся радасцю, калі пабачыў ён старога бацьку і вясёлы Нупрэеў твар.

— Ну вось і ажыў хлопец! — весела парушыў цішыню Нупрэй.

Поделиться:
Популярные книги

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Amazerak
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.75
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Убей героя

Кудрявцев Леонид Викторович
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Убей героя

Ворон

LizaMoloko
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
гаремник
5.00
рейтинг книги
Ворон

Мастер...

Чащин Валерий
1. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.50
рейтинг книги
Мастер...

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Заботы Элли Рэйт

Ром Полина
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
6.25
рейтинг книги
Заботы Элли Рэйт

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Юнлинг

Метельский Николай Александрович
Фантастика:
героическая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
8.35
рейтинг книги
Юнлинг