Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Дык вось, аднаго разу - калі гэта вас так зацікавіла - Пішчыкаву давялося перапісваць лісты мяцежнікаў. Думаю, іх дзеці павінны багаслаўляць яго. Ён справіўся з загадам бліскуча. Не, я не памыліўся, менавіта з загадам.

Пані Людвіка, пашкадуйце мой настрой, у такі вечар у мяне няма аніякай ахвоты вяртацца ў тыя гады. Край заміраны і дае прастолу верных слуг. Падзякуем за гэта Ўсявышняму. Хіба змаглі б мы з вамі, дарагая, сустрэцца, калі б... Я ўсё-такі раскажу вам, як мы пазнаёміліся з Фетам. Вы ведаеце, ён служыў у кавалерыі...

Пані Людвіка, даруйце, але вы мяне здзіўляеце... Вядома, чытанне чужой карэспандэнцыі пярэчыць этычным

і іншым нормам цывілізаванага свету. Але, пані Людвіка, я ўсё ж пастараўся б пазбегнуць такіх слоў... Ёсць сітуацыі, калі...

Вы настойваеце? Ну, зразумела, гэта былі лісты не простых мяцежнікаў... Але... Тады, калі дваране ўжо падпісвалі вернападданніцкія адрасы гасудару імператару, трое ас... гэтыя трое...

Добра, пані Людвіка. Шчыра кажучы, я ўражаны, але я не магу вам адмовіць. Хачу толькі, каб вы зразумелі: ішла вайна... Быў загад самога начальніка краю яго сіяцельства графа Мураўёва, няхай будзе яму зямля пухам. Да Міхаіла Мікалаевіча можна, вядома, ставіцца па-рознаму, але я перакананы, што не прызнаваць яго дзяржаўную мудрасць могуць адно недалёкія людзі. Калі б не яго розум і воля... Гэта разумелі ўсе. Нават Някрасаў са сваёй нястомнай, з дазволу сказаць, сатырычнай музай, нават гэты ці то ліберал, ці то рэвалюцыянер прысвяціў яго сіяцельству оду. Між іншым, даволі бяздарную.

Бокал заздравный поднимая,

Еще раз выпить нам пора,

Здоровье миротворца края!

Так много ж лет ему. Ура!

і гэтак далей.

Мне выпаў гонар сустракацца з графам і слухаць яго прамову перад дэлегатамі мясцовага дваранства. Я добра запомніў ягоныя словы: Забудзьце наіўныя летуценні і мары, панове, і памятайце, што калі вы не станеце тут па сваіх думках і пачуццях адданыя прастолу, вы будзеце іншаземцамі і павінны пакінуць край.

Асмелюся выказаць надзею, што гэтыя словы блізкія і вам... Блізкія сваёй мудрасцю. Ваш сын, якому я мару замяніць бацьку, вучыцца ў пансіёне ў Маскве, а не ў Варшаве. Не магу не адзначыць разумнасці вашага рашэння. Не, ну што вы... Дазвольце вас запэўніць, гэтыя друкаваныя аб'явы на грамадскіх будынках і канторах - Размаўляць толькі па-расейску!
– у кожнага культурнага чалавека яны могуць выклікаць толькі абурэнне. Упэўнены, што яго сіяцельства не ўхваліў бы такіх абразлівых забаронаў. Міхаіл Мікалаевіч быў мудры чалавек. Ён лічыў, што адна школа - зразумела, расейская - зробіць больш за цэлую армію.

Дарагая, мы загаварылі з вамі на тэмы, якія, далібог, дрэнна стасуюцца з нашым вечарам і з маімі пачуццямі. Можа, нарэшце...

Што было ў тых лістах?.. Пані Людвіка, ну што маглі пісаць фанатыкі, якія насмеліліся кінуць выклік гасудару імператару, а значыцца, і самому Богу? Замест таго каб перадаць бацькам і каханым словы пяшчоты і любові, яны, стоячы ўжо... Нават у такім становішчы яны спрабавалі падтрымліваць ідэі мяцяжу. Прапускаючы такія лісты, мы, па сутнасці, самі рыхтавалі б новых бунтаўшчыкоў...

Ну, калі вы настойваеце... Я ўжо, здаецца, казаў, іх было трое. Адзін з лістоў я асабліва запомніў, бо ён, як высветлілася, - уявіце сабе - быў напісаны польскімі літарамі на гаворцы тутэйшых мужыкоў. Гэтаксама, як выдаваў свае падбухторскія лісткі так званы камісар Гарадзенскай губерні Вікенцій... Вікенцій... Зрэшты, сутнасць не ў прозвішчы, якое раней ці пазней, але непазбежна забудуць. І вось аўтар таго, так бы мовіць, мужыцкага ліста патрабаваў ад жонкі

выхаваць сыноў патрыётамі... Іду ў заклад, што вы памыляецеся... не вялікай Польшчы, а, з дазволу сказаць, нейкай Бе-ла-ру-сі... Гэтыя мясцовыя сепаратысты - на шчасце, іх у прыродзе, прынамсі, з гэтага боку Ўрала, відаць, ужо не засталося - вельмі небяспечныя. У тым сэнсе, што Расеі для выканання яе высокай гістарычнай місіі яшчэ адзін, да таго ж штучна створаны народ зусім не патрэбны. Лішні народ - лішнія праблемы.

З вашага дазволу... Вам таксама? З задавальненнем... І вось што, калі мы ўжо так шчыра гаворым, цікава. Уявіце сабе, пані Людвіка. Пішчыкаў, гэты не абцяжараны прынцыпамі цынік, спачатку адмаўляўся... адмаўляўся пусціць у ход свой талент, спасылаючыся на... А! Думаю, гэта была звычайная прыхамаць. Але загад ёсць загад.

Вы не памыліліся... Лісты, тыя, што меркавалася адправіць замест арыгіналаў, былі ўжо недзе падрыхтаваныя; здаецца, я не памылюся, калі скажу, што ў канцылярыі ў яго сіяцельства. Заставалася толькі перапісаць іх адпаведным почыркам. Вядома... Нашы падапечныя пісалі, што зрабілі фатальную памылку... прызнаюць усю марнасць і непатрэбнасць барацьбы... заслугоўваюць самага суровага пакарання. Давалі наказы блізкім - захоўваць вернасць гасудару, выхаваць у такім духу дзяцей... Зразумела, усе тры лісты былі перапісаныя па-польску... Калі дазволіце, яшчэ глыток...

Не, пошце вырашылі не давяраць. Усе лісты адрасатам даставілі афіцэры. Скажу шчыра, сярод іх быў і я. Асмелюся паўтарыць, я лічу гэта маральным. Трэба глядзець наперад... Няўжо вы хацелі б, каб некалі ваш сын таксама кінуў сям'ю на вырак лёсу і пайшоў у лес?.. Вось бачыце... Так, уручыў асабіста... Магу вас запэўніць, талент Пішчыкава зрабіў яшчэ адзін цуд.

Пані Людвіка, мне здалося, што вы... Вам блага?.. Дзякаваць Богу... Можа, вады?.. Добра, але ў такім разе я дазваляю вам толькі маленькі глыток. Мне не падабаецца колер вашага твару.

Можа, нарэшце пакінем гэтую тэму?.. Што было з тымі трыма? Пані Людвіка... Вы настойваеце? Ну добра, калі вы настойваеце... У вайны свае законы. Страшныя законы, пані Людвіка. Гэтыя людзі ведалі, на што ішлі...

Што з вамі?! Божа, наш вечар так цудоўна пачаўся... Што вы сказалі?! Як вы загадаеце разумець вашы словы? Мадам! Як вы сабе дазваляеце гаварыць з расейскім афіцэрам?! Як вы смееце?!

1989

Далёка да вясны

Аляксандар павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі і забойцы.

Чалавек адклаў вечнае пяро і задумаўся.

За вакном яшчэ быў змрок, але дзесьці ўжо нараджаўся новы дзень. Першы дзень вясны, падумаў чалавек.

У гэтую ноч ён крыху нечакана для сябе самога спаў моцна і нічога не сніў, хоць прахапіўся вельмі рана. Сёння ён меў шмат клопатаў, куды болей, чым у звычайны чалавечы дзень, і першы з іх быў вось гэты - пяро і аркуш паперы, на якім застануцца ягоныя думкі.

У пакоі, увесь абсталюнак якога складаўся з вузкага, як труна, ложка, незасланага стала пры вакне і крэсла, было зімна, але чалавек не адчуваў холаду. Ягоны позірк адарваўся ад вакна і слізгануў па стале. Побач з газавай лямпай стаяла вялікая талерка з грубай парцаляны, на ёй чарнела горка попелу ад спаленых увечары папераў. Чалавек адчыніў фортку, вытрас попел у досвітную цямрэчу і паставіў талерку на падвоканне. Парадак на стальніцы спадабаўся яму, але, каб зноў узяцца за пяро, чалавеку яшчэ нечага не хапала.

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Трое с площади Карронад

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
9.10
рейтинг книги
Трое с площади Карронад

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Чужак

Листратов Валерий
1. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак

Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Некрасов Игорь
2. Ледовая Корона
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Я еще царь. Книга XXX

Дрейк Сириус
30. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще царь. Книга XXX

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II