Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

— Магазін у вас, ацец, заўтра адкрыты? — Гэта старэйшы, Волесь.

— Робіць. Купіць што хочаш?

— Піўца трэба будзе ўзяць.

— Возьмеш...— і, памаўчаўшы, гаспадар сказаў: — Работа, хлопцы, ёсць на заўтра. Клён пілаваць будзем.

— Нашто яго пілаваць? Хай стаіць, красав'eц,— пазяхаючы, азваўся Волесь.

— Навошта, тата? — прамовіў Вацік.— Гэта ж па дзеду памятка.

— Сымончыку ён як бяльмо на воку. Скардзіцца гразіўся...

I клён зразумеў, што гэта будзе заўтра.

Раніца была ясная, але стылая ад ночы, і жаўрукі заліваліся на ўсю шчырасць,

грэючыся ад цяпельцаў сваіх песенек. Клён слухаў іх і чакаў.

Судьбе не раз шепнем:

Мерси боку...

— Ну пачалі, ці што,— абарваў на паўслове сваю песню Волесь.— А то першачок скісне.

Клён заўсёды здзіўляецца, слухаючы старэйшага гаспадаровага сына. Яму здаецца, што гэта не Волесь, а нейкі іншы, адно падобны да яго бялявы хлапчук калісьці ціха, употайкі размаўляў з ім, клёнам, апавядаючы пра свае дзіцячыя радасці і крыўды, пра ровар, які бацька абяцаў яму купіць да дня нараджэння, як быццам гэта нехта іншы горкімі слязамі плакаў пад ім, калі гаспадар спляжыў у садзе старую грушу...

А гаспадар марудзіў, то пазіраючы пад ногі, то мераючы яго, клён, вачыма.

Вацік падняў пілу да плечука, стрэльнуў усцяж палатна вокам і з прыхаванаю надзеяй сказаў:

— Не возьме.

— Возьме! Давай, ацец! — прыспешыў Волесь, забіраючы пілу.— Як гаварыцца, раней сядзем, раней выйдзем.

Клён чакаў. Ён не баяўся, бо пражыў дастаткова для таго, каб не страшыцца смерці. Ён чакаў, уяўляючы, як карані яшчэ будуць роспачна гнаць з зямлі салодкі сок, а шырокае пнішча ўжо ўсцешана і густа абсядуць задаволеныя стракатыя мятлушкі, але ён ужо не пабачыць гэтага, бо сталёвыя зубы ўгрызаюцца ўсё глыбей і глыбей, штоімгненне абрываючы некалькі нітачак-повязяў, якія яшчэ лучаць яго з зямлёю, з жыццём.

— Вунь і памочнічак ідзе.— Волесь выпрастаўся і ацёр з ілба пот.

Да пільшчыкаў цюпаў сусед.

— Ага, надумаліся ўсё ж.— Ён секануў рубам далоні па стаўбуры, і гэты дотык здаўся клёну страшнейшым за пілу.

— А што, дзядзька Сымон, у вас ужо не вітаюцца? — спытаўся Вацік.

— Здароў, здароў, сусед. Нешта ты ніяк па-гарадскому, между прочым, гаварыць не навучышся.

Вацік не адказаў.

— Давай пацягаю,— задаволена прапанаваў сусед Волесю.

— Прашу,— з гатоўнасцю адгукнуўся той.

— Не трэба.— Вацік пераняў у брата пілу.

— Іш ты, пеўнік малады!..

— Ішоў бы ты, Сымон...— сказаў гаспадар.

— Глядзіце, каб на свае соткі завалілі.

 Сусед з блукліваю ўсмешачкай на твары пацягнуўся прэч.

— Куды гэта маць падзелася? — мяняючы праз колькі хвілін бацьку, запытаў Волесь.

— У Тэклінай дачкі ў адведках,— азваўся гаспадар.

— Знайшла дзень. Не каб чэсным тружанікам чарку паднесці, не адхадзя ад касы.

Клён убачыў, як Вацік адпусціў пілу, разагнуўся, збіраючыся штосьці сказаць, але толькі плюнуў. А старэйшы брат, муркаючы сабе пад нос, нават не змеціў нічога, і клёну падумалася, што ён так і не паспее зразумець, што адбылося з Волесем.

Повязяў з каранямі амаль не засталося.

Вось перарвалася

апошняя нітачка, і клён адчуў, што ў ягоным целе ўжо няма бязлітаснага сцюдзёнага жалеза. Некалькі імгненняў, і ён страціць прытомнасць, каб ніколі больш не вярнуцца да яе. Але якраз у тым баку, куды яго ўсё мацней хіліла, пад шапкаю жухлага леташняга лісця спаў вожык, і клён з астатніх сіл трымаўся.

— Давайце хутчэй! — Голас Ваціка зазвінеў.— Не магу глядзець, як ён спілаваны стаіць.

Гаспадар з сынамі ўпёрся ў стаўбур трыма жардзінамі, і апошняе, што адчуў клён, была вострая шкадоба да невінаватага вожыка...

— Кубы два дроў будзе,— сказаў старэйшы сын, паляпаўшы па камлі. Але клён ужо не пачуў настыласці, якая ішла ад шырокай Волесевай далоні.

1982

Мой радавод да пятага калена, або Спроба пазбегнуць выгнання

– Пишешь, писатель...
– перш чым папрасіць чырвонец, спачувальна кажа сусед, аглядаючы мой стол.

Суседаў позірк спыняецца на томе «Витебской старины».

– Сотни на две потянет?
– пытаецца ён.

Я дастаю партманетку і працягваю яму грошы.

– Обижаешь, писатель, - гаворыць сусед і глядзіць чырвонец на святло.

– Уберите Ленина с денег!
– раптам цытуе ён ранняга А.Вазнясенскага і бесцырымонна плюхаецца ў мой фатэль.

На стале стосік аркушаў, на верхнім я паспеў ужо напісаць назву.

– Мой ра-да-вод...
– слібізуе сусед, засунуўшы нос у мае паперы.
– Все по-белорусскому. Вчера, между прочим, по телеку тебя смотрел. Агитируешь... Все равно народ за вами не пойдет.

Ён на ўсялякі выпадак хавае чырвонец у кішэню і кажа далей:

– Понял, писатель? Но пасаран, как говорил товарищ Альенде, вечная ему память. Ну ладно, не обижайся. Мой ра-да-вод да пя-та-га ка-ле-на... Это как понимать - до пятого колена? Про что?

– Пра генеалогію, - адказваю я.

– Ну, ты даешь, старичок!
– чамусьці радуецца сусед.
– Ее ж у мужиков не бывает.

Ён на хвіліну задумваецца і ў выніку нейкіх загадкавых меркаванняў ухваляе мой намер:

– А в общем, давно пора тебе что-нибудь такое, для народа.

Ён расказвае мне барадатую показку пра жанчыну, гінеколага і сантэхніка, а потым яшчэ адну показку пра гінеколага і двух грузінаў, і да мяне даходзіць, што сусед яўна пераблытаў генеалогію з гінекалогіяй. На дадатак ён выцягвае з кішэні і, натхняючы мяне на стварэнне новага літаратурна-мастацкага твора, вахлікам раскладвае на стале калоду парнаграфічных картаў.

Нарэшце мы развітваемся, і я выпісваю з аднае выдадзенае на пачатку нашага стагоддзя кнігі падкрэсленыя калісьці, можа, яшчэ за праклятым царызмам, словы: «Мелі тыя крывічы звычай: калі дасягаў у іх юнак паўналецця, мусіў ён, каб назвацца мужчынам, пераплысці хуткую ды глыбокую раку, упаляваць тура або мядзведзя, раскласці ў залеву вогнішча, а таксама распавесці суродзічам аб продках сваіх да пятага калена... Калі ж не ведаў ён роду свайго, дык падлягаў выгнанню, бо ўважалася, што род ягоны, а значыцца, і зямля бацькоўская яму не дарагія і можа ступіць ён на шлях здрады».

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Неведомые дороги (сборник)

Кунц Дин Рей
Фантастика:
ужасы и мистика
8.00
рейтинг книги
Неведомые дороги (сборник)

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Земля под ногами. Из истории заселения и освоения Эрец Исраэль. 1918-1948. Книга 2

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Гаусс Максим
6. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

Азеф

Гуль Роман Борисович
Проза:
историческая проза
6.00
рейтинг книги
Азеф

Первый среди равных. Книга X

Бор Жорж
10. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга X

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии