Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Ігнат ачуўся, і з гэтае хвіліны ўсе ягоныя пачуцці абвастрыліся. Свет зрабіўся больш відочны, больш чутны і адчувальны. Грынявіцкі з прагнаю цікавасцю ўбачыў чыстае і халоднае, але нечым няўлоўным ужо вясновае неба над горадам, пачуў, як унізе, на лёдзе, сварацца вароны, пачуў дзесяткі іншых гукаў. Ён узяў з парэнчаў жменю свежага снегу і стаў есці яго, як некалі ў маленстве. Свет здаўся яму суладным і дасканалым, і тае ж хвілі да яго даляцела цоканне капытоў.

Спярша Ігнат пачуў яго нейкім таемным нутраным слыхам, бо сапраўды чуць царскі экіпаж яшчэ не мог. Але цоканне набліжалася. Вось яно стала цішэйшае - гэта на павароце ад Міхайлаўскага

тэатра на канал фурман прытрымаў коней, і яны ішлі ступою. І зноў, ужо гучна капыты ўдарылі па аледзянелым бруку.

На набярэжнай коні імператарскага экіпажа пайшлі буйной рыссю, і казакі з эскорту ўзялі наўскач. Карэта абагнала ўзвод юнкераў. Цару аддалі чэсць два сустрэчныя праабражэнцы. Экіпаж быў зусім блізка і даганяў самага малодшага з чатырох бомбакідальнікаў. У Грынявіцкага яшчэ паспела мільгануць трывога, як карэта зраўнялася з маладзёнам.

Тое, што адбывалася далей, было Ігнату такое знаёмае, быццам усё гэта ён неаднойчы бачыў у сне. Маладзён павярнуўся тварам да экіпажа і кінуў пад ногі рысакам бомбу. Паветра скалануў выбух, як ад залпу дзесятка гарматаў. Трое казакоў зваліліся з коней, угору паднялося густое воблака снегу. Зазвінелі разбітыя шыбы будынкаў на тым баку канала.

Праз некалькі імгненняў чалавека, які кінуў бомбу, ужо трымалі паліцэйскія і казакі, да іх беглі праабражэнцы з юнкерамі.

З пашчапанага экіпажа выйшаў цар.

– Схвачен ли преступник?
– данёсся гучны голас Аляксандра.

Ігнат адчуў, што і яму, і цару ратунку ўжо няма.

Сэрца адлічвала секунды. Ён знайшоў вачыма Соф'ю на тым беразе канала і, адарваўшыся ад парапета, паволі рушыў наперад.

Чорная сцяна была побач, але ён не баяўся. Грынявіцкі адчуваў Соф'ін позірк, адчуваў яе думкі і думкі тых, што чакалі на канспірацыйных кватэрах ці ў хваляванні хадзілі па вуліцах; ад кожнага з іх цягнуліся да яго невідочныя нітачкі, якія не дазвалялі яму спыніцца і якія ён павінен быў абарваць другім выбухам.

Заставалася крокаў дзесяць. Усё засланіў цароў твар з густымі бакенбардамі. Грынявіцкі яшчэ раз з палёгкаю пераканаўся, што не адчувае да гэтага чалавека нічога, акрамя абыякавасці. Цар быў бы для яго пустым месцам, каб за гэтым позіркам трохі пукатых вачэй не было крыві, не было сотняў павешаных і забітых у турмах, не было здратаванай, укрыжаванай Радзімы.

Ён стаяў ужо амаль поруч з царом.

Грынявіцкі адчуў, як нешта здарылася з часам. Час нібыта спыніўся, а можа, паплыў у адваротны бок, ператварыўшы гаману натоўпу ў гулкую цішыню, і ў ёй загучаў паланез.

Грынявіцкі са спакойнай рашучасцю зрабіў апошні крок і ўскінуў рукі з бомбай над галавой...

«Схвачен ли преступник? Схвачен ли преступник?» Над ім схіліўся твар з бакенбардамі. Але бакенбарды ўвачавідкі знікалі, вусы і валасы імператара сівелі, а пукатыя вочы ператвараліся ў шкельцы пенснэ, і ён чуў бацькаў голас:

«Памятай, ты - гонар гімназіі. Твае здольнасці забяспечаць табе выдатную кар'еру і праславяць наш род». Бацькава аблічча пачынала зыбацца, як адбітак у вадзяным люстэрку, якое крануў вецер, і раставала ў прасторы, саступаючы месца даме, што карміла на Манежнай галубоў. Пільней прыгледзеўшыся да яе, ён змеціў, што гэта не жанчына, а самы малады з іхняе чацвёркі, і вусаты фурман са сподам - у сапраўднасці не фурман, а жандарскі палкоўнік, і на сподзе ў яго ляжыць не пірог, а дынамітны снарад. Бледныя пульхныя вусны маладзёна крывіліся і шапталі: «Я хачу жыць... Жыць хачу...», палкоўнік усміхаўся, а ён, Ігнат, у роспачы

крычаў маладзёну: «Не смей! Не смей!»

Новыя і новыя малюнкі нараджаліся ў ягонай свядомасці і знікалі: адны паступова, нібыта іх развейваў вецер, другія гаслі, як гасне ад подзьмуху агеньчык свечкі, і ў бязладдзі гэтых малюнкаў, скрозь гармідар гукаў і слоў чыстым струмком праточваўся аднекуль, то мацнеючы, то амаль прападаючы, журлівы голас бацькавай скрыпкі...

У гэты самы час у прапахлай карболкаю палаце прыдворнага шпіталя немалады прафесар чытаў медыцынскі акт:

– Дастаўлены ў непрытомным стане... На лбе шмат кроватачывых ранак. Правае вока неадчувальнае да святла...

– Прабачце, пане прафесар, я не медык, - спыніў чытанне следчы ў цывільным, які неадлучна сядзеў пры ложку.
– Мяне цікавіць іншае. Скажыце, яго можна хоць на хвіліну вярнуць да прытомнасці?

– Гэта можа цяпер толькі Бог.

– Я чую ў вашых словах спагаду, пане прафесар, - бескалёрным голасам прамовіў следчы, вывучаючы мыскі сваіх чаравікаў.

– Толькі як медыка да пацыента, - крыху паспешліва сказаў прафесар і пасля кароткага маўчання дадаў: - Для мяне ён найперш безнадзейны хворы.

– Для ўсіх нас ён найперш царазабойца, чалавек, які падняў руку на свяшчэнную асобу гасудара.
– Следчы гаварыў з тым самым, што і раней, застылым выразам на чыста голеным твары, але ў голасе прарэзаліся металёвыя інтанацыі.

Сівы прафесар, адвёўшы вочы, глядзеў на схаванага пад бінтамі незварушнага чалавека.

Грынявіцкі быў у падкопе пад Малой Садовай. У задушлівым сутарэнні, ледзь асветленым мігатліваю лямпаю, было цесна і сыра, як у магільным склепе. На нейкі міг яму прымроілася, што гэта сапраўды склеп, і ён спалохаўся, але адразу згледзеў у прыцемку сяброў, усю іхнюю змену, і супакоіўся. Прамоклая, перапэцканая зямлёю сарочка ліпнула да цела, пот выядаў вочы, мучыла страшэнная смага, але ён капаў і капаў, не дазваляючы сабе перапынку. Гэта быў ужо не падкоп пад вуліцу: шляху назад не было, іх заваліла, прыціснула зямлёй, і яны адчайна прабіваліся з завалу наверх, да святла, да паветра і вады. Ён ведаў, што засталося зусім мала, можа, некалькі ўзмахаў рыдлёўкі, і прыйдзе вызваленне. З астатніх сіл Ігнат сек непадатную зямлю над галавой, і вось зверху пасыпалася каменне, глыжы і жвір, і ён убачыў атвор.

Але замест сонечнага святла ў атворы быў нечы чыста выгалены твар.

– Імя... Скажыце мне ваша імя...
– ласкава, амаль пяшчотна прасіў голас, які належаў гэтаму твару.

Ён памятаў сваё імя і, узрадаваны, што помніць, хацеў выгукнуць: «Грынявіцкі», ды за ласкавасцю голасу хавалася нешта іншае, і ён паспеў утаймаваць крык, што быў гатовы ўжо сарвацца з вуснаў.

– Імя... Мне трэба толькі імя... Імя!
– паўтараў голас, і ўніклівая ласкавасць пераходзіла ў стылую зласлівасць.

Грынявіцкі нарэшце зразумеў, дзе ён і хто з ім гаворыць. Але разам з вяртаннем свядомасці ў яго зраненае цела, у кожную клетку безліччу гострых кіпцюроў упіўся звер нечалавечага болю.

– Імя! Імя!
– ускочыўшы на ногі, крычаў следчы.

Боль раздзіраў на тысячу кавалкаў, і адзіным збавеннем было новае забыццё, але да Ігната яшчэ цягнуліся нітачкі, якія ён адчуваў перад выбухам на канале, і, перш чым абарвацца ў бездань, ён паспеў пачуць свой голас:

– Не... ведаю...

Боль адразу выпусціў са сваіх лапаў, ды голены твар у атворы не знікаў, і Грынявіцкі замахнуўся на яго рыдлёўкаю, што зноў апынулася ў руках.

Поделиться:
Популярные книги

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Лекарь

Назимов Константин Геннадьевич
2. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Лекарь

Лекарь Империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Бастард Императора. Том 13

Орлов Андрей Юрьевич
13. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 13

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Товарищ "Чума" 6

lanpirot
6. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 6

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель