Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

– ?

– Павука садзяць на стол і загадваюць бегчы. Ён бяжыць. Тады яму адрываюць ногі і зноў кажуць: «Бяжы!» Ён не можа. Адсюль робіцца выснова, што вушы ў павука на нагах.

– Я не зусім разумею...
– насцярожана азваўся юнак.

– Той самы прынцып доказу, грамадзянін Антановіч. Спачатку мове цэлага народа пакідаюць правы толькі ў сялянскай хаце, а потым разводзяць рукамі: маўляў, гэты народ няздатны стварыць літаратуру. Спярша адбіраюць у яго гісторыю, прымушаюць забыць мінулае, якім мог бы ганарыцца любы эўрапейскі народ, а потым пытаюцца: дзе яго гісторыкі?..

– Вrаvо!
– падаў голас

палонны.
– Баюся, вашаму юнаму сябру няма чаго запярэчыць.

– Вас можна павіншаваць, грамадзянін Тапор, - з'едліва сказаў Антановіч.
– У вас з'явіўся паслядоўнік.

Тапор, пакінуўшы гэтыя словы без адказу, загаварыў:

– Пане Крыніцкі, я разумею, чаму вы слухалі нас так пільна.

– Калі вы маеце на ўвазе маё паходжанне, вы не памыліліся. Я з карэннай полацкай шляхты. Аднак, пан Тапор, я не хачу, каб у вас заставаліся нейкія ілюзіі. Гонар мне даражэйшы за жыццё. І потым, калі б я нават не быў звязаны прысягаю і спачуваў вашым поглядам, не ў маіх правілах увязвацца ў безнадзейныя справы.

– Якія справы вы называеце безнадзейнымі?
– рэзка спытаў Тапор.

– Тыя, што не пакідаюць па сабе нічога, апрача крыві і сірот, - не менш рэзка адказаў палонны.
– Можа, вам і вашым сябрам апошняе і неістотна, а ў мяне двое дзяцей, за якіх я нясу адказнасць перад Богам і самім сабой.

– У яго іх чацвёра, - Тапор паказаў на ад'ютанта.

Палонны знячэўку сумеўся. Ён быў падобны цяпер на чалавека, які перажывае сваю віну. Магло падацца, што капітан ведаў, колькі дзяцей у Міткевіча. Праз хвіліну ён узяў сябе ў рукі, і ўсё ж голас у палоннага гучаў ужо не так упэўнена.

– Калі я не памыляюся, пане Тапор, вы самі надоечы прызналі, што прайгралі сваю гульню.

– Я буду з вамі спрачацца, пане капітан!

– Мне здаецца, апошняе слова ў спрэчцы ўсё адно застанецца за вамі.

Злавесны сэнс сказанага змусіў параненага зноў сесці. Ён правёў вачыма па хаце, шукаючы нейкай падтрымкі, і спыніў позірк на ходзіках, гіра якіх апусцілася амаль да самае падлогі. У вачах у Сокалава мільганула роспач. Антановіч, наадварот, неяк паарлеў. Толькі ад'ютант нічым не выяўляў сваіх пачуццяў, быццам гаворка ішла аб рэчах, якія яго зусім не датычылі.

– Я буду з вамі спрачацца, - паўтарыў Тапор.
– Так, цяпер наша барацьба найверагодней скончыцца паразаю. Але гэта не азначае, што яна скончыцца нічым. Частцы людзей ва ўсе часы было ўласціва ўвязвацца ў так званыя безнадзейныя справы. Калі б не гэтыя людзі, мы з вамі сядзелі б сёння не тут, а дзе-небудзь каля самавара, бавячы час за размоваю, чаму нехта атрымаў чарговы чын, а ў некага выйшла затрымка. Мы былі б добранадзейныя падданыя імперыі, шчаслівыя шчасцем сытай жывёлы. Вы разумееце, пра што я кажу? Пра тое, што называецца ідэаламі. Я ўпэўнены: калі б не героі Касцюшкі, калі б не паўстанне трыццатага года, не існавала б ні сённяшняга мяне, ні маіх людзей. І вас, капітан, - таксама.
– Тапор яшчэ вышэй падняў правае плячо.
– Ідэалы жывыя, пакуль яны жывуць у сэрцах. Калі яны застануцца толькі ў старых кнігах, яны памруць. Кнігі можна схаваць у сховішчах, куды нельга даступіцца, а можна проста спаліць. Каб ідэалы жылі, трэба, каб за іх нехта гінуў. Такі закон. А таму - Glоrіа vісtіs! Хай і цяпер мы не пераможам, але ўрэшце людзі пачнуць разумець, што яны не статак, а народ.
– Тапор сціснуў пальцы

ў кулак.
– Народ! У яго ўжо ёсць імя і калі-небудзь з'явіцца годнасць.

– Шукайце для сваіх казаняў бязвусых хлопчыкаў, - са злосцю абазваўся палонны.
– Са мной у вас нічога не атрымаецца. Найлепшае, што вы можаце зрабіць, - не цягнуць час, а расстраляць мяне, роur еnсоurаgеr lеs аutres*.

* Каб узбадзёрыць іншых (франц.).

Антановіч наблізіўся да камандзіра і нешта шапнуў. Тапор перамаўчаў. Яго нізкія бровы навіслі над вачыма яшчэ ніжэй.

За вокнамі шапацеў дождж. Палонны, закінуўшы нагу за нагу, з абыякавым выглядам пазіраў на ходзікі. На іх было без пяці пяць. Сокалаў імкнуўся сустрэцца вачыма з Тапаром, але той унурыўся ў пыльны кут.

Стрэлкі ходзікаў паказалі пяць. Палонны раптам устаў.

– Пане Тапор, мне трэба канваір.

Антановіч ускочыў з лавы. Тапор з ад'ютантам абмяняліся хуткімі позіркамі, і Міткевіч таксама падняўся.

– Пайду я, - запярэчыў Антановіч і зрабіў крок да дзвярэй. Ён быў бледны як смерць.

– Не, - сказаў ад'ютант.

– Я!
– крыкнуў студэнт.

З абраза над сталом дакорліва глядзелі на людзей валошкавыя вочы Міколы-цудатворца.

– Камандзір першага плутона!
– Ад хвосткіх слоў Тапара юнак міжволі выцягнуўся.
– Пойдзе Міткевіч. Гэта загад.

Антановіч закусіў губы і адвярнуўся да вакна. Ягоныя плечы біла дрыготка.

Калі дзверы зачыніліся, паранены лёг тварам да сцяны. Тапор з Антановічам сачылі, як палонны і ад'ютант, які трымаўся крокі на тры ззаду, прайшлі пад дажджом паўз студню і схаваліся за рогам адрыны.

Праз нейкую хвіліну ў небе грымнула і амаль адразу загрымела зноў. Паранены ўздрыгнуў і сеў. Непрыхаваны боль у сініх вачах зрабіў спалатнелы твар трагічна прыгожым.

– Ходзікі...
– пачаў і не скончыў Сокалаў.

Камандзір скасіў вока на застылы ківач і, таргануўшы вышэйшым плячом, не адказаў. Студэнт нервова глядзеў у вакно. Нарэшце на сцежцы з'явіўся Міткевіч. Ён ішоў адзін.

– Я разумею, на вайне трэба быць жорсткім, - нібыта баючыся цішы, загаварыў паранены.
– Але як гэта страшна... Калі чалавек хаваўся разам з табой ад дажджу і еў твае сухары...

– Не забывай, што ён забіў Дамарацкага і параніў Кончу, - адрывіста сказаў Антановіч.

Ляпнулі дзверы сянец, на парозе стаяў Міткевіч. Ён меў выгляд чалавека, якога кагадзе з галавой акунулі ў ваду. З барады крапала, з навылёт прамяклай світкі ўмомант набегла вялікая лужына. Не кажучы ані слова, ад'ютант прагна прыклаўся да біклажкі. Антановіч таксама маўчаў, але было відаць, што яго грызе нейкая неадчэпная думка. Яму рупіла нешта спытаць, аднак ён марудзіў, як быццам гэтае нешта было надзвычай важлівым і ад яго вельмі шмат залежала. І ўсё ж Антановіч адважыўся:

– Ён... адчуваў?

Міткевіч, няўцямна паглядзеўшы на юнака, адказаў не адразу.

– Хіба вы не зразумелі, што ён сам не хацеў цягнуць?
– Ад'ютант скінуў цяжкую світку і пачаў сцягваць боты.

– Ён што-небудзь казаў вам?
– працягваў Антановіч.

– Не.

– Мне здалося, вы стралялі якраз тады, калі грымеў і гром?
– дапытваўся студэнт.

– Я не хачу гаварыць пра гэта, - адгукнуўся Міткевіч, пазіраючы ў вакно.

– Чаму?
– падазрона спытаў Антановіч.

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Трое с площади Карронад

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
9.10
рейтинг книги
Трое с площади Карронад

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Чужак

Листратов Валерий
1. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак

Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Некрасов Игорь
2. Ледовая Корона
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Я еще царь. Книга XXX

Дрейк Сириус
30. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще царь. Книга XXX

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II