Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Ад'ютант змоўчаў. Антановіч з хвіліну вагаўся і раптам імкліва выйшаў у дзверы.

– Зараз будзе бура, - прамовіў Міткевіч.

Тапор ледзь прыкметна ўсміхнуўся. Сокалаў здагадаўся, забыўшыся на параненую руку, усхапіўся з палка і ўзбуджана забегаў па хаце. Ад'ютант змеціў, што ходзікі стаяць, спраўдзіў час па сваім бурэ і, падцягнуўшы гіру, пусціў ківач.

Антановіч уварваўся ў леснічоўку, як віхор.

– Цела няма! Вы адпусцілі яго!
– З перакошаным тварам і рэвальверам у руцэ ён кінуўся на Міткевіча. Ад'ютант

няўлоўным рухам выбіў з рук у юнака зброю і прыціснуў рэвальвер нагой. Яны, абодва мокрыя да ніткі, з наліплымі на лбы валасамі, стаялі адзін супраць другога і цяжка дыхалі.

– Я меў... у вас... прытулак і хлеб, - задыхаючыся, гаварыў студэнт.
– Я любіў вас за мужнасць, за тое, што вашы грошы былі грашыма паўстання. Я да апошняга верыў, што вы... А вы аказаліся нягоднікам, пане Міткевіч... Я магу плюнуць вам у вочы. Грамадзянін Тапор, загадайце арыштаваць вашага ад'ютанта!

– У чым вы яго абвінавачваеце?
– з непраніклівым тварам спытаў камандзір.

– У тым, што ён адпусціў на волю свайго даўняга прыяцеля капітана Крыніцкага.

– Як?!
– ускінуўся паранены.

– Я быў прыняты ў ягоным доме, - студэнт з пагардаю кіўнуў на Міткевіча, - і няраз сустракаў там Крыніцкага, чуў яго імя. Я адчуваў, адчуваў, але я спадзяваўся да апошняй хвіліны... Толькі таму я змаўчаў і дазволіў ісці яму. Якая наіўнасць!..

– Грамадзянін Міткевіч, гэта праўда?
– звонкім голасам запытаў паранены.

– Так, мы былі знаёмыя, - вытрымаўшы ягоны позірк, адказаў ад'ютант.

– Вы чуеце? Чуеце?
– павярнуўся Антановіч да камандзіра.

– Я ведаў гэта.

– Вы хочаце сказаць, што здагадаліся?

– Не, я ведаў гэта з самага пачатку.

– Значыцца, вы... таксама спадзяваліся, што...
– у голасе ў юнака жыла надзея.

Тапор пахітаў галавой.

Тады чаму вы загадалі ісці яму?

– Дазвольце мне не адказваць на ваша пытанне. Калі-небудзь вы зразумееце самі.

– Гэта здрада!
– закрычаў Антановіч.
– Здрада! Здрада!
– Ён быў страшны. Радзімая пляма на шчацэ зрабілася попельнай.

– Апамятайся, Восіп, - загаварыў Сокалаў.
– Гэта абсурд.

Студэнт павёў вакол няўцямнымі, амаль вар'яцкімі вачыма, бяссіла апусціўся на лаўку і, абхапіўшы голаў рукамі, заплакаў.

– Ён страляў у нас... Ён забіў Дамарацкага...
– вырывалася ў яго скрозь усхліпы.
– Мы разам раслі... Яны не шкадуюць нас, а мы... Я павінен быў забіць яго... Хоць аднаго ворага... Хоць аднаго...

– Удзел у паўстанні вымяраецца не колькасцю забітых, - прамовіў Тапор. Ён глядзеў на юнака са спагадаю.

Плечы ў Антановіча трэсліся. Гэтае відовішча было для параненага невыносным, і ён не вытрымаў:

– Восіп! Панне Гелене было б сорамна за цябе.

Нягучныя словы падзейнічалі адразу.

– Што ты сказаў? Якое права ты маеш згадваць тут гэтае імя?

– Яно дарагое і мне, - мякка адказаў Сокалаў.

Што?!
– Студэнт ускінуўся на ногі. Ён ужо не плакаў.

– Утаймуй сваю недарэчную рэўнасць, - з лёгкім сумам адазваўся паранены.

– Я хачу, каб ты выказаўся ясней!

– Восіп, мы не адны.

– Я патрабую!

– Ну добра, - пакутліва чырванеючы, сказаў Сокалаў.
– Я... прызнаўся панне Гелене... у сваіх пачуццях.

– Вось як!
– пагрозліва прамовіў Антановіч.

Тапор з ад'ютантам глядзелі кожны ў сваё вакно.

– Я рады, што ты супакоіўся, - сказаў Сокалаў.

– Я супакоюся толькі тады, калі ты скажаш мне ўсё.

– Няўжо ты не разумееш? Восіп, ты павінен быць варты яе кахання.

Антановіч падбег да параненага і імпэтна пацалаваў яго. Збянтэжаны і разгублены, не ведаючы, што рабіць, ён прысеў поруч з Сокалавым на палок.

У запанавалай цішыні з'явіўся нейкі новы гук. Гэта было таканне ходзікаў. Дождж высільваўся, неба ўжо не грымела.

Тапор* разгарнуў на стале мапу.

* З тае прычыны, што інсургенты, якія сталі героямі гэтай гісторыі - рэальныя асобы і названыя тут сапраўднымі імёнамі, неабходна заўважыць, што пад мянушкаю Тапор хаваў сваё імя адзін з прадстаўнікоў «чырвонага» крыла паўстання, на той час вайсковы начальнік Магілеўскай губерні Людвік Звяждоўскі (1825-1864).

– Будзем прабірацца ў Магілеў, - сказаў ён пасля роздуму.
– У бліжэйшым маёнтку зменім адзенне. З Магілева - на захад, туды, дзе паўстанне працягваецца.

За вокнамі пасвятлела, на небе з'явіліся акраўкі блакіту.

– Апроч таго, - прамовіў камандзір, - у нас ёсць прычына зрабіць у Магілеве візіт нейкаму пісару Савінічу. Вы чуеце, грамадзянін Антановіч? Калі вы будзеце настойваць, мы, бадай што, даручым гэты візіт вам.

Студэнт кіўнуў стрымана, але ў ягоных вачах была ўдзячнасць.

– Трэба ісці, - сказаў камандзір.

Чацвёра мужчын падняліся і разабралі з піраміды зброю.

1985

Рандэву на манеўрах

– Божа мой, пані Людвіка, ну як вы маглі падумаць... Ну няўжо ў вас сапраўды такое жорсткае сэрца? Што мне зрабіць, каб зноў убачыць, як вы ўсміхаецеся? Кажу, як на споведзі: я бязгрэшны, але дзеля вашае ўсмешкі я гатовы стаць на калені. Што?! О богі! Як да вас магла прыйсці такая думка? Пасля ўсяго, што было ўчора... Хіба мне гэта прыснілася? А калі нават і прыснілася, вы бачылі той самы сон. Вы таксама былі ў эдэме...

Пані Людвіка, дарагая мая... Буду размаўляць з вамі вось так, на каленях... Ну проста сабраліся ў палкавога камандзіра... Яго вялікасць зацвердзіў загад на двух афіцэраў... Некалькі келіхаў шампанскага за сяброўскім сталом... Ну так, я спазніўся, я крыху падшафэ... Mеа сulра, mеа mахіmа сulра*. Але, пані Людвіка, няўжо вы не разумееце, што прычына ў іншым...

Поделиться:
Популярные книги

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Древесный маг Орловского княжества 9

Павлов Игорь Васильевич
9. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 9

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Кодекс Охотника. Книга XXV

Винокуров Юрий
25. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXV

Трое с площади Карронад

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
9.10
рейтинг книги
Трое с площади Карронад

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Чужак

Листратов Валерий
1. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужак

Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Некрасов Игорь
2. Ледовая Корона
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Лед тронулся, тренер! Но что делать со стояком? Том 2

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Я еще царь. Книга XXX

Дрейк Сириус
30. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще царь. Книга XXX

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II