Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

– Мяне прывялі да ўдзелу ў інсурэкцыі* перакананні, а не прыгожыя заклікі.
– Антановіч падняўся і пачаў нервова хадзіць ад стала да дзвярэй і назад.
– І не якія-небудзь іншыя прычыны...

* У паўстанні.

– Якія іншыя?
– зацікавіўся камандзір.

Паранены чамусьці насцярожыўся.

– Якія? Вы чулі, як трапіў у атрад Арліцкі? Цяпер я магу адкрыць яго таямніцу. Аднойчы на біваку мы разгаварыліся, і ён прызнаўся, што нявеста запатрабавала ад яго доказаў смеласці.

– Вrаvо! Вrаvо!
– шчыра засмяяўся палонны.
– Каханне як аснова палітычных поглядаў, або як пазбавіцца ад жаніха. Панове, вы дазволіце

мне далучыцца да размовы? Можаце лічыць гэта маім апошнім жаданнем.

Ён гаварыў вясёлым бесклапотным тонам, які дазваляў прыняць ягоныя словы за жарт.

– Ніхто не мае права адмовіць чалавеку ў апошнім жаданні, - прымаючы тон палоннага, адказаў Тапор.

– Між іншым, - заўважыў ад'ютант, звяртаючыся да Антановіча, - Арліцкі браў цэйхгаўз так, нібыта ўсё жыццё толькі тым і займаўся, што браў цэйхгаўзы.

Студэнтавы вусны скрывіла пагардлівая ўсмешка.

– Мне заўсёды здавалася, што ён у любы момант можа перабегчы ад нас на баль да Беклямішава.

Словы юнака прыглушыў удар грому, але палонны пачуў іх.

– Пане Антановіч, вы згадалі тут імя нашага губернатара. Вам вядома, дзе яго дастойнасць зрабіў сабе кар'еру?

– У паліцыі, - пазіраючы не на Крыніцкага, а некуды ўбок, адазваўся юнак.

– А ці вядома вам, што ў маладыя гады ён маліўся на Фур'е і праходзіў па справе Петрашэўскага?.. Вось што робіць час з гарачымі галовамі...

Студэнт спыніўся насупроць палоннага і паклаў руку на рэвальвер.

– Гэта падобна на здзек...
– з пагрозаю прамовіў ён.

– Грамадзянін Антановіч!

– Грамадзянін Тапор?
– рэзка павярнуўся на голас студэнт.

– Што яшчэ вы маеце нам паведаміць?
– спакойна запытаў Тапор.

– Што... што, нягледзячы ні на што, мы пераможам!

У гэтым хлапчукоўскім выбрыку было нешта настолькі адчайнае і чуллівае, што халодныя камандзіравы вочы пацяплелі.

– Магчыма, - з нечаканай мяккасцю сказаў ён.
– Але не тут. Тут у нас нічога не атрымаецца. С'еst une аffаіrе frаmbeе*. Мужыкі вераць у цара і не вераць нам, а без мужыкоў мы - нішто. І ў дадатак паны з Віленскага жонду скасавалі ўсе акты чырвоных. Калі хто-небудзь з гэтых «рэвалюцыянераў» трапіць мне да рук, даю вам слова, павесіць яго на першым прыдатным суку.

* Гіблая справа (франц.).

– У Касы было дваццаць хлопаў, - сказаў Антановіч.

– А дзе яны падзеліся праз два дні?
– суха спытаў Тапор.

– Успомніце, - не здаваўся юнак, - як вы чыталі маніфест у царкве і хлопы цалавалі вам рукі...

– А ўвечары таго ж дня папярэдзілі казацкія раз'езды, - сумна ўсміхнуўся камандзір.
– Мужыкі хочуць, каб зямля належала ім, а такога паўстання нашы паны баяцца як чорт крыжа. Тут увесь іхні патрыятызм імгненна сходзіць на бзік. Учора яны сплочвалі доўг перад Радзімай тым, што бадзяліся па маёнтках у канфедэратках і падымалі тосты...
– Зірнуўшы на худую спіну Антановіча, які па-ранейшаму мераў леснічоўку, ён не скончыў фразу.
– А сёння садзяцца і пішуць такія вось лісты.

Тапор выцягнуў з кішэні разарваны канверт.

– Знайшоў у мяху з перахопленай поштай, - растлумачыў ён і з грэбліваю грымасаю пачаў чытаць:

– «Приставу третьего стана Пуцилло К. Е. Вчерашнего дня, возвратившись домой из губернского города Могилева, нашел я у себя там людей, которые разграбили мой дом и, собрав крестьян, объявили им какую-то противозаконную свободу. А за тем покорнейше прошу ваше благородие...» І гэтак далей. Подпіс: «Помещик Август Минкевич».

Студэнт плюнуў у качарэжнік.

– Але ёсць іншыя!
– ударыў ён далонню па стале.

– З

намі лепшыя людзі імперыі.
– Паранены сеў і спусціў з палка ногі. На ягоным непрыгожым твары выступіў румянак.

Палонны павярнуўся да яго і насмешліва сказаў:

– Мяркуючы па вашым вымаўленні, прынамсі, аднаго з гэтых людзей мы маем шчасце бачыць.

– З паўстаннем салідарныя многія мае адназемцы. Вось...
– Леваю рукой Сокалаў няўклюдна разгарнуў на калене складзены ў колькі столак пакамечаны аркуш.
– Вось... Гэтая адозва хадзіла нядаўна ў Аршанскім гарнізоне.

Палонны як быццам нечаму ўзрадаваўся. Ён падышоў да Сокалава і зазірнуў у паперыну.

– «Солдаты и офицеры, не обагряйте рук своих...» Так-так...

Пад цяжкім позіркам Антановіча Крыніцкі вярнуўся на сваё крэсла, але на твары ў яго засталося незразумелае ажыўленне.

– Маю паведаміць, што мне гэты... дакумент вядомы. Калі вы дазволіце, панове...

Ён скасіўся на Тапара, і той у згодзе нахіліў голаў.

– Дык вось. Месяца паўтара таму да нашага палкоўніка Мухіна заявіліся феерверкер і двое шараговых з дакладна такой пракламацыяй, якую вы, пане студэнт... прабачце, пане інсургент, трымаеце ў руках і якая выклікае ў вас такі імпэт. Толькі не падумайце, што салдаты прыйшлі агітаваць палкоўніка. Яны прыйшлі данесці. Гэта так уласціва людзям, панове.
– Палонны ўсміхнуўся нейкаю цьмянай усмешкай.
– Яны сказалі, што пракламацыю даў ім на вуліцы разам з залатоўкаю чалавек у белым паўкажушку. Натуральна, залатоўка паспела ўжо бясследна знікнуць.

Палкоўнік даставіў адозву разам з прыкметамі таго чалавека гараднічаму, дарэчы, свайму добраму прыяцелю. Праз яго мы потым і даведаліся пра далейшыя падзеі. За вечар і ноч паліцыя, як і трэба было чакаць, нікога не знайшла, а раніцою гараднічы ўспомніў, што сам бачыў на вуліцы гэтага чалавека ў паўкажушку. Гараднічы нават ведаў яго. Гэта быў... тут, панове, я раблю нотабена... гэта быў нейкі пісар сёмай акругі шляхоў зносін Мечыслаў Савініч, што прыехаў на гасціны з Магілева. А ў Воршы таксама пісарам служыць у казначэйстве ягоны родны брат. Гараднічы выклікае гэтага аршанскага пісара, і той пацвярджае, што ў брата сапраўды ёсць белы паўкажушок. А ўжо праз чвэртку гадзіны (заўважце, панове, колькі часу спатрэбілася чалавеку, каб наважыцца пагубіць другога чалавека), праз чвэртку гадзіны ва ўправу прыбег і сам гэты Мечыслаў Савініч. Прыбег і стаў дапытвацца ў гараднічага, ці не падазрае яго той у зламыснасці. І, між іншым, заявіў, што, калі атрымае пасведчанне, што невінаваты, адкрые сапраўднага злачынцу і ўкажа, дзе яго можна злавіць.

Чацвёра мужчын слухалі надзіва ўважліва.

– Мы з вамі, панове, цудоўна разумеем, што ніякага пасведчання аб невінаватасці ніхто атрымаць не можа, - працягваў палонны.
– Хаця б з тае прычыны, што такіх пасведчанняў, так бы мовіць, проста не існуе ў прыродзе. Гэта самае і растлумачыў яму гараднічы. Але Савініч заяўляе, што, пазнаёміўшыся днямі з аўтарам пракламацый у цукроўні, з самых першых слоў западозрыў яго і вырашыў падтрымаць знаёмства выключна з мэтаю данесці ў паліцыю. Ён настолькі ўвайшоў у ролю, што пачаў ужо не прасіць, а патрабаваць паперу аб тым, што першым зрабіў данос. Але гараднічы не дурань і цану збіць умее. Ён заўважыў, што данесці можна і не займаючыся ўручэннем пракламацый салдатам. На гэтым таргі скончыліся, і Савініч абвясціў, што чалавек з адозвамі пешшу накіраваўся ў Віцебск. Савініч выказаў гатоўнасць асабіста ўдзельнічаць у пагоні і выехаў з двума паліцэйскімі на паштовых конях. На шостай ці сёмай вярсце яны здагналі чалавека, у якога быў пісталет і пачак пракламацый... Цяпер яго чакае катарга.

Поделиться:
Популярные книги

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Лекарь

Назимов Константин Геннадьевич
2. Травник
Фантастика:
фэнтези
5.25
рейтинг книги
Лекарь

Лекарь Империи

Карелин Сергей Витальевич
1. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи

Романов. Том 1 и Том 2

Кощеев Владимир
1. Романов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Романов. Том 1 и Том 2

Я – Легенда

Гарцевич Евгений Александрович
1. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Бастард Императора. Том 13

Орлов Андрей Юрьевич
13. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 13

Князь Андер Арес 2

Грехов Тимофей
2. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 2

Отверженный. Дилогия

Опсокополос Алексис
Отверженный
Фантастика:
фэнтези
7.51
рейтинг книги
Отверженный. Дилогия

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Товарищ "Чума" 6

lanpirot
6. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 6

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель