Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Цяпер Ранак нараджаўся разам з сонцам, што выплывала з-за мора. І хвалі расцякаліся пярловымі, блакітна-ружовымі водбліскамі, неслі гэтае святло, асцярожна, мякка перадаючы адна адной, яны неслі гэтае святло да берага, рассыпаліся ў вясёлкавых салёных пырсках і зноў вярталіся туды, дзе набіраў сілу Ранак, дзе мусіў спраўдзіцца новы дзень...

Ён Яе не бачыў. Ён, заняты сваёй справай, не заўважаў Яе. А Яна, дарослая, сталая ўжо жанчына, як дзяўчынка, ледзь магла стрымаць, каб не выскачыла — сэрца, каб не кінулася ўніз, да мора — душу... Яна з усяе сілы абаперлася на мармур, і прыступка, на якой Яна сядзела, падалася, угнулася пад гэтым горкім,

безнадзейным дотыкам яе лёгкіх, музычных пальцаў...

Там унізе, ля самага мора Ён ляпіў нешта з пяску, і Яна мела шчасце бачыць гэта. Ён вылепіў з пяску, не з гліны, з мокрага пяску, Ён вылепіў дзяўчыну, што сядзела, як яна, на прыступцы, прыклаўшы да вуха ракавінку. Яна, гэтая дзяўчынка, сядзела і слухала... Яна, як у маленстве часта рабіла сама Сапфо, сядзела на беразе мора і, прыклаўшы да вуха ракавіну, слухала. Яна слухала цішыню, якая гучала, быццам дзіўная, чароўная музыка. І ў гэтай цішыні пульсавала Вечнасць... Вечнасць пульсавала ў гэтай, самай гучнай у свеце цішыні...

Ён працаваў усю ноч. І толькі з першымі сонечнымі промнямі нарэшце скончыў сваю працу. І, быццам вырваўся са сну, падняў да Яе свае вочы. Адразу пазнаў, усміхнуўся... Хто б ведаў, як штодня, сама сабе баючыся ў тым прызнацца, як Яна штодня чакала гэтай ягонай светлай, сонечнай усмешкі, як прагнула зліцца з ёю, бо тады адразу, імгненна ажывала, пачынала пульсаваць яе назаўжды змярцвелая, знямелая душа.

Ён абтрос ад пяску рукі і лёгка прыўзняўся, падышоў, падалося, птушкаю падляцеў да Яе, сеў побач. Яна часта ўяўляла сабе апошнім часам, як Ён падыходзіць, ахінае Яе сваім крылом, і Яны ўзлятаюць, Яны разам узлятаюць. Скрозь аблокі — да Сонца... І так лёгка, так проста было ім лётаць, там, у самай вышыні, дзе перамаўляюцца толькі целы і душы... Ён сядзеў побач, глядзеў на мора... Абапёрся, хацеў падняцца, і выпадкова, зусім выпадкова пальцы іхнія сустрэліся. Гэта было ўсяго толькі імгненне, але яны сустрэліся... І позіркі, іхнія позіркі... Не ставала сілы, але яна ўсё ж адарвала свае вочы ад Ягоных вачэй. А пальцы, яе тонкія, устрывожаныя раптоўным дотыкам пальцы паўтарылі, а потым міжволі імкліва кранаючы мармур, паўтаралі і паўтаралі нязбытную музыку рук, вуснаў, цела... Мармур стаў цёплым, гарачым, ён раставаў, ён растаў і ператварыўся ў падатную, мяккую гліну, якая ўвабрала ў сябе і цяпер ужо праз стагоддзі пранясе след гэтае раптоўнае, нікім не заўважанай сустрэчы іхніх рук, іхніх лёгкіх крылаў...

Белапеніліся, мацней шапталіся марскія хвалі. А маленькая дзяўчынка сядзела ля іх, на самым краі і быццам не заўважала, што мора падступаецца ўсё бліжэй і бліжэй. Прыклаўшы да вуха ракавінку, яна слухала музыку вечнасці і нічога, нікога яна не баялася. Ёй не было страшна, бо яна, шчаслівая, несла ў сабе дотык ягоных чуйных, лёгкіх, уладарных далоняў. Яна створана была... Не, не з пяску, а з гэтых дотыкаў...

Богу роўным здаецца мне той, Хто зараз так блізка стаіць ля цябе, Хто чуе твой голас. І смех. Каб я была побач з табою, Знямела б...

Гэтыя радкі Сапфо перажылі больш за два з паловаю тысячагоддзі. І ўсе гэтыя гады яны немым плачам пульсуюць у душах тых, хто спазнаў таямніцу з таямніц

зямнога быцця, у каго хоць раз у жыцці стала сілы разгарнуць свае крылы і ўзляцець... Скрозь аблокі, да сонца, і паглядам, дотыкам расчуленай душы запаліць у касмічнай глыбіні новую, сваю зорку. Без гэтага не можа быць Вечнасці. Без гэтага нашае жыццё не мае ніякага сэнсу...

ЗАГАДКА ЛЕАНАРДА

Дыялог праз люстэрка

— І бачу я: дрэвы і кусты вялікіх лясоў пераўтворацца ў попел... Дрэвы і кусты вялікіх лясоў ператворацца ў попел...

Колькі разоў трэба паўтарыць гэтую загадку, каб нарэшце наяве ўбачыць: дрэвы — гэта дровы. Дрэвы-дровы... Па-беларуску ўсяго адна літара. Леанарда ад гэтае слоўнае фантасмагоніі прыйшоў бы ў захапленне і абавязкова вывучыў беларускую мову. Мову, у якой ёсць гэткі просты таемны код да разгадкі. Ён абавязкова вывучыў бы беларускую мову, якая па меладычнасці не саступае яго роднай італьянскай.

Дрэвы-дровы... Адна літара і вялікае, глабальнае, касмічнае (ахопленыя полымем дрэвы так убачыш хіба што з касмічнай вышыні) ператвараецца ў малое, мізэрнае — у попел, які можна ўзяць на далонь, дзьмухнуць — і ён разляціцца, ператворыцца ў нішто.

Хтосьці, назіраючы за пульсуючымі, мігатлівымі вугельчыкамі ў печы, бачыць у аксамітным паўзмроку яе ўлоння зорнае неба, космас. А нехта, гледзячы туды, як Леанарда, усведамляе, што там, у печы, дагарае лес, дрэвы, кусты вялікіх лясоў... Дрэвы-дровы. Усяго адна літара... І глабальнае пераўтварэнне.

... З гэтымі думкамі я падыйшла да люстэрка. Яшчэ мокрыя ад дажджу мае валасы цяпер кучаравіліся яшчэ мацней, чым зранку. Цяпер зразумела, чаму сёння адзін з вучняў, калі я паказвала “Мону Лізу”, спытаў: “А Вам ніхто не казаў, што Вы да шаленства падобная на Мону Лізу, на Джаконду?”

“Не... Вы будзеце першы, “ — разгубіўся я. І гэтая разгубленасць дасюль рэхам стыне ў маіх вачах...

А што, калі гэтыя мае кучарашкі прымацаваць як бараду. Вось так... Вадаспадам...

У паўзмроку з залюстроўя на мяне раптам зірнула ўжо не Джаконда, на мяне зірнуў сам Леанарда. Не разгубленасць, ніякаватасць, а лёгкая іронія іскрылася ў ягоных зрэнках. Чыста мужчынскі рацыяналізм і скепсіс... Розум аналізуе. Душа сінтэзуе. Вобраз нараджаецца не ў галаве, у сэрцы. І душа пераўтварае яго ў рэальнасць, акрыляе яго...

Якія дзіўныя бываюць супадзенні. Той мой вучань, які ўбачыў ува мне Джаконду, можа, на сёння адзін з самых таленавітых на Беларусі юных скульптараў, цяпер, у нашым стагоддзі амаль дакладна паўтарае лёс Леанарда. Яго, як і калісьці геніяльнага Леанарда, кінула маці. І ён не ведае, дзе зараз яна блукае. І ці блукае ўвогуле...

Адзін з даследчыкаў творчасці Леанарда знайшоў запіску, дзе была ўсяго адна фраза: “Сёння памерла Кацярына”. Лічыцца, што гэта ён пра маці, сваю маці, якую не бачыў шмат гадоў. Эпоха Адраджэння, якая падарыла свету ўзоры бездакорнага ўзнёслага гуманізму, наяве была і жорсткаю, і крываваю.

— Чалавек прагне дасканаласці, гармоніі, сіметрыі і паўнаты. Дзяўчынка з самага нараджэння бачыць свой люстэркавы адбітак, сваё адлюстраванне ў бацьку, бачыць, якою б яна была, каб нарадзілася мужчынам. А хлапчук — у маці. Я не памятаю, амаль зусім не памятаю сваю маці. Таму маё жыццё — вечнае блуканне ў залюстроўі. У пошуках майго другога “я”, у пошуках жанчыны, якая б магла ўвабраць у сябе маю беспрытульную душу...

Поделиться:
Популярные книги

Ратник

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
7.11
рейтинг книги
Ратник

Хозяин Хаоса I

Петров Максим Николаевич
1. Хозяин Хаоса
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Хаоса I

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Воплощение Похоти

Некрасов Игорь
1. Воплощение Похоти
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Воплощение Похоти

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23

Мастер Трав III

Мордорский Ваня
3. Мастер Трав
Фантастика:
фэнтези
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Мастер Трав III

Тайна корабля

Стивенсон Роберт Льюис
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Тайна корабля