Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:

Больш я не прыходзіла да Тутмаса. І не бачыла, што ён там зрабіў. Мае партрэты нікому не патрэбныя. Мяне выселілі сюды выхоўваць дочак і будучага фараона Тутанхамона. У ягоным імені — знак жыцця, знак вечнага жыцця і знак сонца. Тут-анх-амон...

...Дым і вада захлынулі яе і мае ўспаміны...”

СЛЕД САНФО

Калядная імпрэсія

Мінуў той час, калі я варажыла. Цяпер мне хочацца самой тварыць цуды. Для тых, каго кахаю, для тых, каго люблю. Але кожны цуд, перш чым спраўдзіцца наяве, прагне спраўдзіцца ў сне. І зноў

я хвалююся ў чаканні каляднае ночы, неспазнаных мрояў, якія могуць стацца явай, жаданым святлом, маім паратункам.

... А ён, як заўжды, стомлены, самаўпэўнены, нахабны, сядзіць перада мною, курыць і сам сабе ўсміхаецца.

— Ну, і што табе прывезці з Грэцыі? — пытаецца ён як бы між іншым, нават не зірнуўшы мне ў вочы, і я, шчэ не ведаючы, якую пастку, якую салодкую атруту сама сабе рыхтую, паспрабавала адказаць яму ў тон, таксама самаўпэўнена і нахабна, але збілася, расхвалявался, уздыхнула.

— След Сапфо. Калі будзе, прывязі яе след. Ты ж бачыш, што без кахання, як без святла, я гіну, растаю, бы соль у вадзе.

— Ну, тут я табе нічым не магу дапамагчы, - ён робіцца раздражнёным, нервуецца. — Сама сабе нешта навыдумляеш, а потым я яшчэ і вінаваты.

— Мне хочацца, каб мяне, ... каб хоць хто-небудзь мяне разумеў, ці хаця б спрабаваў зразумець...

Я гаварыла, гаварыла яшчэ, але мае словы, бяссільныя, пустым рэхам біліся ў глухія, шэрыя сцены і не знаходзілі, яны ніяк не маглі знайсці выйсця. Мяне ўжо ніхто не слухаў. Мяне не жадалі не толькі чуць, а і проста слухаць. Мой голас звінеў, як надакучлівая муха, і бязвольна ападаў, ападаў у сон, у мой новы сон, дзе я ішла, бегла ўздоўж той самай бясконцай шэрай сцяны і наперадзе ў мяне было не святло, а такая ж самая шэрая сцяна, якая ўсё аддалялася, аддалялася, пасоўвалася то ў адзін, то ў другі бок, утвараючы нешта накшталт бясконцага лабірынту. А за паваротам ізноў ён.

— Паліна, ты не паверыш, але гэтыя грэкі на сваёй туріндустрыі з глузду з’ехалі. Яны сапраўды прадаюць як сувеніры бурштынавыя вочы сваіх архаічных кораў, гэтых каменных дзяўчат, што служылі Афіне, і сляды, так-так, яны там прадаюць сляды Сапфо.

Ён ізноў сядзеў насупраць мяне, закінуўшы нага на нагу і курыў. Адпачнуўшы, загарэлы, крыху ўзбуджаны, але лагодны. Ён пацяплеў, бо выпіў кілішак прывезенага з Грэцыі мне ў падарунак густога чырвонага віна, і цяпер адчуваў сябе гаспадаром майго лёсу. І гаварыў ён няспешна, пускаючы дым, смакуючы кожнае слова:

— Уяві сабе, на востраве Лесбас я купіў тое, што ты прасіла, я купіў табе след Сапфо, самы што ні на ёсць, сапраўдны след Сапфо. ..

Я слухала яго, не падымаючы вачэй, слухала і не піла, толькі, прыўзняўшы сваю, поўную шчэ чарачку, задумліва глядзела на свечку, што дагарала на нашым стале, пакідаючы ў крышталі мігатлівы рубінавы водсвет. За вакном захліпалася снегам завея, і не было відаць ні зорак, ні ліхтароў...

— Запалі святло, я зараз табе яго пакажу, — і ён, затушыўшы нарэшце свой недакурак, палез у кішэню пінжака.—Можа, ты спадзявалася, што я прывязу табе след ейнае нагі, але ж гэта каштавала б разоў у пяць даражэй, і ў мяне б тады не хапіла на добрае віно. А так ёсць і след, і віно... Я вырашыў купіць вось гэта, след яе рукі, дакладней, нават не рукі, а яе пальцаў...

І ён дастаў з кішэні і паклаў на стол невялікі кавалачак жаўтлявага мармуру.

— Ведаеш, толькі там, у Грэцыі, я зразумеў, чаму рымскія копіі вылядаюць усяго толькі халоднымі злепкамі, як ты кажаш, бяздушнымі шкілетамі

сапраўднай грэчаскай скульптуры. У Грэцыі мармур быў іншы, чым у Рыме. Мяккі, сонечны, жывы... Ён нагадвае не халодны снег, а цёплае малако...

— Дзякуй, — шапнула я і ўзяла ў рукі шурпаты, з’едзены марскім ветрам, сапраўды, не белы, а жаўтаваты мармур, і мае пальцы міжволі адшукалі, прыпалі да ледзь заўважных, няроўных ямінак-слядоў Яе пальцаў.

Мармур быў не шурпатым, і не халодным. Ён быў гладкім і цёплым...

... Сонца садзілася за далягляд і ўжо з-за мора, з самае далечыні пасылала мне, ці можа, не мне, а Ёй? Вядома ж, Ёй, Ёй Сонца пасылала свой апошні, ружовы, з зеленаватым водсветам востры промень. Які вось зараз, у гэтае самае імгненне, на яе вачах мусіў патануць у бурштыне, што ў чаканні гэтага дотыку стаіўся, застыў на безыменным пальцы, у адмысловым, дзявочым яшчэ пярсцёнку. Промень патоне і, Яна гэта пэўна ведала, ураз пераўтворыць цвёрды камень у смалу, мяккую, водарную хваёвую жывіцу, якая ўсю ноч, ізноў усю ноч будзе дурманіць яе сваім гаркавым, лясным пахам.

Яна сядзела, Яе рука ляжала на мармуровых прыступках, а Яго не было. Яго не магло быць побач, бо ён быў заняты сваімі справамі. Ён толькі ўваходзіў у жыццё, толькі пачынаў спазнаваць вяршыні радасці і глыбіні смутку... І ёй на ноч заставаліся толькі вось гэтыя, цёплыя яшчэ прыступкі і востры, зеленаваты сонечны прамень, што патанаў у мяккім бурштыне.

Цяпер, калі прыходзіў вечар, ноч, Яна, вядомая, прызнаная ўсімі Паэтка, не брала ў рукі арфу, не ішла да тых, хто хацеў Яе слухаць. Толькі з гадамі Яна зразумела: галоўнае ў жыцці не тое, каб цябе слухалі, а тое, каб цябе чулі, каб хоць хто-небудзь, уражаны, зірнуў табе ў вочы і ў цябе самой стала сілы адказаць на той пагляд так, каб недзе высока-высока, у цёмнай нябеснай бездані, каб ад аднаго гэтага пагляду ў цёмнай нябеснай бездані нарадзілася новая зорка. Хаця б вунь там. Вунь на тым краёчку цёплага летняга неба. Там яшчэ было месца для гэтае, нікому не вядомае, толькі Яе і Ягонае, толькі для іхняй маленькай, а можа, самай вялікай, самай яркай у Сусвеце зоркі...

Мора ціха шаптала, люляла начны спакой і гэтую іхнюю, яшчэ не народжаную зорку.

Дзіўна, толькі цяпер, калі дзеці падраслі, калі Яна нарэшце выканала прызначаную кожнай жанчыне зямную місію, калі Ейныя вершы птушкамі разляталіся па ўсёй Грэцыі, Яна востра, як ніколі, востра адчула, што нешта яшчэ не спраўдзіла, нешта вельмі важнае яна яшчэ не здзейсніла на гэтай Зямлі... Ёсць Нехта, хто можа пачуць, хто можа зразумець Яе, і Яна яшчэ не сказала, не выказала светлай радасці, шчасця свайго проста ад таго, што Ён нарадзіўся, што Ён прыйшоў на гэтую Зямлю і нават ашчаслівіў Яе сваёй сустрэчай, сваім паглядам, усмешкай, ціхім словам...

Яна добра, Яна выдатна памятае, калі, як Ён упершыню зірнуў Ёй у вочы. З таго імгнення, з таго пагляду, калі робіцца цяжка, невыносна, калі хто-небудзь крыўдзіць Яе, Яна проста заплюшчвае вочы і згадвае той Ягоны пагляд, лёгкую ўсмешку, пасля якой для Яе раптам наноў ажылі ўсе колеры, гукі, пахі, і свет зноў, як у далёкім юнацтве, напоўніўся птушыным пошчакам, шэптам марскх хваляў, мяккім водарам кветак...

Жывая, пульсуючая, ахінутая туманамі сіне-зялёная Зямля- Гея нарадзіла свайго Урана, нарадзіла свой сонечны, звонкі Ранак і пакахала яго так, як ніхто ніколі ў свеце яшчэ не кахаў, бо не было яшчэ людзей, бо не было нікога і ніхто, апроч яе, не спазнаў дзіўнай слодычы кахання...

Поделиться:
Популярные книги

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Я все еще не царь. Книга XXVI

Дрейк Сириус
26. Дорогой барон!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще не царь. Книга XXVI

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Мамлеева Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Изыскатель

Назимов Константин Геннадьевич
5. Травник
Фантастика:
фэнтези
7.00
рейтинг книги
Изыскатель

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Законы Рода. Том 10

Мельник Андрей
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Красноармеец

Поселягин Владимир Геннадьевич
1. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
4.60
рейтинг книги
Красноармеец

Хозяин Стужи 8

Петров Максим Николаевич
8. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 8

Третье правило диверсанта

Бычков Михаил Владимирович
Фантастика:
постапокалипсис
5.67
рейтинг книги
Третье правило диверсанта