Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:
Татачка мой! Куды ж ты выбраўся ў далёкую дарогу? А ты ж ужо бачыш, што мы па табе плачам, Што твае дочачкі ідуць ды галосяць. Чо ж ты нас аставіў? Чаго ж ты з намі не захацеў жыць? Да паследняя ж у
цябе дарога,
Да паследній пуць. Закрываюцца сцежкі-дарожкі твае, Сабраўся ты ў вялікую дарогу, А больш мы не пабачым цябе...

Але вось што дзіўна, ніводнае, нават самае роспачнае галашэнне не пакідае адчування безвыходнасці... не памёр, не знік, проста выбраўся ў далёкую дарогу. У дарогу, якая чакае кожанга з нас, рана ці позна, як лёс... Мікола потым часта паўтараў студэнтам Юрасёвы словы:

— Народная культура заўжды абапіралася і абапіраецца на славуты пастулат: жыццё—смерць—неўміручасць—новае жыцё—Бог, і менавіта яна. Народная культура можа дапамагчы кожнаму чалавеку паасобку і ўсёй грамадзе разам натуральна перажыць не толькі вялікую радасць, але і вялікае гора...

Колькі ён, Мікола, паездзіў за сваё жыццё, і з Юрасём, і сам па сабе, і са студэнтамі... Цяпер вось цэлая картатэка слайдаў, фотадымкаў (там і народныя касцюмы, і ручнікі, і посцілкі, і вясковыя хаты. І крыжы...), а яшчэ дзённікі, касеты з запісамі песень, галашэнняў, некалькі відэакасет...

Здаецца, вандроўка стала ягоным натуральным станам, для яго вандраваць то еж, што для птушкі — лётаць... Але ўсё адно, толькі пачні збірацца куды — хваляванне. Нервы, як струны... Чаму атк? Не пад ваду ж, не ў акіянскія глыбіні трэба спускацца... Вось-вось, коджны раз, калі ён выпраўляўся ў экспедыцыю, дакранаўся да новага, неспазнанага, як аквалангіст, усё глыбей, глыбей... Ці выплывеш?..

— Вяртанне ў гісторыю — гэта заўжды пошукі будучыні.

І тут Юрась на сто працэнтаў мае рацыю...

— Індзейцы майя вылічылі, што праз пэўныя перыяды адзеі паўтараюцца. Яны здолелі ахапіць у сваіх падліках тысячагодддзі гісторыі...

Пра гэта яны з Юрасём гаварылі ўсяго некалькі дзён таму.

— Толькі справа ў тым, што не кожны. А можі і ніхто з сучасных людзей не здольны ўявіць сабе ўсё гэта. Як цяжка ахапіць бясконцую вышыню, бясконцую глыбіню, так і бясконцасць часу папросту не змяшчаецца ў нашай свядомасці. Кола ў коле ў коле ў коле... Кругі па вадзе, ад якіх, калі доўга глядзець, робіцца млосна...

— Але ж у нас на тое ёсць падсвядомасць, — паспрабаваў ён запярэчыць Юрасю, а той толькі павёў плячыма.

Там, на мяжы бясконцасці адбываюцца невытлумачальныя з’явы.

Вось яно, так і сталася. Юрась не паехаў, а ён. Мікола, нікога не паслухаўся, выбраўся-такі ў гэтую, падобна, апошнюю сваю вандроўку. Цяпер вось бегай уздоўж берага... Ён, гэты халодны, непрыветны, скалісты востраў не такі ўжо і вялікі. Здаецца ж, адсюль, ад гэтага, з’едзенага дажджамі шэрага каменя ён і пачынаў свой бег. Значыць, ля берага ніякіх крынічак ці там ручаінак з прэснаю вадоюняма. Трэба лезці, караскацца на скалы. Ці ен, пакуль не села сонца, можна яшчэ раз прабегчы і прыгледзецца. А раптам дзе пад скалою — птушынае гняздо з яйккамі. Вунь іх колькі вакол лётае, і над морам, ці можа, гэта ўжо акіян? Крычаць, галосяць... Як людзі...

Юрась з ім не паехаў, а ён сам не мог не паехаць. Гэта ж якраз тыя

мясціны, дзе мама ягоная нарадзілася, дзе бабуля настаўнічала... Бабчын.... адна ягоная студэнтка прывезла адтуль відэокасету. Вёску пасля

Чарнобыльскай аварыі выселілі. Толькі некалькі бабулек засталося, адна так і не выязжала адтуль, а тыя вярнуліся назад. Не спадабалася на наовым месцы, вось і вярнуліся. Шыбіны ў хатах дзе празбіваныя, дзе дошкамі забітыя, сляпыя, бельмаватыя хаты... І бур’яном, палыном усё пазарастала, высокі, ледзь не ў чалавечы рост... Лес калючым дротам агароджаны. Знак вісіць — нельга ў той лес хадзіць, грыбы-ягады збіраць. Радыяцыя.

Дык яны, тыя бабулькі, ідуць пад тую агароджу і спяваюць. Галосяць. Успамінаюць, што ў іх з тым лесам звязана. Апяваюць, адпяваюць свой лес. І так яго гэта ўразіла, што не перадаць. А тут яшчэ да адной у хату заходзяць, ну і паказваюць: сцены абшарпаныя, печка. А на сцяне, над ложкам — маляваны дыван, такі самы. Як у яго над ложкам, у мамінай хаце вісеў. Казак з канём і дзяўчына ля калодзежа.

З машынаю не дамовіўся, ен захацеў ніхто ў зону ехаць. Сам, ан аўтобусе, а там пешкі, уздоўж таго, агароджанага, ад усяго свету адгароджанага калючым дротам, засыпанага радыяцыяй есу, праз могілкі...

Крыжы яшчэ сфатаграфаваць паспеў. З ручнікамі, фартушкамі... Ад Радаўніцы засталіся. Кажуць жа, радыяцыя, не радыяцыя, а на Радаўніцу ўсе перасяленцы ў родныя вёскі вяртаюцца, на могілкі, да дзядоў сваіх ідуць, паклаінцца... Як здані тыя крыжы стаяць.

Дайшоў да вёскі. А там нікога. Пуста. І ціха. Веснічкі, вароты — напята, вокны бельмаватыя, палын па пояс — і нікога.... У адну хату зайшоў, а там куфар размаляваны, а ў куфры — і андаракі, і кашулі вышываныя, і ажно дзе наіткі. І ручнікі, не вышываныя, тканыя, адразу, узорамі... Нідзе ён такіх раней не бачыў узораў. Па самым краі — чырвоныя, чорныя птушкі... Цэлы вырай. А гэты—кветкамі затканы, а кветкі, глядзі ты, кветкі пераўтвараюцца ў дрэвы і зноў кветкі, не, ужо зоркі... І посцілку можна было б у мцзей здаць, і гэты збанок...

На двары тачку нейкую знайшоў, цэаля, ан колах. У яе і пачаў складаць — і ручнікі, і андарак адзін, і намітку, і кашулю...

Куфар на двор выцягнуў — сфатаграфаваў. У другой хаце маслабойка цікавая была, потым ля веснічак дзежку, акуратненькую такую знайшоў, і бочачка побач ляжала. Дзежку ан тачку паклаў, а бочачку сфатаграфаваў. Як гэта ўсё да станцыі давезці? Назад жа кіламетраў сем. Не меней. І калі да вечара не выбарцца, ды дезтам да вечара, калі праз гадзіну не выбрацца. Толькі ад’едзеш, — пачне змяркацца. А там ваўкі, сабакі дзікія, ды ці мала што... Можа лепш ужо заначаваць тут, вунь колькі хтаў вольных. Вады яшчэ трохі ёсць, сала. Цыбуля, навта гурок... Але перакусваць толькі . як сцямнее...

І вось... Ён памятае, ён быццам зараз чуе, як рыпнулі тады тыя зялёныя веснічкі. Потым дзверы... І ў паўзмроку... Сонца ўжо садзілася... У паўзмроку ён убачыў. Над пустым, без матарса, голым жалезным ложкам—той самы дыван... Можна было б зняць яго са сцяны, вынесці на вуліцу, сфатаграфаваць, ён бы яшчэ паспеў. А ён тады, як застыў. Падыйшоў, яшчэ ўсё не верачы, сам сабе не верачы. Пагладзіў. Казака. Каня, дзяўчыну, шыпшыну. Калодзеж. І зазіраць у яго не трэба. Так відаць. Чыстая, празрыстая вада. А ў ёй люструецц сонца. Вада і святло. Вось яна, сапраўдная, жывая існасць прыроды. Убачыў і піць расхацелася. А фатаграфаваць... Навошта? Што-што, а гэты дыван ён абавязкова забярэ з сабою... А каб не знік ён, не выпарыўся. Як сон. Як роя, тут у гэтай хаце можна і значаваць. Толькі тачку трэба зацягнуць у хату. А то, ці мала што...

Поделиться:
Популярные книги

Имперец. Том 4

Романов Михаил Яковлевич
3. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 4

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Хренов Алексей
5. Летчик Леха
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Московское золото и нежная попа комсомолки. Часть Пятая

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Гримуар темного лорда IV

Грехов Тимофей
4. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IV

Черный Маг Императора 14

Герда Александр
14. Черный маг императора
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 14

Сирийский рубеж 2

Дорин Михаил
6. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 2

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6