Сакрамэнта
Шрифт:
Яна апусціла вочы і яе апёк залаты крыжык на тонкім ланцужку. А ён не мог адарваць вачэй ад такіх знаёмых, родных маміных жамчужных пацерак, якія тая перад смерцю падарыла сваёй адзінай любай унучцы Міле, іхняй дачцэ.
Нічога не сказаўшы, як з гары ў пропасць, Мікола пайшоў да... вядома ж, Ніна адразу здагадалася, да сваёй былой жонкі.
— Мила теперь в Париже. Да. Вышла замуж за дипломата, — наўмысна гуча, рэхам па сёй музейнай зале адказвала ян ана Міколавы, шэптам, даўкім паўголасам пытанні.
І Ніна з жахам адчула, што ён, ейны Мікола баіцца, а мжа. Проста кахае. І да смерці будзе кахаць гэтую халодную мармуровую
У шкляной шыбіне, за якою схавалася чароўная, сто гадоў таму напісаная незнаёмка, так недарэчна адбіўся яе, Нінін разгублены твар, акуляры, чырвоныя шчокі, непадабраныя шпількамі, раскудлачаныя валася і гэтая недарэчная квяцістая хустка на плячах...
Ківок. Скептычны з’едлівы посмех. Барадач паслужліва падае ёй сагнутую ў локці руку. Мармуровая статуя адыходзіць. І з суседняе залы, рэхам, па ўсім музеі чуваць цоканне ейных вострых абцасаў...
Па дарозе дадому. У Віцебск, у аўтобусе, Мікола загаварыў пра тое, пра што ім нельга, абодва ж ведалі, нельга было гаварыць...
— Я ніхто... Ні вучоны... Вучоныя ж не ездзяць на эцюды... Ні мастак. Мастаком трэба пражыць жыццё. Мастаком перад самаю смерцю не станеш... Рукапісы дзвюх кніжак ляжаць недзе ў папках, а я па начах пішу неіснуючыя палацы і храмы...
— Не кажы так...—вымавіла яна ледзь чутна, — гэта не твае, гэта ейныя словы...
Усю дарогу ён, скрозь роспач і боль, расказваў ёй свой бясконцы, дасюль яшчэ бясконцы раман. Яна слухала і сціналася, фізічна адчувала, якою нязначнаю робіцца сама перад ім. Перад ягонаю трагедыяй. Што ў параўнанні з ёю, гэтаю трагедыяй было ўсё ейнае жыццё? .. Ейнае першае, яшчэ ў школе перажытае і так ніколі і нікому за жыццё не выказанае каханне да суседава сына... Ейнае глыбокае, да слёз, да бяссоння захапленне адным маладым выкладчыкам гісторыі ва ўніверсітэце, і ў адказ ан ейнае раптоўнае, па шчырасці прызнанне абразлівы смех сяброўкі: ён жа любіць не дзяўчат, а хлопцаў, усе пра гэта ведаюць, а ты, быццам з месяца звалілася!.. Потым гэтыя гняўлівыя, падачкаю кінутыя ёю на стол гваздзікі ў газеціне... Кім, дзеля чаго... Няважна. Усё цяпер няважна... Бо яна адчайна чапляецца за кожны выступ, за кожны, ёй і толькі ёй падораны Міколаў пагляд, хай сабе выпадковы, але ж шчыры, шчыры, ізноў зрываецца, падае ў пропасць ягонае адчужанасці... Ён усё яшчэ належыць іншай.
Той, з якою яго звязвала першае глыбокае пачуццё. Ён сам выбраў яе сярод аднакурсніц. Ціхую, нават запалоханую. У яе быў жорсткі, вельмі жорсткі бацька, старшыня калгасу. Ён мог на ноч паставіць яе ці ейную сястру ў кут, каленямі на гарох, ці з паднятым угору венікам. Нават за тое, што не вымыюць падлогу, ці не здымуць яму, п’янаму, чобаты...
Мікола, дазнаўшыся пра ўсё гэта, адразу зрабіў ёй прапанову. Яна перабралася жыць да іх з мамаю. А потым увесь час вінаваціўся, шчэ і цяпер вінаваціцца, што не даў ёй тады часу падумаць, пакахаць яго. Вінаваціўся, што так рана, шчэ студэнткаю, нарадзіла яна Мілу... А потым яшчэ гэты няўдалы спарон. Ён са студэнцтва прывык пісаць за яе рэфераты і курсавыя, ён дапамог, прымусіў яе паступіць у аспірантуру, абараніцца. Мама гадавала Мілку, варыла, мыла. Пакуль мела сілы. А потым... Міла канчала ўжо школу. Маму паклалі ў бальніцу. Больш з апаўгода яна пралежала ў бальніцы. Дадому ўжо не вярнулася. А жонка... яшчэ не прайшло
Ніна разумела. Яна ведала, што, чым больш укладаеш у чалавека, тым больш ён табе дарагі... А тут жа ён сам, як скульптар, вылепіў, з запалоханае правінцыйнае дзяўчынкі вылепіў даму... Такую, якою ёй, Ніне, ніколі не стаць... У іх чароўная дачка. Міла. Як усе пазіралі на іх, як зайздросцілі, калі яны ўтрох ездзілі адпачываць на мора! Ён, вучоны сухар, а побач такія чароўныя, стройныя, вясёлыя дамы!..
І пасля ўсяго гэтага ён быў вымушаны жыць праз сценку, слухаць, як яна па начах гулюлюкае са сваім новым мужам?! Мастак. Бізнесмен. Уладальнік прыватнае галерэі. Ён не змог. Ён пакінуў ім сваю, маміну кватэру... Думаў, дзеля дачкі. А дачка вось выйшла замуж і паехала жыць у Парыж. І жонка цяпер носіць маміны жамчужныя пацеркі...
Ды ўсё роўна. Усё справядліва... У той выдатнай, з высокімі столямі кватэры ў цэнтры горада мусяць жыць багатыя людзі. Ягоная былая жонка з ейным новым мужам багатыя. А ён цяпер ніхто. Каму патрэбныя цяпер гэтыя ягоныя кнігі?! Хто цяпер будзе чытаць пра драўлянае дойлідства?
Ніна нічога не магла яму сказаць. Яна зрывалася, ляцела ў пропсць.
Дзякуй Богу, урэшце рэшт, ён нешта адчуў. Імклівы позірк. Іншая, не пякучая, мяккая ўсмешка.
І яна адчайна чапляецца з авыступ.
Мост праз Дзвіну, як той, у Варшаве, праз Віслу, быў засланы туманам... Яны ўжо моўчкі, пад руку, вярталіся ў сваю ўтульную аднапакаёўку на ўскраіне Віцебска, дзе на кухні па-над крухмальнымі фіранкамі ў падвешаным, аплеценым Нінаю вазончыку зырчэў, гарэў дробнымі пунсовымі кроплямі кветак агеньчык... Герань. Дзе з вакна адначасна відаць і вільготны лес, і вокны новабудоўляў. Дзе акуратна раскладзены, расстаўлены па паліцах ягоныя кнігі, рукапісы, скрыні з негатывамі і слайдамі. Дзе так імкліва, так лёгка запаўняяюцца гарачым шэптам, толькі ім дваім зразумелымі слвоамі і рухамі блакітныя вечары. І поўня залівае пакой мяккім малочным святлом, ценем кладзецца на іхні ложак.
Ніна ўтрымалася. У яе стала сілы зачапіцца за той выступ, да вечнасці расцягнуць так раптоўна падоранае ёй лёсам імгненне шчасця...
Але яны ўсё яшчэ ішлі па масту. І дол быў засланы туманам. І ўвесь іхні шлях заставаўся бясконцым падзеннем. Шляхам у нікуды...
Поўня сплыла і растала ў тумане. За вакном пазяхаў, пацягваўся ўсімі сваімі пялёсткамі пяшчотны ранак. Цёпла. Пад раніцу пайшоў дождж. І засланыя смугою ліхтары люструюцца ў лужынах. Навошта яны цяпер, ранкам? З-за вільготнага цёмнага лесу вось-вось выплыве сонца. Дамы насупраць тушаць святло, адварочваюць цікаўныя твары. Адчыні фортку і ў пакой наплыве, працягне росную руку ранішні туман.
Ніна накінула на плечы хустку і перавяла позірк на мальберт. Ягоная апошняя няскончааня карціна...
Рэшткі касцёла, так падрабязна апісанага ў ягонай доктарскай дысертацыі. Росны ранішні вэлюм. Дзіўна, вось зараз, пад гэтымі першымі сонечнымі промнямі гэтыя ссівелыя рэшткі быццам ажылі... Яны зберагаюць рух, вобраз усяго храма... Яна ж ніколі не бачыла гэтай стромкай. Строгай, скіраванай у неба камяніцы. Не чула музыкі ейнага аргану... Але ж вось яна бачыць... яна чуе... Гэта ён, гэта ён адбудаваў гэты храм...
Последний Паладин. Том 13
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
На цепи
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Полигон
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги