Сакрамэнта
Шрифт:
Варшава іх чакала. Ледзь не на кожным скрыжаванні, ля магазінаў іх сустракалі кіёскі з кветкамі. Пунсовыя, белыя ружы, гваздзікі, нават герберы і яшчэ нейкія незнаёмыя, вытанчаныя, пяшчотныя кветкі, сабраныя ў адмысловыя, фантастычныя букеты... Перавязаныя, аздобленыя стужкамі, стужачкамі, матылькамі... Яны люстраваліся. Множыліся, яны віталі іх і ўсіх, хто спыняўся ці проста праходзіў міма...
— Ніна... Мяне зваць Ніна.
— А мяне Мікола Рыгоравіч. Мікола.
— Я ведаю. Я ўсё пра Вас ведаю.
— Усё? Ну, гэтага нават я пра сябе не ведаю...
Адкуль тут гэты мяккі, лёгкі пах чысціні? Можа, яны мыюць брук спецыяльынм шампунем? Ён смяецца. Някрыўдна, лёгка.
Апранутая ў элегантныя светлыя плашчы, зрэдку касцюмы, шырокаполыя капелюшы і модныя капялюшыкі Варшава выстаўляла наперад трысцінкі парасолек, звонка прастуквала абцасікамі чыста вымытую, святочную брукаванку. Нават сабачкі, што беглі на павадках перад сваімі гаспадарамі, нейкія лёгкія, нязлосныя і крыху фаанбэрыстыя. Паньства гуляла. Але раптам з гэтага мернага, як гадзіннік, адладжанага жыцця, у шэрых сценах музея, як выбух, ахопленая блакітным святлом музейных лямпаў — “Зямля” Фердынанда Рушчыца. Гладкі, бліскучы арэх раскалоўся. Там зерне. Шорсткае, цвёрдае, моцнае.
... Селянін, беларус ідзе за плугам. І ягоны конь, плуг, і сам ён быццам вырастаюць з раллі, з гэтае вільготнае, узаранае глебы. І глеба, і і зямля чуюць у ім свайго адзінага сапраўднага гаспадара. Бо гэта ён вяртае ёй дыханне, абуджае да жыцця, бо гэта ён рассоўвае плячыма важкія сталёвыя хмары. Ён, такі малы, нязначны ў параўнанні з гэтым полем, з зямлёю — адзіная кропка яе апоры. Ён той, хто здольны перавярнуць увесь свет...
Пасля Рушчыца творы галандцаў выглядалі гладкімі, бліскучымі вокладкамі, рэкламнымі праспектамі глыбіннае, арганнае сутнасці быцця. І анват трывожныя балесныя пастэлі Выспяньскага былі толькі нотаю музыкі Рушчыца.
У люстэркавых кіёсках з кветкамі ўжо запалілася блакітнае святло. На вячэру яны спазніліся. Але ўнізе на канапе яшчэ сядзела, закінуўшы нага на нагу, смактала цыгарэту іхняя бялявая, адобная на востраносенькую птушачку, перакладчыца. Убачыўшы Міколу Рыгоравіча, заўсміхалася, уздыхнула.
Аказваецца, за вячэраю нехта ўспомніў, што заўтра праваслаўны вялікдзень і ўсім захацелася схадзіць у царкву на ўсяношную. А яна і не ведае, дзе тут паблізу ёсць царква.
Мікола Рыгоравіч кіўнуў і зноў пасміхнуўся:
— Ды завяду я іх у царкву. Ідзіце, пані, адпачывайце.
Ніна, папрасіўшы пачакаць яе, пабегла наверх. Суседка спала. І яна. Каб не трывожыць, адразу пайшла ў ванну. Там, перад люстэркам, не здымаючы курткі, расчасалася, перакалола валасы, завязала хустку і правяла пару разоў па вуснах памадай.
Мікола Рыгоравіч, хоць і без берэткі, але ўжо ў паліто, сядзеў унізе, ан месцы востраносенькай пані і чытаў газету.
— А дзе ж вашая суседка?
— Спіць.
— Чакаць яшчэ ці не? Можа пойдзем?
А на вуліцы ўжо накрапваў дождж. І Ніна зняла. Схавала ў кішэню курткі акуляры. Усё адно запацеюць. Мікола Рыгоравіч падняў каўнер. Дарога да царквц адна. Цераз мост. Шырокі, бясконцы, слізкі ад дажджу мост над Віслаю. Ліхтары адмяраюць час кожныя дзесяць крокаў... Яны гамоняць. А можа маўчаць... Маўчаць пра Вялікдзень...
... Ягонага бацьку ўжо арыштавалі. Але быў такі пранізлівы сонечны ранак. І між свежымі крухмальнымі фіранкамі стаялі галінкі вярбы з жывымі шэрымі коцікамі. Пахла варанаю сялянскай каўбасой, салам, велікоднымі булкамі... Адна ляжала пасярод стала на вышываным ручніку. А яечкі, пунсовыя, бліскучыя яечкі стаялі ў глінянай місачцы, якую бацька прывёз са сваёй вёскі, маці берагла яе ўсё жыццё, як рэліквію, я ён сёлета, пераязжаючы ў Віцебск, разбіў... потым, калі яны ўжо паснедалі, мама збірала ўсе чырвоныя яечныя шалупінкі ў газету і ўвечары сама выносіла, закопвала ў зямлю, каб і ў смецці ніхто не прыкмеціў,
... А Нінін бацька быў дырэкатрам школы. І на Вялікдзень Ніна, ледзь віднела, бегла да сваёй бабкі. Яна і навучыла яе мыцца яечкам (каб быць прыгожаю і здаровай) і гуляць у біткі. А бацька, паеўшы бабуліных велікодных булак, ды што там, і ў біткі пагуляўшы з мамаю, і з імі з сястрою, назаўтра хадзіў па класах, строгі. Непадступны, і задаваў адно і тое ж пытанне: “Ну, дык у каго былі ўчора фарбаваныя яйкі?” Усе, вядома, маўчалі. А ёй, Ніне, было так сорамна з абацьку, за гэтыя ягоныя недарэчныя, абразлівыя допыты. Ёй так і карцела, калі бацька заходзіў у іхні клас, падняццв і сказаць: “У нас. У анс учора былі форбаваныя яйкі. І ты сам іх еў. І я ела. І мы гулялі з табою ў біткі”. Але яна паважала, а можа. проста пабойвалася бацьку, і шчэ не ўсё разумеючы, ведала, што мусіць маўчаць...
Іхні шлях у імглістай колкай смузе быў бясконцым. Але мост скончыўся. Скончылася дарога. Яны прыйшлі. Асветленая жывым, жаўтаватым святлом ліхтароў акруглая, сама, як велікодная булка. Царква ўжо была агучана суладдзем урачыстых, велічных спеваў. З прыадчыненых дзвярэй наплывала мяккае святло і салодкі, хвалюючы водар ладану. Яны падняліся на прыступкі, але праціскацца не сталі. Не навучаныя, хрысціцца і адзін, і другі пасаромеліся. Толькі вынулі рукі з кішэняў, галаву схілілі. Спусціліся ўніз, сталі пры агарожы. Каб не замінаць. А вакол усе, тыя. Каму не хапіла месца ў храме, запальвалі свечкі. Пачынаўся хросны ход. Не ўсе далучыліся да яго, не ўсе паўтаралі словы малітваў. Але гэтыя свечкі, дрыготкае, захінутае жывымі далонькамі святло быццам стварала ля царквы ахоўнае кола. Гэтая святло выцякала з царквы, рухалася па колу, ізноў вярталася ў царкву, яно збіралася, яно расцякалася, усё далей і далей... За вароты, у свет... Гэта было шчодрае святло. Усе маглі адагрэць ля яго свае душы.
— Хрыстос уваскрос! — раптам урачыста, весела вымавіў Мікола Рыгоравіч і сустрэў ейную мяккую, шчаслівую ўсмешку. І ён растаў у гэтым светлым, натхнёным позірку...
— Напраўду ўваскрос! — як у сне шапнула яна і пацягнулася да ягонай мокрай, калючай шчакі. Два пасачкі памады. Так недарэчна. Трэба сцерці. У самой шчокі, і пад сцюдзёнымі кроплямі шчокі гарэлі да слёз...
ад цёплага святла храма яны зноў вярталіся ў колкую, імглістую ноч, да цьмяных блакітных ліхтароў. На слізкі брук, ісці па якім ёй без акуляраў даводзілася ледзь не вобмацкам. Яна не паспявала. Спатыкнулася. Ледзь не ўпала. Ён падтрымаў. Яна ўзяла яго падруку. Шорсткі рукаў ягонага паліто быў вільготным і цёплым. І праз яго, праз гэты грубы, вынашаны драп, зусім не ў рытм іхнім крокам, ёй ад яго , яму ад ёй перадавалася нейкая напружанасць, трымценне, неспакой... Які ўедлівы туман. Знобка... Словы перасядалі ў горле і сорамна было што-небудзь казаць здаўленым, не сваім голасам. Ліхтары адзін з аадным патаналі ў шэрй ваце. Гэты мост праз Віслу, ну проста, бясконцы. Гэты мост у нікуды...
Назаўтра ўжо разам з перакладчыцай, усёй групай яны шмат хадзілі па касцёлах. Але Ніне пасля жывое Велікоднае ночы яны здаваліся занадта строгімі і... пустымі. Змрочныя вострыя цені, сталёвы бляск і рэха... Толькі рэха... Жывыя, з’яднаныя ў адзіным маленні чалавечыя галасы засталіся ў далёкім начным храме...
А сярод лета яны, ужо жаніх і нявеста ( калі вам за сорак, пад сорак, гэта, пэўна, гучыць крыху недарэчна, але ўсё ж гучыць)... яны паехалі ў Вільню. І правялі там свой мядовы, дакладней, пэўна, шампанскі дзень...
Последний Паладин. Том 13
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
На цепи
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Перешагнуть пропасть
1. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Полигон
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги