Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сакрамэнта

Багданава Галіна

Шрифт:
АКВАЛАНГІСТ

Бег ад смерці

Дажджавыя кроплі некалькі стагоддзяў узапар тачылі шэры камень. А потым, — хто, навошта, цяпер гэта няважна, — нехта звёз, закінуў яго на далёкі бераг. І цяпер мора, абдымаючы вострыя скалы, лашчыць і гэты камень, залізвае выбітыя на ім нябеснаю вільгаццю выспінкі-раны... Дождж, нават у самую навальніцу, ён заўжды чысты і светлы. Балючы, казытлівы, але ж. Такі салодкі дождж... А марскія хвалі, яны з вострым, ёдкім, гаркавасалёным прысмакам слёз. Жыццё, якім бы пакутным яо не здавалася, усё ж лепш за лагодную ў сваёй вечнай беспрытульнасці смерць... Дзеля таго, каб не дацца ёй, каб уцячы, Мікола Краўчук, невядома як трапіўшы на гэты халодны, бязлюдны востраў, цяпер бегаў па колу і, махаючы рукамі, грэўся. Грэўся ля яму самому нябачнага

вогнішча ўласнае крыві. Але яна пульсавала, набірала моцы, і ад сэрца, гарачымі хвалямі прылівала да скуры. І вось ужо гарэлі шчокі, і вушы. І пот кропелькамі сцякае па скронях... Ён яшчэ жывы, і не надта галодны, яшчэ мае сілы грэцца. Разумна было б паставіць перад сабою нейкую канкрэтную задачу. Напрыклад, аббаегчы ўздоўж берга ўвесь востраў, і пакуль яшчэ свеціць сонца, пашукаць вады, ці хоць якой ежы, хоць травы, моху, калі яны растуць дзе-небудзь на гэтых скалах, на гэтых чорных, вострых скалах...

Але галоўнае, трэба прыдкмаць, як развесці агонь. Бо без паліто, пінжака, у адной, яшчэ нядаўна накрухмаленай белай сарочцы ды парадных штанах, босым, ён наўрад ці перажыве нават гэтую ноч. Трэба было ставіць перад сабою нейкія канкрэтныя задачы, а ён,ён бег уздоўж берага і ўспамінаў...

У іх суседка была, цётка Маня, дык яна, пра тое ўся вёска ведала, сабе на смерць берагла сарочку, яшчэ ў дзявоцтве вышыла, і фартушок, і андарак, і намітка, — усё ў яе куфры ляжала. Ён неяк яшчэ студэнтам прыехаў, угаварыў яе ўсё эта на сябе надзець, сфатаграфаваў, хацеў, каб яна хоць намітку ў музей аддала, а яна нізавошта. “Як жа мяне, — кажа, — Тадына тым свеце дзяды пазнаюць?”.. А ён вось тут, на гэтым востраве, без дакментаў, у адно йсарочцы і падраных штанах, не тое што на тым, на гэтым свеце, калі хто і знойдзе псля смерці — не апазнаюць. На пяску напісаць, ці на камені, на скале чым надрапаць... “Тутбыў Мікола Краўчук з Беларусі...” І адрас. Каб хоць дзеці, ці можа ўнукі дазналіся, дзе ён загінуў...

А магло ўсё стацца значна раней, тады, у семідзесятыя, у Ленінградзе. Ён тады ўжо выкладаў, і яго паслалі на нейкія курсы ўдасканалення, а ён, нехта падказаў яму, што ў бібліятэцы і ў архіве там безліч матэрыялаў па беларускай этнаграфіі, дык ён напакаваў чамадан каробак з беларускімі цукеркамі і за іх, гэтыя цукеркі, а, хутчэй, проста за апантанасць ягоную, дзяўчаты дазвалялі яму на ноч браць рэдкія кнігі і дакументы. Замкнуць яго ў гасцініцы з другога боку, люч забяруць, а ён ноч фатаграфуе, там жа ў ванне праяўляе плёнкі... Спяшаўся, не было часу рукі як след памыць, дык потым з год экзэму вылечыць не мог... Дык вось, у адну з такіх начэй кароткае замыканне там было ці што, як пырхне, проста ў вочы і ручнік на сцяне загарэўся. Ён да дзвярэй, а яны ж зачынены. Ледзь патушыў. Добра што кнігі тады ў другім пакоі былі, ён ужо іх перазняў, спакаваў, каб назад у бібліятэку несці...

... А пачалося ўсё яшчэ ў шсцідзесятыя... Даўно пачалося. Гэта быў тысяча дзевяцьсот шэсцьдзесят... Няважна цяпер, які тады быў год... Ён прыехаў у сталіцу, паступаць у педінстытут, і толькі ўладкаваўся ў інтэрнаце, адразу паехаў на могілкі, здаля падобныя на ўзлесак ці стары парк, гарадскія могілкі. Ён хацеў адшукаць там магілу сваёй бабулі... Мама, як сказаў ёй, што сабраўся ў Мінск паступаць, пасадзіла яго побач, узяла за руку, сцішылася неяк, і ледзь чутна, горка так выдыхнула:

— Там недзе мама мая, бабуля твая пахаваная. Марыя Пятроўна Сечка.

І болей нічога. Яны з бацькамі ўсё жыццё пражылі ў Высокім, да Драгічына не дойдзеш, ехаць трэба, а бабуля, родная бабуля пахаваная ў сталіцы... Чаму? А мама толькі рукою махнула і расплакалася.

— Не пытай, сынок, не трэба...

Ён ведаў, што мама з бацькам рыехал ў Высокае перад самаю вайною, пасля педтэхнкума. У вайну бацька на фронце быў, мама яго ў першы год вайны нарадзіла. Тут, у Высокім, ён і школу скончыў, адсюль, з Высокага, і ў армію пайшоў, не дзе-небудзь, у Германіі, у ГДР служыў, і пасля арміі, зноў жа, як бацька з фронту, сюдыв, у Высокае вярнуўся, піянерважатым трохі папрацаваў, толькі вось цяпер нарэшце паступаць выбраўся... У педінстытут. Толькі вось яшчэ не вырашыў, на які факультэт.

Але спачатку яму хацелася, ён мусіў пастаяць ля бабулінай магілы. Яна ж таксама была настаўніцай, мама казала, што ён, Мікола, на яе, сваю бабулю, вельмі падобны. Такая ж светлая, амаль празрыстая, арыстакратычная скура, блакітныя, крыху пукатыя вочы, рудаватыя валсы, тонкія вусны і востры, птушыны нос. Толькі што ростам не выйшаў. Вайна. Мама кажа, ніколі паесці як след не мог, толькі прыкладзе яго да грудзей — страляюць. Дзеж тут насмокчашся. Брат з сястрою пасля вайны нарадзіліся, дык яны, хоць блізняты, ужо і адзін,

і другая. На дзве галавы за яго вышэй, і здаравейшыя... мама. Праўда, каб суцешыць яго, прыдумала: “Ты, Мікола, галоўнае, жонку сабе высокую вазьмі. Яна нам род і падправіць.” А бубуля высокая была, і валасы вакол галавы каронаю. Яна адразу пасля рэвалюцыі настаўніцкія курсы скончыла, і працавала недзе ў Хойніцкім ці Брагінскім раёне, вёска Бабчын, і мама, там, у Бабчыне наардзілася. Але чаго яе перад вайноюў Мінск пацягнула? Мама не кажа, а болей, пэўна, ніхто і не ведае. Так і застанецца гэта таямніцаю.

Як заўжды быў і застанецца для яго таямніцаю бабулін маляваны дыван, што, колькі ён сябе памятае, вісіць пры ягоным ложку. Гэта адзінае, што засталося ад бабулі, яна яго, гэты дыван маме ў пасаг намалявала. Не дыван — сон. Сярод кветак —густых півоняў ды яснавокіх рамонкаў, у нябеснай празрыстай глыбіні, не, бліжэй, тут, ля калодзежа, стаяць двое — малады вусаты казак з канём і прыгожая, танклявая дзяўчына з перакінутаю на грудзі даўгою рудаватаю касой, у малінавай, з белым карункавым каўнерыкам сукенцы... Казак нагу за нагу закруціў, і гаворыць нешта, расказвае... А дзяўчына слухае яго і чырванее. І кветкі, шыпшына, што яшчэ бліжэй, ля калодзежа, таксама, здаецца, зайшлася сорамам. Мама казала, што бабуля надта любіла шыпшыну, і ў іх пад вакном там. Дзе яны раней жылі, у Бабчыне, там у іх пад вакном таксама расла шыпшына. А яшчэ бабуля піла толькі крынічную ваду. Ля лесу была крынічка, дык яна туды шторанак, да сонца, хадзіла, мылася і вядзерца піць прыносіла... І тут ён, Мікола, у бабулю. Дасюль на вёсцы з яго ўсе пасміхаюцца, панічом дражняць. Як малы быў, што ні рабілі, не хацеў вады піць са свайго калодзежа, і цяпер яны яму брыдкая, балотам патыхае. А як малы быў, бацька яму ажно з другога канца вёскі ваду насіў, потым і сам прызвычаіўся бегаць па тую панскую ваду, чыстую, жывую, смачную.

Ля калодзежа, на дыване расла, квітнела шыпшына, а яму, колькі сябе памятае, заўжды хацелася зазірнуць у калодзеж, у той, намаляваны, і паглядзець, ці ёсць там, і якая там ёсць вада... Ды колькі не заглядаў — не відаць... Не намалявала бабуля вады... Толькі ўвесь засыпаны яркімі ружовымі кветкамі духмяны куст шыпшыны...

Вось-вось, на бабулінай магіле мусіць расці шыпшына... Калі тут, на гэтых могілках, можа яна расці. Бо дрэвы ж густыя, высокія, усё абдымаюць, накрываюць сваім ценем. І крыжы. Вакол адны крыжы. І магілы. І крыжы. Вакол адны крыжы...

Падгнілыя драўляныя, з’едзеныя іржою жалезныя, чугунныя, не простыя, з ажурнымі, каванымі промнямі, лісцем, кветкамі... яшчэ відаць, што яны былі чорнымі, а тут блакітнымі... Хоць можа гэта не кветкі, а іхнія шкілеты. На крыжах — не проста абрысы, шкілеты лісця і кветак, а вось тут шкілет сонца... Як жа ўсе гэтыя крыжы, пэўна, зайздросцяць сапраўдным кветкам і дрэвам, вось гэтым старым таполям і ліпам. Адны штогод, на пачатку лета засыпаюць магілы цёплым пухам. Вецер уздыхне і ўсчынаецца тапалёвая завея... Другія ж усё наўкола, голаў кружаць сваім мляўкім, салодкім водарам. Але галоўане, яны, гэтыя дрэвы, усё глыбей і глыбей урастаюць у зямлю і ўсё вышэй і вышэй цягнуцца ў неба. Яны жывыя, вільготныя, у іх пульсуе сок, яны адчуваюць мяккія дотыкі ветру і дажджу, яны ведаюць, што такое птушынае крыло і чалавечая далонь... Дрэвы жывыя, а яны, крыжы. Мёртвыя. Нават тыя, на якіх выкананы абрысы лісця і кветак, нават тыя, што зроблены з тых самых дрэваў. І калі іх кранаюць людзі, і калі на іх садзяцца птушкі, яны не маюць сілы адгукнуцца, яны маўчаць, яны змярцвелі назаўжды. А можа гэта закон прыроды? Усё, што зрабіў чалавек, усё да чаго ён дакранаецца сваёю рукою, ці яшчэ горш, нейкім інструментам, прыладаю, мусіць памерці? Так памерла ссечанае дрэва, і распаленае ў кузні жалеза...

— Вы нешта шукаеце?

Мікола, які ўжо з гадзіну, а можа і болей блукаў між зарослых травою магіл, пахіснутых крыжоў і помнікаў, і напружана прыглядаўся да ледзь чытэльных, змытых дажджом, з’едзеных іржою ці цвіллю прозвішчаў, рэзка павярнуўся і ніякавата павёў плячыма.

— Я мог бы вам дапамагчы, я тут усё ведаю... У мяне тут усе, пачынаючы з прадзеда, пахаваныя...

Не, Міколу ўразіў нават не сам гэты малады яшчэ чалавек — ссутулены, ці, можа, нават гарбаты, з шэрыі, пранізлівымі вачыма, вострым, падобным, як і ў яго самога, птушыным носам і бледным тварам... Шэрая ў колер вачэй берэтка, з-пад яе — даўгія, ледзь не да плячэй валасы, шэры шырокі пінжак. Рукі, нізка апушчаныя, вялікія, змазоленыя рукі. У ім было нешта ад Сярэдневечча, ад тых, таемных, прывідных сутарэнняў. Дзе блукае густое, сонечнае рэха... Міколу боллш за ўсё ўразіла тое.што гэты малады, не нашмат за яго старэйшы чалавек гаварыў па-беларуску. Тут. у сталіцы, зусім, як у вёсцы...

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Печать Пожирателя 3

Соломенный Илья
3. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя 3

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая