Сакрамэнта
Шрифт:
— Не, не, дзякуй, я сам...
Ты скажы, ажно голас займае, з непрывычкі. А па-руску адказваць няёмка, язык не паварочваецца адказваць гэтаму дзіваку па-руску. Мікола зачырванеўся, і, адвёўшы вочы, дадаў:
— Памажыце, калі можна...
Бабуліну магілу яны так і не адшукалі. Сонца садзілася. Сярод безыменных крыжоў, пад адным з якіх можа знайшла свой апошні прытулак ягоная бабуля, сярод нямых чугунных карункаў яшчэ блукалі цёплыя промні...
Такім было ягонае другое, калі лічыць мкляваны дыван першым, то такім было ягонае другое спатканне са сваёй бабуляй... І можна лічыць,
Цяпер ужо цяжка дакладна ўспомніць, пра што яны гаварылі ў той вечар. Але не, калі пастараца, усё, літаральна ўсё ўсплывае ў памяці. Як учора тое было... Як учора...
З могілак яны паехалі да Юрася. Ён дасюль так і жыве ў той самай аднапакаёўцы ў цэнтры горада. Тоўстыя сцены, высокія столі і пачуццё абсалютнай адасобленасці ад усяго свету. Ціха, як... у калодзежы...
— Мы тут жылі з мамаю, і пасля ейнае смерці я ўсё пакінуў так, як было, як было пры ёй...
Юрась сцягнуў з галавы береэтку і густыя русявыя валасы, гэтая ягоная амаль дзявочая стрыжка... Ён вельмі, надта ж быў падобны на сваю маму, якая строга, не, з енйкім глыбокім спачуваннем пазірала на іх з партрэта, што вісеў тут ж аў прыхожай, над люстэркам. Здаецца, вось-вось уздыхне...
— Яна нікуды не сыходзіла з гэтае хаты, — неяк спакойна, упэўнена дадаў Юрась, — Яна проста растала... Як снег, як паветра, арстала сярод сваіх любімых, з такою любоўю зробленых рэчаў... Вунь на абразах на покуці, вышыты ёю набожнік, крыжыкам. Чырвоным. Чорным крыжыкам, па белым, бялюткім кужалі... А там, на піяніна, пад збанком — таксама яна, шыдэлкам вязала, карункі. Быццам сняжынкі ў фортку наляцелі, нападалі і не растаюць... На канапе — посцілка, вось гэтая, у сіне-чырвоныя краты, гэта мама яшчэ ў дзявоцтве, калі на вёсцы жыла, ткала... І хаднікі-вясёлкі, таксама з вёскі. Мы дываноў ніколі не куплялі. І я цяпер толькі хаднікі пад ногі сцялю.
Мікола тады вельмі здзівіўся — у гарадской кватэры — як у вясковай хаце. Як у іх на вёсцы. Ягоная ж мама таксама ніколі ні посцілак, ні дываноў ніякіх не купляла. Трэба новыя выткаць, бацька ёй з гарышча кросны дастае... Толькі ў іх на вёсцы часцей не ў кратачкі, а ў паскі посцілкі ткуць. І ручнікі, навалочкі мама не крыжыкам, гладдзю вышывала, усё кветкамі, кветкамі. А хаднікі такія самыя — “вясёлкі”, толькі крыху ярчэйшыя... Ён, Мікола, калі малы быў, бывала, стане босы на хаднічок, ці яшчэ лепш — ляжа, вочы заплюсне і ўяўляе, што на сапраўднай вясёлцы, дзе-небудзь высока-высока ў небе адпачыве, грэецца...
— Гэта на Палессі любяць такія сакавітыя, сонечныя фарбы ды ўзоры...
Яны ўжо сядзелі н аканапе і юрась, мякка, ласкава пагладжваў маміну посцілку. І гаварыў, гаварыў...
— Кратачкі, пасачкі, кветкі... Мая мама, як і ты, родам з Палесся была... А на Віцебшчыне, там усе “дымкі” ткуць. Шэра0белыя, срабрыстыя такія посцілкі. Далікатныя. Па іх ўзоры, як кругі па вадзе расцякаюцца. Калі доўга глядзець — ажно галава кругам ідзе. На Віцебшчыне вады шмат, рэкі,
Мікола ніколі пра тое не задумваўся, гэта ў той вечар, у Юрася, ён раптам адкрыў для сябе, што і звычайны збан ці гарлач. Якіх вунь колькі заўсёды ў іх сушыцц ана плоце, і ручнікі, посцілкі. І нават хаднікі, можна разглядаць, пра іх можна гаварыць, як пра сапраўдныя творы мастацтва. І арнамент, колеры, каларыт гэтых вырабаў могуць расказаць пра прыродуд, пра эмперамент тамтэйшых людзей не горш з акнігі... Толькі мову гэтую трэба навучыцца разумець. Дзе знак сонца, дзе — засеянага поля, дзе пажаданне шчасця, а дзе перасцярога...
За дзівоснаю, мяккаю, духмянай, з мялісаю, гарбатай, яны гаварылі, дакладней, больш гаварыў Юрась, яны гаварылі, і не маглі нагаварыцца...
Юрась узяў паперу, аловак, нешта адразу маляваў, тлумачыў. Пра нешта ў яго, Міколы, пытаўся. А потым неяк незаўважна, яны зноў вярнуліся да гаворкі пра могілкі. Пра смерць... І Мікола ўспомніў, што вясною, на Радаўніцу, іхняя суседка, баба Маня, цётка Маня, заўжды ходзіць на могілкі і завязвае на крыжы ўсёй сваёй радні, на крыжы завязвае — каму ручнік, каму фартушок...
— я чуў, чуў пра гэта, — заківаў Юрась, — Там. Дзе пахаваны мужчына — ручнік, там, дзе жанчына — фартушок. Гэта яшчэ з даўніх, дахрысціянскіх часоў вядзецца. А яшчэ раней нябожчыкаў увогуле не хавалі. Не закопвалі. А палілі. Попел ссыпалі ў гаршчочак, гаршчочак ставілі на ўкапаны ў зямлю слуп... Лічылася, што такім чынам душы лягчэй вызваліцца з цела...
Мікола міжволі перасмыкнуўся. Гэтая глухая цішыня, зеленаваты паўзмрок (гарэла толькі настольная лямпа), і гэтыя размовы...
— Вы так лёгка пра гэта ўсё гаворыце, — перабіў ён Юрася. — Вы што, зусім не баіцеся смерці?
Юрась толькі павёў плячыма і, як падалося Міколу, ніякавата ўсміхнуўся...
— Калі я быў малы, бацька ў мяне вельмі рана памёр, дык вось, я вельмі баяўся смерці. Засынаць баяўся. А раптам у сне памру?.. І вось аднойчы мама прывяла мяне да сябе на кухню, узяла шклянку вады, лыжачку солі, размяшала яе ў вадзе і дае мне пакаштаваць. “Салёная?—пытаецца, — Вось бачыш, солі не відаць, яе няма. Яна памерла... А вада салёная. Так і мы, — кажа, — Мы паміраем, але гэта зусім не значыць, што мы знікаем назаўжды”... Чалавек не можа ператварыцца ў нішто, калі ён сапраўды чалавек”...
Тады ж, у той вечар Юрась даў паслухаць яму прывезеную, здаецца. З Балгарыі пласцінку з запісамі народных песень, сярод якіх былі і галашэнні...
Колькі потым сам Мікола запісаў гэтых галашэнняў па вёсках, нават кандыдацкую па іх абараніў, кніжку выдаў... І там, у той кніжцы. У тым зборніку, за кожным запісам — жывыя, часцей за ўсё. Ужо выцвілыя, налітыя слязьмі старэчыя вочы, спакутаваны, знямелы, бы з дрэва высечаны твар... Калі кабету просіш пагаласіць, проста так, дзеля таго, каб запісаць, рэдка якая згаджаецца. Гэта ж ёй ізноў вяртацца. Боль, роспач, хоць даўнія яны. Хоць састарэлыя, але ж не выпускаюць чалавека скрозь усё ягонае жыццё...