Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Цені

Алесь Чарвякоў выходзіў на працу а сёмай раніцы. Каля дома яго і сустрэў Францішак Аляхновіч.

–  О-о! Бацька нашай сцэны! Здароў будзь, — першым прывітаўся Чарвякоў. — Маеш што?

–  Прыйшоў вось да бацькі ЦВК [35] прасіцца…

–  Пра што?

–  З'ехаць хачу з Менска.

–  А што здарылася? — Чарвякоў адвёў Аляхновіча ад вокнаў дома — туды, дзе пачынаўся яшчэ голы пасля зімы парк.

–  Цесна мне стала… Тут і

таварыша Ждановіча дастаткова. — Аляхновіч хітравата прымружыў вочы.

35

Алесь Чарвякоў узначальваў Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР.

–  А сур'ёзна? — нахмурыў лоб Чарвякоў.

–  А сур'ёзна — не магу…

Чарвякоў уздыхнуў, прайшоў углыб парка — за ім і Аляхновіч. Затым, пэўна, штось вырашыў, спыніўся:

–  Значыць, сабраўся ў Вільню… Сям'я там?

–  Там.

–  Пасля абеда прыйдзеш да мяне… Што-небудзь скумекаю. Па ўсім, твае «Птушку шчасця» і «Цені» без цябе ставіць будуць…

У той дзень Чарвякоў выпісаў Аляхновічу камандзіроўку ў Радашковічы — «наладжваць тэатральную справу на раёне».

Аляхновіч напачатку завітаў на мігаўскі двор Уласава.

Дзень цёплы — і дзверы з сенцаў у хату адкрыты насцеж. Пасярод пакоя самаробны стол. На стулах — Уласаў з жонкай. Аляксандра Паўлаўна торапка круціла ручку швейнай машынкі. Аляксандр Мікітавіч сядзеў насупраць жонкі, штось пісаў у тоўстым сшытку. Малыя — Дзіма й Алег — таксама былі пры занятку: адзін пілаваў дошку, другі біў па ёй малатком…

Аляхновіч нават зніякавеў: не хацелася перарываць сямейную ідылію. Гаспадыня перапыніла работу, паправіла на плячах хусціну, пазнала Аляхновіча — і ўсміхнулася.

–  Вось гэта госць! — узрадаваўся і Уласаў — з аграмаднай копкай чорных вусоў, падстрыжаны «пад нуль», у шырокім зрэбным касцюме. Агледзеў Аляхновіча (з чамаданікам, цёплае паліто, зіхоткія чаравікі).
– Давай бліжэй, і табе месца хопіць, — і паказаў на лаву. — Куды гэта так выхранціўся? Во каму дома не сядзіцца!

–  Так-так, дома добра… — выдыхнуў Аляхновіч і стомлена сеў. — Ды яшчэ з такімі памочнікамі!
– і кіўнуў на малых.

–  Зразумеў… - Уласаў бліснуў шкельцамі пенснэ. — Сабраўся ляцець…

Аляксандра Паўлаўна схавала машынку, пачала збіраць на стол пачастунак:

–  Во, як і ведалі… З абедам прыпазніліся. А што гэтым часам у Менску чутно?

–  Калі вы пра харч — усе крамы адчынены, ды ў іх адно хлеб, квас і «сітро»… — Аляхновіч памаўчаў і сказаў да Уласава: — А на Камароўцы ЧК зноў страляе… А ў вас?

–  А ў нас бальшавікі пакуль толькі збожжа забіраюць…

Ноччу Аляхновіч нелегальна перайшоў пад Радашковічамі мяжу — дзе гэта лацвей было зрабіць, падказаў Уласаў.

–  Трымайцеся там… — сказаў ён, выпраўляючы госця. — Нешта будзе… А дарогай — на вось, прачытаеш… — і запіхнуў Аляхновічу ў кішэнь складзеную старонку газэты.

Яе Аляхновіч разгарнуў ужо ў «Польшчы», калі перайшоў мяжу, — газэта (назвы на адарванай старонцы

не было) перадрукоўвала Мемарыял Найвышэйшай рады БНР польскаму ўраду:

«<…> у імя <…> будучыні і каб паправіць старыя абмылкі і завязаць з Беларускім народам вузлы прыязьні, Найвышэйшая рада Беларускай Народнай Рэспублікі зварочваецца да Ураду Найясьнейшай Рэчыпаспалітай Польскай з просьбай зрабіць вось якія пастановы:

1. Прызнаць незалежнасьць Беларусі ў яе этнаграфічных граніцах і ў цеснай эканамічнай сувязі з суседнімі дзяржавамі, якія ўтварыліся з былой Расейскае імперыі.

2. Форму дзяржаўнага ладу, а таксама дзяржаўную і палітычную сувязь з суседзямі разрашыць Беларускі Устаноўчы Сход, які будзе скліканы тым часовым Урадам Беларускай Народнай Рэспублікі.

3. Усялякіе акупацыйные войскі павінны быць выведзены з беларускай тэрыторыі, а ў пераходным часе пратэктарат над Беларусьсю павінна ўзяць з рукі Лігі Народаў адна з дзяржаў, незаінтэрасаваных у Беларусі тэрытарыяльна.

Апрача гэтых асноўных пунктаў Найвышэйшая рада БНР просіць прыняць свайго прадстаўніка ў склад польскай дэлегацыі на мірные перагаворы з Савецкай Расеяй».

Пад Мемарыялам стаялі прозвішчы прадстаўнікоў Найвышэйшай рады Іваноўскага, Цярэшчанкі і Дубейкоўскага. Аляхновіч захавае тэкст Мемарыяла і праз некалькі тыдняў перадрукуе яго ў № 2 свайго новага часопіса «Беларускі Звон» ад 3 красавіка 1921 года. Аднак перамагла «эндэцкая» палітыка і ейны сцяганосец Грабскі. Незалежнасць падзеленай Беларусі так і засталася «папяровай»…

«Злосны» выкладчык

На пачатку сакавіка ў Вільні Аляхновіч сустрэўся з Тарашкевічам — абгаварыць навіны і, асобна, перадаць «галубіную пошту» ад Уласавай пляменніцы Веры (а ўжо ведаў, што Браніслаў з Верай даўно знаюцца).

Тарашкевіч жа нечакана агаломшыў:

 О! Добра, што цябе ўбачыў… Ты вельмі патрэбны. Будзеш вучыць польскай мове і літаратуры ў нашай гімназіі.

–  Як гэта? Я ж не патраплю. Мову яшчэ так-сяк… А літаратуру?

–  Выйсця няма. Ранейшая настаўніца з'ехала ў Коўну. Нікога не падабраць: не пачатак жа года… Словам, ідзі да Кахановіча, пагавары з ім.

Аніякіх планаў Аляхновіч яшчэ не паспеў скласці, і капейчына ад настаўніцкага заробка не стала б лішняй. Але ж і настаўнікам быць ніхто не вучыў…

А Кахановіч — дырэктар Віленскай беларускай гімназіі — яшчэ больш азадачыў:

–  Вучні слаба ведаюць польскую мову, а польскія школьныя ўлады патрабуюць заканчэння курса навучання па агульнай для ўсёй Польшчы праграме. Інакш усе гімназісты застануцца ў сваіх клясах на другі год. Выручай!

Часу ж на падрыхтоўку лекцый не было. Аляхновіч пастараўся выбраць найбольш кідкія і цікавыя матэрыялы з гісторыі польскай літаратуры і «бліснуць» імі перад аўдыторыяй — каб, крый Божа, не рассакрэцілі такога «прафесара». Адно добра: да заканчэння школьнага года заставалася некалькі тыдняў…

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 12

Орлов Андрей Юрьевич
12. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 12

Варяг

Мазин Александр Владимирович
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Варяг

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Неучтенный элемент. Том 8

NikL
8. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8