Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Дагуляліся. — Стась цмокнуў — і ўсе замаўчалі.

На пачатку 1919 года ў занятым бальшавікамі Менску былі закрыты створаныя пры немцах навучальныя ўстановы, перасталі выходзіць беларускія газэты. Начальнікам гарадскога гарнізона стаў добравядомы Крывашэін, Ландэр застаўся ў Маскве — стаў камісарам дзяржаўнага кантролю.

Яшчэ ў снежні на першым мітынгу шчыраваў камісар Бэрсан. Выступаючы на Пляцы Волі перад чырвонаармейцамі, не прамінаў выкрыкваць, трасучы вастраватым кулаком:

–  Смерць тарыбам і радам!

Напачатку салдаты не зважалі на сутулаватага акулярыка ў шэрым паліто, скураной —

не па марозе — шапцы, — ён павольна праціснуўся паміж няроўнымі шыхтамі памятых шынеляў, падсунуўся да трыбуны, счакаў, уважліва слухаючы, канца прамовы Бэрсана — і жвава скочыў на прыступку драўлянага ўзвышэння:

–  Таварышы! Я, сябра беларускай Рады, вітаючы сённяшні ваш прыход, ганаруся, што ўрэшце нямецкага акупанта выгналі з нашага краю. У Радзе я быў толькі таму, каб карыстацца ёю як трыбунаю і наагул ведаць, што ў ёй робіцца. Сёння…

–  Гані пана з Рады!

–  Вон падбрэхіча!

Крыкі чырвонаармейцаў, здалося, аглушылі акулярыка. Ён паціснуў плячыма, паспрабаваў яшчэ штось выкрыкнуць, але ўбачыў перад сабою настаўлены зіхоткі штых…

–  Злазь, а не — здыму! — чырвонаармеец жартаваць не збіраўся.

Вялы акулярык злез з прыспупак, зноў неўразумела паціснуў плячыма і павольна паклэпаў з Пляца Волі — уніз да моста над Свіслаччу..

Хоць урад Жылуновіча абвясціў быў Раду БНР без абароны законаў, у Менску засталіся шмат яе сябраў. Алесь Гарун, Язэп Лёсік, Іван Серада, Сымон Рак-Міхайлоўскі і Вацлаў Іваноўскі напачатку займалі нават немалыя пасады. Але былі і арышты — праўда, бальшавікі не ўсвядомілі яшчэ, каго і за што садзяць: Мамоньку арыштавалі як расійскага эсэра, Іваноўскага і Трэпку — як… палякаў (бо брат першага — Юры — быў на той час у Варшаве польскім міністрам, а бацька другога збіраў для вывазу ў Польшчу беларускія старадаўнія рэчы і лічыўся старшынёй нейкай польскай арганізацыі). Арыштавалі і Сераду — ды праз суткі вызвалілі.

Колішні камандуючы Заходнім фронтам Аляксандр Мяснікоў, не дамогшыся сабе ўлады на Беларусі (бо стварылася ЛітБелССР), паспрабаваў асталявацца ў Вільні, куды навіны з Менска амаль не патраплялі…

Камендант Горадні

Пасля пераезду з Вільні ў Горадню фармаванне беларускага палка замарудзілася. Выправіў становішча Кастусь Езавітаў, якога Рада прызначыла камандзірам Горадзенскага гарнізона. Праз два тыдні з падтрымкі Антанты ён атрымаў зброю і першую фінансавую дапамогу на ўвесь полк. Да Езавітава ў Горадзенскую камендатуру пачалі наведвацца прадстаўнікі замежных місій. Падчас прыезду адной з іх, антантаўскай, усе разам — Езавітаў, французскі і амерыканскі афіцэры — сфатаграфаваліся перад дзвярыма камендатуры, — у шыкоўным адкрытым самаходзе…

Кастусь Езавітаў не толькі ўзначальваў беларускі полк, але і выконваў абавязкі міністра беларускіх спраў (міністр Варонка часта выязджаў у Коўну і на правінцыі), кіраваў арганізаваным у Горадні культурна-асветным таварыствам «Бацькаўшчына» і выдаваў беларускую газэту з такой жа назвай.

У сакавіку 1919 года намаганнямі Езавітава ўтварыліся не толькі беларускі полк і батальён жаўнераў пры беларускай камендатуры, але і кавалерыйская частка. Далейшае фармаванне беларускага войска з ініцыятывы Езавітава распачалі ў Коўне — праз месяц і там узніклі-склаліся пяхотны (пад ачолам Станіслава Новіка) і артылерыйскі аддзелы, а таксама атрад кавалерыі.

18 красавіка начальнік

Горадзенскага гарнізона ў беларускай камендатуры сустрэўся з прадстаўнікамі літоўскай і французскай місій.

«Працоўны абед» расцягнуўся на некалькі гадзін. Галоўная прапанова была выказана літоўскімі прадстаўнікамі. Першым агучыў яе доктар Шаўліс, былы амбасадар Літвы ў Берліне:

— Вы, панове, ведаеце аб тым, што Польшча вядзе наступ на бальшавіцкую Расію. Папярэдне ўсе мы выказаліся за неабходнасць напрамую распытаць польскае кіраўніцтва пра яго палітыку ў адносінах да нашых дзяржаў — Літвы і Беларусі. З французскага боку падтрымаць нас у перамовах пагадзіўся пан палкоўнік Рэбоул.

–  Гэта вельмі важна, паколькі Польшча мусіць выступаць ледзь не марыянеткай Антанты, — дадаў былы міністр абароны Літвы палкоўнік Велікас. — І таму пачынаць адстойваць сваю незалежнасць і непадзельнасць перад ёй мы павінны ўжо зараз — калі вызваленне толькі чакаецца.

Езавітаў, які таксама атрымаў ад беларускага ўрада ў Коўне наказ ехаць у Варшаву, бачыў, што аніякіх разыходжанняў у падыходах літоўцаў і беларусаў не было, але ўсё ж вырашыў удакладніць:

–  А калі Польшча запатрабуе адначаснай мабілізацыі на незанятых бальшавікамі частках Літвы і Беларусі?

–  Можам на гэта пагадзіцца толькі з адной умовай — кожнае войска дзейнічае на тэрыторыі сваёй краіны. — Доктар Шаўліс, пэўна, абдумаў ужо і такую перспектыву.

–  А вы не выключаеце магчымасці падпісання праз некаторы час паміж Польшчай і Расіяй нейкай дамовы? — Езавітаў вырашыў «узважыць» усе варыянты.

–  Маеце на ўвазе падзел «франтавых» раёнаў? — уважліва зірнуў на беларускага палкоўніка Шаўліс. — Тады ўжо сёння мы павінны нагадаць Пілсудскаму пра магчымасць канфедэрацыі Літвы і Беларусі. Прыклад аўтаномнай беларускай Горадзеншчыны ў складзе Літвы яго павінен насцярожыць…

У Варшаву вырашылі ехаць неадкладна. Дэлегаты аб'яднанай літоўска-беларуска-французскай місіі выйшлі сфатаграфавацца на балкон беларускай камендатуры. Езавітаў, сябра дэлегацыі ў Варшаву, стаў злева, побач з ім — камендант Горадні падпалкоўнік Дзямідаў, далей — сябры дэлегацыі: доктар Шаўліс, палкоўнік Велікас, палкоўнік-colonnel (вусач у навюткай форме) Рэбоул, беларускі вайсковы аташэ пры французскай місіі ротмістр Рыхтэр. За Езавітавым — яго плац-ад'ютант Апанас Новік. Пасярод балкона вялікі шчыт з надпісам «Упраўленьне вайсковага начальніка Гродзенскага вокругу. Камэндант г. Гродно» і герб «Пагоня» — пад сцягамі: нацыянальным літоўскім (жоўта-зялёна-чырвоным), дзяржаўным Літоўскага Гаспадарства (чырвоным з белай «Пагоняй»), беларускім бел-чырвона-белым, знізу — французскі і ангельскі сцягі (фотаздымак потым надрукуе газэта «Беларускае Жыцьцё»).

У Польшчы ж — назаўтра яна адваюе ў Чырвонай арміі Вільню, — як выявілася, у знешне-палітычных пытаннях не было згоды. «Эндэкі» (нацыянал-дэмакраты) прапаведавалі ў адносінах да Беларусі і Літвы захопніцкія планы. Левыя ж дэмакраты запэўнівалі ў падтрымцы суседзяў. Пазіцыю апошніх 22 красавіка (на другі дзень пасля звароту Езавітава ў Горадню) выказаў у адозве да жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага сам Пілсудскі:

«…Стан беларускай няволі, які я, нарадзіўшыся на гэтай няшчаснай зямлі, добра ведаю, павінен нарэшце быць знішчаны і ўжо раз і назаўсёды ў гэтай быццам праз Бога забытай старонцы павінна запанаваць свабода і права вольнай нічым не звязанай гутаркі аб сваіх патрэбах…»

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Свет горизонта

BlackRaven
1. Свет горизонта
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Свет горизонта

Последний Паладин. Том 8

Саваровский Роман
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8

Тринадцатый IV

NikL
4. Видящий смерть
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый IV

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Седьмая встреча

Вассму Хербьёрг
Проза:
современная проза
4.00
рейтинг книги
Седьмая встреча

Меняя маски

Метельский Николай Александрович
1. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.22
рейтинг книги
Меняя маски

Наемный корпус

Вайс Александр
5. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Наемный корпус

Товарищ "Чума" 10

lanpirot
10. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 10

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Идеальный мир для Лекаря

Сапфир Олег
1. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль