Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Начны палёт

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

Але нават у гэтай барацьбе Рыўера і яго пілотаў нітавала маўклівае братэрства. Яны былі людзьмі аднаго гарту, імі валодала адна і тая ж прага перамагчы. Але Рыўер помніў і іншыя бітвы, якія даводзілася яму весці за пакаранне ночы…

…Рыўер звоніць, каб даведацца, якія апошнія паведамленні з борта самалёта.

XII

А тым часам патагонскі паштовы падышоў да буры, і Фаб'ен адмовіўся ад думкі абысці яе

бокам. Ён зразумеў, што навальніца ахапіла занадта вялікую плошчу: лінія бліскавіц ішла далёка ўглыб, азараючы бастыёны хмар. Ён паспрабуе прайсці пад імі, а калі гэта не ўдасца — паверне назад.

Ён паглядзеў на вышынямер: тысяча семдзесят метраў. Даў ручку ад сябе, каб пачаць зніжэнне. Матор адразу моцна закалаціўся, самалёт задрыжаў. Фаб'ен на вока выправіў вугал планіравання, потым праверыў па карце вышыню ўзгоркаў: пяцьсот метраў. Каб захаваць разрыў паміж сабой і ўзгоркамі, ён вырашыў ляцець на вышыні сямісот.

Фаб'ен ахвяраваў вышынёй — гэтак ігрок ставіць на карту ўсё сваё багацце.

Самалёт трапіў у завіхрэнне, праваліўся ўніз і затрымцеў яшчэ мацней. Фаб'ен адчуў, што яму пагражае нябачны абвал. Яму ўявілася — машына паварочвае назад і вяртаецца ў свет ста тысяч зорак… Але Фаб'ен не мяняе курсу ні на адзін градус.

Фаб'ен узважвае шанцы: магчыма, навальніца мае толькі мясцовы характар… Хутчэй за ўсё так, бо Трылью — бліжэйшы аэрапорт — паведаміў, што там неба захмарана на тры чвэрці. Значыць, у гэтай чорнай, непрагляднай, як бетон, масе яму прыйдзецца пражыць усяго нейкіх дваццаць хвілін. І ўсё-ткі пілот занепакоены. Падаўшыся ўлева, насустрач пругкаму ветру, ён намагаецца выглядзець хоць цьмяныя пробліскі, якія звычайна прабіваюць нават самую глухую цемру. Але зараз няма нават пробліскаў — толькі ледзь-ледзь прыкметна мяняецца шчытнасць мораку. Магчыма, яго проста ашуквае стомлены зрок.

Ён разгортвае запіску радыста:

«Дзе мы?»

Фаб'ен сам дорага даў бы за тое, каб гэта ведаць. Ён адказвае: «Не ведаю. Ідзём па компасе праз навальніцу».

Ён зноў нахіляецца. Яго непакоіць пук выхлапнога полымя, які завіс на маторы, як агнявы букет; полымя такое бледнае, што, калі б раптам раз'яснілася, яно адразу б растварылася ў месячным святле; але ў гэтай цемрадзі нябыту яно ўбірае ў сябе ўвесь відочны свет. Пілот глядзіць, як вецер туга звівае языкі полымя, падобныя на вогненныя паходні.

Кожныя паўхвіліны Фаб'ен нахіляецца да прыбораў, каб праверыць гіраскоп і компас. Ён ужо не асмельваецца болей уключаць чырвоныя лямпачкі: яны надоўга асляпляюць яго, але ад прыбораў з фасфарэсцэнтнымі лічбамі ліецца бледнае зорнае ззянне. Тут, сярод стрэлак і лічбаў, пілот адчувае зманлівую бяспеку; такое пачуццё бывае ў чалавека ў каюце карабля, калі хвалі перакочваюцца цераз палубу. З гэткаю жахлівай няўмольнасцю на самалёт коціцца ноч і з ёю ўсё, што нясе яна ў сваім мораку: скалы, абломкі, узгоркі…

«Дзе мы?» — зноў пытаецца радыст…

…Фаб'ен пачынае здагадвацца: надзвычайная бура, якая бушавала над Андыйскімі Кардыльерамі, перамяніла

фронт і рушыла да мора. Раней чым Фаб'ен зможа дэбрацца да гарадоў, на іх абрынецца цыклон.

«Даведайцеся пра надвор'е ў Сан-Антоніо».

«Сан-Антоніо адказвае: узнімаецца заходні вецер; на захадзе — бура. Неба амаль поўнасцю зацягненае хмарамі. У Сан-Антоніо кепская чутнасць: шум. Я таксама чую кепска. Думаю, хутка буду змушаны зняць антэну — перашкаджаюць разрады. Вы не намераны павярнуць? Якія вашы планы?»

«Пакіньце мяне ў спакоі. Запытайцеся пра надвор'е ў Байя-Бланка».

«Байя-Бланка адказвае: хвілін праз дваццаць з захаду на Байя-Бланку абрынецца моцная навальніца».

«Запытайцеся, што ў Трылью».

«Трылью адказвае: ураганны вецер трыццаць метраў у секунду, заходні; страшэнны лівень».

«Перадайце ў Буэнас-Айрэс: абложаныя з усіх бакоў; фронт буры разгортваецца на тысячу кіламетраў; поўная страта бачнасці. Што нам рабіць?»

Для пілота гэтая ноч была бязмежная. Яна не вяла ні да порта (усе яны здаваліся недасягальнымі), ні да світання: праз гадзіну сорак хвілін скончыцца бензін. Рана ці позна, так нічога і не бачачы, яны абрынуцца ў прорву.

Калі б можна было дачакацца дня…

Світальная зара ўяўлялася Фаб'ену залатым пясчаным пляжам, да якога іх магло прыбіць пасля выпрабаванняў злавеснай ночы. Пад крылом самалёта ўзніклі б выратавальныя берагі раўнін. Мірная зямля несла б свае сонныя фермы, статкі, узгоркі. Усе тыя невядомыя прадметы, якія перакочваюцца зараз у мораку, імгненна набылі б бяскрыўдны выгляд. О, калі б толькі было можна — як бы памкнуўся ён насустрач дню!..

Ён падумаў: «Кола замкнулася». І што б ні адбылося — усё мусіць вырашыцца яшчэ да світання, у непрагляднай цемрадзі.

Толькі гэтак. А было ж, першыя гадзіны світання былі яму як гаючыя лекі…

Але цяпер няма чаго ўзірацца на ўсход, туды, дзе жыве сонца: паміж самалётам і сонцам пралеглі прадонныя глыбіні ночы; з іх — не выбрацца.

XIII

— Паштовы з Асунсьёна ідзе добра. Гадзіны ў дзве прыбудзе. Але чакаецца сур'ёзнае запазненне паштовага з Патагоніі; відаць, яму давядзецца нялёгка.

— Так, месье Рыўер.

— Не выключана, што мы адправім эўрапейскі самалёт, не чакаючы прылёту патагонскага. Вы атрымаеце распараджэнне, як толькі прыбудзе асунсьёнскі. Будзьце напагатове.

Цяпер Рыўер перачытваў тэлеграмы, прынятыя ад паўночных аэрапортаў. Яны рассцілалі перад эўрапейскім паштовым месячную дарожку: «Неба чыстае, свеціць поўня, ветру няма». Горы Бразіліі, выразна акрэсленыя на зіхоткім небе, акуналі ў срэбныя хвалі мора свае зарослыя чорным лесам вяршыні. На гэты лес, не фарбуючы яго, нястомнай залевай ліліся месячныя промні. І астравы — таксама чорныя, як абломкі пасля караблекрушэння на марской пространі. І гэтая нястомная поўня на ўсім шляху — зіхоткі прамяністы ліхтар.

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 6

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

Кандель Феликс Соломонович
Научно-образовательная:
история
5.00
рейтинг книги
Евреи России. Времена и события. История евреев Российской империи

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Черный Маг Императора 15

Герда Александр
15. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 15

Боги не врут... 3

Седых Александр Иванович
3. Хранитель
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боги не врут... 3

Новые горизонты

Лисина Александра
5. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новые горизонты

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Наномашины, сынок! Том 1

Новиков Николай Васильевич
1. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, сынок! Том 1