Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Начны палёт

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

Калі Рыўер дазволіць адпраўленне, экіпаж эўрапейскага паштовага ўступіць у празрысты свет мяккага, праменнага ззяння. У свет, дзе нішто не пагражае парушыць раўнавагу паміж масамі цемры і святла. У свет, куды не пранікаюць нават ласкавыя дотыкі лёгкіх ветрыкаў, якія — варта ім толькі пасвяжэць — могуць за некалькі гадзін завалачы ўсё неба гнілымі хмарамі.

І ўсё-такі, гледзячы на гэтае ззянне, Рыўер вагаўся, быццам шукальнік золата на мяжы забароненага ўчастка. Тое, што тварылася зараз на поўдні, гучала абвінавачвальным прыгаворам Рыўеру, адзінаму абаронцу начных палётаў. Катастрофа ў Патагоніі можа настолькі ўмацаваць пазіцыі праціўнікаў,

што, магчыма, яго перакананасць акажацца бяссільнай перад імі. Але перакананасць Рыўера засталася ранейшай; магчыма, гэтая драма — вынік нейкага праліку, але яна сведчыла толькі пра гэты прыватны пралік і ні пра што болей. «Магчыма, трэба ўстанавіць назіральныя пункты і на захадзе… Трэба падумаць пра гэта. Як бы там ні было, у мяне ўсё тыя ж важкія прычыны стаяць на сваім; цяпер магчымасць няшчасных выпадкаў паменшыцца: адна прычына ўжо выяўленая». Няўдачы гартуюць мужных. На жаль, з людзьмі даводзіцца весці гульню, у якой амаль не бярэцца ў разлік сапраўдны сэнс рэчаў. Выйгрыш альбо пройгрыш залежыць ад нейкіх чыста знешніх акалічнасцей. І ўяўная відавочнасць пройгрышу звязвае цябе па руках і нагах.

Рыўер пазваніў.

— Ад Байі-Бланкі па-ранейшаму няма радыёграм?

— Няма.

— Выклічце яе па тэлефоне.

Праз пяць хвілін ён дапытваўся:

— Чаму ад вас няма вестак?

— Мы не чуем самалёта.

— Маўчыць?

— Невядома. Скрозь навальніцы. Нават калі ён нешта перадае, мы не чуем.

— А Трылью яго чуе?

— Мы самі не чуем Трылью.

— Пазваніце туды па тэлефоне.

— Спрабавалі: лінія пашкоджаная.

— Якое ў вас надвор'е?

— Пагрозлівае. Маланкі на захадзе і поўдні. Вельмі душна.

— Які вецер?

— Пакуль слабы, але гэта не болей чым на дзесяць хвілін. Маланкі імкліва набліжаюцца.

Маўчанне.

— Байя-Бланка! Вы мяне чуеце? Добра. Пазваніце мне праз дзесяць хвілін.

І Рыўер пачаў гартаць тэлеграмы з паўднёвых аэрапортаў. Усе паведамлялі адно і тое ж: самалёт маўчыць. Некаторыя аэрадромы ўжо не адказвалі Буэнас-Айрэсу, і на карце расплывалася пляма знямелых раёнаў, дзе над невялічкімі гарадкамі ўжо расшалеўся цыклон, дзе ўсе дзверы ўжо шчыльна замкнёныя і кожны дом на цёмных вуліцах, нібы карабель, адрэзаны ад свету і згублены ў ночы. Толькі світанне прынясе ім вызваленне.

Але, схіліўшыся над картай, Рыўер усё яшчэ не траціў надзеі выявіць дзе-небудзь лапінку чыстага неба; ён звярнуўся па тэлеграфе да паліцыі больш трох дзесяткаў правінцыйных гарадоў з пытаннем пра надвор'е, і адказы пачалі паступаць ужо. Кожная радыёстанцыя на лініі ў дзве тысячы кіламетраў атрымала загад: ак толькі будуць злоўлены пазыўныя самалёта, неадкладна, за трыццаць секунд, далажыць пра гэта ў Буэнас-Айрэс, які ў адказ паведаміць для перадачы Фаб'ену, дзе ён зможа знайсці прытулак…

…У поўнай нерухомасці Рыўер узіраўся ў ноч.

Вось так, кожная новая вестка несла ў сабе пагрозы самалётам. Кожны горад, калі лініі сувязі яшчэ былі не зруйнаваныя і ён меў магчымасць адказаць Буэнас-Айрэсу, паведамляў пра няўмольнае набліжэнне цыклону, нібы пра неспадзяванае варожае нашэсце. «Бура ідзе з глыбіні мацерыка, з Кардыльераў. Яна рухаецца да мора і змятае ўсё на сваім шляху…»

Зоркі здаваліся Рыўеру занадта бліскучымі, паветра — занадта волкім. Якая дзіўная ноч! Яна раптоўна пачынала падгніваць — падгніваць слаямі, як мякаць раскошнага з выгляду плода. Над Буэнас-Айрэсам яшчэ панавалі зоры, але гэта быў усяго толькі аазіс, прытым — недаўгавечны.

Да таго ж гэты порт быў недасягальны для экіпажа. Грозная ноч, якая гніла пад подыхам ветру. Ноч, якую нялёгка перамагчы.

Дзесьці ў яе нетрах блукаў самалёт, і на ягоным борце — бездапаможныя, устрывожаныя людзі.

XIV

Фаб'енава жонка пазваніла па тэлефоне.

У тыя ночы, калі Фаб'ен павінен быў вярнуцца, яна заўсёды вылічвала час палёту патагонскага паштовага: «Зараз ён вылятае з Трылью…» І зноў засынала. Трошкі пазней: «Цяпер ён ужо набліжаецца да Сан-Антоніо, ён ужо бачыць агні…» Тады яна ўставала, рассоўвала шторы і азірала неба: «Гэтыя воблакі замінаюць яму…» Часам сярод хмар, як пастух, прагульваўся месяц. І маладая жанчына вярталася ў пасцель, супакоеная месяцам і зоркамі: іх тысячы, яны, як жывыя істоты, акружаюць яе мужа. А гадзіне ночы яна звычайна адчувала, што ён ужо блізка: «Ён напэўна ўжо недалёка… Ён ужо бачыць Буэнас-Айрэс…» Тады яна зноў уставала, гатавала яму вячэру, гарачую каву: «Там, угары, так холадна…» Кожны раз яна сустракала Фаб'ена так, нібыта ён спусціўся са снегавых вяршынь: «Ты не замёрз?» — «Ніколечкі!» — «Усё роўна, сагрэйся трошкі…» Да гадзіны з чвэрцю ў яе ўсё было гатова. Тады яна званіла.

І ў гэтую ноч яна спыталася, як заўсёды:

— Фаб'ен ужо прызямліўся?

Сакратар, які падняў трубку, трошкі зніякавеў:

— Хто пытаецца?

— Сімона Фаб'ен.

— А! Хвілінку…

Не адважваючыся нічога сказаць, сакратар перадаў трубку загадчыку бюро.

— Хто гэта?

— Сімона Фаб'ен.

— А!.. Слухаю вас, мадам.

— Мой муж прызямліўся?

Запала маўчанне, якое здалося ёй невытлумачальным, — пасля кароткі адказ:

— Не.

— Ён спазняецца?

— Так…

Зноў маўчанне.

— Так… спазняецца.

— Ах!..

Гэта быў уздых параненай плоці. Спазненне — дробязь… дробязь… Але калі яно зацягваецца…

— Ах… А калі ён павінен прыляцець?

— Калі ён павінен прыляцець? Мы… Мы не ведаем.

Цяпер перад ёю была сцяна. Яна чула толькі рэха сваіх пытанняў.

— Малю вас, адкажыце мне! Дзе ён зараз?..

— Дзе ён зараз? Хвіліначку…

Марудлівасць гэтых людзей прычыняла ёй боль. Там, за сцяной, нешта адбывалася.

Нарэшце яны адважыліся:

— Ён вылецеў з Камадора ў дзевятнаццаць трыццаць.

— А з таго часу?

— З таго часу?.. Вельмі спазняецца… Вельмі спазняецца з-за кепскага надвор'я…

— А! З-за кепскага надвор'я…

Якая несправядлівасць! І якая падступнасць — у гэтай поўні, у яе ціхамірным ззянні тут, над Буэнас-Айрэсам! Маладая жанчына раптоўна ўспомніла, што ад Камадора да Трылью ўсяго толькі гадзіны дзве лёту, не болей.

— І ён цэлых шэсць гадзін ляціць да Трылью?! Але ж пасылае ён вам радыётэлеграмы?!. Што ён кажа?

— Што ён кажа? Але ў такое надвор'е… Вы самі разумееце… Яго радыёграмы да нас не даходзяць.

— У такое надвор'е!..

— Вось што, мадам, давайце дамовімся: мы абавязкова пазвонім вам, як толькі што-небудзь даведаемся.

— Ах, вы самі нічога не ведаеце…

— Усяго добрага, мадам…

— Не! Не! Я хачу гаварыць з дырэктарам!

— Месье дырэктар вельмі заняты, мадам, ён на нарадзе…

— Ах! Мне гэта ўсё роўна! Мне гэта абсалютна ўсё роўна! Я хачу гаварыць з ім!

Загадчык бюро выцер успацелы лоб.

Поделиться:
Популярные книги

Страж Кодекса. Книга VI

Романов Илья Николаевич
6. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VI

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отряд

Группа крови на рукаве

Вязовский Алексей
1. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Группа крови на рукаве

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Черный Маг Императора 16

Герда Александр
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24