Начны палёт

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Начны палёт

Начны палёт
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:
Тэкст падаецца ў скарочаным выглядзе

I

Пагоркі пад крылом самалёта ўжо ўрэзвалі свае цёмныя контуры ў золата змяркання. Раўніны пачыналі струменіцца роўным зіхоткім святлом: у гэтай краіне яны раздорвалі сваё золата з такой жа шчодрасцю, з якой яшчэ доўгі час пасля зыходу зімы выпраменьваюць снежную белату. І лётчык Фаб'ен, які з крайняга поўдня Патагоніі вёў паштовы самалёт на Буэнас-Айрэс, пазнаваў надыход вечара па тых жа прыкметах, па якіх даведваюцца пра гэта воды гавані: па ціхамірнасці, па лёгкай хвалістасці, якая ледзь кратала ціхія аблокі.

Фаб'ен быццам выходзіў на бязмежны, лагодны рэйд. Часам у гэтай цішы яму пачынала здавацца, што ён робіць нетаропкую прагулянку, што ён — пастух. Пастухі Патагоніі няспешна брыдуць ад статка да статка: Фаб'ен ішоў ад горада да горада — ён пасвіў гэтыя невялічкія гарадкі. Ён спатыкаў іх праз кожныя дзве гадзіны — гарады прыставалі на вадапой да берагоў рэк альбо мірна скублі траву на раўнінах. Часам, пасля соцень кіламетраў стэпавых прастораў, яшчэ бязлюднейшых, чым мора, ён пралятаў над адзінокім хутарам, які, здавалася, плыў яму насустрач па хвалях прэрыі, несучы на сабе груз чалавечых жыццяў; тады Фаб'ен, пагойдваючы крыламі, вітаў гэты карабель.

«Паказаўся Сан-Хуліан; праз дзесяць хвілін пойдзем на пасадку».

Бортрадыст перадаў гэтае паведамленне па ўсёй лініі.

На дзве з палавінай тысячы кіламетраў, ад Магеланавага праліва да Буэнас-Айрэса, ланцугом расцягнуліся падобныя адна да адной пасадачныя пляцоўкі; але за гэтым аэрадромам пачыналася ноч; гэтак у Афрыцы за апошнім пакорным селішчам залягае сама невядомасць.

Радыст перадаў пілоту запіску:

«Вакол шалеюць навальніцы, у мяне ў навушніках бясконцы трэск. Можа, заначуем у Сан-Хуліане?»

Фаб'ен усміхнуўся: неба было спакойнае, як акварыум, і ўсе аэрадромы наперадзе дакладвалі: «Неба чыстае, ветру няма». Ён адказаў:

— Паляцім далей.

А радыст думаў, што дзесьці, як чарвяк у яблыку, прытаіліся навальніцы; ноч выглядала раскошна, аднак сям-там пачынала падгніваць, і яму было непрыемна ўваходзіць у гэты морак, гатовы распасціся, як гніляк…

…Дзесяць хвілін пярэдыху — і зноў у дарогу.

Фаб'ен азірнуўся і паглядзеў на Сан-Хуліан: цяпер гэта была ўсяго толькі жменька агеньчыкаў; потым яна стала невялічкім россыпам зорак і, яшчэ раз панадзіўшы да сябе, развеялася на пыл.

«Я ўжо не бачу прыбораў: трэба ўключыць святло».

Ён пакратаў кантакты, але святло чырвоных лямпачак кабіны расплывалася ў блакітным прыземку і не асвятляла цыферблатаў, Фаб'ен затуліў лямпачку рукой — пальцы амаль не афарбаваліся.

«Зарана».

А ноч узнімалася, нібы цёмны дым, і ўжо запоўніла лагчыны. Яны ўжо зраўняліся з раўніннымі абшарамі. У селішчах загараліся агні, і сузор'і іх пераклікаліся ў змроку. І Фаб'ен таксама мігаў бартавымі агнямі, адказваў агеньчыкам сёлаў. Усю зямлю акрыла сетка аклікальных агнёў; кожны дом, апынаючыся перад воблікам бязмежнай ночы, запальваў сваю зорку, — гэтак маяк пасылае свой промень у морак мора. Іскры зіхацелі ўсюды, дзе жыў чалавек. Самалёт уваходзіў сёння ў браму ночы, як караблі ўваходзяць на рэйд — лёгка і плаўна. І Фаб'ен быў шчаслівы.

Ён схіліўся над прыборнай дошкай. Стрэлкі пачалі ўжо фасфарэсцыраваць. Праверыў паказанні прыбораў і застаўся задаволены. Так, ён надзейна ўсталяваны ў небе. Пакратаўшы пальцам сталёвы ланжэрон, ён адчуў у метале пульсацыю жыцця: метал не вібраваў — ён жыў. Пяцьсот конскіх сіл, упрэжаных у матор, спарадзілі ў нетрах матэрыі пяшчотную плынь, якая пераўвасобіла холад металу ў аксамітную плоць. Пілот зноў адчуў у палёце не галавакружэнне, не схамянелую радасць, а таямнічую тужлівасць жывога арганізма…

II

Дык вось, тры паштовыя

самалёты — з Патагоніі, з Чылі і з Парагвая — вярталіся ў Буэнас-Айрэс з поўдня, захаду і поўначы. У Буэнас-Айрэсе пошту павінны былі пагрузіць у самалёт, які блізка апоўначы адпраўляўся ў Эўропу.

Трое пілотаў ляцелі, агорнутыя ноччу, думалі пра свой палёт і, трымаючы курс на вялізны горад, паволі спускаліся са сваіх грозных альбо мірных нябёсаў, як спускаюцца з гор сяляне.

Рыўер, дырэктар сеткі паветраных ліній, хадзіў узад і ўперад па пасадачнай пляцоўцы буэнас-айрэскага аэрапорта. Ён быў маўклівы: ніводзін з трох самалётаў яшчэ не прызямліўся — і дзень усё яшчэ таіў для яго небяспеку. Але прыходзілі тэлеграма за тэлеграмай, і Рыўер адчуваў, як з кожнай хвілінай менее вобласць невядомага, і ён, вырываючы нешта з лапаў лёсу, выцягвае экіпажы самалётаў з ночы на бераг.

Падышоў службовец і перадаў Рыўеру радыёграму:

— Паштовы з Чылі паведамляе, што бачыць агні Буэнас-Айрэса.

— Добра.

Неўзабаве Рыўер пачуе гул матора: ноч ужо аддае яму адзін самалёт; гэтак і прылівы і адлівы мора, поўнага таямніц, выкідваюць на бераг скарб, так доўга калыханы хвалямі. А потым ноч верне яму і два астатнія самалёты.

Тады гэты дзень завершыцца. Тады стомленыя каманды адправяцца спаць, і свежыя каманды прыйдуць ім на змену. Але Рыўер не зможа адпачыць: надыдзе чарга трывогі за эўрапейскі паштовы. І гэтак будзе заўсёды. Заўсёды. Упершыню гэты стары ваяка са здзіўленнем адчуў, што стаміўся. Прыбыццё самалётаў ніколі не стане для яго той перамогай, якая завяршае вайну і пачынае эру блаславёнага міру. Гэта будзе заўсёды толькі яшчэ адзін крок, пасля якога будзе зроблена тысяча падобных крокаў. Рыўеру здавалася, шіо ён трымае на выцягнутых руках страшэнны груз, трымае доўга, без пярэдыху, без надзеі на перапачынак. «Старэю…» Мабыць, ён старэе, раз душы было ўжо мала аднаго толькі дзеяння. Дзіўна, такія думкі ніколі яшчэ не трывожылі яго. З задуменным мармытаннем да яго падступалі хвалі дабрыні і пяшчоты, якія ён звычайна гнаў ад сябе прэч, — хвалі незваротна страчанага акіяна. «Значыць, усё гэта так паблізу?..» Вось як непрыкметна і паступова прыйшоў ён да старасці, да думак: «А вось наступіць час…», да думак, якія так аздабяюць чалавечае жыццё. Нібыта і сапраўды можа некалі «наступіць час», і недзе ў канцы жыцця дасягнеш блаславёнага спакою, пра які так марыцца! Магчыма, няма і перамогі. Не могуць раз назаўжды прыбыць усе паштовыя самалёты…

Рыўер прыпыніўся каля старога механіка Леру, які корпаўся ля самалёта. Леру працаваў ужо сорак гадоў. Ён аддаваў рабоце ўсе свае сілы. Калі а дзесятай вечара або апоўначы Леру вяртаўся дадому, перад ім не расхінаўся нейкі іншы свет, вяртанне дамоў не было для яго ўцёкамі. Рыўер усміхнуўся гэтаму чалавеку з грубым тварам; механік кіўнуў на быццам падсіненую вось:

— Яна была занадта туга замацавана, я паправіў.

Рыўер нахіліўся да восі. Рыўер зноў вярнуўся да службовых клопатаў:

— Трэба будзе сказаць у майстэрнях, каб падганялі гэтыя штукі павальней.

Пакратаўшы пальцамі драпінкі на метале, Рыўер зноў уважліва пагладзеў на Леру, на яго суровы, спярэшчаны маршчакамі твар. З языка сарвалася дзівакаватае пытанне, і Рыўер сам усміхнуўся, задаўшы яго:

— Скажыце, Леру, у сваім жыцці вы шмат часу патрацілі на любоў?

— О! Любоў, пане дырэктар… гэта такая штука…

— Вам, як і мне, на гэта не хапала часу…

— І сапраўды, не вельмі хапала…

Рыўер услухоўваўся ў ягоны голас, намагаючыся зразумець, ці не гучыць у адказе гаркота: гаркоты не было. Азіраючыся на прамінулае жыццё, гэты чалавек адчуваў спакойнае задавальненне сталяра, які адпаліраваў цудоўны плашчак: «Вось і ўсё. Гатова!»

Комментарии:
Популярные книги

Третий. Том 5

INDIGO
5. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 5

Бандит

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Бандит

На границе империй. Том 10. Часть 10

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 10

Железное пламя

Яррос Ребекка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Железное пламя

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

По прозвищу Святой. Книга первая

Евтушенко Алексей Анатольевич
1. Святой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
По прозвищу Святой. Книга первая

Я – Легенда 2: геном хищника

Гарцевич Евгений Александрович
2. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Легенда 2: геном хищника

Камень. Книга пятая

Минин Станислав
5. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
6.43
рейтинг книги
Камень. Книга пятая

Analyste

Мелехов Андрей Михайлович
Аналитик
Фантастика:
социально-философская фантастика
юмористическая фантастика
6.57
рейтинг книги
Analyste

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Володин Григорий Григорьевич
34. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 34

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4