Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Начны палёт

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

Спускаючыся з Парагвая па прыступках аэрадромаў, быццам выходзячы з дзівоснага саду, багатага кветкамі, нізкімі дамкамі і павольнымі рэчкамі, самалёт слізгаў па-за межамі цыклону, і хмары не знішчылі на ягоным шляху ніводнай зоркі. Дзевяць пасажыраў, захутаныя ў дарожныя капы, прыціскаліся лбамі да акенцаў, быццам да вітрын з каштоўнасцямі: маленькія

аргенцінскія гарадкі перабіралі ўжо ў змроку свае залатыя ружанцы ў пяшчотным бляску золата гарадоў. Уперадзе пілот падтрымліваў сваімі рукамі каштоўны груз чалавечых жыццяў, і ў яго вялікіх, шырока расплюшчаных вачах казапаса люстравалася поўня. Буэнас-Айрэс ужо заліваў далягляд ружовым заравам, гатовы заззяць усімі сваімі камянямі, як той казачны скарб. Пальцы радыста выстуквалі апошнія тэлеграмы — быццам пасылалі фінальныя гукі вялікай санаты, якую ён весела адбарабаніў у небе, мелодыя якой так цешыла Рыўера; потым радыст прыняў антэну, злёгку пацягнуўся, пазяхнуў і ўсміхнуўся: прыбылі!

Прызямліўшыся, лётчык убачыў пілота эўрапейскага паштовага; той стаяў, засунуўшы рукі ў кішэні і прываліўшыся спінай да свайго самалёта.

— Гэта ты павязеш пошту далей?

— Я.

— Патагонец ужо тут?

— Яго ўжо і не чакаюць. Згінуў. Надвор'е добрае?

— Выдатнае. Дык што, Фаб'ен згінуў?

Яны не сталі шмат гаварыць на гэтую тэму. Адчуванне вялікага братэрства пазбаўляла іх ад неабходнасці казаць гучныя словы.

Мяхі з асунсьёнскай транзітнай поштай перагружаліся ў эўрапейскі самалёт; пілот, па-ранейшаму нерухомы, закінуўшы галаву і прыпёршыся патыліцай да кабіны, глядзеў на зоры. Ён адчуваў, як у ім нараджаецца магутная сіла, як яго запаланяе магутная радасць.

— Пагрузілі? — спытаўся нехта. — У такім разе — кантакт!

Пілот не варушыўся. Запусцілі матор. Плячыма, прыціснутымі да самалёта, пілот адчуў, што самалёт ажыў. Нарэшце, пасля столькіх супярэчлівых вестак — ляцім… не ляцім… — пілот мог быць спакойны. Яго рот прыадкрыўся, і ў месячным святле бліснулі яго зубы, як зубы маладога драпежніка.

— Асцярожна…

уночы… гэй!

Ён не чуў парад свайго таварыша. Засунуўшы рукі ў кішэні, закінуўшы ўгору галаву, павярнуўшы свой твар да хмараў, рэк і мораў, ён бязгучна смяяўся. Смех быў нячутны, але ён працяў яго, прабег па ягоным целе, як ветрык па лістоце дрэва… Смех быў зусім нячутны, але ён быў куды мацней і хмараў, і гор, і рэк, і мораў.

— Што з табой?

— Гэты балван Рыўер думаў… што… што мне страшна!

XXIII

Праз хвіліну ён узляціць над Буэнас-Айрэсам, і Рыўер, які ўзнавіў бітву, хоча пачуць яго. Пачуць, як ён узнікне, праракоча і растане, як магутны поступ арміі, што рухаецца сярод зор.

Скрыжаваўшы рукі, Рыўер праходзіць міма сакратароў. Ён спыняецца ля расчыненага акна, слухае і разважае.

Калі б ён адмяніў хоць аднюсенькі вылет, справа начных палётаў была б прайграна. Але, апярэджваючы тых слабакоў, якія заўтра адракуцца ад яго, Рыўер выпусціў у ноч яшчэ экіпаж.

Перамога… паражэнне… гэтыя словы самі па сабе не маюць ніякага сэнсу. У іх немагчыма ўмясціць усё жыццё, жыццё ўвесь час нараджае ўсё новыя і новыя вобразы. Перамога аслабляе народ, паражэнне нараджае ў ім новыя сілы. Паражэнне, якое выпала на долю Рыўера, можа стаць урокам, які наблізіць сапраўдную перамогу. Толькі адно мае значэнне: рух падзей.

Праз пяць хвілін радысты паднімуць на ногі аэрадром. Усе пятнаццаць тысяч кіламетраў адчуюць пульсацыю жыцця, і ў гэтым — вырашэнне ўсіх задач.

Ужо ўзнімаецца ў неба арганная музыка: самалёт.

Павольна праходзячы міма сакратароў, якія ўгінаюць галовы пад яго суровым паглядам, Рыўер вяртаецца да сваёй работы. Рыўер Вялікі, Рыўер Пераможца, які нясе цяжар сваёй нялёгкай перамогі.

Поделиться:
Популярные книги

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Вернувшийся: Новая жизнь. Том I

Vector
1. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Новая жизнь. Том I

Я еще барон. Книга III

Дрейк Сириус
3. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще барон. Книга III

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Глэрд VIII: Базис 2

Владимиров Денис
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2

Звездная Кровь. Экзарх II

Рокотов Алексей
2. Экзарх
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх II

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Зодчий. Книга III

Погуляй Юрий Александрович
3. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга III

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2

Адепт

Листратов Валерий
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Адепт