Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Начны палёт

Сент-Экзюпери Антуан де

Шрифт:

— Адну хвілінку!..

Ён расчыніў дзверы ў кабінет да Рыўера:

— З вамі хоча гаварыць мадам Фаб'ен.

«Вось яно, — падумаў Рыўер, — вось яно, тое, чаго я баяўся». На першы план драмы выступаюць пачуцці… Спачатку Рыўеру хацелася іх адвергнуць: матак і жанчын не дапускаюць у аперацыйную. І на караблі ў хвіліну небяспекі пачуцці павінны маўчаць. Хваляванне не памагае ратаваць… І ўсё ж ён згадзіўся:

— Злучыце яе са мной.

Ён пачуў далёкі голас, ціхі, дрыготкі, і адразу зразумеў, што не можа сказаць ёй праўды. Сысціся зараз у паядынку — хіба гэта хоць аднаму

з іх прынесла б якую палёгку?

— Мадам, прашу вас, супакойцеся! У нашай справе так часта здараецца доўга чакаць вестак…

XV

Можа, у гэтай паперчыне, складзенай у чатыры столкі, — паратунак… Сціснуўшы зубы, Фаб'ен разгортвае яе.

«Звязацца з Буэнас-Айрэсам немагчыма. Я нават не магу болей трымаць ключ — б'е токам у пальцы».

Раззлаваны, Фаб'ен хоча напісаць адказ, але варта яму хоць на момант адпусціць штурвал, як магутная хваля працінае цела: паветраныя токі прыўзнімаюць яго разам з пяццю тонамі металу і шпурляюць убок. Ён адмаўляецца ад спробы пісаць…

…Прыбор паказвае вышыню: пяцьсот метраў. Гэта вышыня ўзгоркаў. Пілоту мроіцца, што ўзгоркі коцяцца насустрач самалёту галавакружнымі хвалямі. Што ўсе гэтыя глыбы зямлі, самая дробная з якіх можа на друзачкі струшчыць самалёт, быццам сарваліся са сваіх прымацаванняў, адвінціліся і пачынаюць, як п'яныя, кружыцца вакол яго. Што вакол яго пачынаецца нейкі няўцямны танец, які ўсё мацней і мацней заціскае яго ў сваім коле.

І пілот прымае рашэнне. Ён пасадзіць самалёт абы-дзе, з рызыкай расплюшчыць яго аб зямлю. І, прынамсі, каб хоць унікнуць сутыкнення з узгоркамі, ён выпускае ў ноч адзіную асвятляльную ракету. Ракета ўспыхвае, узвіваецца ўгору, апісвае круг і, асвяціўшы гладкую раўніну, гасне: пад самалётам — мора.

Маланкай мільгае думка: «Прапаў. Нават пры папраўцы на сорак градусаў мяне аднесла. Гэта цыклон. Дзе ж зямля?» Фаб'ен паварочвае на захад. Ён думае: «А вось цяпер, без ракеты, я разаб'юся». Рана ці позна, гэта павінна было здарыцца. А яго таварыш там, ззаду… «Ён зняў антэну — безумоўна». Але Фаб'ен болей не злуе на яго. Дастаткова яму, пілоту, проста расхіліць рукі, і іх жыццё адразу ж рассыплецца жменькаю тлену. Фаб'ен трымае ў руках два жывыя гулкія сэрцы — таварышава і сваё… І раптам ён палохаецца сваіх жа рук.

Паветраныя токі б'юць па самалёце, як таран; каб паслабіць скалананне штурвала, якое можа абарваць тросы кіравання, ён штомоцы трымаў рукамі штурвал. І ні на секунду не выпускаў яго. А цяпер ён раптам перастае адчуваць свае зняможаныя рукі. Ён спрабуе паварушыць пальцамі, каб пераканацца, што яны яшчэ слухаюцца яго. Рукі заканчваюцца не пальцамі, а нечым чужым, нейкімі вялымі і нячулымі адросткамі. «Трэба штосілы ўяўляць, што я сціскаю пальцы…» Але ён не ведае, ці дойдзе гэтая думка да яго рук. Скалананні штурвала Фаб'ен адчувае цяпер толькі праз боль у плячах: «Штурвал выслізне ад мяне. Рукі расчэпяцца…» Але ён жахаецца гэтай думкі; яму здаецца, што гэты раз рукі могуць паддацца таемнай сіле ўяўлення, што пальцы павольна расціскаюцца ў цемрыве — гатовыя здрадзіць.

Фаб'ен

мог бы яшчэ змагацца, мог бы зноў і зноў выпрабаваць свой шанц: лёс — як знешняя сіла — не існуе. Але існуе нейкі ўнутраны лёс: наступае хвіліна, калі чалавек знячэўку адчувае сваю ўразлівасць, і тады памылкі зацягваюць яго, як галавакружэнне.

І раптам, менавіта ў адну з такіх хвілін, навальнічныя хмары неспадзявана разамкнуліся, і ў іх разрыве, прама над галавой, заззяла, быццам смяротная прынада на дне пасткі, жменька зорак.

Ён зразумеў, што гэта пастка: бачыш у шчылінку тры зоркі, ірванешся да іх, а потым ужо не можаш спусціцца, — і грызі цяпер свае зоркі…

Але пілот гэтак згаладаўся па святлу, што не ўстояў перад спакусай.

XVI

Ён падняўся. Цяпер дзякуючы зорным арыенцірам стала трошкі лягчэй спраўляцца з гайданкай. Прамяністы магніт зор прыцягвае да сябе. Пілог знясілеў у доўгай пагоні за святлом! Ён цяпер нізавошта не пойдзе ўпрочкі ад самай цьмянай іскрынкі. Агеньчык якой-небудзь карчмы здаўся б Фаб'ену зараз гэткім скарбам, што ён да скону кружыўся б вакол гэтага жаданага знака.

І вось ён узносіцца да светлых палёў.

Паднімаецца паволі, па спіралі, быццам узбіраючыся ўгору па шахце студні, якая адразу ж замыкаецца пад ім. І з цягам таго, як Фаб'ен паднімаецца, хмары страчваюць свой брудны колер, яны плывуць насустрач, як хвалі, і робяцца ўсё чысцейшыя, усё бялейшыя. І вось Фаб'ен вырываецца з воблачнасці.

Ён бясконца ўражаны, аслеплены неспадзяванымі патокамі святла. Ён змушаны на некалькі секунд заплюшчыць вочы. Ён ніколі не паверыў бы, што начныя аблокі могуць быць такія асляпляльна яркія. Поўня і бляск мноства сузор'яў ператварылі іх у прамяністыя хвалі.

Адным рыўком вынырнуўшы з хмар, самалёт у той жа міг апынуўся ў царстве неймавернага спакою. Сюды не даходзіла ніводная хвалечка. Нібы лодка, што прамінула мол, самалёт зайшоў у прытульныя воды. Ён быццам кідае якар у невядомым куточку мора, у лагоднай бухце зачараваных астравоў. Унізе, пад самалётам, шалее ўраган; там зусім іншы свет, тоўшча ў тры тысячы метраў, працятая шквальнымі вятрамі, вадзянымі смерчамі, маланкамі; але гэты свет урагану паварочвае да зор твар з крышталю і снегу.

Фаб'ену мроіцца, што ён дасягнуў прыстворку раю: усё заззяла — рукі, адзенне, крылы самалёта. Святло зыходзіць не ад зор, яно плешча знізу, яно навокал, яно крынічыць з гэтых белых гурбаў.

Хмары, якія пластаюцца пад самалётам, люструюць увесь снежны бляск, атрыманы імі ад поўні. Яны зіхацяць, праменяцца і справа, і злева, высокія, як вежы. Экіпаж купаецца ў малочнай плыні святла. Абярнуўшыся, Фаб'ен бачыць, як усміхаецца бортрадыст.

— Гэта ўжо лепш! — крычыць радыст.

Але ягоны голас патанае ў шуме палёту, і адзінай сувяззю паміж імі застаюцца ўсмешкі. «Я сапраўды з глузду з'ехаў, — думае Фаб'ен, — я ўсміхаюся… А мы ж прапалі».

Але ўсё-такі тысячы цёмных рук выпусцілі іх. З Фаб'ена знялі вяроўкі, як з вязня, якому дазволена трошкі пагуляць у самоце сярод кветак.

Поделиться:
Популярные книги

Страж Кодекса. Книга VI

Романов Илья Николаевич
6. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VI

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Отряд

Валериев Игорь
5. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Отряд

Группа крови на рукаве

Вязовский Алексей
1. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Группа крови на рукаве

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

Наследие Маозари 5

Панежин Евгений
5. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 5

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Черный Маг Императора 16

Герда Александр
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24