Мяжа
Шрифт:
Ён сядзеў з ёю побач на лаўцы, смактаў цыгарэту і ўсё ніяк не мог наважыцца перайсці да галоўнага. З агарода пахла яблыкамі і кропам. На серабрыстым гамачку павуціны, развешаным паміж лаўкай і плотам, вісеў цыліндрык попелу. Сонца прабівалася праз цень галін над галавою, звінела лета, і недзе далёкадалёка, куды сто гадоў ідзі — не дойдзеш, „закідалі хлопцы вуды, хто на хлеб, на чарвяка“…
Нарэшце ён старанна ўтаптаў недакурак у цвёрдую каля лаўкі зямлю і падняўся.
— Я ўжо такая радая, мо хоць пад старасць…
— Вы ведаеце, што ваш сын злодзей? — абарваў ён яе.
Такога вераломства яна не чакала, зусім не была падрыхтаваная да гэтага. Таксама падхапілася, спалохана на Паўла гледзячы, відаць, напужаная не так гэтай раптоўнай
Аднак хутка справілася з сабою. Выраз страху на твары змяніўся на рашучасць. Цяпер яна гатова была бараніць сваё дзіця да канца і любымі сродкамі.
— А вы на яго не нагаварвайце, — прамовіла таксама і холадна, і строга. — Як ён краў, то ён за сваё адседзеў! Адмучыўся, бедны, ні за што ні пра што! Гэта ж не ён — кампанія крала, а як ён мяккі, за сябе пастаяць не можа, дык на яго і спіхнулі! Папаездзіла я на тую Апанскую, папавазіла перадач, — голас яе ўздрыгнуў, яна ледзь не ўсхліпнула, а ў насцярожаных вачах, якія не спускала з Паўла, чыталася: можа, гэтым цябе праняць? Можа, на шкадаванне клюнеш?
— У кампаніі ён краў, ці адзін, на Апанскай сядзеў, або на Уманскай — мяне гэта мала цікавіць, калі шчыра; я нават не ведаў аб гэтым. Я ведаю толькі, што цяпер ён крадзе чужыя творы. Разумееце? Ён перапісвае тэксты з газет, часопісаў, кніг і друкуе іх, як нібыта свае.
Маці плагіятара слухала з недаверам.
— Дык а вам хто так не дае рабіць? — сказала яна.
— Гм… Не дае так рабіць, — паўтарыў Павал, мімаходзь любуючыся яснасцю яе мыслення. — Але так нельга рабіць! Проста нельга, і ўсё. Як вам лепш растлумачыць… Ваш сын выбраў самы лёгкі шлях у літаратуры. Яму невядомыя творчыя пакуты. Ён ніколі не адчуе слодыч знаходкі аднагоадзінага патрэбнага слова, — панясло Паўла, — ён не зможа ажывіць нудны тэкст трапным мастацкім вобразам. І гэта не кажучы пра этычны момант, нават крымінальны…
Яна нічога не разумела.
— Мала таго: ваш сын падстаўляе іншых людзей — рэдактараў, пісьменнікаў. Яны ж добрыя, наіўныя, даверлівыя, як дзеці. Іх вельмі лёгка падмануць. Разумееце? Яны нараджаюць свае творы ў пакутах, таму ім і ў галаву не прыходзіць, што нехта можа проста так, без дазволу, безпардонна выкарыстоўваць плады іхняй працы…
— То чаго ж яны не глядзелі? Глядзець трэба было!
Проста абяззбройвала гэтая мілая логіка. Але і тут Павал не змог не адзначыць, што вось і яшчэ адным цікавым бокам раскрываецца гэтая гісторыя: ды не зможа ён, і ніхто ў свеце не зможа даказаць маці, што яе сын горшы за астатніх, як не дакажа ёй і тое, што красці духоўнае — гэтак сама непрыгожа, такі ж грэх, як і машыну дроў з лесу ці мяшок камбікорму з фермы.
Размова была скончана. Больш не было аб чым гаварыць.
— Калі гэта выкрыецца, і вам, і яму сорамна будзе, — толькі і сказаў ён напаследак.
— Выкрывайце! — адрэзала яна. З добрай, даверлівай жанчынкі, якая звала яго ў хату, і збіралася пакарміць, і вылівала яму ўсю душу, яна на вачах ператварылася ў каргу. — Мала яму ўсяго было, дык яшчэ і вы… Дзяўбіце!
Замест развітання Павал вінавата пасміхнуўся ёй і пайшоў да веснічак. А ўслед яму прагучала:
— Як вы завідваеце, дык ён жа не вінаваты!
— У чым ён не вінаваты? — павярнуўся Павал.
— Што лепей за вас!..
Заставалася толькі развесці рукамі. Такая вось паездка, такая гутарка, такія з яе высновы…
На вуліцы ён папіў вады, нагнуўшыся над калонкай, расставіўшы шырока ногі, каб не абпырскаць чаравікі.
І ўсё ж не стыкоўвалася штосьці. Не вытанцоўвалася. Шпунты не траплялі ў пазы, зубчыкі не чапляліся адзін за другі і механізм не жадаў круціцца. Ды які механізм? — увачавідкі ўся гэтая задума з „выкрываннем“ рассыпалася ў прах. Ну, з’явіцца яго артыкул. Гэта ж проста Госапаці (Госпадзі), як ускліквае кітаец у булгакаўскай п’есе! Пазвоняць пару прыяцяляў, павіншуюць няшчыра. Нехта на вуліцы
І за міг гэтага таннага „ўзвышэння“, гэтага фальшывага самалюбавання ён павінен будзе прадаць свой сакрэт? Развітацца з ім? Зняславіць свайго, які аднаму яму, Паўлу належыць, плагіятара? Як усё гэта смешна, як несур“ ёзна… Артыкул! — думаў Павал, ідучы да аўтастанцыі: — Які артыкул, калі тут трэба маўчаць, як рот зашыўшы! І справа нават не ў тым, што ён нейкай прыпыленай віхурай уварвецца ў чужое жыццё і проста так, ад няма чаго рабіць, пабурыць гэтае маленькае, крохкае, беднае шчасце, і не ў высакароднасці ягонай, і не ў практычнаэгаістычных пастулатах тыпу: „пакрый чужы грэх, табе Бог два даруе“, і нават не ў гэтай маленькай, у гуманітарных абносках жанчынцы, якая вазіла на „Апанскую“ перадачы, і не ў яе шалапутным сыне, якога звяла „кампанія“, — механізм ніколі не закруціцца, выкрывальніцкі артыкул ніколі не павінен з’явіцца па той простай прычыне, што ўся гісторыя не вартая выедзенага яйка. Тут не знаходзіцца склад злачынства. Віна плагіятара, як і рэдактараў, што за ім не дагледзелі, была мінімальная, калі ўвогуле хоць якая была. Ну, хто з нашага кампутарнага пакалення сядзе зараз спецыяльна чытаць таго ж Паустоўскага? Ці Прышвіна, не кажучы пра Авечкіна? А так, можа, хоць дзякуючы плагіяту, урыўкамі, з газеты, хоць неяк падспудна, хоць у перакладзе на беларускую мову раптам нешта разумнаевечнае возьме ды і пасеецца ў галовах?
Нібы цвярозы пасля п’янкі, Павал цяпер не пазнаваў сябе ранейшага. Ён толькі дзівіўся, як падобная лухта — выступіць з нейкім артыкулам — магла жыць у ім столькі часу? Няўжо яна ўсур’ёз ім дапускалася? І смешна было, і крыху сорамна. Ну, а мы ўсе, літаратары, „творчыя людзі“, — пацягнула яго на філасофію, — што, заўсёды арыгінальныя? У нас усё новае, нічога і нікога мы не паўтараем?
Вось адкуль гэтая ілюзія пазнавальнасці. Вось чаму ўсё вакол здаецца такім знаёмым, нібы быў ужо некалі тут, і не аднойчы, усё тут бачыў і ведаў раней: і гэтае мястэчка, і гастраном, і прыбіральню, і пустую залу аўтастанцыі, куды ён якраз увайшоў і апусціўся, як у ночвы, у адно з тых нязграбных, мулкіх, драўляных крэслаў, якія, баючыся каб іх не укралі, замацоўваюць па пяць штук жалезным прэнтам. Каса яшчэ не працавала. У прахалоднай цішыні было чуваць толькі, як звіняць мухі і б» юцца аб высокія мутныя шыбіны. І гэта таксама паўтаралася — як і нядаўні пах кропу з агарода, як і хатка, у якой ён не быў, але ведаў, што будзе там «у нос біць» духам выпаленай печы, што будзе там стол, пакрыты цыратай «кляёнкай» ў сінія і белыя квадраты, са слядамі ад патэльні; як і капуста «з грыбамі і з мясам», якую ён не еў, але ведаў, што, перш чым адправіць у рот лыжку, трэба «падзьмухаць» на яе, сабраўшы вусны ў «курыную гузку», а калі патрапіцца грыб, падсаліць яго ў лыжцы і «ўцягнуць» у сябе «з прыцмокам»… Усё на ўсё было падобна, усё незлічонае мноства разоў паўторанае — і ў жыцці, і ў літаратуры як люстэрку жыцця. Ды па вялікім рахунку, — тут адчынілася акенца касы і Павал паспяшаўся туды, — па вялікім рахунку плагіят закладзены ў самой прыродзе, у гэтай цыклічнасці яе, у гэтым вечным кручэнні кола! Урэшце, лета падобнае на ўсе леты, якія былі раней, і восень будзе падобная на ўсе ранейшыя восені: надвор’ем, тэмператураю, барвамі, пахамі, настроем… І калі ўжо нават тут, у прыродзе, усё капіруецца, усё «здзіраецца», усё плагіят — калі на тое пайшло, дык што казаць пра жывое, суб’ектыўнае, чалавечае?..
Ён паглядзеў на білет. Месца дасталося наперадзе і каля акна, а нумар білета быў 7355. Добры знак!
Ужо ў аўтобусе ён падумаў, што жыць ягонаму сакрэту нядоўга. Канечне ж, небаракуплагіятара, да якога Павал, аказваецца, прывык, як да кубка кавы кожнае раніцы, як да нумара тралейбуса, якім дабіраецца на працу і назад, хутка выкрыюць. Ну, што ж! І быць таму. Як мінімум, застанецца ў душы адчуванне, што ён мог зрабіць хоць і невялічкую, але гадасць, і не зрабіў. Ужо добра. А пакуль хай усё будзе, як ёсць. Пакуль што: