Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

О, у гэтым ты са сваёй сямейкай разбіраўся добра! Помніш, была ў вас сучка, Сцяпан? Якую вы не адвязвалі ніколі? І потым кожную вясну вашае хобі, забаўка вашая, нават хутчэй не забаўка, а будзённы занятак такі ж, як для нармальных людзей ускопваць грады, садзіць соткі, даглядаць сад… З заклапочанымі, сур’ёзнымі тварамі вы абносілі сабачую будку надзейнай агароджаю (не ленаваліся ж, і часу гарачага, веснавога не шкадавалі, бо гэта ж трэба было ў лес цягнуцца, ды слупкі з жэрдкамі нарыхтоўваць, ды потым, дома, усё гэта да ладу даводзіць), самі хаваліся за хлеў тры дарослыя амаль дзецюкі і адзін сталы мужчына, і цярпліва, як на рыбалцы ці на паляванні ў засадзе, чакалі… Пакуль якісь небарака, прываблены юрлівым сучым скавытаннем, не

ўбягаў перш у гасцінна расчыненыя вароты, а потым і ў пастку. Імгненна шморгалася вяроўка, зачыняліся вароты, і вы ўчатырох бацька з віламі, вы з палянякамідубінамі, выляталі з засады і з гіканнем урываліся ў загарадку…

Быў у тым забойстве, аказваецца, і інтарэс практычны. «Яблыкі будуць смачныя, тлумачыў ты, калі сабак закопваць пад яблыню», прычым, дадаваў ты, пажадана сабак, пазбаўленых жыцця пад час злучкі.

Колькі яблык вы пераварылі ў сваіх чэравах, колькі перавялі «жывога ўгнаення» для іх хто падлічыць?.. І не магу згадаць ніводнага выпадку, каб хто пасварыўся з вамі, каб хто заявіў у міліцыю; баяліся вас, як чорт крыжа і нездарма, бо былі вы акружаныя блатам, аплеценыя сваякамі, вялікай і дробнай начальніцкай раднёю, як павуціннем; ніткі гэтыя ліпкія цягнуліся ад вас і ў сельсавет, і ў школу, і ў міліцыю, і ў райана, і ў гарана; так што скардзіцца на вас, шукаць якой рады ад вас было сабе ж даражэй.

* * *

Подласць твая сталела разам з табою і чым далей, тым больш набывала дасканаласці, рабілася не грубапрымітыўнай, не лабавой, а нейкай вытанчанай, усё часцей скіроўвалася не на канкрэтнага чалавека, а на штосьці самае дарагое яму: на любімую рэч, якую можна было зламаць ці ўкрасці, на сябра, на якога можна было ўзвесьці паклёп, на бацькоў, сваякоў, настаўнікаў, у якіх абсмейваліся фізічныя недахопы, на каханую дзяўчыну, якой давалася брыдкая мянушка і г.д. і да т. п.

Цяпер, ездзячы з сваім уласным «шохверам», ты, відаць, рэдка ўспамінаеш, калі ўспамінаеш увогуле, пра свой даўні, самы першы транспартны сродак: зялёнага колеру матацыкл «Мінск». Навюсенькага, набылі яго табе з рук, за паўцаны, у суседняй вёсцы ў нейкай жанчыны, адзіны сын якой перад гэтым трагічна загінуў, так ні разу, здаецца, на тым «Мінску» не праехаўшы… ізноў, зноўтакі і ў гэтай пакупцы элемент чагось цёмнага, непрыемнага, на чужым горы замешанага; ты проста народжаны быў пад нейкай паганай зоркай, табе проста наканавана было ўсё жыццё выступаць у ролі Мідаса, з тою розніцай, што ў Мідаса ўсё, чаго ён ні кранаўся, ператваралася ў золата, а ў цябе, выбачай, сам ведаеш, у што…

Але не пра тое рэч. Карацей, матацыкл у цябе з’явіўся. У класе восьмым ці дзевятым, калі забытыя былі ўжо і Цімур з камандаю, і рабінзоны з Палесся, калі цягнула ў суседнія вёскі да дзевак гуляць, а з іншага боку і дзяцінства не да канца адпускала яшчэ, трымала каля сябе грыбамі сваімі нязнойдзенымі, рыбамі нязлоўленымі, арэхаміягадамі нявыбранымі, галамі не забітымі, кніжкамі не прачытанымі… Ды яшчэ такім мілым, даўнім тэрмінам як «дай пакатацца!». На кані, на лісапеце, на мапедзе і нарэшце на гэтай зялёнай спакуслівай штучцы, гаспадаром якой ты з’яўляўся…

«Дай пакатацца…»

Ты даваў. Само сабою, не за бясплатна. Браў выпіўкай, цыгарэтамі, грашыма… Помню, нібы прадчуваючы тое, што здарыцца, я авансам заплаціў табе адразу трайны тарыф: пляшку самагонкі, пачак цыгарэт і рубель грошай. І вось яна, музыка руху, гул матора, напятая ветрам кашуля як ветразь, як крылы за спінаю! Чацвёртая перадача, газ да ўпору… Ямка, перакошаны руль, кульбіт «галаваногі»… Ватная цішыня ў вушах, потым знянацку рэзкі, высокі, як ў бензапілы на халастым ходзе, плач матора… І твае вочы, калі ты падбег і павярнуў ключ запальвання, і ўсё сціхла, а я падняўся, абмацваючы сябе і азіраючыся, твае вочы, у якіх былі боль, страх, адчай, бяда, а потым, калі ты нарэшце больш пільна паглядзеў на мяне, яшчэ і квёлая надзея: а раптам пакалечыўся?!

На мне не было

ні драпінкі. Затое матацыкл… Пагнутае пярэдняе крыло, разбітая фара, скурочаны правы паварот… Пакуль ты з ключом і пасаціжамі кешкаўся каля параненага свайго жалезнага сябра, марна стараючыся вярнуць «усё на месца», я лез табе пад рукі, перашкаджаў і зноў усё стараўся зазірнуць табе ў вочы; зазіраў і страшыўся таго, што ў іх бачыў слёз. Ты плакаў, Сцёпа, ад гора, і адначасова спяваў. Цадзіў праз зубы, звякаючы металам аб метал:

— Першым дзелам паламаем ма-тацыыклы…

— Ну, а дзевушкі? паныла падхопліваў я.

«А дзевушкі патом, адказваў ты, і загадкава неяк, вельмі сур’ёзна дадаваў: Патом будзе суп з катом!»

Загадкавасць гэтая растлумачылася неўзабаве. Калі я знайшоў нежывым свайго ката, сібірака, любімца ўсёй вёскі, які ішоў да кожнага, хто паманіць, на рукі. Ён ляжаў мёртвы на дварэ каля ганка. Потым мне расказвалі, ты хваліўся, як спрытна ўсё гэта «аформіў»: ты паманіў яго, ён падыйшоў, думаючы, што, як звычайна, будуць яго гладзіць і захапляцца ім; ты ж падняў яго за заднія лапы і біў галавою аб вушак да таго часу, пакуль ён не аддаў Богу душу.

* * *

Армія, Сцёпа, армія! Вось што крута змяніла твой лёс, вось што ўзняло цябе над марамі пра «шохверства»… Самая цёмная, самая загадкавая паласа ў тваім жыцці, тайна за сямю пячаткамі.

Пачнем з таго, што пісаць для цябе заўсёды было такою ж пакутай, як і чытаць. За цэлы год службы ты падаў аб сабе ўсяго з пару куцых вестачак, кшталту «жыўздароў», і напалоханыя бацькі (яны думалі, што цябе рыхтуюць да адпраўкі ў Афганістан, і таму такая скупасць інфармацыі) ездзілі спраўляцца ў ваенкамат, нават самі пісалі тваім камандзірам… Усё марна! Аж раптам, на другім годзе службы, пачалася іншая крайнасць: ні з таго ні з сяго ты пачаў літаральна завальваць іх пісьмамі, па трычатыры на тыдзень. Тады ж высветлілася, што служыш ты «ў гаспадарчай роце». Аднак нават гэта было пастаўлена табе ў заслугу. Бацькі ганарыліся сваім «меншанькім», яго ўменнем уладкоўвацца; калінебудзь на пошце, ці ў магазіне, ці ў іншым людным месцы бацька пры ўсіх ўспорваў канверт і зачытваў пра твае поспехі ўголас. Сваім напышлівым стылем, бездакорнай расейскай моваю, граматычнаправільнай пабудоваю сказаў пісьмы тыя настолькі не вязаліся з каснаязыкім тваім мысленнем, тым больш з «троечнай» тваёй арфаграфіяй, што аднойчы я не вытрымаў і папрасіў патрымаць пісьмо ў руках… Так і ёсць. Почырк чужы. Усё было зразумела. Не трэба тут вялікай фантазіі, каб уявіць якогась затурканага, няшчаснага салдаціка, уся віна якога ў тым, што загрэблі яго з другога курса універсітэта, што ён «жыд культурны», а таму ў рэдкія хвіліны свайго вольнага часу вымушаны крапаць за цябе гэтую эпісталярыю…

Усё тут ясна. Акрамя аднаго: чаму, Сцяпан, пасля войска ты не прыехаў ні на адзін дзень дамоў? Не прайшоўся вуліцаю, не пакрасаваўся сваім, алюміневымі і меднымі «ўзнагародамі» абчэпленым, кіцелем, зухавата збітай набок фурагаю… Ты не зрабіў гэтага, Сцёпа, ты, для каго падобны шпацыр без аніякай іроніі ўважаўся за трыумф, за адзін з найважнейшых этапаў у жыцці хлопца, мужчыны!

Замест гэтага ты проста знік. Растварыўся без следу. І нарэшце, дзякаваць Богу, надоўга прапаў з маіх вачэй… хачу напісаць, «і з майго жыцця» але не: час ад часу ў самых розных месцах і ў самых розных сітуацыях ты аб сабе нагадваў. Ты навучыўся змяняць узрост, ты прыкрываўся іншымі імёнамі і прозвішчамі, маскіраваўся пад іншыя нацыянальнасці, выступаў у мужчынскім альбо ў жаночым абліччы… Аднак мурло тваё ўгадвалася з першага пагляду, распазнаць цябе было лягчэй лёгкага, хіхіканне тваё ні з чым нельга было зблытаць, твая пагарда да ўсяго «культурнага» была тая самая, твае «духоўныя набыткі» так і засталіся на ўзроўні «Пятрусь Броўка піша лоўка», тваім досціпам было «жыдоўцы на базары чарвівыя грыбы падсунуць», а самай запаветнай мараю «вывучыцца на шохвера начальнікаў вазіць»…

Поделиться:
Популярные книги

Сирийский рубеж 3

Дорин Михаил
7. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж 3

Кодекс Охотника XXVIII

Винокуров Юрий
28. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXVIII

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Адепт

Листратов Валерий
4. Ушедший Род
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Адепт

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

Кодекс Крови. Книга ХI

Борзых М.
11. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХI

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Изгой Проклятого Клана. Том 2

Пламенев Владимир
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2

Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Мамлеева Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Требую развода! Что значит- вы отказываетесь?

Бандит

Щепетнов Евгений Владимирович
1. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Бандит

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5