Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Гофман Эрнст Тэадор Амадэй

Шрифт:

— Ці не будзе мне ласкава дазволена пабачыць няшчаснага Аліўе Брусона? — спытала яна ў ля Рэньі, рэзка павярнуўшыся да яго.

Той скептычна паглядзеў на жанчыну, і на яго твары з’явілася характэрная непрыемная ўсмешка.

— Зразумела, — сказаў ён, — што вы, шаноўная пані, больш давяраючы свайму пачуццю, свайму ўнутранаму голасу, чым таму, што дзеецца ў вас на вачах, хочаце асабіста вызначыць вінаватасць ці бязвіннасць Аліўе. Калі вас не палохае думка ўбачыць змрочны прыстанак злачынства, малюнкі маральнага заняпаду на ўсіх яго прыступках, для вас на дзве гадзіны адчыніцца брама Кансьержэры, і вас адвядуць да гэтага Аліўе, чый лёс выклікае ў вас такую спагаду.

Мадэмуазэль Скюдэры сапраўды не паверыла ў вінаватасць юнака. Так, усё сведчыла супраць

яго, і ніводзін суддзя, маючы такія пераканаўчыя доказы, не змог бы дзейнічаць іначай, чым ля Рэньі, Але карціна сямейнага шчасця, у самых жывых фарбах намаляваная Мадлон, пераўзыходзіла нядобрыя падазрэнні, таму Скюдэры хутчэй была гатовая пагадзіцца з нераскрытай таямніцай, чым паверыць у тое, супраць чаго пратэставалі ўсе яе пачуцці.

Яна разлічвала пачуць ад Аліўе аповед пра ўсё, што адбылося ў тую фатальную ноч, і, наколькі гэта будзе магчыма, заглыбіцца ў таямніцу, якая, імаверна, засталася схаванай ад суддзяў, бо справа здавалася ім не вартай далейшых высілкаў.

Па прыездзе ў турму Кансьержэры мадэмуазэль Скюдэры суправадзілі ў вялікае светлае памяшканне. Неўзабаве да яе вушэй данёсся бразгат ланцугоў. Гэта вялі Аліўе Брусона. Як толькі ён з’явіўся ў праёме, Скюдэры самлела. Трошкі ачомаўшыся, яна ўбачыла, што Аліўе знік. Яна нецярпліва загадала адвесці сябе да карэты. Прэч, зараз жа прэч адтуль, дзе пануе злачынная подласць! Ах! Яна з першага погляду пазнала ў Аліўе юнака, які на Новым мосце шпурнуў ёй у карэту цыдулку і які прынёс скарбонку з упрыгожаннямі. Цяпер усе сумневы рассеяліся, а страшная здагадка ля Рэньі цалкам пацвердзілася. Аліўе Брусон належыць да жудаснай хеўры забойцаў. Бясспрэчна, гэта ён пазбавіў жыцця майстра. А як жа Мадлон? Так горка, як ніколі раней, падманутая ўнутраным чуццём, ахопленая смяротным жахам перад сіламі пекла на зямлі, існаванню якіх яна не давала веры, Скюдэры адчула глыбокае расчараванне ў магчымасці праўды ў гэтым свеце. Яна дазволіла пратачыцца ў сваю свядомасць вусцішнаму падазрэнню, што Мадлон замяшаная ў змову і магла мець дачыненне да страшнага забойства. Як чалавечаму розуму ўласціва рупліва шукаць і знаходзіць новыя фарбы, каб усё ярчэй расквечваць аднойчы паўсталы малюнак, так і Скюдэры, наноў узважваючы кожную акалічнасць злачынства і найдрабнейшыя дэталі ў паводзінах Мадлон, знайшла багата падставаў для падазрэння, і многае з таго, што раней служыла доказам бязвіннасці і чысціні, зрабілася прыкметай злосці пад маскай умелага прытворства. Немыя енкі і крывавыя слёзы маглі, цалкам імаверна, быць спараджэннем смяротнага страху, але не ад таго, што давядзецца пабачыць крывавае пакаранне каханага, о не — ад таго, што ёй самой наканавана загінуць пад рукой ката.

Скюдэры выйшла з карэты з ужо прынятым рашэннем: неадкладна скінуць з шыі змяю, якую прыгрэла на грудзях! Але варта ёй было зайсці ў пакой, як Мадлон кінулася да яе ног. Падняўшы на мадэмуазэль нябесныя вочы, яснейшыя за анёльскія, усхвалявана склаўшы рукі на грудзях, дзяўчына лямантавала і голасна маліла аб дапамозе і спагадзе. З цяжкасцю трымаючы сябе ў руках, Скюдэры загаварыла, намагаючыся надаць голасу як мага больш строгасці і ўпэўненасці:

— Ідзі ўжо, ідзі, хай цябе суцешыць забойца, якога чакае справядлівая кара за ганебныя ўчынкі. І маліся святой Панне Марыі, каб на цябе саму не лёг цяжар віны за крывавае злачынства.

— Ах, гэта канец! — з адчайным воклічам Мадлон упала непрытомная.

Скюдэры загадала Марціньер паклапаціцца пра дзяўчыну і сышла ў іншы пакой.

Цалкам знявераная, у разладзе з усім зямным, Скюдэры не жадала больш жыць у свеце, поўным д’ябальскага ашуканства. Яна папракала свой лёс, які, нібы на горкі здзек, многія гады дазваляў ёй мацаваць веру ў цноты і сумленнасць, каб цяпер, у такім узросце, знішчыць прыўкрасны вобраз, што асвятляў яе жыццё.

Скюдэры пачула голас Мадлон, што ціхенька ўсхліпвала і жалілася, пакуль Марціньер выводзіла яе з пакоя:

— Ах, і яе, яе таксама ашукалі гэтыя жорсткія людзі. Гаротная мая доля, бедны, няшчасны Аліўе!

Гэтыя гукі трапілі Скюдэры ў самае сэрца, і з глыбіняў

душы зноў узнялося прадчуванне нераскрытай таямніцы, вера ў невінаватасць Аліўе. Зняможаная пад націскам супярэчлівых пачуццяў, яна адчайна закрычала:

— Якая шатанская сіла ўблытала мяне ў жахлівую гісторыю, што можа каштаваць жыцця?!

У гэты момант увайшоў Батыст, бледны і спалоханы, з паведамленнем, што звонку чакае Дэгрэ. З часу змрочнага працэсу над ля Вуазэн з’яўленне Дэгрэ ў тым ці іншым доме было прадвесцем прыкрага абвінавачання, таму Батыст і злякаўся. Гаспадыня з мяккай усмешкай спытала ў яго:

— Што з табою, Батыст? Хіба імя Скюдэры было ў спісе ля Вуазэн?

— Ах, дзеля Хрыста, — адказаў Батыст, калоцячыся ўсім целам, — як вы можаце казаць такое! Але гэты жудасны Дэгрэ трымаецца так загадкава, так нецярпліва! Здаецца, ён проста не можа дачакацца сустрэчы з вамі!

— Тады, Батыст, — сказала Скюдэры, — праводзьце яго хутчэй сюды. Чалавека, які наводзіць на вас такі жах, у мяне, прынамсі, не можа выклікаць трывогі.

— Ля Рэньі, — пачаў Дэгрэ, зайшоўшы ў пакой, — паслаў мяне да вас, мая пані, з просьбай, на выкананне якой ён зусім не меў бы надзеі, калі б не ведаў вашых цнотаў, вашай мужнасці, калі б апошняя магчымасць раскрыць ліхое забойства не была ў вашых руках, калі б вы самі ўжо не ўзялі ўдзел у працэсе, які трымае ў напружанні Вогненную палату, нас усіх. Аліўе Брусон, пабачыўшы вас, бадай што ашалеў. Наколькі ён ужо быў схільны прызнацца, настолькі цяпер зноў клянецца Хрыстом і ўсімі святымі, што невінаваты ў забойстве Кардыльяка, хоць з радасцю прыме смерць, якую заслужыў. Заўважце, мадэмуазэль, што апошнія словы відавочна намякаюць на іншыя злачынствы, якія абцяжарваюць яго сумленне. Але мы марна спрабуем выцягнуць хаця б слова ў працяг, нават пагроза катаванняў не мела плёну. Ён моліць, ён заклінае нас даць яму магчымасць пагаварыць з вамі. Толькі вам, вам адной хоча ён ва ўсім прызнацца. Зрабіце ласку, вялебная пані, выслухайце прызнанне Брусона.

— Што?! — закрычала Скюдэры са шчырым абурэннем. — Цяпер я мушу паслужыць органам крывавага суду, злоўжыць даверам няшчаснага, каб адправіць яго на эшафот? О не, Дэгрэ! Хай Брусон і напраўду пракляты забойца, але я ніколі не змагла б так па-махлярску ашукаць яго. Я не хачу ведаць ніводнай з яго таямніц, якія, нібы святая споведзь, засталіся б замкнёнымі ў маіх грудзях.

— Магчыма, — адказаў Дэгрэ з тонкай усмешкай, — магчыма, мая пані, вашае стаўленне зменіцца, калі вы выслухаеце Брусона. Ці ж вы самі не прасілі ля Рэньі быць чалавечным? Ён і спрабуе, ідучы насустрач дзівацкім патрабаванням Брусона і выкарыстоўваючы апошні сродак, перш чым загадаць пачаць катаванні, да якіх даўно саспеў.

Скюдэры міжволі скаланулася.

— Разумееце, мілая пані, — працягваў Дэгрэ, — мы ні ў якім разе не прапануем вам яшчэ раз наведаць злавесныя пакоі, што напаўняюць вас жахам і агідай. Пад покрывам ночы Аліўе Брусона без шуму даставяць, нібы вольнага чалавека, у ваш дом. Без лішніх вушэй, але, безумоўна, пад аховай ён зможа нязмушана прызнацца вам ва ўсім. Вам асабіста гэты бядак нічым не пагражае, клянуся сваім жыццём. Ён згадвае вас з глыбокай пашанай і сцвярджае, што толькі змрочны лёс, які не дазволіў яму пабачыць вас раней, штурхае яго ў абдоймы смерці. Ну а потым з таго, што адкрые Брусон, вы зможаце расказаць роўна столькі, колькі палічыце патрэбным. Ці ж можна намовіць вас на большае?

Скюдэры сядзела ў глыбокім роздуме, апусціўшы вочы. Яна адчувала, што павінная падпарадкавацца вышэйшай сіле, якая вымагала ад яе раскрыцця страшнай таямніцы, што яна не можа выблытацца з незвычайнага суплёту, у які мімаволі трапіла. Прыняўшы рашэнне, яна з годнасцю прамовіла:

— Бог дасць мне вытрымкі і трываласці. Прывядзіце сюды Брусона, я пагавару з ім.

Як і тады, калі Брусон прынёс ёй скарбонку, апоўначы ў дзверы дому Скюдэры пастукалі. Батыст, папярэджаны пра начны візіт, адчыніў. Нібыта мароз прайшоў па скуры мадэмуазэль Скюдэры, калі яна па ціхіх кроках і глухім мармытанні зразумела, што ахоўнікі, якія прывялі Брусона, размеркаваліся па калідорах.

Поделиться:
Популярные книги

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Винокуров Юрий
37. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Третий. Том 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 6

Ожерелье Странника

Хаггард Генри Райдер
Приключения:
исторические приключения
7.50
рейтинг книги
Ожерелье Странника

Моров. Том 5

Кощеев Владимир
4. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 5

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Лекарь Империи 8

Лиманский Александр
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 8