Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Гофман Эрнст Тэадор Амадэй

Шрифт:

Нарэшце дзверы пакоя ціха адчыніліся. Увайшоў Дэгрэ, а за ім Аліўе Брусон, без кайданоў, у прыстойным адзенні.

— Вось, — сказаў Дэгрэ, схіляючыся ў пачцівым паклоне, — гэта Брусон, вялебная пані! — і адразу ж выйшаў.

Брусон укленчыў перад Скюдэры, малітоўна выцягнуў складзеныя рукі, і слёзы цурком пабеглі з яго вачэй.

Збялелая, не ў стане вымавіць ні слова, Скюдэры глядзела на юнака. Нават праз скрыўленыя, скажоныя ад скрухі і невыноснага болю рысы яго аблічча свяцілася знутры праявай чыстай і сумленнай душы. Чым даўжэй Скюдэры ўзіралася ў твар Брусона, тым больш мацнела ў ёй згадка пра кагосьці вельмі любімага, каго, праўда, не атрымлівалася прыпомніць. Урэшце ўнутранае трымценне знікла, яна забылася, што перад ёй кленчыць забойца Кардыльяка, і загаварыла ва ўласцівым ёй тоне спакойнай прыхільнасці:

— Ну, Брусон, што вы маеце мне сказаць?

Апошні, усё яшчэ стоячы на каленях, уздыхнуў ад глыбокага, неспатольнага смутку і прамовіў:

— О высакародная пашанотная пані, няўжо

ў вашым сэрцы не засталося і следу ад успаміну пра мяне?

Скюдэры, яшчэ ўважлівей агледзеўшы суразмоўцу, адказала, што сапраўды нібыта знайшла ў ягоных рысах падабенства да адной вельмі любімай ёю асобы і што толькі дзякуючы гэтаму падабенству яна пераадольвае шчырую агіду да забойцы і спакойна слухае яго. Брусон, моцна пакрыўджаны гэтымі словамі, парывіста ўзняўся і, змрочна ўтаропіўшыся ў падлогу, адступіў на крок. А потым глуха прамовіў:

— Хіба вы зусім забылі Анну Гіё? Яе сын Аліўе, хлопчык, якога вы часта гушкалі, стаіць цяпер перад вамі.

— Божа, памажы і ўратуй! — выгукнула Скюдэры і, закрыўшы твар далонямі, апусцілася на падушкі.

Яна мела ўсе падставы так спалохацца. Анна Гіё, дачка збяднелага месціча, з маленства жыла пад апекай мадэмуазэль Скюдэры, якая выхоўвала яе як уласнае дзіця і рупліва клапацілася пра яе, нібы родная маці. Калі дзяўчына падрасла, у яе жыцці з’явіўся прыгожы сціплы юнак Клод Брусон, які папрасіў яе рукі. Ён быў выдатным гадзіннікавым майстрам і мог разлічваць у Парыжы на добрую лусту хлеба, а Анна прасякнулася да яго гарачым каханнем, таму Скюдэры ні хвіліны не вагалася і дала згоду на шлюб прыёмнай дачкі. Маладыя людзі паціху ўладкаваліся, жылі мірна і шчасліва, а яшчэ больш змацавала іх саюз з’яўленне на свет цудоўнага хлопчыка, дакладнай копіі пекнай матулі.

Скюдэры багоміла маленькага Аліўе і на цэлыя дні забірала яго ў маці, каб лашчыць і песціць. Нядзіўна, што малы вельмі прывязаўся да яе і гэтак жа ахвотна бавіў з ёю час, як з роднай маці. Мінула тры гады, і чорная зайздрасць іншых майстроў прывяла да таго, што ў Брусона з кожным днём менела працы, і ўрэшце ён з цяжкасцю мог пракарміць аднаго сябе. Да гэтага далучылася ягоная туга па цудоўнай роднай Жэневе, і склалася так, што сям’я пераехала туды, не зважаючы на супраціў Скюдэры, якая абяцала любую магчымую падтрымку. Анна некалькі разоў напісала сваёй прыёмнай маці, а потым змоўкла, прымусіўшы тую паверыць, што шчаслівае жыццё на радзіме Брусона не пакідае месца ўспамінам аб ужо пражытых днях.

Споўнілася якраз дваццаць тры гады з таго часу, як Брусон разам з жонкай і дзіцем пакінуў Парыж і перасяліўся ў Жэневу.

— Жах! — ускрыкнула Скюдэры, крыху перавёўшы дух. — Які жах! Дык ты Аліўе? Сын маёй Анны? А цяпер…

— Напэўна, добрая пані, — прамовіў Аліўе спакойна і стрымана, — вы ніколі не маглі нават уявіць, што, стаўшы юнаком, хлопчык, якога вы песцілі як найласкавейшая матуля, якому, гушкаючы на каленях, клалі ў роцік ласунак за ласункам, якому давалі самыя ласкавыя імёны, будзе стаяць перад вамі, абвінавачаны ў жудасным забойстве! Так, я небеззаганны, Вогненная палата можа па праве паставіць мне ў віну злачынства, але, спадзеючыся ўратаваць сваю душу пасля смерці, хай нават яна прыйдзе ад рукі ката, клянуся, што на маім сумленні няма крыві, што не праз мяне загінуў бедны Кардыльяк!

З гэтымі словамі Аліўе задрыжэў і захістаўся. Скюдэры моўчкі паказала на маленькае крэсла, што стаяла поруч з ім. Хлопец павольна сеў.

— У мяне было досыць часу, — пачаў ён, — каб падрыхтавацца да размовы з вамі, якая для мяне ёсць апошняй ласкай спагаднага неба, і знайсці ў сабе столькі вытрымкі і спакою, колькі патрэбна, каб расказаць вам гісторыю маіх жахлівых, нечуваных бедаў. Майце літасць выслухаць мяне спакойна, як бы вас ні ўразіла, якой бы вусцішнай ні падалася раскрытая таямніца, сутнасць якой вы нават не можаце ўявіць. Ах, лепей бы мой бедны бацька ніколі не пакідаў Парыжу! Наколькі сягаюць мае ўспаміны пра Жэневу, я ўвесь час згадваю сябе ў слязах ад заўсёднага плачу несуцешных бацькоў, ад іх не зразумелых мне нараканняў. Пазней я ўсвядоміў і ясна адчуў найгнятлівейшую галечу, суцэльную нэндзу, у якой жылі мае бацькі. Мой бацька быў падмануты ва ўсіх сваіх спадзяваннях. Сагнуты, прыгнечаны бязмежнай тугой, ён памёр якраз тады, калі яму пашэнціла ўладкаваць мяне вучнем да ювеліра. Мая маці шмат казала пра вас… яна хацела была пажаліцца вам пра ўсё, але потым яе ахапіла роспач, народжаная нястачай. Відаць, той самы ілжывы сорам, які часта точыць смяротна параненыя сэрцы, перашкодзіў ёй прыняць рашэнне. Праз некалькі месяцаў па смерці майго бацькі маці сышла ўслед за ім у магілу.

— Бедная Анна! Бедная Анна! — закрычала Скюдэры, не ў змозе стрываць унутраны боль.

— Хвала вечнай моцы нябёсаў, што яна ўжо на тым свеце і не ўбачыць, як яе любы сын упадзе зняслаўлены і пакараны рукой ката! — голасна ўскрыкнуў Аліўе, кінуўшы ўгару страшны шалёны позірк.

Звонку занепакоіліся, пачуліся ўстрывожаныя крокі.

— Ха! — горка ўсміхнуўся Аліўе. — Дэгрэ будзіць сваіх памагатых, нібыта я магу збегчы адсюль. Але рушым далей! Майстар трымаў мяне ў чорным целе, хоць я неўзабаве працаваў лепей за ўсіх і ўрэшце нават пераўзышоў яго самога. Сталася так, што аднойчы ў нашую майстэрню завітаў незнаёмец,

каб набыць нейкія ўпрыгожанні. Варта было яму пабачыць пекныя пацеркі, зробленыя маімі рукамі, як ён прыязна папляскаў мяне па плячы і, разглядаючы аздобу, сказаў: «Юны мой дружа, гэта проста выдатная праца! Я не ведаю, хто мог бы перасягнуць вас у майстэрстве, апроч Рэнэ Кардыльяка, найлепшага ювеліра на цэлым свеце. Вам добра было б пайсці да яго, ён з радасцю вас возьме, бо толькі вы можаце дапамагчы яму ў яго вытанчаным майстэрстве і толькі ад яго зможаце яшчэ чамусьці навучыцца».

Словы незнаёмца глыбока запалі мне ў душу. Я больш не меў спакою ў Жэневе, мяне гнала адтуль нязнаная сіла. Нарэшце я здолеў вызваліцца ад свайго майстра і прыехаў у Парыж. Рэнэ Кардыльяк сустрэў мяне халодна і груба. Я не адступаўся, і ён мусіў даць мне самую нязначную працу. Мне было даручана вырабіць маленькі пярсцёнак. Калі я прынёс гатовы выраб, Кардыльяк утаропіўся ў мяне агністымі вачыма, нібы хацеў зазірнуць у самае нутро. А потым прамовіў: «Ты старанны, сумленны хлопец. Можаш пераехаць да мяне і дапамагаць мне ў майстэрні. Я буду добра плаціць, ты застанешся задаволены».

І ён стрымаў слова. Пражыўшы у яго некалькі тыдняў, я яшчэ не бачыў Мадлон, якая ў той час, калі мяне не падводзіць памяць, гасцявала недзе ў вёсцы, у адной з яго цётак. Калі ж яна прыехала… сілы нябесныя! Што здарылася са мною, калі я ўбачыў гэты анёльскі твар! Ці кахаў калісь хоць адзін чалавек так, як я? Мадлон…

Ад засмучэння Аліўе не мог гаварыць далей. Ён закрыў твар далонямі і гучна ўсхліпнуў. Урэшце, перамогшы намаганнем волі нясцерпны боль, юнак працягнуў:

— Мадлон глядзела на мяне прыязна. Яна часцей і часцей прыходзіла ў майстэрню. Я з глыбокім узрушэннем адчуў, што і яна мяне кахае. Пад суворым наглядам бацькі нават таемны поціск рук здаваўся знакам заключанага хаўрусу. Кардыльяк нібыта нічога не заўважаў. Я збіраўся, здабыўшы яго прыхільнасць і атрымаўшы статус майстра, прасіць рукі Мадлон. Аднаго ранку, калі я хацеў прыступіць да працы, Кардыльяк падышоў да мяне. У яго змрочным позірку чыталіся гнеў і пагарда. «Я больш не маю патрэбы ў тваіх паслугах, — сказаў ён. — Зараз жа прэч з майго дому, і каб я цябе больш ніколі не бачыў. Думаю, не варта тлумачыць, чаму я больш не магу трываць цябе тут. Завысока для цябе, недарэкі, вісіць салодкі плод, якога ты прагнеш!» Я хацеў адказаць, але ён схапіў мяне магутнай ручышчай і выкінуў з дзвярэй, так што я паваліўся і моцна выцяўся галавой і рукой. Абураны, катаваны пякучым болем, я пакінуў гэты дом і пайшоў да спагаднага знаёмца, які прытуліў мяне ў сваім пакоі на паддашку, на самай ускраіне прадмесця Святога Марціна. Мне не было ні спакою, ні перадыху. Начамі я кружляў ля дому Кардыльяка, марачы, каб Мадлон пачула мае ўздыхі, мае нараканні і патрапіла непрыкметна перамовіцца са мной праз акно. У маёй галаве нараджаліся самыя розныя адчайныя планы, на здзяйсненне якіх я спадзяваўся яе намовіць. Да дому Кардыльяка на вуліцы Нікез прылягае высокі мур з нішамі і старымі напаўразбуранымі статуямі ў іх. І вось аднае ночы я стаяў блізу такой статуі і глядзеў угару, на вокны, што выходзяць у двор, агароджаны мурам. Раптам у майстэрні Кардыльяка я заўважыў святло. Была поўнач, Кардыльяк у такі час заўсёды спаў — ён меў звычку класціся ў ложак з дзявятым ударам гадзінніка. Сэрца маё затахкала ад цьмянага прадчування, я ўявіў сабе нейкае здарэнне, што, магчыма, дазволіць мне трапіць у дом. Але святло адразу згасла. Я прыхіліўся да статуі, але з жахам адхіснуўся, адчуўшы супрацьдзеянне, нібы камень нечакана ажыў. У прывідным начным паўзмроку я ўбачыў, як камень паволі павярнуўся, і з-за яго выслізнула цёмная постаць, якая бязгучна рушыла вуліцай. Я падскочыў да статуі — яна, як і раней, стаяла ўшчыльную да мура. Міжволі, быццам гнаны нейкай унутранай сілай, я крадком пакрочыў за дзіўнай постаццю. Якраз каля абраза Панны Марыі прывід азірнуўся, і яркае святло лямпы, што гарыць перад абразом, упала на яго твар. Гэта быў Кардыльяк! Незразумелы страх, няўцямная жуда абрынуліся на мяне. Нібы прывязаны да яго нейкім заклёнам, я рухаўся наперад за таямнічым самнамбулам — менавіта так я успрыняў майстра, хоць і не было поўні, у час якой гэтае насланнё находзіць на заснулых. Урэшце Кардыльяк знік у густым цені дзесьці ўбаку. Па ціхім, вельмі знаёмым пакерхванні я вызначыў, што ён зайшоў у браму аднаго з дамоў. «Што гэта значыць? Што ён збіраецца рабіць?» — здзіўлена пытаў я сам сябе, шчыльней прыціскаючыся да сцяны. Неўзабаве на вуліцы з’явіўся, спяваючы, насвістваючы і пазвоньваючы шпорамі, мужчына з яркім плюмажам на капелюшы. Як тыгр на здабычу, кінуўся Кардыльяк са сваёй схованкі на мужчыну, які амаль адразу з хрыпам апусціўся на зямлю. З крыкам жаху я выскачыў да Кардыльяка, які схіліўся над забітым:

— Майстар Кардыльяк, што вы робіце?!

— Пракляцце! — зароў Кардыльяк, вокамгненна праляцеў паўз мяне і знік. Агаломшаны, ледзь перастаўляючы ногі, я наблізіўся да цела, укленчыў перад ім, думаючы, што яго яшчэ можна ўратаваць, але марна. Ахоплены смяротным жахам, я не пачуў, што мяне атачылі жандармы.

— Яшчэ аднаго завалілі, чэрці! Хо-хо, юнача, а ты што тут робіш? Ці ты адзін з гэтай хеўры? Узяць яго! — і яны накінуліся на мяне.

Я ледзь здолеў прамармытаць, што ніяк не мог бы здзейсніць такое жахлівае злачынства, і папрасіў пакінуць мяне ў спакоі. Тады адзін з іх пасвяціў мне ў твар і, смеючыся, закрычаў:

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Лебединая Дорога (сборник)

Семёнова Мария Васильевна
Приключения:
исторические приключения
9.04
рейтинг книги
Лебединая Дорога (сборник)

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Лекарь Империи 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 6

Бастард Императора. Том 11

Орлов Андрей Юрьевич
11. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 11

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Гримуар темного лорда VII

Грехов Тимофей
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VII

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога

Геном хищника. Книга седьмая

Гарцевич Евгений Александрович
7. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга седьмая

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

История западной философии

Рассел Бертран Артур Уильям
Пути философии
Научно-образовательная:
история
философия
культурология
5.00
рейтинг книги
История западной философии