Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Гофман Эрнст Тэадор Амадэй

Шрифт:

— Дзеля ўсіх святых, — пачаў ён, — дзеля ўсіх святых, скажыце мне, пані Марціньер, што здарылася? Ах, які жах, які жах! Не ведаю, што гэта было, але нейкая сіла літаральна прагнала мяне прэч з вяселля ўчора ўвечары! І вось я ўваходжу на нашую вуліцу… У пані Марціньер, думаю я, чуйны сон, яна, пэўна, пачуе, калі я ціхенька і асцярожна пастукаю ў дзверы, і пусціць мяне ў дом. І тут перада мной з’яўляецца патруль, вершнікі і пешыя, узброеныя да зубоў, яны спыняюць мяне і не хочуць адпускаць. Але на шчасце, сярод іх апынуўся Дэгрэ, лейтэнант гвардыі, які мяне добра ведае. Ён і кажа, пакуль іншыя трымаюць мне пад носам ліхтар: «Гэй, Батыст, адкуль ідзеш сярод ночы? Ты ж мусіш заставацца ў доме і ахоўваць яго. Тут быць непамысна, мы разлічваем на добрую здабычу ў гэтую ноч». Вы не паверыце, пані Марціньер, як цяжка мне стала на сэрцы ад гэтых словаў. І вось я пераступаю наш парог, ажно нейкі захутаны чалавек вылятае з дома, голы стылет у руцэ, і аббягае вакол мяне — дом адчынены, ключы тырчаць у замку… скажыце ж, што гэта ўсё мае значыць?

Марціньер, пазбыўшыся смяротнага страху, пра ўсё расказала. Абодва, яна і Батыст, выйшлі ў калідор

і знайшлі на падлозе падсвечнік, які кінуў, збягаючы, чужынец.

— Відавочна, — прамовіў Батыст, — што нашую гаспадыню хацелі абрабаваць, а можа, нават і забіць. Той чалавек ведаў, як вы кажаце, што вы засталіся ўдзвюх з пані, і нават пра тое, што яна яшчэ сядзела над сваімі рукапісамі; напэўна ж гэта быў адзін з тых клятых прайдзісветаў і махляроў, якія пранікаюць у дом і хітра выведваюць усё, што можа паслужыць іхным д’ябальскім планам. А гэтую скрыначку, пані Марціньер, мне думаецца, лепей кінуць у Сену, туды, дзе найглыбей. Хто можа паручыцца, што нейкі гнюсны ліхадзей не імкнецца адабраць жыццё ў нашай добрай гаспадыні, што яна, адчыняючы скрыначку, не ўпадзе мёртвай, як стары маркіз дэ Турнэй, які ўскрыў ліст, атрыманы з рук невядомага!

Пасля доўгай нарады верныя слугі ўрэшце вырашылі нараніцу расказаць усё гаспадыні і перадаць ёй загадкавую скрыначку, якую, канечне ж, трэба адчыняць з належнай асцярожнасцю. Яны дэталёва абмеркавалі ўсе абставіны з’яўлення падазронага незнаёмца і прыйшлі да высновы, што тут напэўна не абышлося без нейкай таямніцы, якую яны не рызыкавалі раскрыць самавольна, а мусілі пакінуць гэта сваёй гаспадыні.

Для непакою Батыста былі ўсе падставы. Якраз у той час Парыж стаў месцам дзеяння найстрашнейшых злачынстваў, якраз тады пякельнае, д’ябальскае вынаходніцтва адкрывала самыя лёгкія шляхі для гэтага.

Глазер, аптэкар-немец, найлепшы хімік свайго часу, займаўся, як гэта нярэдка бывае з людзьмі яго роду дзейнасці, алхімічнымі доследамі. Ён мерыўся знайсці філасофскі камень. Да яго далучыўся адзін італьянец на імя Экзілі. Але апошняму алхімія служыла адно для адводу вачэй. Толькі змешванню, гатаванню, сублімаванню атрутных рэчываў, у якіх Глазер спадзяваўся знайсці свае шчасце, хацеў ён навучыцца, і ўрэшце ў яго атрымалася вынайсці такую тонкую атруту, якая, не маючы ані паху, ані смаку, забівала альбо на месцы, альбо павольна, не пакідала якіх-кольвечы слядоў у чалавечым целе і ашуквала лекараў з усім іхным майстэрствам і вучонасцю, якія, не падазраючы смерці ад атруты, былі вымушаныя тлумачыць яе нейкай натуральнай прычынай. Як ні сцярогся Экзілі падчас сваіх заняткаў, яго ўсё адно запасочылі ў продажы атруты і кінулі ў Бастылію. У тую ж камеру неўзабаве пасадзілі і капітана Гадэна дэ Сэнт-Круа. Ён доўгі час жыў у пазашлюбнай сувязі з маркізай дэ Брэнвілье, ганьбячы тым гонар усёй сям’і, і нарэшце, паколькі маркіз не зважаў на бздуры сваёй жонкі, гэта прымусіла яе бацьку, Дрэ д’Абрэя, важнага чыноўніка Парыжскага суду, разлучыць злачынную парачку з дапамогаю ордэра на арышт, які быў здзейснены насуперак волі капітана. Для жарснага, бесхарактарнага, па-ханжаску пабожнага, але схільнага з юнацтва да ўсіх магчымых заганаў, раўнівага, помслівага да шаленства капітана нішто не магло быць больш дарэчы, чым д’ябальская таямніца Экзілі, што давала яму моц знішчыць усіх сваіх ворагаў. Ён стаў старанным вучнем Экзілі і ў хуткім часе ні ў чым не саступаў свайму настаўніку, так што пасля вызвалення з Бастыліі мог працягваць працу самастойна.

Дэ Брэнвілье і так была распусніцай, а праз сувязь з дэ Сэнт-Круа ўвогуле ператварылася ў пачвару. Той прымусіў яе атруціць спачатку ўласнага састарэлага бацьку, пры якім яна жыла, даглядаючы яго з рэдкай крывадушнасцю, пасля абодвух братоў і нарэшце сястру; бацьку — з помсты, астатніх — дзеля вялікай спадчыны. Гісторыі многіх атручальнікаў ёсць жудаснымі сведчаннямі таго, як гэтае злачынства робіцца непераадольнай жарсцю. Без ніякае мэты, толькі каб задаволіць сваю прагу, накшталт хіміка, што эксперыментуе дзеля забавы, атручальнікі часта забівалі людзей, жыццё і смерць якіх маглі быць ім цалкам абыякавыя. Раптоўны скон некалькіх беднякоў у шпіталі «Атэль-Д’ё» пазней абудзіў падазрэнні, што хлеб, які штотыдзень раздавала там дэ Брэнвілье, выстаўляючы сябе ўзорам пабожнасці і дабрачыннасці, быў атручаны. Але дакладна вядома, што яна труціла галубіныя пірагі і частавала імі запрошаных гасцей. Шэвалье дзю Ге і шэраг іншых асобаў сталі ахвярамі гэтых д’ябальскіх абедаў. Сэнт-Круа, яго памочнік ля Шасэ і сама Брэнвілье доўгі час паспяхова хавалі свае жахлівыя ўчынкі пад шчыльнай завесай таямнічасці, але як бы ні хітравалі гэтыя ліхадзеі, адвечная нябесная сіла вырашыла пакараць грэшнікаў ужо тут, на зямлі! Атрута, якую гатаваў Сэнт-Круа (парыжане называлі яе «спадчынным парашком»), была настолькі моцнай, што калі яна ляжала адкрытая, досыць было адзінага ўдыху, каб сканаць у той жа момант. Таму Сэнт-Круа праводзіў свае маніпуляцыі ў масцы з тонкага шкла. І вось аднойчы, калі ён якраз збіраўся засыпаць гатовы парашок у колбу, маска ўпала, і Сэнт-Круа, удыхнуўшы тонкі пылок атруты, імгненна аддаў Богу душу. Паколькі ён не пакінуў нашчадкаў, судовыя ўлады паспяшаліся ў ягоны дом, каб апячатаць спадчыну, і там натрапілі на замкнёную скрыню, дзе змяшчаўся ўвесь д’ябальскі атрутны арсенал, якім карыстаўся гнюсны Сэнт-Круа, а таксама знайшлі лісты дэ Брэнвілье, якія не пакідалі сумневу ў яе злачынствах. Яна збегла ў кляштар у Льежы. Наўздагон быў пасланы Дэгрэ, афіцэр жандармерыі. Пераапрануты святаром, ён з’явіўся ў кляштары, дзе хавалася жанчына. Дэгрэ здолеў завязаць з жахлівай кабетай любоўную інтрыжку і завабіць яе на таемную сустрэчу ў закінутым садзе за горадам. Ледзь толькі яна ўвайшла ў сад, яе ўмомант абкружылі шпегі Дэгрэ, святар-каханак раптам ператварыўся ў афіцэра жандармерыі і прымусіў жанчыну сесці ў вазок, які ўжо стаяў напагатове і адразу ж накіраваўся ў Парыж. Ля Шасэ адсеклі

галаву яшчэ раней, дэ Брэнвілье пакаралі гэтак жа, пасля чаго яе цела спалілі і развеялі попел у паветры.

Парыжане ўздыхнулі з палёгкай, калі монстр, здольны беспакарана выкарыстоўваць таемную знішчальную зброю супраць сваіх і чужых, знік са свету. Але неўзабаве высветлілася, што страшнае майстэрства праклятага Сэнт-Круа знайшло пераемнікаў. Як нябачная падступная здань, смерць праточвалася ў найцяснейшыя колы, якія толькі могуць утварыць сваяцтва, каханне і сяброўства, і ўпэўнена й хутка выхоплівала адтуль няшчасных ахвяраў. Той, каго сёння бачылі ў цудоўным здароўі, заўтра хістаўся ад хваробы і чэзнуў, і ніякае ўмельства лекараў не магло ўратаваць яго ад смерці. Багацце, прыбытковая пасада, прыгожая і, магчыма, занадта маладая жонка — гэтага было дастаткова, каб стаць мэтай смяротнага пераследу. Самы страшны недавер ірваў найсвяцейшыя повязі. Муж дрыжэў ад страху перад жонкай, бацька — перад сынам, сястра — перад братам. Некранутымі заставаліся стравы і віно на бяседных сталах, накрытых сябрамі для сяброў, і там, дзе звычайна панавалі жарты і весялосць, здзічэлыя позіркі высочвалі патаемных забойцаў. Можна было ўбачыць таго ці іншага бацьку сямейства, які спалохана набываў у аддаленых раёнах прадукты і сваімі рукамі гатаваў іх у якім-небудзь брудным шынку, баючыся д’ябальскай здрады ва ўласным доме. І ўсё-такі час ад часу нават найбольшая перасцярога аказвалася дарэмнай.

Каб даць рады бязладдзю, што ўсё больш ахоплівала горад, кароль прызначыў асобны трыбунал, які надзяліў выключнымі паўнамоцтвамі па расследаванні і пакаранні таямнічых злачынстваў. Гэта была так званая Вогненная палата, якая засядала непадалёк ад Бастыліі пад старшынствам ля Рэньі. Доўгі час намаганні апошняга, як бы ён ні высільваўся, не давалі плёну, але хітраму Дэгрэ было наканавана накрыць самае кубло злачынцаў. — У прадмесці Сэн-Жэрмэн жыла старая жанчына на імя ля Вуазэн, што займалася прадказаннямі і заклінаннем духаў і з дапамогаю сваіх чаляднікаў ле Сажа і ле Вігаро ўмела выклікаць страх і подзіў нават у тых, каго нельга было назваць слабым ці легкаверным. Але яна рабіла далёка не толькі гэта. Як і Сэнт-Круа, вучаніца Экзілі, яна гатавала паводле яго рэцэпту тонкую атруту, што не пакідала слядоў, і так дапамагала нягодным сынам хутчэй атрымаць спадчыну, а распусніцам — прыдбаць іншага, маладзейшага мужа. Дэгрэ раскрыў яе таямніцу, яна ва ўсім прызналася, была прысуджаная Вогненнай палатай да спалення і скончыла жыццё на Грэўскай плошчы. Пры ёй знайшлі спіс усіх, хто карыстаўся яе паслугамі, і гэта не толькі пацягнула шэраг смяротных пакаранняў, але і выклікала цяжкія падазрэнні нават у адрас высокапаважаных людзей. Так, казалі, што кардынал Банзі узяў у ля Вуазэн сродак, з дапамогай якога ўсе, каму ён мусіў плаціць пенсіі ў якасці арцыбіскупа Нарбоны, у хуткім часе пайшлі з жыцця. Так былі абвінавачаныя ў сувязі з клятай кабетай герцагіня Бульёнская і графіня Суасон, імёны якіх значыліся ў спісе, не пашкадавалі нават Франсуа Анры дэ Манмарансі-Будэбеля, герцага Люксембургскага, пэра і маршала Францыі. І на яго накінулася жудасная Вогненная палата. Ён сам з’явіўся ў турму Бастыліі, дзе праз нянавісць з боку дэ Лувуа і ля Рэньі яго пасадзілі ў каморку даўжынёй шэсць футаў. Прайшлі месяцы, перш чым канчаткова высветлілася, што злачынства герцага ўвогуле не заслугоўвала кары: ён толькі аднойчы замовіў у ле Сажа гараскоп.

Відавочна, што сляпы імпэт штурхаў ля Рэньі да гвалту і здзекаў. Трыбунал цалкам ператварыўся ў інквізіцыю: найдрабнейшага падазрэння было дастаткова для суровага ўвязнення, і часта доказ невінаватасці зняволеных аддаваўся на волю выпадку. Пры гэтым Рэньі меў агідны твар і падступную натуру, так што хутка зрабіўся аб’ектам нянавісці тых, дзеля чыёй абароны ці помсты быў пакліканы. Герцагіня Бульёнская, якую ён спытаў падчас допыту, ці бачыла яна д’ябла, адказала: «Мне падаецца, я бачу яго якраз у гэты момант!»

У той час, калі на Грэўскай плошчы ручаямі цякла кроў вінаватых і падазраваных і загадкавыя атручанні здараліся ўсё радзей і радзей, з’явілася іншая бяда, што непакоіла ўсё больш народу. Нейкая банда рабаўнікоў нібыта пастанавіла сабе завалодаць усімі каштоўнасцямі ў Парыжы. Багатыя ўпрыгожанні знікалі незразумелым чынам, нягледзячы на любую ахову, ледзь толькі іх паспявалі набыць. Але яшчэ горшым было тое, што кожнага, хто насмельваўся надзець каштоўнасці, рабавалі пасярод вуліцы альбо ў цёмных дварах і нават забівалі. Ацалелыя ахвяры прыгадвалі, што нехта збіваў іх з ног моцным ударам па галаве, нібы бліскавіцай, а апрытомнеўшы, яны бачылі навокал зусім іншую мясцовасць, чым тая, дзе заспеў іх напад. Забітыя ж, целы якіх знаходзілі на вуліцах ці ў дамах амаль штодня, усе мелі аднолькавыя смяротныя раны. Удар кінжала ў сэрца, па сведчанні лекараў, забіваў так хутка і надзейна, што, атрымаўшы яго, чалавек без гуку валіўся долу. Хто з асобаў, блізкіх да пышнага двара Людовіка XIV, ублытаны ў любоўную інтрыгу, не спяшаўся крадком да каханкі, часам несучы салідны падарунак? Нібыта змовіўшыся з духамі, рабаўнікі дакладна ведалі, калі хтось мусіў мець пры сабе нешта падобнае. Почасту нешчаслівец нават не паспяваў дасягнуць дома, дзе разлічваў на любошчы, нярэдка ён падаў мёртвы на парозе дый нават проста перад дзвярыма ў пакой сваёй каханай, якая ў жаху знаходзіла акрываўленае цела.

Дарэмна начальнік паліцыі Аржансон загадваў хапаць у Парыжы кожнага, хто выклікаў хоць найменшае падазрэнне, дарэмна лютаваў ля Рэньі, выбіваючы прызнанні, дарма ўзмацнялі патрулі і ахову — нішто не дапамагала натрапіць на след злачынцаў. Толькі асаблівыя перасцярогі, калі ўзбройваліся да зубоў і бралі з сабой чалавека з ліхтаром, давалі пэўны плён, але ўсё роўна здаралася, што слугу закідвалі камянямі, каб запалохаць, а гаспадара ў той жа момант забівалі і рабавалі.

Дзіўным было тое, што, нягледзячы на ўсе росшукі паўсюль, дзе толькі быў магчымы гандаль каштоўнасцямі, на вочы шпегам не трапілася нават найдрабнейшая са скрадзеных рэчаў, таму і тут не намацваўся след, якім можна было б рухацца далей.

Поделиться:
Популярные книги

Гримуар темного лорда VII

Грехов Тимофей
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VII

Законник Российской Империи

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Винокуров Юрий
37. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVII

Газлайтер. Том 31

Володин Григорий Григорьевич
31. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 31

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Группа крови на рукаве

Вязовский Алексей
1. ГК
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Группа крови на рукаве

Вагант

Листратов Валерий
6. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вагант

Имперец. Том 5

Романов Михаил Яковлевич
4. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Имперец. Том 5

1941: Время кровавых псов

Золотько Александр Карлович
1. Всеволод Залесский
Приключения:
исторические приключения
6.36
рейтинг книги
1941: Время кровавых псов