Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Любіць ноч — права пацукоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

здалёк прыехалі?

і нервова рыхтавалася задаць яшчэ пытанні, іх было шмат: пра тое, хто яны такія, чаму з’явіліся і чаго хочуць, якія ў іх мэты — павінны ж быць у людзей нейкія мэты, але пакаёўка пакінула яе пытанні без адказу, а ў сваю чаргу пыталася

а чорны хлеб можна есці?

і тлумачыла

у ім, кажуць, радыяцыя, бо ён з жыта, а пшаніца прывазная і цікавілася а тут правяралі зямлю, паветра?

і, калі пачула, што радыеактыўнасць тут значна меншая, чым, напрыклад, у паўднёвых раёнах, адразу перапыніла размову, проста завярнулася і пайшла, і ўсё гэта здалося тады жанчыне нерэальным і невытлумачальным, як бывае ў сне, але ж гэта было наяве, і яна ўсё-ткі супраціўлялася і імкнулася шукаць хаця б паразумення, але тыя прыхадні рабілі

сваю справу з механічнай мэтанакіраванасцю насякомых, якія адкладваюць свае яйкі на аблюбаваныя імі ахвяры, і вынік нібы быў імі прадугледжаны, быццам яны толькі выканаўцы непаразумелага ей і адхіленага ў часе валявога акту, і жанчына хадзіла ля дома, пазіраючы ў бок суседзяў, і вусны яе зноў варушыліся, каб вымавіць адно і тое ж

небяспеканебяспеканебяспека

пакуль аднойчы яна не вырашыла па-добраму пагаварыць з іхнімі жанчынамі, — няхай ей і не пашанцавала з суседзямі, дый і ўсёй вуліцы таксама, але паразуменне павінна быць знойдзена, трэба ж неяк жыць далей, і ўзяла з сабой пакет з пернікамі — гасцінцы іх дзецям — і пайшла прама цераз павалены плот, — жанчыны на былым фралоўскім падворку таксама к вечару збіраліся разам, — яна пачула тэта па рэзкіх крыках і дзіцячаму віску, але размовы, як і раней, і тады ў іх не атрымалася, а разам з тым і паразумення, бо хаця дзеці іх і павырывалі і расхапілі ў яе з рук пернікі, жанчыны тыя абмежаваліся двума-трыма фразамі, нават у дом не запрасілі, хаця яе здзівіла тое, што яны ведалі і імя яе, і прозвішча, калі пыталі бесцырымонна на ламанай рускай мове

а брат, сэстра ў тэбя ест?

а што ў малчыка?

а гдэ работаеш?

пасля чаго ўвогуле хутка страцілі да яе цікавасць, тут якраз да брамы пад’ехала іншамарка, адкуль вылезлі некалькі жукаватых і крыклівых мужчын і жанчын, і яна скіравала назад, цераз павалены плот, і дома ўжо з раптоўным сорамам успамінала, як стаяла перад імі: проставалосая, з чырвонымі плямамі на шчоках, прыніжана стараючыся знайсці паразуменне там, дзе ім і не пахла, а потым, ужо ўвечары, прывезлі з гартапа выпісанае на зіму паліва — крыху дроў і брыкету, і скінулі ўсё гэта на вуліцы перад брамай, і яны ўдваіх з даўнёнкам насілі ў хлявок, але перанеслі няшмат, бо наступіла ноч, і яны пайшлі ў дом, дзе яна накарміла даўнёнка кашай і напаіла гарбатай, а потым паклала яго спаць і легла сама, а калі прачнулася — ужо світала, яна выйшла на падворак, зазірнула за браму і ўбачыла, што ні брыкету, ні дроў ужо не засталося, а напярэдадні яны з хлопчыкам перанеслі ў хлявок хіба трэцюю частку таго паліва, і скамянела, сціснуўшы вусны, бо нават слезы не хацелі з’яўляцца ў вачох, мо тады яна адчула б палёгку, але жанчына адагнала гэтыя думкі, як не маючыя сэнсу, і скіравала прама цераз павалены плот, які яна ўжо не раз падымала і ўмацоўвала, але яго валілі зноў і зноў, і пачала грукаць у дзверы былога фралоўскага дома, але ніхто ей і не думаў адчыніць, хаця фіранкі на вокнах варушыліся і за ей відавочна назіралі, і так яна прастаяла нейкі час, а потым завярнулася і пайшла, і тут ззаду бразнула фортка, і ўслед ей паляцеў кусанак яблыка, які ўпаў пад нагамі, ледзь не трапіўшы ў спіну, а потым фортка з трэскам зачынілася, і жанчына на некалькі секунд знерухомела, ліхаманкава шукаючы варыянт далейшых паводзін, але сітуацыя была ўжо небяспечнай не толькі для яе — яна з усіх сіл імкнулася стрымацца, бо памятала пра дзіцё там, у хаце, і вярнулася дадому, дзе села ў крэсла і пачала думаць, як жыць далей, але тут прачнуўся хлопчык і завёў свае

ПіляПіляПіля

і трэба было дапамагчы яму апрануцца і накарміць: яна рабіла ўсё механічна, як заведзеная лялька, толькі вусны шапталі, па меры таго як яна супакойвалася

небяспеканебяспеканебяспека

а потым пайшла да суседа, які жыў з іншага боку ад фралоўскай хаты і якога звалі Іосіф Манюка — гэта было сапраўднае яго прозвішча, а наколькі ён адпавядаў яму яна б завагалася адказаць, бо Юзік, як яго тут звалі, працаваў у райспажыўсаюзе нарыхтоўшчыкам, а прасцей кажучы, старызнікам, збіраў па горадзе розны хлам, і ўвесь двор і гарод яго былі заўсёды завалены

ржавымі трубамі, анучамі, сапсаванымі чыгунньші радыятарамі, бочкамі ды розным іншым жалеззем, чаму нават адпаведную назву ці слова цяжка было знайсці, і вось яна прабралася праз увесь гэты хлам і зайшла ў дом, дзе яе сустрэла пятнаццацігадовая Рэгіна — дачка Манюкі: ужо зусім аформленая ў жанчыну, чарнавокая і з крыху выцягнутымі наперад, як і ў яе бацькі, сківіцамі — і паведаміла

а бацька дома, адпачывае

і пайшла праз вітальню наперад, адкуль ужо даносілася мармытанне тэлевізара, а потым з’явіўся і сам Іосіф Манюка; высунутая яго сківіцы нешта жавалі, і сказаў

праходзь, Люба

і тут жа спытаў асцярожна

ну, як жывеш, з чым прыйшла?

і запрасіў сесці, сеў сам на пацёртую, у плямах канапу, і жанчына пачала нервова расказваць пра тых прыхадняў-бежанцаў, голас яе задрыжаў ад хвалявання, пакуль яна гаварыла пра тое, што адбылося з ей за апошнія суткі, але раптам нібы ачуняла, бо Манюка зірнуў убок і перабіў яе трывіяльнымі словамі

усе яны — таксама людзі і ім жыць трэба, анягож

і адвёў вочы, а яна пасля яго слоў сцялася і зірнула на Манюку больш уважліва, але ўжо праз якую секунду збянтэжанасці знайшлася што адказаць, і словы яе прагучалі, як прыхаваны ўкол гаспадару дома, калі яна вымавіла

і ты б, сусед, за Роняй сваей прыглядваў, а то ля яе занадта тыя чужынцы пачалі круціцца

але Манюка, пэўна, ужо нешта ў сваей галаве абмазгаваў, пралічыў і вырашыў, бо сказаў

што мы зробім, калі і ўлады і міліцыя рады не могуць даць

і дадаў

а можа, і не хочуць

але яна ўжр не слухала, бо яе на ваніты пацягнула ад такіх слоў, і яна паднялася з крэсла, таропка кіўнула, развітваючыся, і пайшла, а гаспадар цягнуўся следам, жаваў выцягнутымі наперад, як у малпы, сківіцамі і гнуў свае

усім жыць трэба, усе хочуць есці, піць, анягож

а яна ішла па вузкай, заваленай смеццем і зарослай ля плота дзядоўнікам, падбелам і падарожнікам вуліцы і думала, што жаданні есці, піць і спажываць як мага болей — хіба не гэтыя інстынкты валодаюць светам, і калі свет толькі такі, дык ён варты свайго лесу, а даўнёнак ужо чакаў яе на верандзе, бо ў сад ён, як яна адзначыла, без яе не выходзіў, і гаварыў

ПіляПіляПіля

а потым сумна ўсміхнуўся, зусім як дарослы, і сказаў

мы грэбаныя псіхі

і папрасіў

кашыкашыкашы

а яна, унутрана сцепануўшыся, пацікавілася

хто табе пра псіхаў давёў?

на што даўнёнак паказаў пальцам у бок фралоўскага дома, а яна сказала

не гавары так, а то прыедзе Даніла і будзе на цябе крычаць

і даўнёнак адразу пераключыўся

ДаняДаняДаня

а яна пайшла ў хлявок па сіта, каб працерці парэчкі хлопчыку на джэм, стараючыся не глядзець на абабраныя і абламаныя кусты і яблыні ля плота, а ля самых дзвярэй у хлявок спынілася, бо пачула адтуль галасы: спачатку дзявочы, які прасіў

ну, не трэба, не

а потым мужчынскі, які гучэў неразборліва і гугнява

бугубудубугуду

ціха прыадчыніла дзверы і ўбачыла на старой канапе, якую сама калісьці выкінула сюды з хаты, дзяўчыну ў жоўтай трыкатажнай майцы, светлавалосую, з вострым тварыкам, на якім выдзяляўся тлуста падведзены памадай рот, спадніца яе была заголена, майткі валяліся на падлозе, аголеная рука звісала з крэсла, што стаяла побач з канапай, а да яе спінай, так, што твару не было бачна, а толькі чорная валасатая патыліца, сядзеў, пэўна, адзін з тых падлеткаў, што пасяліліся ў фралоўскім доме, торкаў шпрыцом і гаварыў гугнява

ну, рука ў цябе, в натуре, «дарогу» не знайсці

зноў торкаў, а жанчына праз прыадчыненыя дзверы назірала ўсё гэта і стаяла так з паўхвіліны, пакуль урэшце яе ўбачылі, пасля чаго дзяўчына падхапілася на канапе і абцягнула ногі сукенкай, але хлопец стрымаў яе палахлівы імпэт і, нахабна вышчарыўшы ў залатых каронках зубы на цёмным, вузкалобым твары, на якім, здаецца, валасы раслі ад самых брывоў, абарваў

тусуй ты адсель на х…, сука старая

спрытна падскочыў да дзвярэй і захлопнуў іх знутры

Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII